Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Яна ўсхліпнула... Накіравалася да кухні.
— Я зараз вячэру прырыхтую вам, ■— адклікнулася яна стуль і, нашчапаўшы лучыны, запаліла ў пліце дровы перамешаныя з кускамі торфу.
Неўзбаве зноў вярнулася да Травянца.
— Распранайся!.. Падумай: толькі мы адны і ёсьць твае. Ты састарэўся, старая і я, куды нам бяз помачы сына?
Травянец глянуў на яе. Якая недарэчная яна! Ногі, бы не ступаюць, а сунуцца, падстаўляюцца пад ейную прыгнутую постаць. Яго зачэпліваў эгаізм эстэта, вечнага юнака, адвечна ўражлівага. Але ў жончынай гутарцы, у зваротах захоўнасьці яшчэ жыло шмат мінулага: пачатнае, узьніклае разам з азначаным характарам быць адзінакавым аж да сьмерці.
— Распранайся, — зноў папрасіла яна і падышла памагчы распрануцца. — Я прынясу твой касьцюм — ты ж у ім вянчаўся...
— Дай мне агледзецца... справіцца з самім сабой... не турбуйся ўспамінамі.
— Добра, Сяргей — я пачакаю... Ах, як хутка мінула маладосьць! Глядзі: наш сын жэніцца... Памятаеш, як ты насьміхаўся зь мяне, калі цяжарная была? Напэўна, не забыўся? Я ўсім паказвалася, бесьперастанна чытала кніжку «Наказы цяжарнай жанчыне», бо ж ты ведаеш, а можа дагадваесься, чаму я гардзілася гэтым — ты ж іншых кахаў... А сын вырас, жэніцца...
Яна перарвала размову, пабарзьдзіла да кухні. Там закіпела страва, выбегала на плітку, шыпела.
Травянцу падумалася без дакоры сумленнасьці ягонаму мінуламу жыцыдю сужэнца:
— Фу ты, бястронная — а ніяк свайго падданага не забудзе!
У ім абуджаўся ўсё больш і больш эгаізм мастака. Рабілася ў сэрцы ня натва. Як магла яна сказаць: і ты ўжо стары, а сын будзе нам помач?
— He! — прагаманіў ён і пайшоў таксама да кухні.
Яму ўверылася: жонка і сын у здоле даваць толькі спагаднасьць, але прывязнасьці паміж імі ніколі ня будзе. Некаторага дня жонка можа зноў сказаць яму: «Начорта мне твае стылі, шуканьні! Малюй, каб людзі купляць маглі, а ў нас грошы вадзіліся».
Ім завалодала адольлівая цьва: дагнаць тое, што не па ягонай віннасьці прапусьцілася ў жыцьці. Ён ясьвіў сваё існаваньне існасьці, тае існасьці, што неспадзеўна духатворыць табе, цеміць пачуцьцё неабходнасьцяў сьвядомасьці азначыць жыцьцё людзтваў у абразох малюнку гэтак, як жадалася, гэтак, як летуцелася. Ен ахінуўся спалукай адзінства душы і цела — моцай і воляй тварэньня.
— Сын любіць мае стравы, будзеш і ты любіць. Мы цяпер яшчэ больш бяскемныя.
Яна прынятна мяшала ў чугунку страву, падсыпала соль і прыправы.
Травянец загаварыў пра іншае:
— Каб міла ўспаміналася пра мяне, успамінай адно — наша мінулае сумеснае жыцьцё. Усё астатняе лішняе, зусім непатрэбнае... Жывеце, а я хачу адзіноцтва... Бывай! Прывітаньне сыну. Пацыент прыйшоў і адышоў, скажэце яму!
Апошнія словы Травянец казаў на хаду, прастуючы да дзьвярэй. Жонка зьбянтэнжылася, толькі пазірала ўсьлед яму... Апамятаўшыся, яна ўбачыла на часіну на рагу вуліцы Травянцову постаць, усю ўтуленую ў старое, злахмочанае паліто. Яна не адышлася ад вакна. Парожняй глыбінёй вачэй глядзела ў адно і тое месца, скуль завярнуўся на другую вуліцу Травянец, ейны муж. На знадворку подзьмух аціхаў. Заходні небакрай пачынаў ясьніцца перадвячорнай шугнасьцяй. Неўзабаве яна ўбачыла сына. У галаве ад прыліву крыві зазьвінела. Ейныя думкі сабраліся.
— А можа, лепш, што ён пакінуў нас, — падумала яна пра Травянца.
Убачыўшы сына, дарагога і любага, спадзеўнага для ейных старых год дажыць спакойна побач яго, ёй зразумелася, што Травянец усяго толькі як памятнасьць пра знаёмага чалавека. Яна ведала, што калісьці першыя падступы зачараваць яго былі матэрыяльныя, а каханьне, што зьявілася пазьней, ці не перажываньне шчасьця і радасьці жыцьця — сумленнасьць астацца ўдзячнай.
Праз паўгода пасьля ссылкі Травянца на катаргу яна жыла з другім, які за месяц перад вайной памёр і пра якога Травянец нават ня ведаў. Жыцьцём з другім ёй жадалася помсьціцца Травянцу за мінулую няўважнасьць да яе, за сужэнскую здраду; цеміць яго бясьсільным, мізэрным чалавекам, што ня здолеў абараніць сваю работу, свае мастацкія стылі, а дайшоўся быць катаржнікам...
Зноцік у адмен пісьменьніцы Стаполі чытаў доўга. У сваіх творах ён сумаваў па вясьне ў горадзе, як зьняволены ў турме сумуе па свабодзе. А калі ж хацелася даць тон вастраты думкі ці мудрасьці абавязку, у яго выходзіла:
Што я зрабіць магу, Што вам сказаць пра іх? Я ведаю, шкада мне іх.
Гаворачы пра сваё «я», Зноцік не губляў спадзеў пажыць паўнатой жыцьця. Ён бы не рабіў промахаў. Яму падабалася сваё. Яму аплядыравалі. Журналіст пачынаў першым, задавольна пазіраючы на Зноцікаву жонку. Гэтакая лёсьць на іхных абліччах можа быць толькі ў людзей, што памагаюць адзін другому!
— Журналіст ажно цьвіце, — шапнула Алена Адамчыку, яна была знаёмая з журналістам. Ён пісаў да розных выданьняў у беларускай мове падчас акупацыі немцамі, а раней у савецкіх перад вайной.
— Кажнаму сваё, — адказаў Адамчык. — Я ня ведаю яго.
Алена зноў да Адамчыка:
— А дзе ж Травянец?
— He відаць — мабыць, пайшоў.
— Хадзем і мы адгэтуль. Чаго сядзець тут?.. 1 скуль у Беларусі набраліся нацмены? Куросаньне знайшлі ў нас і свае і чужыя...
— He разумею цябе.
— Хадзем — я потым растлумачу. Хадзем адгэтуль.
— Можаш і цяпер сказаць.
— У нашай літаратуры нацмены аселі.
— Дзякую! — так сабе адказаў Адамчык.
Заапладыравалі зноў. Зноцік скончыў дэклямаваць і чытаць. Але яму бы мала было собскіх уражаньняў, падумалася, што праслуханае могуць не зусім дацаніць. Каб ляпей успрынялося яно, ён зьявіўся да гасьцей:
— Дарагія, ужо колькі год мінула ад часу майго прыезду ў Беларусь, але з кажным днём усё больш і болей ня хочацца пісаць па-беларуску. Над маімі вялікімі натхненьнямі зьдзекаваюцца беларусы. Дам вам адзін горкі прыклад: тут у Менску жыве і жыў раней мастак Травянец, пра яго, хоць і вайна, ідзе слава, яго ці ня кожны мянчанін ведае толькі за тое, што ён вельмі кранае сваімі малюнкамі нацыянальнае пачуцьцё беларусаў. Дык вось, ён аднойчы сказаў мне: каб быць чужынцу ў славе сярод нас, трэба з поўнай шчырасьцяй ажыцца з нашым народам, трэба аж да сьмерці думаць па-нашаму... Шкада, што ўжо пашол адсюда...
-— Ганьба, смаргачу! — усхапіўся Саболік і, уцьвелены пачутым, зноў сеў на крэсла, шырока растуляючы ногі.
— Дзякую за памогу, — адудзячыў Зноцік Саболіку і працягваў: — Час зьмяніўся. Калі няма маёй славы ў Беларусі, мая слава будет у будучай Расеі. Час мяняецца, гаспада! Я шкадую, што Травянец не пабыў тут да канца сходзінаў. Я ў прысутнасьці вас сказаў бы яму: час мяняецца, гаспадзін мастак — вось какой мой залог!
Зноцікава нараканьне згубіла эфэкт, бо якраз, калі ён жадаў скончыць зварот да гасьцей вершам Пушкіна «Да Чаадаева», Арэмчык, таксама порстка ўзьняўшыся, абвясьціў:
— Спадары, Травянца я не запрашаў сюды, аднак ягонае імя чуў, дзякую фраў Сконтаў, купіў у ейным магазыне два Травянцовых палатны алеем...
— Убіць гадаўку! — умяшаўся салідарыст Траяконяў нямоцна. Яму адпавядалі ягоныя правілы захаваньня. Ен ведаў, чаму ён тут знаходзіцца. А Зноцік, наадварот, у яго быў свой інтарэс.
— Удзячан, спадары! Бывайце, беларусы! Задавальняйцеся сваімі нацыянальнымі пачуцьцямі!.. Я пісаў дзеля вас... Я з маёй дарагой таварышкай жыцьця галадую, а вы нават не падумалі памагчы нам... дзякую!
Зноцік, прытрымоўваючыся за стол, сеў. Па ягоным усхваляваным абліччы сьлізгануў пот — аб’яўнасьць незадавальненьня, што было ў яго даўно. Цяжкая часіна! У ім яшчэ жыло юнац-
кае парываньне да славы. Колькі перажылося гэтых дзівосных, адчувальных вёснаў! А ўсё тое самае: нерасьцьвіцелая, непрызнаная творчасьць! Калі толькі ёсьць Прывіднасьць, то пачаць яго можа здарэньне або выпадак. А тады вынік залежыць ад тваёй здольнасьці здабываць іншыя выпадкі і нагоды папоўніць прызначнасьць ці то асабістымі дзеямі, ці то спрытным розумам падтурхоўваць іншых дзеля тваёй славы. I некаторае калісьці рабілася і робіцца цяпер, аднак усё па-ранейшаму: старое, непрыхільнае ягонаму наканаваньню.
— Якія беспасрэдныя людзі беларусы, — пераканаўся Зноцік. Але, бяседуючы з жонкай і аднадумцамі, ён сьмяяўся з тых, што падобныя, як Травянец, хацелі ад яго такту паважлівасьці да людзей іншае Айчыны. Калі імкнуцца да славы на чужацкай краіне, дык трэба навучыцца адчуваньню зьместу жыцьця няроднага народу, прыйсьці бязьвінным і сарамлівым у захапленьні любовяй гісторыяй гэтага народу, карцець іхнымі імкненьнямі ды спадзевамі. А собская, родная тады павінна стацца як страх брутальнасьці.
— Гэткім Міцкевіч, гэткім Касьцюшка пайшоў да палякоў, — сказаў калісьці яму Травянец.
Зноцікава кроў успалымнілася — уцешыўся нагодзе, хоць Травянца не было ў залі.
— Калі хочаце ведаць, спадар мастак, я большы, чымсьці ваш Міцкевіч! — натхнёна адказаў ён.
— Фу ты, генэрал бяз зоркі!
— Вы мізэрнік! — пакрыўдзіўся Зноцік. — I папрашу больш не здаровацца, а калі надыдзе патрэба сюжэту дзеля новае карціны, запазычвацца з маіх вершаў.
На літаратурных сходзінах Арэмчыку сталася шкада Зноціка.
— Прашу пісаць і пісаць!.. Мы ўсе, разам падпісаныя, прышлем вам пэтыцыю: тварыць! Для нас тварыць!
Журналіст прыценька ўстаў, пабарзьдзіў да Зноціка.
— Перамогі вам! Зь перамогай, спадар Зноцік! — вітаў ён, шчыра ціснучы паэтаву руку, а тады павярнуўся да ягонай жонкі і таксама паздаровіў яе.
Гасьцей захапіла захаваньне журналіста. Яны падыходзілі вітаць паэта і жонку. Яму скалыналі далонь і казалі словы ўдзячнасьці ды пажаданьні, а жонцы цалавалі руку і вокметна, зірнуўшы ў ейныя шэрыя вочы, усьміхаліся. Яна гардаўліва памахвала галавой, сама падымала руку да цалунку, а пакуль падыходзіў
наступны зь вітаньнем, можа, ад будрожнасьці, можа, ад даўнятлівасьці: толькі гэтак люблю — стукала пальцам па брыжу стала.
Арэмчык сказаў Саболіку:
— Вось дык прыняліся — трэба перарваць.
— Няхай! Я таксама за яго...
— Але ж час зацягваецца.
— Кінь дурніць! Дай наглядзецца мне. Ты ж ведаеш, ад гэтакіх неспадзевак я плакаць магу, я чутлівы чалавек... Хадзем і мы прывітаем... Абвясьці перапынак.
Арэмчык абвясьціў перапынак. Сярод шумлівасьці яго ня вельмі слухалі. А між іншым ён паведаміў гасьцям:
— Яго прэасьвяшчэнства япіскап Філіцы пажадаў прывітаць нас хлапчукоўскім хорам. Дзеці ўжо чакаюць на калідоры. Прашу не разыходзіцца.