Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Прыгожая вачыма, з валасамі, што спадалі на плечы, ішла жанчына. На позірк можна было азначыць: ёй ня трыццаць яшчэ. Яна ішла босая і ўвесь час сьцераглася ісьці па роснай сьцежцы. У поступу адчувалася няпэўнасьць і насьцярожнасьць. Але, мабыць, яе не палохала адзіноцтва між гушчароў, і ёй не хлусіла дарога, па ёй не заблукаеш... Дарогі! Як прыгожы ў нас дарогі ўлетку!.. Яны першыя і прымаюць сьлязіну няшчаснага ў жыцьці, яны ж першыя, і толькі яны, ведаюць наўмер таго, хто крочыць па іхнай жарстве і калюжынах!
Прыгожая станам, прыгожая абліччам, з такімі ўзірнымі вачыма, з валасамі, што зрыньвалі на плечы, што абвешчвалі: яны па-жаночаму прыгожа складзеныя — ішла жанчына па лясной дарозе. Было вельмі рана, і лес дыхаў ранішняй вогкасьцю, і птушкі сьпеўна пераклікаліся...
Зара ўзьвівае неба. Узыходзіць сонца. Першыя промні заблукаліся паміж дрэвамі, на расістых ігліцах запалымнелі ўсялякімі калярамі... Яна, чароўная, шорахам сваіх крокаў вітала навакольнае і можа не аддавалася ў думках хараству зямному. Зямное — быццам парог! Кожны жадае пераступіць яго, каб хоць на часіну забыцца на ўсё абыдзённае!
Пачулася візганьне драўляных восяў цялегі. Званістае, шуглівае рэха іхнае лунала ў вогкасьці лесу. Нехта таксама кудысьці сьпяшаўся. I прыгожая станам, прыгожая абліччам жанчына пакрочыла хутчэй. Ёй не жадалася з кім-небудзь сустракацца.
Чароўная! Якая ты чароўная! Хто ты, прыгожая на зямлі нашай? Куды ідзеш чароўная?..»
— Чароўная, — шапнуў Цярэм і задумлена, непрыемна скрывіў вусны. Ягоная творчасьць паімкнула лягчэй і нрасьцей.
— Да чаго я, убожнік, зьехаў? — «3 глузду зьбіўся», — скажа абавязкова ён, як толькі прачытае гэта... Чалавек можа сам сябе выхаваць. Ці можна цягнуць, заміловаць вырасламу мужчыну, ходаньне за жыцьцё карысьцяй і выгодай? — спытаўся асуджальна Цярэм.
Першая асалода натхненьня нісаць лісты для Міхася мінула, але яна ўсё-ткі пакінула той заўсёды прызвычаены вывад собскай крыўды. Цярэм ня ведаў недахопу ва ўсім! 1 быццам стомлены чыноўнік або дэпутат парлям энту чытаньнем дакучлівай просьбы ці наказу, аднак з вытлумачальнай паставай, што ён цікавіўся допісам на ягонае імя, вывеў зь дзіцячай свавольнасьцяй пад сваім творам:
«Той чалавекам ёсьцека, хто не разумее, што ён добрае творыць, але разумее зло і ўмее ведаць яго. Гэтакі чалавек аўтамат дабра ёсьць! Можа, мой Міхась ёсьцека гэткім, і будзе да скону... I нарэшце Цярэмкава аскоміна: бывай! Што і пацьвярджае ён сам: Цярэм з-пад Менску».
I зноў, уторна, не зрабілася магчымае, зноў прапала Цярэмава перакананьне, што ўвесь час зьяўлялася не інакш як зь ягонае сховіны адчуваньняў. Ночная ціхінь хаты, чутна і адрывіста, роўна парушаная Міхасёвым дыханьнем, нябачнай сымэтрычнасьцяй разьдзялілася ад шораху выдранага ліста з сшытку. Цярэм скомкаў яго і шпурнуў пад прыпечак. Гэта быў канец першага тварэнца зь «Лістоў».
На знадворку перарыўна гаўкаў і завываў Мурза. Цярэм падышоў да вакна і блізу тэй вокмецяй узіраньня ў цемянь знадвор’я пачаў пахукваць на незамерзлы шматок на шыбіне.
— Пажар у сяле! Уставай! — зьвярнуўся ён да Міхася, і Міхась ад галоснасьці разбудзіўся адразу.
Неўзабаве, узяўшы вядро і рыдлёўку, яны пабарзьдзілі да сяла. Полымя, нібы пялёстак палістай фарбы, уздымалася ў цемяні зімовага неба.
Па дарозе да месца пажару Цярэм не сьцярпеў, спытаўся ў Міхася:
— А дзе ж сваю красуху дзяваў?
— Да знаёмых у сяле завёў спаць — ты ж ейных вошаў палохаўся.
Цярэм змаўчаў. Яму было дастаткова. Навошта піхацца далей, калі і так адным словам даведы, маўляў собскімі рукамі, на аблаве, злавіў самога сябе!
«Я справядліва зрабіў, што перастаў пісаць «Лісты». Бо жыцьцё такое ненасытнае абставінамі, што іх ня справісься высьпельваць у рознасьці да аднаго смаку», — дадумаўся невясёла Цярэм пра ўсё змацнелае ў сумнівах неадведанага і ў цяпершчыне і ў будучым.
9
Міхась ішоў наўперадзе, Цярэм за ім. Сьцені хат выторкваліся з асьвятленьня пажарам.
— Мабыць, на ўскрайку гарыць? -— спытаўся адзадзя задыхліва Цярэм.
— Здаецца, двор гарыць, -— адказаў Міхась.
Цярэму памеркавалася: Міхась труніць над ім.
— А чаму не — двор можа гарэць таксама.
3 стрэчнае сялібы, таксама абудзіўшыся, выбеглі сын з бацькам, стукаюць бляшанымі вёдрамі аб шулы варотаў, пытаюцца:
— Хто гарыць?
Яны прылучыліся да Міхася, паўбегам папрасталі да сьвітанку няшчасьця. Цярэм стары, хоць хадкі, астаўся далёка за імі.
Бляскатам медзі раскідваўся каля засьнежанай зямлі палымень пажару, асьветліваў будоўлі сяла, голыя віліны галінаў паўзвулічных дрэваў. Чыстай водгуляй разносіліся ў адным зборы з пошугам полымя гоман і ўскрыкі людзей.
Яшчэ перад некалькімі апошнімі хатамі ад ускрайку сяла Цярэм упэўніўся, што гарыць двор.
— Трасца табе! — няведамка дзеля чаго зласьліва адклікнуўся ён.
Гарэў Цярэмаў падмурак! Колькі цярплівасьці ён пасяліў за нядоўгі час знаёмства з Аленай, каб толькі небывала і ярчыста аббожыць свае жаданьні: каля яе ягоны Міхась, а ейны наста-
так — двор, зрабіць сваёй часьцінай апорышча, бы трэцяй рукой. 3 спрытам двух астатніх пясьцяў, але якія ня мелі шмат што ўзяць, гэта ж трэцяя пясьць была б ня мроя, а працоўня, напоўненая сыравінай да прадуктаваньня. Так жыцьцяліўся Цярэм! I, мабыць, таму яго старога, зусім увабражанага адыходам з Боскага сьвету, не забірала сьмерць. Ды як? Пасьля звароту Міхася дадому ён як ніколі рупіцца адабраць ад людзкога ўзьлеганьня на жыцьцё ўсё патрэбнае дзеля галаты гэтага жыцьця. Цярэма не разбураў канец. Наадварот, ён змагаўся зь ім. 3 казачнай існасьцяй, але безуважна, пэўніўся аб моцнай доні споду: ён ходзіць па зьверхні з лужынамі, з калюгамі з брудзінёй — аднак правалебнасьць: ён жадае дагнаць не беспасрэднасьць існаваньня, а ўмернасьць жыцьця, якое (няхай, падлікам, і ня ўмоўным успамінам гісторыі) супакоілася на ўсялякіх пераменах мільёнамі лепшых ажыцьцяўленьняў...
Будоўля двору зь некалькімі лукатамі сьценаў, стадола з жывёлай і побач яе сьвіран ужо былі напалову згарэлыя, калі засьпеў туды Цярэм. Сяльчане кідалі рыдлёўкамі сьнег на полымя, намагаліся выгнаць кароў з стадолы. Там была блізка студня — шточасіны паскрыпваў асьвер. Жанкі і мужчыны ў радоўку, падганяючы адзін другога, хутка налівалі вёдры вадой, беглі лінуць мізэрную кроплю валогі на незатух распалены агонь. Сілком выцягненыя каровы дзіка рыкалі і беглі ў поле. Алена заклапочана папярэджвала людзей асьцярогай:
— Уважайце!.. Асьцярожна будзьце — усёдна нічога не патушым!..
Бы маразяная сухамень, агонь сушыў дыханьне і шчыміў аблічча. Цярэм спыніўся на сярэдзіне двору, паглядзеў на ганак, дзе ён нядаўна, увечары, ступаў, а цяпер над ім высіўся сьціж полымя. Падступіцца, нават кінуць рыдлёўку сьнегу ўжо стала немагчымым. Ад стадолы пачалі адыходзіцца людзі. Яна, устропе напоўненая сенам, і паўзбоч, у праціўках, напластаваная саломай, гарэла хутчэй. Стуль час ад часу чуліся выбухі бэбухаў нявыгнанай жывёлы.
Сяльчане найбольш гурміліся каля адхоннай сьцяны дому, каля самых таполяў, што дзялілі сялібу з разгонам ніў. Яны, не ўважаючы на гарачыню, упорыста, адварачваючы абліччы ад полымя, падбягалі і лілі на вялікае вакно ваду і кідалі пухкія скупіны сьнегу.
Цярэм позіркам пашукаў Міхася і, ня ўбачыўшы яго, накіраваўся таксама туды. Спаткаўся з Аленай. Яна, бы зь цікавасьцяй, бы нічога ня здарылася, падышла памалу да яго.
—...вы таксама?
— Аякжа! — адказаў Цярэм.
— Я ўмею канчаць! — збляднелая раптоўна, але не без нагоды прапусьціць такую часіну, сказала яна негамонка. Што ж, ад няшчасьця можна сказаць усялячыну!
— Вады! Вады сюды! — закрычэў настойліва недалёкі ад вакна сяльчанін, закашляўся, але ад полымя не адступіў: захінуў аблічча крысом армяка, зналусна сагнуўся, згроб жменю растаенай зямлі, кінуў на агонь. Толькі два вядры вады паднясьлі ў час.
— Яшчэ жывы! — моцна, з чалавечым сполахам і зразумелым для ўсіх нехта крыкнуў з гурмы.
Алена пабегла да вакна.
— Уцякайце!.. Валяцца кро-о-квы! — закрьічэлі зноў з гурмы.
Ясьва іскраў палілася ўвысь. Сьвятлей зашугала полымя, перамешанае з трэскатам крокваў і столі. Тое вакно, на якім спынілася ўся ўвага гасельшчыкаў, выткнулася з агністай сьцяны палымністым поіпугам. Галавешкі пакаціліся аж пад ногі Алены, на адважлівага сяльчаніна. Алена не пабегла стуль у ратунку. Адвярнулася плячыма да гарачыні і атуліла даланямі аблічча — ейны звычай падчас праклёну— яго ведалі палкоўнік і Ганя. Цярэм, уцеміўшы, што яна перад процьмай небясьпекі, з старэчай барзьдзьлівасьцяй, разам зь іншымі, падбег да яе.
— ...мой дарагі Ахрэм — гэткую сьмерць напаткаць! — прагаманіла яна і грэбліва вызвалілася ад падпахаў ратаўнікоў. Цьвяльліва зьвярнулася да ўсіх: — Адыдзецеся, людзі добрыя, — не жартуйце жыцьцём!.. Годзе яго аднаго!.. Адыдзецеся, мае добрыя, — усёдна згарэла!..
— Там у полымі Ахрэм застаўся? — узрушліва спытаўся Цярэм і, не чакаючы ад каго-небудзь адказу, зразумелы няпічасьцем старога знаёмага, блізу сябра, пасігаў прэч ад Алены.
Пад паветкай, што знаходзілася шмат далей ад пажару, Цярэм напаткаў Міхася. Міхась ужо справіўся зьбегаць да бліжэйшай сялібы і папрасіць вопратку, каб апрануць Арэмчыка, бо ён у перапалоху выбег з-пад затулы дваравых сьценаў у бялізьне, босы, улез у вазок зь сенам (некалькі гадзінаў назад напоўнены мурагом старэнным Ахрэмам). А кадзе Ахрэма ня стала. Своечасна непабуджаны, ён намагаўся вырвацца з хопінаў полымя, але зьнік у ім назаўсёды, быццам нарошні, быццам віноўны ў спразе іншых да ахвоты бачыць і адчуваць сваё ня толькі жаданым, а неабходным... Арэмчык апрануўся ў армяк, застаўся ў вазку. Глядзеў панура на пажар.
Арэмчык, апранаючыся, унадліва крычэў на наймітку:
—Павешу! Павешу бязь літасьці! Собскай рукой павешу!.. Як рабіць гэтак!? Як? Дома ці што?.. Ды мне й непатрэбна твая гутарка — не расчыняй сваю мызу!Утаплю, дзе люгашка ніколі не завядзецца! Праклённая — ты!..
— Затое ты водзісься там! — наўмець, без асьцярогі для прыгодьі іхных адносінаў, але гэтак, каб ён ахамянуўся, адказала наймітка. Каб Міхась не стрымаў яго, Арэмчык пачаў бы біць яе.
— Адыдзіся з воч!.. Прыб’ю! —• яшчэ зласьней адклікнуўся Арэмчык. Размашыста стукнуў кулаком па грудзях. Цягліцы на шыі выцягнуліся кароткімі кнуцікамі цела.