Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Цішэй, цішэй — нехта шэпчацца: на Сьвіслачы хвалі, мабыць... ужо кнігаўкі на купішчах крыламі паветра шамацяць... вясна аж плішчацца... Вясна! — скончыў ускрыкам калека і ўпрокмець зірку схаваўся за Цярэмам. Зь незвычайным перапалохам, з дрыгатлівым войканьнем ціснуўся да Цярэмавых ног, стукаў плашкамі аб падлогу.
У сабор увайшоў сьвятар Кіпік.
— Вясна! Вясна — чорная! В-у-у, чорная!
Калека, як перад гэтым, хаваючыся за Цярэмам, зноў спадзеўна вымкнуўся насустрач сьвятару, што ўсё зьдзіўлена стаяў недалёка ад уваходу і пазіраў.
-— Што робіце тут? — нарэшце спытаўся ён, але бліжэй не падышоў.
— Маліцца’ Маліцца! — ускрыкваў калека і папрастаў да сьвятара. Аблічча ірдзелася захапленьнем, той нападнай дзікасьцяй не пазнаць больш сваіх цярпеньняў.
— Прэч, рагаціна бязбожная! — скрыкнуў Кіпік на небывалых малельшчыкаў і, абыходзячы калеку, накіраваўся да Цярэма. Ён быў добра знаёмы зь ім. Неаднойчы кусок мяса дзічыны даставаўся і яму, хоць Кіпік ня вельмі патрабаваў яго -— браў адно дзеля смакаваньня перамены хатніх страваў у ядальні япіскапаў і мітрапаліта.
Аднак Кіпікаў скрык прынёс новую зьмену. Калека таксама яшчэ гарэй, іншым голасам, адклікнуўся яму.
— Маліся! Маліся! — і бы ў яго адрасьлі адсечаныя ногі, і бы да яго прыхлынула невядомая ніколі ў жыцьці воля пагард-
насьці, але найперш, вітальна пахіліўшыся адзадзя Кіпіка, шпурнуў усьлед яму плашкай.
Цяперака ў саборы Пётры і Паўлы калека буяў вар’ятам.
— Маліся! Маліся! — усё торыў ён у саборы, і на вуліцы, пакуль везьлі яго да нямецкае жандармэрыі.
— Ойча Кіпік неблагі паліцыст, — зьдзекна, з здаровай пагардай, падышоўшы да сьвятара, сказаў Цярэм.
2
Цярэм упрасіўся да сялібы мітрапаліта і япіскапаў паскардзіцца ім на ўчынак сьвятара Кіпіка, і ён пачуў там зусім «свабодадумнае».
Яго спаткаў япіскап Філіцы. Ён прысеў за столікам з чорнага беларускага дубу. Цярэма пасадзіў наўсупраць. Зь вялікім супакоем слухаў Цярэмаву скаргу і абвінавачваньні. Час ад часу пакашляваў у далонь і трымаўся за крыж на сутане. Сьцены сьветлае гасподы ўбіралі абразы сьвятых укорнікаў і Хрыста.
— Чаму, спадару, так адчуваеце цяжар Кіпікавага захаваньня да вар’яты?
— Таму што гэта здарылася ў царкве, дзе я хаджу маліцца, дзе спадзяюся дасьмяротную ахову, дзе я магу замкнуць сябе пачуцьцём сумленьня, у тую самую, бадай, турму і збавіць грамадзтва ад маёй небясьпекі...
— Няўжо, спадару, думаецца: царква — месца духоўнай турмы, а не ратунак грэшнае душы?
— О, ваша правалебнасьць, мне хочацца адказаць вам адразу, не чакаючы іншых тлумачэньняў і пытаньняў: ужо даўно вядомы хрысьціянскія ідэалы!.. Правалебнасьць ваша, даруйце мне: няварта паказваць на нашыя грахі, лепш дайце зразуменьне карысьці й патрэбы грэху, можа, сам грэх ужо ёсьць ратунак.
— Спадару, вы стары паляўнічы за асалодай грэху — вось хто вы...
Цярэм нецярплівіў.
— He! He асуджвайце мяне! Дазвольце палашчыць ваш слых адмоўным: я толькі ўсяго з тых, што не пагаджаюцца з патрэбай гэтак жыць і захоўвацца...
Філіцы ня даў дакончыць думку.
— ...вы пераконваеце мяне сваім каяньнем — і я багаслаўлю вас.
Цярэм зьбянтэжыўся. Што аставалася сказаць яму за сьціплыя, уветлівыя словы ўладыкі. Але япіскап ня замоўк на тым.
— Вы супакойцеся, адмоўцеся ад пагарды да чалавека, які толькі папрасіў паліцыю забраць зь сьвятога месца вар’ята.
— Але ж там застрэляць яго. Ён пакрыўдзіў Арэмчыка. Вы ж мусілі ахаваць яго!
— Вы кажаце тіраўду, вы адчуваеце спагаду чалавеку... я ўжо ведаю пра вас, мне калісьці апавядалі пра вашу дабрадзейнасьць... забудзьцеся пратэставаць. Арэмчык пацярпеў, пацерпіць няхай і калека. Цярпеньне тое самае ачышчэньне грахоў і кліч да сумленьня быць справядлівым... Лепш разьвітаемся... Цярпеньні — Боскае пакараньне!
— Уладыка гуляе з мной і надзіць, каб я асаромеўся сваіх учынкаў абароны чалавека. Хочаце зрабіць непарожняе пустэльнай... Мне верыцца: уладыка ненавідзіць мяне.
— Валей дакарыце сябе: што я лезу туды, куды ня трэба. Усялякае здарэньне — Боская воля... Разьвітаемся — часу няма — даруйце!
— Уладыка, ня шлеце ўсіх нас у ахвяру Боскае волі... Я скардзіўся на волю чалавека, жадаў уцешыцца хоць бы словам заступства за таго, хто стаўся напраўду грэшным, але няздольным заступіцца за сябе.
— Вайна цяперака — за ўсіх не заступісься... Чым вы церпіцё?
— Усім несправедным у маёй Айчыне!
— Ад абароны вар’ята перакінуліся ў агул усіх і ўсеякіх цярпеньняў... Я ж не аскет у чыне япіскапа, каб ісьці на ўсеякія патарчакі грамады, калоцца на іх і пакутаваць...
— Уладыка пагадзіўся з паляваньнем ільвоў, таму жыве ў сьвятліцы сытным і не прыдушаны імі...
—Прашу пайсьці ад мяне. Мне стане слухаць вас. Бачна — да чагосьці канчальнага не дамовімся.
Япіскап цьвяліўся. Цярэм на часіну замоўк, быццам палохаючыся наразіцца благім словам на непрыемнасьць, але рупіўся сказаць япіскапу штосьці больш ядкое і дапятлявае.
— Уладыка, ува ўсялякіх умовінах жыцьця, апыненьняў і адчуваньняў можна знаходзіць і знаходзіцца вера, прыгаство ды любасьці...
Філіцы ня сьцерпліваў. Цяпер ён манах, а не япіскап! Ці магчыма цярпець абразу, хоць бы праўдзівую, хоць бы й ня гэт-
кую, але якая трымае ў сабе зьмест нечага, што крыўдзіць цябе, згнушае тваю дасяжнасьць, тваю ўладу? Ён порстка ўстаў з-за стала і падышоў да Цярэма.
— Прэч адгэіуль! — і адчыніў сам дзьверы. — Я таксама магу помсьціцца, як і вы за вар’ята...
У гэты час, незнарок, з-за запоны ў ягонай гасподзе выбегла маладая жанчына. Яна, пакуль слухала, неспакметнай, Цярэмаву і япіскапаву размову, згубіла самаўладнасьць раней, чымсьці Філіцы. Ейны падбародак і вусны судрагаліся, як у маленькага дзіцяці, калі яно плача. Ад неспадзеву ейнага зьяўленьня нават і стары Цярэм старапеў, глядзеў на яе, бы на скіненую краску вою на парадзе з рукі чульлівае дзяўчыны.
— Гані яго! — закрычэла яна па-расейску, гледзячы проста ў япіскапава аблічча, вытарапіўшы пясьць у кірунку Цярэма.
— Шызая качачка, апусьці свае крылы! — заўцеміў Цярэм і пабарзьдзіў пакінуць япіскапаву гасподу.
— Замоўкнуць! — скрыкнуў япіскап на абаіх... і адумаўся. — О, не! — прагаманіў усхваляваны ён і пабег да дзьвярэй на знадворак.
— Пачакай! Часінку толькі! — клікнуў Філіцы. I Цярэм, прыклаўшы паўзгібам далонь да вуха, бы ці ня ўцемліваючы, што япіскап просіць адчыніць яму весьніцу на вуліцу, нагнуўся да клямкі, спытаўся:
— Вы клікалі мяне?
— Але!.. Я нават тваё імя памятаю... Хадзем яшчэ некалькі словаў скажу табе.
Філіцы ўзяў Цярэма пад руку... і хутка выпусьціў яе. Глянуў у Цярэмавы вочы, але той сігаў далей, як быццам япіскапа і не было побач.
— ...я з крыві твае. Я ж гэтакі, як і ты. Я хачу гутараць з табой. Мяне не сароміць тое, што ты напаткаў у сьвятліцы. Мне ўсёднатое... He! Я пра іншае: сваю веру абвешчу табе, не называючы Цярэма братам адзінародным... Пра цябе чуў шмат, таму і прыклікаю Цярэма, я ж магу гэта, я ж духоўны старэйшына твой -— амін! Значыць: чалавек ствары, паслухаўшы сваіх духоўнікаў!
Філіцы змоўк. Моўкнуў і Цярэм. Водгуль іхнае хады чутліва скалынала вусьціш парожняе вуліцы з разбуранымі будынкамі наўсьцяж. Некалькі часінаў яны ішлі бязгутарныя, у нэрвовым, бадай, у спалохным адзіноцтве. Шырокая япіскапава апраньня шасьцела асьцярожлівым шорахам малых істотаў у гусьціне травы.
— Моўкнеш, Цярэм?
— Моўкну, вяліцтва духоўнае.
— А, можа, уторыцеся справедніцтвам сваім? Я, можа, пераканаюся ім і тады пайду за вамі ўсюды...
— Прымеркнеце ад чаканьня на яго.
I яны змоўклі зноў. Філіцы не адступаў ад ІДярэма. Выйшлі на Савецкую вуліцу. Тут было люднсй і шумней ад нямецкіх аўтамашынаў. Некалькі чалавек гакамі і капніцамі ссклі на сярэдзіне вуліцы лёд у замерзлых лужынах і скідвалі на ўскраі засьнежаных ходнікаў. Крыклівыя галкі лёталі каля дрэў і спаленых камяніц. Іхныя дзіркатыя ўскрыкі і ўзьвівы ў паветра аддзельвалі ўвагу ад замерзлае існасьці руінаў, блізілі да некаторае ацевасьці рухлівасьці ў думках і настроі.
— Вы ці ня хочаце нешта? — спытаўся Цярэм, ахоўваючы ў і оласе спакой і ветлівасьць.
— Ад вас?
— Але. Ад мяне.
— Я за вамі, Цярэм, — хачу сказаць. У мяне япічэ сіла нс адбывае — я маладзейшы за вас.
— Малады і я — яшчэ як! I здаравейшы за вас целам і душой, наша правалебнасьць духоўная.
— О, Цярэм, даруй мне! Нарэшце я скажу табе ўсё — адважваюся. Нак жа думай: я не ад уражаньня забясьпечыць мой гонар і чэсьць япіскапа... Цярэм, калісьці я быў манахам, сьвятаром, і стаўся япіскапам, на то вайна ёсьць. Вайна робіць герояў, вайна прыносіць рай. Калі ўцеміць добра ўсё на зямлі, як дадаць — дадатнае, як адняць — адмоўнас. А фізыкі кажуць — мінусы і плюсы электрычныя працягваюцца паміж собску. Страла воіна — мінус, крыж наш — плюс! Ад іхнае збліжнасьці: сьветнасьць нашая, і сьмерць нашая ўсёдна надыходзіць... Добра ўторыў твас віхравеі душы і павучэньні, ці не?.. А потым яшчэ, ты ўсё веціш: бяскрыльле наша разьвяжацца. Радасьцяй карнісься, калі што-небудзь апыноўваецца на алтары тваёй бацькаўшчыны. Быццам плыні ліхога трупікамі людзкімі засыпяцца, спадкам тваім станецца і пакаленьню твайму; ад натугаў тваіх твае старыя цягліцы моцай і рухлівасьцяй робяцца, а розум нават жарснасьцяй надзіць; і кажную рэч у жывым чалавеку знаходзіш, а не, дык параўноўваеш людзкія ўсчолы і ахвоты раўназначнай вартасьцяй: усё свайму пахожае; ці то: усё гісторыя ёсьць, калі яно дадае значэньне мінуласьці, калі яно ўжо ў сваёй задуме, а ня толькі: зьдзейсьні — апыноўваецца наканаванасьцяй гістарычнай. А потым яшчэ: усё ў цябе не ахвотнае да
кволасьцяў, нават не да духоўнае, нават не да фізычнае... хаця — не. Ня хочаш быць у духу сумленьняў, а ў болі ад боляў прыходзяць... Ах, Цярэм! Я ня супраць цябе, я і ня Боскія або япіскапаўскія спагаднасьці тваім блукнасьцям выказаць жадаю. Я, можа, з табой пагаджуся... Я з манаха ў япіскапа перамяніўся. Але праўды і крыўды я не шукаю. Я праваслаўны толькі. Мне валей — «амін» казаць дый любіць. «Амін» пакідае шмат што для веры, а «аман», «амэн» — наадварот; пасьля мальбы сьвятой: «ман», «мэн» — чалавек, багаслаўляю цябе чалавекам, хоць бы потым ты зьвяром будзеш. У цемрадзі касьцёлу расьцьвіцеш краскай, на знадворак выйдзеш: золатам і шоўкам насілкі зіхцяць перад табой. Багасловяць цябе ўкорнасьцяй, а ты пяеш гімны — славіш правадыра свайто. Будзь векавіста дасьмяротная авечка! Адыдзесься — у роднай гасподзе ўжо другі бацька і правадыр чакае — дай і яму хвалу ды абавязак, кроў і жыцьцё, і думай, як ён, і хадзі, як ён, і не спакмечвай, што ад ягонае дабрадзейнасьці дзяржаўнае адно смуродзь кадзіць, і кажная ўтаропнасыдь ягоная дзеля людзей — бясконцая цярплівасьць і пакута ёсьць. Але думай: на ягоных вейках вечныя расінкі дагоднасьці ясьвеюць, а сэрца туліць спагады і журотнасьць усенародную... Ці ўсё ўторыў тваё і сваё? — бы прыкідна, спытаўся япіскап і прыніклівым зіркам, як і раней, глянуў у Цярэмавы вочы. Цярэм глядзеў на япіскапа.