Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— I няпраўда! Клянуся Богам, няпраўда! Мне цеміцца, княжыч рэкнуў на мяне так сабе, без ацевы. Валей не ганецеся. Дзе мне, калеку, усямянчыць за вамі? Але я рады, што магу паказацца вам, ісьці разам з вамі; вы ж разумнейшы за свайго караля... Калісьці, восеняй, я радзіў плашкай гэтай вам і таму немцу вандроўку ў кароценькую зь пясчанымі берагамі канаву. А вы? Вы ўсё-ткі прагныя да жыцьця: не забыліся нават на прошчу да ракі сталічнай; вы —княжыч! О, даруйце, вы ж нават доктар! Княжыч-доктар — ня крыўдна будзе?
— Што хочаш, ідыёт? — спытаўся зноў Арэмчык, астаючыся стаяць каля калекі. Hi аднаго прахажана, ні фурманкі. Ясьвілася ціхаць зімовага дню з рэдкім водгульным похканьнем марозу.
— Быдляга! — Арэмчык пайшоў. — Адступіся, кажу!
— He ўхіблявайцеся, княжыч, злосьцяй. Хадзем памаленьку, вам хутка трэ палуднаваць... А па-мойму, вы не спасьцераглі трэшчынаў на сваіх ботах — яны цьвеляць мяне. Хром
лысьніцца хромам, марговым колерам, а тут наце: між прыгаства ліпяць чарвячыя віліны. Ох, як нялюба! А падумаць: калісьці гэная скура на цяляці была і, можа, на авечцы, тапырылася ад ветраку летняга, рухалася з кажнай цягліцай, калі падпрыгвала перад праглівым купцом. Пералічэце, княжыч, колькі праглівасьцяў жыцьця адклалася на вашых ботах...
Сьцежка кончылася. Узышлі на дорогу. Калека параўнаўся з Арэмчыкам, перавахваўся побач зь ім.
— .. .купец, мясьнік, гандляр, спажывец, моль, чарвяк і хто яшчэ? —падкажы, княжыч. Маўчыцё? Вам не да праглівасьцяў — вы ведаеце іх. Напэўна, мірсьціцё: чаму назвалі мяне асталопам, праўда?
Арэмчык загутарыў з калекам па-добраму і стрымна, прыгнуўся над ім і палажыў на ягонае плячо руку.
— Вуліца тут — людзей напаткаем — не выпадае мне цягнуцца з вамі, ідзеце сабе, куды надумаліся, а заўтра прыйдзеце да мяне, я дам вам хлеба. Добра?
— Некультурнае пытаньне, княжыч. На зьдзіўленьне, вы замарыліся, па-мойму. Да вас? Ха-ха-ха! У Самапомач! Вы хочаце скончыць сваё жыцьцё дапамагачом? От жа княжыч! Жыцьцё назначана, але патрабуй ад яго шмат!
— Прэч, быдляга, а то з мосту стурхну!
— Княжыч, я сябра і ахрысьцень вялікі, а вы? Што, манецеся баптыстам асьвянціць мяне... Каля гэтага мосту, мо’ васямнаццаць, дваццаць год даўчасу мінула, я жанчыну з маленцам знайшоў. Драбнявая, невялікая, галодная, неаздобная, проста, як кропля вады за шыю... О доктар-княжыч, вам ня жыздрацца абыякавасьць да маіх расказаў! Вы быццам пагадзіліся з мной — інакш ня можна — бо ўсё сапраўднасьцяй было. Княжыч, сапраўднасьцяй! Жанчына-знаходыш праўдзівасьцяй дрывіла. Сваё жыцьцё яна бы чысьлінкамі разьдзяліла, ня шчодрыла словаў для кажнай зь іх. Я цэлую ноч слухаў яе гамонку. Чым толькі ні пабыла яна на сьвеце, пакуль пад атулу мосту зышла. Можаце наўцяць сабе: што яна, маўляў, сяньня апынулася пад мастом; пахінулася верай і разьвітаньнем з усім бывалым зь ёй і, напэўна, ахапілася плачам вялічавасьці няшчаснай, непашкадаванай. Пашкадуйце яе, княжыч! Пацалуйце яе. Паскрыпеце перад ёй сваімі ботамі і спытайцеся: — Ты плачаш? Да мяне хадзем, хадзем! Навошта пад мост? -—• Пасароміце яе. Яна мо’ ўсклікне тады: «Я бачу вас! Хрышчэньнік душаў нашых, бачу вас!»
— О-о-о, які ты! — забаўнай пагардай ашкеліў Арэмчык.
— А што ж ёй сказаць? — працягваў ранейшае калека. — Што? Яна дала, балазе, свайму целу — дала? А вы, княжыч, зноў, зноў сваім чаранком, сваёй радоўкай цягнеце: — Хадзем, шчасьце наша! Хадзем адгэтуль. — Усе сьцежачкі заўсёды на ўзгорках... Абавязкова да грудзей прыхіні яе. Гардліва, як рыцар дзідай, сваёй дабраветнай даланёй ейнага маленца падымі і скажы яму, недаразумеламу: — Прыйдзі! — I ён, мабыць, адразу даведаецца, куды ісьці: у Самапомач!.. Ха-ха-ха! У Самапомач, княжыч!
Арэмчык таксама сьмяяўся з калекавай гамазьні, але нічога не пытаўся і не заўважаў яго. Ішлі далей удвух тым самым ходам.
— Вы, княжыч, не сярдуйце на мяне. Я люблю народную Самапомач, яшчэ як люблю! Але вось, па майму ідыёцкаму розуму, вы сваёй Самапомачай сапраўдны боль угамоньваеце. Угамоньваеце, пракулеўчык!.. А-а, чакайце, я крыху нетуды, ці не па-свойску загутарыўся. Чамяшу адно, а думаю іншае. Я ж пра тую кабсціну кончу. Яна, ці тойчы, артысткай была...
— Куды ж ёй гэткай? Яна ж непрыгожай была, — жартнуў Арэмчык.
— Непрыгожая? Ха-ха — непрыгожая! Значыць, у яе быў жыцьцёвы страх — яна палохалася гэтага. Таму ўсюды лезла, дзе людзі кухціліся, — адказаў калека.
—... і спаўзла пад мост, — уторыў Арэмчык калеку. — Спаўзла пад мост.
— Па-мойму, адступіла, каб глянуць на іхныя аздобныя чарапы. He дранцьвейце: я пашкадую вас, я падкажу вам, я чуў гэта ад нашага бая роднага, ён навучыў мяне: ■— Мы памыляемся ад жаданьняў... — Дзіўна? Га? Гузаваты татут?.. А артыстачка з-пад мосту ўсё-ткі аджыла ў маёй шавецкай майстэрні. Паннае каля сваіх худошчаў завіхляцца, падскубаць іх; сьмяецца над сваёй нядоляй, пра нядолю я любіў успомніць ёй!.. Бы лясная кузурка пад баравіком, валосікі ад гнідаў адчэсвае, праменьням сонечным паказвае іх. Седзячы ў працы над шкурамі, я ўсё часьцей касавуруся на яе; ня так забіваецца цьвік у падэшвіны. Асьцяронак я людзкі, але сэрца маё кладзецца каля яе, каля яе ж, княжыч... Яна ўжо ўторней і асвойтана на мяне паглядае і такую-сякую вясёлую благатню завядзе, ды вось калі прыляжа ў куточку цьмяным на жалезным, скрыўленым ложку, вочы ейныя ў столь гануць доўга-доўга, маўляў, на павуці-
ньні наканаваньні адгадвае. Сыночак маленькі закавенчыць — яна да яго падыходзіць, бы сьцень месячная, быццам яно зусім незнаёмае ёй... Ведаеш, княжыч мой, — калека спыніўся, пахукаў на далоні, гучна потым пацёр і пахлопаў імі па сабе. Арэмчык азірнуўся, але не прыпыніўся.
— ...празь некалькі тыдняў яна ўцякла ад мяне, -— прагаманіў усьлед калека, паправіў шапку і барзьдзіў за Арэмчыкам.
— Тут людзі ходзяць, — Арэмчык прыпыніўся на рагу Няміскай вуліцы.
— Чаму? Чаму? Няхай глядзяць, які вы дбайны пра людзей, нават ягамосьць з калекамі за пана брата... «Вы людзкой дабраты прыхільнік!» — скажуць пра вас... А сыночка памажэце пашукаць. Гэта ж яна пакінула яго мне, — не сьціхаў калека і сьледкаваў за Арэмчыкам. — Колькі хлусьні я нарадзіў, каб упасьці яго пры мне. Я, ацяробак бязногі, жадаў даць яму іншы сьвет. Слухай, княжыч, я нават думаў, калі яна была знэнджанай і хворай: хай бы ляпей ты памерла. Дый мне, калісьці растаптанаму вайной афіцэрчыку, захапляцца цудам здаровага атожылку, атожылку ад майго пня...
— Ідыётык — адступіся, калі ласка!
— Вы, княжыч, вельмі ўважлівыя і ўветлыя. Запамятую: вы не адмовіліся ад брынчэньняў маіх.
Калека ня слухаў Арэмчыка. 3 асаблівым задавальненьнем і зь нязначным усьмехам пахільваўся перад ім.
— Хай будзе, спадарочку самапомачнаму, гожасьць паспытаць маю адданасьць, таксама і пашану няхай у гэтую маразяную часіну ўцеміць — паслухаць ад менскай кавялы-шаўца, ну прынамсі, апякунскую бязьмернасьць княжыча нашага... Віва Арэмчыку! Віва! Віва! — зусім па-іншаму калярадоўкі людзей перад ядальняй Самапомачы закрычэў калека. У радоўцы загаманілі. Арэмчык спыніўся. Шчокі і так чырвоныя ад марозу яшчэ болып ірдзеліся. Бляшчавы позірк бы ў прокмець злучыўся з вуснамі — Арэмчык плюнуў на калеку. Кагосьці з натоўпу ўразіла ягонае захаваньне, крычэў, не выступаючы зь людзкой гурмы: — У мызу яму клёпкай сваёй!
Калека сьмяяўся і гучна адказваў таму:
— Навошта — усёдна ня выплюне вясны! Ха-ха!
Арэмчык, разгневаны, бег да будынку Самапомачы. Ён у злосьці бясьсьведамка шаптаў: — Бандыты, бандыты!
Арэмчык убег у свой габінэт. Ён меў там тэлефон. Паклікаў на помач паліцыю. Але ёсьць часіны, калі задавольнасьці помс-
ты перашкаджаюць. Арэмчыкавай помсьце перашкодзілі зусім ня меншай справядлівасьцяй удзелу супраць права адказаць помстай-пакараньнем...Там быў Цярэм. Ах, старэнькі Цярэм! Ён кожны дзень наведвае Менск і напаткаў прылуку быць сьведкам спатканьня Арэмчыка з калекам. Гэта ён, калі ўбачыў, што ўсё добрым ня кончыцца, бадай, схапіў на рукі калеку і апынуўся зь ім у саборы Пётры й Паўлы. Захінуў яго ад Арэмчыкавага сьцігаваньня.
— I ты супраць мяне? — спытаўся ў Цярэма калека, а тады зачасьціў сьмехам уразьлівым ды беспрычынным.
— Схавайся — ня возьмуць адгэтуль. He крычы, — павучаў Цярэм калеку, цягнучы яго да сабору, як пень на дрывотню.
-— Дзяржаву новую знайшоў у саборы? Ха-ха-ха!.. Каго на хлебе княжычавым пакінуць хочаш?
— Пацярпі!..
— О-о, забыўся на справедніка нашага: пацярпі!.. -Як здаровы, старэча? Ты зноў?.. Куды ж Арэмчыка назначыў?.. Слухай, справеднік: як болесьць адчуць пакутнікаў, калі ўсе пакутнікі на айчыне нашай?.. Ха-ха-ха! Болесьць! Балюча мне... і я не адзіны... Ха-ха-ха! He адзіны!
3 хахатаньнем тады, калі прыхінуўся сваім целам-абрубкам да абраза Хрыста, што чамусьці стаяў на адоле, каля сьцяны, калека адклікнуўся просьбным нашэптам:
— У руках Тваіх і ціхаць і ахвяра...
I адступіў крута.
— Няпраўда!.. Дарма бяры!
— Ты хворы — прастудзіўся, — хацеў наразуміць яго Цярэм, але калека, не адказваючы Цярэму, папрастаў да алтара. У саборы ад грукату ягоных плашак сходзілася гучна-роўнае рэха. Вялікомасьць сьвятога будынку -— парожняя, з водарам воску й ладану мімавольна перамагала адчуваньне ўсялякага супраціву цярпеньню; глухаціла пачуцьцё, здабытае ад людзкай сапраўднасьці і добрай, і злой, але ўчэзьлівала сьвядомасьць сполаху: што гэтую, тваю сумленнасьць, ціхамірнасьць, зазіраньне ў собскую душу грэшніка, могуць зноў (блізу наўмець непакоры сваім ахвотам і парываньням) зьнячывіць, ня ўважыць. Адвечная гвалтоўнасьць!
— Ты ж маліцца прывёў — хадзі, хадзі, — спыніўшыся перад алтаром, паманіў калека Цярэма.
— Ты захварэў — прастудзіўся, — зноў папярэдзіў яго Цярэм.
— Маліся!.. А я пайду! Я званіць буду — хай людзі зьбіраюцца, хай слухаюць... Хай паспрабуюць, ці ня стане ім месца тут!..
Цярэм схапіў калеку за плячо.
— Куды мкнеш?
Калека рэзьліва засьмяяўся, скрывіў аблічча. Скаламучаны водбліск вачэй карціў нястрымную чуткасьць нэрвовай нераўнавагі.
— Тут пабудзь, я да япіскапаў схаджу, папрашу памагчы табе, — сказаў Цярэм, але калека, быццам да яго й не гаварылася гэта, прапанаваў Цярэму зусім іншае.
— Я на хоры пайду — засыіяваю... Маліся! Маліся!
— Я памалюся, абавязкова памалюся — толькі найперша да япіскапаў схаджу, — паспрабаваў Цярэм супакоіць і пераканаць калеку. — Цябе ахаваць папрашу іх.