Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Вашы перажываньні, мабыць, ня кончыліся -— канчайце іх. Ваша вяліцтва, гэтак мы і да майго сяла хутка дойдзем.
— Я крыўды і праўды не шукаю і не загаварваю тое, што бачыў ты ў гасподзе маёй. Я навучаю вас умяркоўнасьці. Я жыцыдё таксама ведаю і таксама ведаю, як браць яго, — гаратліва сказаў япіскап і не супакоіўся. Затаёнае адчуваньне ўразьлівасьці ад напатканага Цярэмам у ягонай гасподзе кранала яго — прынуквала паступова быццам ураўнаважвацца нечым зусім лагодным і як трэба згладжаным у настроі.
— Гэта вы сяньня ці ўчора пачалі ведаць пра жыцьцё? — спытаўся Цярэм больш зьдзіўленым голасам і болып рашучым, што да самага сэнсу спытацца ды падумаць не інакш.
— I сяньня і ўчора. Я даўно жыву вобмацкам маіх перакананьняў. I дзеля таго рыньвлю мае пачуцьці прызнацца гэтым. Дзеля таго каб Цярэмава сэрца ведала месца на зямлі, ну, прынамсі: што я ня блазан які-небудзь, і што ў мяне няма адчувальнасьці карціва-сапраўднаму да будучага жыцьця.
— ...тады ягонай вялікасьці, — перарваў Цярэм, — не было б патрэбы зварачацца да мяне ці да кагосьці з сваімі празь-
мерна пакутнымі наўмерамі і шмыгаць сабе пацуком паміж будучым ды паміж мінулым.
— Як твае словы ўцемліваць: як гастрату — толькі б уразіць, ці можа як насьмех?
Цярэм неспакмегна ўцягваўся ў датклівую гутарку. Адказваў:
— Рыбінкай у твані ўявеце.
— О-о, як! А ўсё-ткі ад цябе паразумнееш.
Філіцы засьмяяўся. Ен паверыў і верыць сваёй моцы дароднасці, хоць добра бачыў, Цярэм ідзе побач яго з тэй самай дастатковай старэчай цярплівасьцяй абыякава слухаць.
Зноў некаторую сьцяж вуліцы яны ішлі моўкныя. Япіскап не пакідаў Цярэма. Сігаў разам зь ім з аднэй і тэй самапэўнасьцяй і наўмернасьцяй.
— Што ты любіў, Цярэм, і любіш цяперака? — загаманіў Філіцы зь непрайменнасьцяй, зь некаторай асыхярогай, каб як быццам ён жадае гутарыць аб гэтым не зь якім фіглёрствам, a зь любазнаўствам ды ўважнасьцяй.
Цярэм не адказаў яму. Яны зьвярнулі на другую вуліцу. Там кожны ступень можна было назваць і вуліцай, і камяністым полем сярод гор. Камяніцы ляжалі выступамі засьнежанае скалы, і толькі дзесьці, пад самай Сьляпянкай, карчанелі нізкія драўляныя хаты, зырчэючы шыбінамі ад праменьня сонца. Праходзячы паўз высокіх друзаў калісьці шматпавярховага дому, напаткалі некалькі мужчын і жанок. Яны весяліліся. Пакуль ня ўбачылі япіскапа зь Цярэмам, некаторыя мужчыны завіхаючыся каля жанок, агадвалі песенькі або чадрылі непрыстойнасьці. Цярэм азірнуўся на іх.
— Нс азірайцеся... не журыцеся за іх — гэта блізу патрэбная сцэнка: я праймуся найбольш тым, чым наджуся і адчуваю...
— Ці ня час, уладыка, разьвітацца нам.
— He вытрымліваеце? А цярпеньня, старэчы, трэба мець. Вы ж прарокам жадаеце быць і нат Салямонам у дзяржаве сваёй стацца...
— Уладыка нягодны чалавек.
— А мне і тваё — нічога! Праўдзівую сувязь з сваімі падданымі трымай — цярплівым будзь! Навучай даступленьня любіць цябе: «У бясконцай нашчадзе пакутаў яны ніколі ня ўспомняць цябе». Або зусім лірычна: «Чаму вы па-свойму наровіце'? Уявеце, хоць бы пылінкай, паглядзець, як між галінаў, угары, на дрэве, расчыняюць птушаняты дзюбы, бы тыя пелясткі красак вецер!» Чые ж гэта «няўхільныя прохані жыцьця», мае ці твае?
Безумоўна, адкажаш: уладыка, маё, а як інакш?.. Дык вось пачуў мае навукі, ці не?
— Але. Чую, уладыка! I нават бачу: над вамі аб’яўляецца карона нараджэнца спакону.
— I народзіцца! —усклікнуў япіскап.
— Самы найдурнейшы ўскрык!
— He падзейнічала на мяне і гэта!.. Слухай, старэчы, я прызнаюся табе: ненавіджу цябе, не таму, што саракоміш цяперака супроць мяне, а таму, што я хвалююся, калі пачуў пра твае «воблікі ўсярэдняга жыцьця». У людзей ёсьць імпэты роўнасьці ва ўсім, ня толькі ў сацыяльным, але ў духовым, але ў кажнадзённым. «Кажны хоча зразумець свой час», — тваімі словамі падмацоўвую. Вось гэтак прагну я. У цябе ёсьць сьведамасьць ненадзвычайнай помсты бы або ўзьдзеі і рухлівасьці ў старасьці за тое, што нешта «сваё роднае» ня зьдзейсьнілася пры быцьці тваім. Я шмат пра цябе чуў, таму і гутару ў твой сулад.
— ...а ў мяне, значыць; у нас, як рачная лілея атоньвае яно — ускрасае і цвіце — жыцьцё вусьнявіць! — спакойна перарваў Цярэм япіскапаву гутарку. У старым голасе, у кожным слове трымалася штосьці ягонае бесьсьмяротнае і запаветнае.
— Дазволь мне! Дазволь дакончыць сказаць... перад табой я ведаю, дый кажуць усе: камень ад немані сваёй завые... Хвалю цябе, бы ня ворага майго!..
— ...уладыка казаў: крыўды і праўды не шукае, дык навошта з мной надзіцца і турбаваць мяне? Разьвітаемся і паверым, як добра ёсьць, калі маеш ворагаў гэтакіх, як ты сам сабе бываеш ня сябрам.
— Я згодзен з вамі, згодзен да вынікаў нават. Старэчы, праўды і крыўды не шукай. Навошта? Бо ж навучана: у самім Дабры так шмат зла, а ў Зле так шмат дабра, што можна не памыляцца, маліцца аднолькава ці богу Дабра, ці то Злу.
— Вашу няпраўду і несправядлівасьць я пагарджаю маёй любасьцяй, бо мая любасьць да гэтага вашага ёсьць часьлінка маёй, сумеснай, непраўдзівасьці і несправядлівасьці... Уладыка, кінем нашу наўдань... Бывайце!
— He, старэчы! Штосьці іншае паслухай. Улады хочацца мне. Кажнаю часіну я магу кінуць духавенскі чын... Вайна аб’явілася, мяне з манаха нікчэмнага ў япіскапы выцягнулі. Вайна пакуль ідзе, я вышэй пацягнуся: я ўлады прагну, я прагну жыцьця вялікага. У мяне зайздрасьці жыцьцёвыя асяліліся. Я малады яшчэ. Пачуўшы пра вас, зьненавідзеў вас. Дзядуля з дамавіны над жыцьцём сьмяецца і ўсё вабіць для роднага — Айчыны.
А я праваслаўны. Хачу ўвесь сьвет праваслаўным зрабіць — вось гэта ёсьць маё роднае, хоць і далёкае. Мой сьвет увесь! А за вамі што?
— Уладыка, не памру тады. Па знаёмству — тваім раднікам буду.
— Сьмяецца апошні — старымі словамі кажу табе!..
Яніскап ня выцерпеў Цярэмавага насьмеху. Адчуваньне непакорнасьці яму — паслухаць яго, сьціснула сэрца немалой жарсьцяй абурэньня. Заскочыў Цярэму наўперад, схапіў за рукі, спыніў.
•— Ну, добра — паслухаю. Мо’ ад вялікіх жаданьняў і парываньняў вашых не адранцьвею, — згадзіўся Цярэм. На ягоным абліччы ясьвілі праўдзівая пакорлівасьць і спакой.
-— Ногі мае баляць. Зойдзем на магіліцы — прыперціся дзе будзе.
Яны якраз дайшлі да Вайсковых магіліцаў. Прыпыніліся каля капліцы. У япіскапа неспакойнасьць і ўцеўлівасьць ажывала асаблівай неабходнасьцяй. Часіна, у якой пачынаецца жыцьцё вольным, лёгкім і дзеля сябе векавістым быцьцём. Нават не прысутнічаюць уцемы аніякіх жыцьцёвых перашкодаў. Ёсьць толькі імкненьне ўзьляцець лятою спрадвечнага мятліка і дыхаць небывалым здароўем ды радасьцяй дагэтуль невядомай моцы. А ўсялякае, што калісьці турбавала цябе, даць камусьці адгаднасьцяй агульнае веры: як добра, што яно ёсьць і сталася гэтак!
— Я манахам быў, ужо казаў табе, — пачаў Філіцы. — Але і манахам зрабіўся ад зайздрасьці таксама. У часе Польскае вайны, у 1920 годзе, у маім сяле заложнікаў расстрэльваць зьбіраліся, бо нехта «жаўнежа варшаўскего» за ногі да дубу падвесіў, гэтак і сканаў бядак падвешаным. Заложнікаў не расстралялі. Але з васямнаццацігадовым хлапцом палякі расправіліся. «Я прыкончыў яго!» — сказаў ён, выступіўшы зь сялянскае гурмы, і аддаўся катам. Яго ж тут і расстрэлілі, блізу ў тую прокмець, калі ён абвесыдіўся перад імі. Аднасяльчане ведалі, што ня ён загубіў «жаўнежа». Хлапца пахавалі тут жа на месцы крыві собскай і жыцьця недажытага. Кажны сяльчанін, малы і дарослы, жменямі пясок на яго сыпалі і маліліся, і звычай нат застаўся: хто праходзіць паўзь ягонай магілы, жменю пяску ўдзячнасьці сыпне. Курган насыпалі над ім... Жменямі.
— ...малюся за яго, схінаюся перад Хрыстосам айчынным! — адступіўшы на крок ад Філіцыя, перахрысьціўся Цярэм і пахінуўся ў пашане.
— Хрысьціся, старэчы, хрысьціся! Яшчэ адна постань, лішняя, пацярэбіць спагадай тваё сэрца — усё на алтар Цярэмавай бацькаўшчыны... А мне тады зажадалася зьвярнуць увагу на сябе: у манахі пайсьці задумаў. Мне думалася, маім учынкам жывуць, захапляюцца. Праз колькі год пераканаўся: гэта не жыцьцё і ня ўчынак, а, бадай што, нічога або аб’яўнасьць прысутнічаць на зямлі або пад зямлёй.
— Уладыка, напэўна, адгадаў само жыцьцё, калі б дадумаўся, што само жыцьцё ёсьць тварыць жыцьцё, перамагаць яго ня трэба, а наканаваць няўхільнае — пакідаючы адначасна зь сьляпцамі для спамінаў: б ы л о сьмяротнікаў і нараджальнікаў — б у д з е!
— Ён зноў... куды? Мне спрыкла тваё, спрыкла, як ты! Нарэшце дазвольце собіць маё. Тваё старэнькае ўжо. Яно да аднаго прыгінаецца: пабагаславіць цябе і самому сабе агадаць — плюнуць на ваша!..
— ...чалавек, што робіць і ўсё, што ўторвае да яго тваронае ўжо, заўсёды пераконваецца, што ён першым у сьвеце распачаў гэта, -— ня сьцерпліваў Цярэм сваімі выказамі. Бы адкуль з прьітайку кідаў іх япіскапу.
А япіскап Філіцы болей не прасіў: «даруйце», «дазволь». Хоць разумеў Цярэма нават ня проста звычайным чалавекам, a нікчэмным і на якога ня толькі можна плюнуць — нават мезенцам паказаць ня вартым было, япіскап аднак найперш, сказаўшы: — Псыхолягам ужо нуртавіш? — як хлапчук у задорнасьці запалу набіць слабейшага равесьніка, прыгразіў Цярэму: — Калі хочаш, дык зараз усё-ё абвесьціцца...
...I здарылася зусім неспадзеўнае і для япіскапа, і для Цярэма. Пасьля чаго, цяжка адгадаць. Зрабілася: у капліцы на магіліцах пачуўся людзкі стогн і драпаньне. Япіскап, адбегшыся ад магіліц і Цярэма далекавата, прыпыніўся ў даўцемі. Ягоная постаць, апранутая ў чорную сутану, сярод засьнежаных пусткоў стаяла, як абгарэлы пень.
— Мы разьвітаемся. Ня можна ўсіх зрабіць ксяндзамі і сьвятарамі. У сумленнасьці ў сьвянтынях сабе яны ўсе аднолькавыя...
...У Беларусі пачынаўся тэрор. Наехалі зь Югаславіі расейскія саладарысіты, панаходзіла ў нямецкай уніформе прыбалтаў атрымаць больш тэрыторыі ад беларускіх земляў.
3
Штосьці ўсё было ня гэтак, як жадалася Арэмчыку. Усялякія праклямацыі незалежнасьці Беларусі, усялякія насьмехі ці то неспадзеўкі калекі ды нават, бадай, выяўныя паі-розы ягонаму жыцьцю, пачалі радзьвей і радзьвей апыноўвацца перад ім. Усе гэтыя падрыхтаваньні дзесьці рабіліся пад пэўным наглядам і настырлівасьцю. Кімсьці нагодзілася гэтак, каб усё таемнае, сваямэтнае было вядома ў краіне ўсім людзям і ўсім, як ён, Арэмчыкам. Таму Арэмчык старожаўся і таксама ціхотна рупіўся не аставацца ў разбураным Менску без змаганьня, без навалы на сваіх сапраўдных і несапраўдных ворагаў.