Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Наязноў на гэта нічога не адказаў, і дыспут зноў набыў канкрэтныя формы. Дзюрка разважыў, што калі на фронце так справа стаіць, то хутка й вайна скончыцца. Зь ім шмат хто згадзіўся, і пачалі нават падлічваць — калі? Але Сымон зноў адцягнуў увагу ўсіх у іншы бок.
— Цяпер, — кажа, — нельга варажыць, калі скончыцца вайна, бо якая ж гэта вайна? Вось даўней ваявалі... Чытаў я недзе, як старабытныя цары біліся... Выйдуць гэта ворагі ў чыстае поле, стане адно войска супраць другога й пачалі:
— У вашага начальніка, — кажуць адны, — маці кульгавая.
— А ў вашага, — кажуць другія, — дзед быў на адно вока крывы.
— А вы вяроўкаю хлеб кроіце.
— А ў вас дзеўкі ўсе рабыя.
4 лістапада. Суполка «Вытворчасьць і разьмеркаваньне» лопнула. Дзюрка злавіў Наязнова на жывой справе, як той цадзіў супольны пяршак у сваю бутэлечку з-пад парфумы «Тэжэ» «Чырвоная Ружа». Апанас так зьдзівіўся, што ледзь не пашкодзіў бутлю з самагонам аб Наязнову галаву.
— Каб не пяршак, — казаў, — дальбог, нешта покнула б — ці бутля, ці ягоны чэрап. Першаку пашкадаваў.
I хто б мог спадзявацца, што Наязноў здольны на такія ўчынкі? Такая адукаваная, разумная асоба.
А Сы.мон здаволены:
— Я табе казаў, што тут зладзейства не мінеш. У суполцы хоць сьвяты — і той красьці будзе. Такая ўжо ўрода ўсіх гэтых суполак, каб зь іх цягнуць.
Асноўны капітал і прадукцыю падзялілі паміж былымі сябрамі ў роўных часьцінах, а інвэнтар пусьцілі на жэрабя. Зьмеявік усё ж застаўся ў мяне.
5 лістапада. На гаспадарска-палітычным адцінку нейкая актывізацыя. Кіндзюк Банадысь зрабіў на захад ажно тры рэйсы, Арыентацкі -— два. Туды машыну — назад машыну. Нешта адвозяць, нешта прывозяць. Рыхтуюцца ў падарожжа і іншыя прадстаўнікі. Авечка гаворыць, што ўлагоджваюць грамадзкія справы. Магчыма. А тым часам заўважаецца ажыўленьне й на мясцовым рынку. Дрожджы ўскочылі ў цане, зьявілася сахарына, кімсьці выкінутая на рынак, вялікія партыі гарадзенскай махоркі. Загржэмбіцкі, як шалёны, гайсае ад рынку да рынку. Ажыўленьне відавочнае.
6 лістапада. Разак апярэдзіў: купіў Фэцкага сакрэт пра KaHeu вайны і ўсе ягоныя, як ён казаў, аўтарскія правы. Ну, ад
гэтага нічога не даведаесься. Усё толькі прыглядаемся, што ён пачне рабіць. Сымонісе ўдалося прасачыць, як сяньня раніцою зь Яськавага двара вывозілі нечага цэлы воз — ці на схоў, ці на продаж — не дагледзела. Гэтая навіна ўзрушыла ўсю вуліцу. Дзюрка ўжо з усімі раіўся, што рабіць зь цьвікамі — ці хутчэй збываць, ці хаваць у яму. Але што можна параіць, калі самі ўсе, як упоцемках.
За Разаком устаноўлены ўзмоцнены нагляд.
7 лістапада. Пацеха! 3 маймі знаёмымі беларусамі здарылася аварыя. Хацелі яны ў нейкі аддзел прапхнуць свайго чалавека, але выйшла асечка. Друті іхны, таксама беларус, ткнуў на гэтае месца якогась свайго знаёмага палячка. Колькі ні крычэлі, колькі рукамі ні махалі — дарэмна: палячок неяк вельмі хутка ўкараніўся, і яго ўжо ня выдзераш цэлай грамадой. Спрытны чалавек — асечкі ня зробіць.
8 лістапада. Іншага чалавека дык і гора не навучыць. Сяньня сустрэў гэнага Дзівака (прозьвішча ня ведаю, але, мабыць, так яно й будзе), што нам вайною на складах назаляўся. Я нават зьдзівіўся, што ён шчэ жывы. Худы, абшастаны, а жывот падцягнула пад самыя рэбры. Цяпер недзе за настаўніка працуе.
— Вы, — кажу яму, — даражэнькі, хоць і настаўнік, а памылку ўрэзалі.
Уздыхнуў, але на словах не прызнаецца.
— Я, — кажа, — не шкадую, але жонка насядае, штодня пілуе. А што я меў рабіць, калі маё пераконаньне не дазваляе рабаваць?
Сапраўды — дзівак! Пераконаньні... Іх, браток, у гаршчок ня ўсыплеш — навар ня той. Праўду кажуць, што гарбатага магіла паправіць.
9 лістапада. Круглова не задавальняе сытуацыя на сучасным рынку.
— На рынках, — скардзіўся, — пануе страшэнны хаос. На Чэрвеньскім за картовы пінжак далі лапатку бараніны й пяць кілё мукі, а на Камароўцы такі самы пінжак ідзе за дзьве лапаткі. Такая каньюнктура, сьцьвярджае, не заахвочвае да разьвіцьця прыватнага капіталу й не спрыяе цэнтралізацыі мясцовага капіталу.
У сувязі з гэтым ён наважыў падаць да ўправы распрацаваную ім шкалу сталых цэнаў на зацьверджаньне. Рыгор ня раіў падаваць такую цыдулку, бо што да цэнаў, казаў ён, то на гэны конт яшчэ ня спушчана ніякіх дырэктываў, і пытаньне тым часам вісьне ў паветры.
Сымон даў больш практычную параду:
— Ты, — кажа, — сяньня на рынак выкідай ватоўкі й душагрэйкі, бо цяпер на іх самы сэзон, а картовыя пінжакі й нагавіцы прытрымай да вясны. Увесну пойдуць як вада, і цэны тады будзеш сам дыктаваць. Гандляваць, браток, трэба ўмеючы. Бальшавікі дваццаць год крычэлі: «Вучыцеся гандляваць» — і то не наўчыліся, а ты хочаш за адзін год усіх пераплюнуць.
Гэта супакоіла Круглова.
Юлістапада. Пакуль што выбраў патэнт на майстру музычных інструмантаў. Чаму? Я й сам ня ведаю. У Рыгора ўзяў паламаную гітару, павесіў на цьвік, купіў францускі ключ і малаточак. Такім парадкам майстроўня абсталявана цалкам. А заказчыкі мне не патрэбныя. Я тым часам і бязь іх пражыву.
11 лістапада. Яшчэ раз пераканаўся, што культура — непатрэбная рэч. Язэп Супрынайц (працуе недзе каля ўправы) зацягнуў у сваю сталоўку на полудзень.
— Хадзем, — кажа, — у мяне лішнія талёны ёсьць. Паглядзіш, як мы харчуемся.
Пайшлі. Далі на пачатак буракоў па талерцы, а пасьля — каму курыцы кавалак, каму рыбіну — на выбар. Пасёрбалі гэта мы буракоў, а тады ўзяліся рыбіну калупаць — хто дзераўлянай лыжкай, а хто пальцамі, бо відэльцаў не далі. Толькі гэта я дакалупаўся да хрыбеціны, як пры суседнім стале падняўся вэрхал. Якісь хлапец, чыста апрануты, запатрабаваў, каб яму далі відэлец.
— Які гэта, — крычыць, — парадак? Есьці рыбу-карася мне далі дзераўляную лыжку! Я, можа, да заходнеэўрапэйскай культуры далучыўся, а вы што падсунулі? Хамства!
Але афіцыянтка, да якое адрасаваўся гэты хлапец, відаць, была моцнага марксісцкага ўзгадаваньня. Яна нават і не зірнула ў ягоны бок, бразнула лыжкамі аб стол і толькі мімаходзь кінула:
— Нічаво, жраць захочаш, дык зжарэш.
Чалавека, які пасьпеў далучыцца да Эўропы, супакоіў ягоны сусед:
— Дарэмна, даражэнькі, порах траціце. Відэльцаў не дадуць, бо іх няма. А вы лепш так рабеце, як я: з сабой прыносьце ўвесь інвэнтар.
Другі сусед таксама параіў:
— А то можаце яшчэ й так зрабіць, як мы робім: узяць карася-рыбіну дахаты і ўжо там яе, падлу, раскалупаць па-культурнаму, з дапамогаю відэльца.
He пасьпеў усьцішыцца эўрапэец, як на друпм канцы сталоўкі ўзьняла лямант мясцовая кабеціна:
— Дзе, — крычыць, — навар ад курыцы? Чаму, — крычыць, — курыца вараная, а буракі тым часам нішчымныя? Хто схлёбвае навар?
Тут і ўсе агледзеліся. Праўда. Буракі абсалют посныя, а курыца тым часам недзе варылася. To дзе ж падзеўся курыны навар? Народ пачаў хвалявацца. Больш актыўныя рынуліся да загадчыка, але той, як гэта заўсёды бывае ў такіх выпадках, недзе зьнік. Рушылі на кухню, да галоўнае кухаркі.
— Ты што, — крычаць, — зараза, без навару даеш? Дзе навар ад твае курыцы?
Наперад высунуўся кухар, ейны памагач.
— Я шчэ не наварыў, — рагоча, — таму й навару няма.
Сунуліся да яго бліжэй, але кухар, здаравенны дзяцюк, з бліскучым чырвоным тварам, падхапіў нейкі велічэзны зялезны палонік.
— Асадзі, — кажа, — бо як дакрануся да каторага гэтым начыньнем, адразу звару. Вось вам і навар будзе.
Актывістыя асадзілі. Тут пасьмялела кухарка.
— Што я, — кажа, — разьмеркавальнік які ці што? Вы чаго прыліплі? Нашая справа дробная — нам што даюць, тое й кідаем у кацёл.
—■ Нам хоць і ката падсунь, — падтрымаў кухар, — мы й таго шурханем. Мы, кажа, усё роўна з вашага катла не ямо.
Гэтыя цьвярозыя словы супакоілі народ. «Сапраўды, — кажуць, — кухары маюць рацыю. Ім што ні дай — усё закалбоцяць. Ізноў жа, не ад усякай курыцы навар будзе». Актывістыя разышліся.
Калі мы ўжо дакалупалі рыбіну й меліся адыходзіць, ля парогу, дзе стаяла бочка зь півам, пачалі адыгрываць новы нумар. Цяпер кон павёў нейкі мастак.
— Дзе загадчык? — крычыць. -— Давай загадчыка! Бясчынства!
Гэтым разам зьявіўся й загадчык.
-— Вы што, — пыгаецца, — грамадзянін, у сталоўку прыйшлі бузу церці ці сваю порцыю зьесьці? Аб чым лямант?
Тут мастак вельмі вобразна й маляўніча пачаў выкладаць, што ў сталоўцы няма парадку, што ён стаў пры хвасьце дваццатым, а як дайшоў да бочкі, то ўсё піва «па блату» выпілі. «А мне, — крычыць, — у конаўку засіпела адна пена. Чаму так, калі я мастак і хачу конаўку піва?»
Загадчык зноў жа досыць талкова растлумачыў, што назіраньне за правільным ходам чарады — справа самых трудзяшчых, спажыўцоў, а ягоная адказная справа — забесьпячэньне паводле формы.
Тут і народ падтрымаў загадчыка ды насеў на мастака:
— Слушна! Які ён мастак, калі няздатны без чаргі піва сербануць?
— Дрэнь ты, — кажуць, — а не мастак!
— А яшчэ й культурны!
— Пінская варона!
Зьбянтэжаны мастак сігануў із сталоўкі. Відаць, пабег із скаргаю да вышэйшых інстанцыяў. Сьледам выйшлі й мы:
— Ну, як, — пытаецца Супрынайц, — спадабалася табе? Як харчы?
— Што ж, — кажу, — харч? Дармо. Ведама, па такіх харчох жыць будзеш, але... Ну а сталоўка — таксама акурат ранейшае грамадзкае харчаванызе: і людзі тыя, і парадкі тыя. Адно, — кажу, — добра — вясёла, бы ў цырку.
Калі мы разьвіталіся і я пайшоў дахаты, то праз усю дарогу думаў пра культуру. Сяньняшнія назіраньні ў сталоўцы мне давялі, што культура — зусім лішняя нагрузка, бо безь яе шмат весялей.
12 ліспгапада. Зноў пішуць — хутка пойдуць трамваі. Цікавая рэч — чалавечая натура. Як прачытаў першы раз — паверыў, прачытаў другі раз — ужо вера ўдвая паменшылася. А што будзе, як трэці раз прачытаю?
13 лістапада. Нагляд устанавіў, што Разак шукае пакупніка на крамніну. Сяньня прасачылі, што зь ягонага двара зноў выехала хурманка. Цяпер няма сумліву — Яська збывае лішкі. На нашай вуліцы агульны спалох. Што рабіць зь лішкамі?
14 лістапада. Ад сацыялізму да сьпірытызму — адзін крок. Учора я ў гэтым сам пераканаўся. Наязноў прычапіўся, каб пайсьці зь ім да нейкай Ніны Васільеўны, што сьпірытычныя сэансы выдае.
— Хоць ты, — кажа, — ні ў якое таямніцтва ня верыш, але ў Ніны Васільеўны твой нігілізм разьляціцца ў друзачкі.
Пайшлі. Дарогаю Наязноў апавядаў, хто такая Ніна Васільеўна. За бальшавікамі яна лічылася недзе «па асьветніцкай лініі», выступала на ўсіх сходах і ўсё крычэла: «Камунізм! Сацыялізм! Мы — бальшавікі!». А была яна беспартыйнай балыпавічкай, мужык жа ейны быў парцейны бальшавік. Цяпер ён у ролі бравага камісара недзе люта змагаецца на ўсіх франтох, »у, а бабе,