Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Сымон кажа, што нічога з гэтага ня будзе.
— Калі ўжо, — кажа, — і зьбярэцца жыдоўскае войска, то я, хоць і ня бравы ваяка, а найду адзін супроць усёй іхнай арміі. Абы толькі кала добрага ў рукі. Ведаю я гэтых ваякаў. Калі я шчэ за Мікалаем у войску служыў, то быў у нашай роце адзін жыдок, за барабаншчыка хадзіў. Дык вось, як пойдзем, бывала, на стрэльбішча ды як пачнем з гарматаў бухаць, то яго адразу бы трасца на зямлю кідае — барабанам накрыецца й енчыць:
— Вой, — крычыць, — калі яшчэ адзін раз, то мяне ўжо ня будзе, вой!
А ты кажаш — армія. 3 такою арміяй толькі хіба курэй душыць.
Сымон штосьці адмоўна ставіцца да жыдоўскае ваяўнічасьці. А мне здаецца, што калі й зайца пачаць біць, то й ён будзе запалкі паліць.
26 верасьня. I сьмех і грэх. Сяньня да Мар’і Іванаўны заскочыла нейкая верхалазка, ейная прыяцелька.
■— Вітай, —кажа, — з абноўкаю!
I круць-верць па хаце ў новай сукенцы.
— Глядзі,які фасонцудоўны! Вось тут, наперадку — Сталін, па клубох — Молатаў і Калінін, а пазаду Кагановіча пусьціла... 3 чатырох палотнішчаў. А матар’ял? He, ты толькі глянь. Мроя, а не матар’ял!
Што б вы думалі? Гэта фарсуха наскочыла недзе на партрэты былых правадыроў, і як цяпер яны без ужытку, а матар’ял каштоўны, то й скамбінавала: абліччы іхныя змыла, а з палатна змайстравала сукню.
— А што я, — кажа, — мела рабіць, калі ўсё пагарэла і ўсё расхапалі, а засталіся толькі правадыры.
Сьмех, кажу, і грэх. А баба ўсё ж бяз розуму — хоць бы маўчала, а яна скрозь звоніць. Глядзі, каб за гэтыя справы шчэ пад твайго Кагановіча ня ўсыпалі. Бо шчэ невядома, чым усё гэта скончыцца.
А Мар’я Іванаўна страшэнна абурылася й з гэтаю прыяцелькай пасварылася насьмерць. Ейнае кволае сэрца не магло сьцярпець такое зьнявагі, хоць і былых, а ўсё ж правадыроў.
27 верасьня. Прыемныя навіны з культурнага фронту. Неўзабаве адчыняецца гарадзкі тэатар. Усё гэта добра, але ёсьць сур’ёзная затрымка: нестае адзеньня. Неарганізаваныя масы расьцярушылі ня толькі ўсю тэатральную рэквізыту, але парасьцягалі й вопратку. Меркавалі адыграць Аўгена Анегіна, але на двух артыстых знайшліся толькі адны штаны, дый тыя ні ў два ні ў паўтара. А як на грэх, то і артысты знайшліся — адзін маленькі, а другі, што вярста. Калі прымяралі порткі, то чысты сьмех: аднаму па калені, а другому — па пяты. Як разьвяжуць гэтую праблему — ня ведаю, бо які ж Аўген бязь белых штаноў? А ягоныя порткі, мабыць, ужо даўно перакроены на станік, а мо’ й на анучы пайшлі.
28 верасьня. Круглоў аканфузіўся ўшчэнт. Мышы вытурылі яго із складу «Заготзярна». Такую сілу іх разьвёў, што давялося ўцякаць самому.
— Я, — кажа, — не вінаваты, што ўвесь парашок згарэў, а я ўмею толькі парашком змагацца.
Цяпер шкадуе, што трохі не дацягнуў:
— Калі б яшчэ, — кажа, — хоць пудоў дзясятак, то праграму змаганьня з мышамі можна было б уважаць за выкананую.
Чалавеку не пашанцавала.
29 верасьня. Наязноў ходзіць як хмара. Прачытаў адозву, у якой гаворыцца, што беларусы будуць жыць «без расейска-азіяцка-бальшавіцкага ўціску й чужанацыянальнага панаваньня».
— Сэрца, — кажа, — баліць, калі чытаеш такія рэчы. Хіба тутэйшыя не такія рускія, як і мы? А гэта ж проста пра нас і сказана: «чужанацыянальныя».
Дзівак! Пра што непакоіцца. А зрэшты, хто яго ведае, можа й мяне залічаць у чужанацыянальныя. Трэба на ўсякі выпадак забясьпечыць сябе ад магчымае фармулёўкі.
30 верасьня. Пачынаю беларусізавацца. Купіў беларускі правапіс нейкага Тарашкевіча. Два рублі ня грошы, а ў спрытных руках ды з галавою яго можна абярнуць у капітал. Але Наязнову пра гэта — ні гуку. Бо ён можа зрабіць з гэтага «вывады».
1	кастрычніка. Дзюрка й ягоны швагра згубілі пашпаргы. Дзіўная рэч, што абое разам. Тут штосьці падазронае. Трэба разьнюхаць. Можа, ёсьць рацьія й мне згубіць.
2	кастрычніка. Фэцкі ўжо вылез з інтэгральнае блытаніны й дакладна вылічыў, калі скончыцца вайна, але трымае ў сакрэ-
це. Каб чалавек быў з галавою, то й на гэтай справе мог бы нядрэнна зарабіць. Ці ня купіць мне ягоны сакрэт? Трэба зрабіць спробу.
27 кастрычніка. Блізу месяца я не разгортваў гэтых мёртвых балонак, якім даручаў сваю жывую душу... He да мёртвых балонак было, калі сам ледзь жывы астаўся... А хто вінаваты? Паліханаў, які запрасіў на сямейную вячорку? Жонка, якая пабаялася ўпоцемках дахаты йсьці? Ці я сам, што лішне чарку перакуліў? Усе пакрысе. А калі ўсе, то, знацца, ніхто, апрача злодзея. Але каб яго вінаваціць, трэба знайсьці. А як знойдзеш? Дзьве хутры, тры гарнітуры, два жаноцкія палітоны, мяшок цукру, невядомая колькасьць хусьця, скрыня махоркі, бідон тлушчу, мяшок рысу й шмат-шмат дробных рэчаў — зьніклі бязь сьледу...
Так здарылася катасгрофа. Назаўтрае Панас прывёў варажбітку.
— Яна, — кажа, — табе ўсё выкладзе, як на далані.
Варажбітка гадала на карты, пушчала нейкі парашок на ваду, таўкла яйка ў хусьцінцы й нарэшце выклала:
— Злодзеяў было трое: адзін — рыжы, другі — чарнявы, трэці — касавокі. А пакрадзенае трэба шукаць тут, паблізу. Далёка не пайшло.
Як на талерцы! А тым часам, калі пайшла, то зь ёю пайшоў і жаночы гадзіньнік. Вось і знайшоўся злодзей! А Дзюрка шчэ і аблаяў яе: «Гэта, — кажа, —дармо што сьцягнула. У іх языкі доўгія, але затое й рукі доўгія — сачыць трэба. А праўду выкладзе».
Хадзіў я й на рынак, па сьляпой кнізе варажыць. Але варажбітка, таксама сьляпая, мабыць, узяла мяне за вайскоўца й намалола, што быццам я нядаўна з-за кроплі крыві ледзь не згубіў свайго маладога жыцьця, але што неўзабаве, не пазьней як празь месяц, я зноў вярнуся пад роднае скрыло, якое мяне абагрэе, як прамень сонца. Цьфу! Толькі дваццаць рублёў зьбяёдаў!
Рыгор параіў зьвярнуцца да службы парадку. Добра, скажам, зьвярнуўся б, але які толк?
— Знайсьці, — кажа Рыгор, -— ня знойдуць, а так, для ачышчэнызя грамадзкага сумленьня.
Дзякую! Каб мяне ўшчэнт пачысьцілі, тады яшчэ іншая рэч. A то яшчэ нейкія крошкі пазасыпаліся. А іуг могуць так пачысьціць, што ня толькі сумленьня — нічога не застанеода. Горш за ўсё, што спачуваньня ні ад каго ня бачыў. Усе толькі раюць, a Сымон, той проста сьмяецца: «Рабуй нарабаванае» ды рагоча. А чаго рагатаць?
— He па-суседзку, Сымон, — кажу, — тут плакаць трэба, a не рагатаць.
— Дармо, — кажа, — па гэтым дзеці будуць. Чалавек толькі сам сябе не перажыве, а так — усё здолее! Калі я быў у трэсьце, то ў нас адзін скарбнік усю скарбонку вытрас сабе ў партфэлю — дваццаць тысячаў натрос. Але не пасьпеў бядак да хаты дайсьці, як дарогаю ў яго перакралі гэтыя тысячы. Думаеш, павесіўся? Ані Божа барані. Праз год ужо ў другім трэсьце краў. Так вось і тут.
Недарэчнае параўнаньне, але ён маерацыю, што чалавекусё перажыве. Перажыў і я гэтую катастрофу.
28 кастрычніка. Дзеля свайго калецтва тры тыдні не чытаў газэтаў. А Рыгор казаў, што шмат было цікавага. Пісалі, што вораг ужо зламаны, арміі Цімашэнкавыя зьнішчаныя, ён сам звольнены, а Будзённы ўжо на Лубянцы вусамі шаволіць. Даскакаўся «брацішка наш Будзённы на кані сваім». Сяньня сам прачытаў. Праўда. Усё гэта ёсьць. Але Наязноў штось пэсымістычна ставіцца да ваенных падзеяў: «За летам яшчэ зіма будзе, а там — ізноў лета. Хто яго, — кажа, — ведае». Хітры чалавек гэты Наязноў. Ніколі не дакапаесься, што ён думае. Але зь нейкімі крыніцамі ён зьвязаны. Гэта — напэўна. Дакапаюся!
29 кастрычніка. Хамовіч (ёсьць такі музыка на нашай вуліцы) пайшоў рэгістраваць духовую аркестру, бо ёсьць загад, каб грамадзяне рэгістравалі музычныя інструманты, якія ім не належалі. Мы яму не раілі.
— Дзівак, — казалі, — хто яго ведае, што гэтыя трубкі не твае?
А ён іх вайною падхапіў недзе поўнаю капэляю.
— He, я хачу ўсё паводле формы, бо маю клясычныя канцэрты выдаваць — вось толькі барабана нестае.
I за што толькі людзі не хапаюцца!
30 кастрычніка. Хто я такі? Дзіўна. Такога пытаньня я сабе шчэ ніколі ня ставіў. А сяньня ў Арыентацкага адзін нейкі тып (клічуць яго Юрэц Бладук) прычапіўся да мяне:
— Хто Вы такі? — пытаецца.
Як хто? Чалавек.
— Чалавек? Гэта на сяньня ніяк не гучыць. Мы ўсе людзі. I чалавек на сяньня — дрэнь, пустое месца, словам — міт і больш нічога.
— Але ж выбачайце...
— Нічога ня выбачу. Я ў Вас пытаюся — хто Вы паводле нацыі?
Дзівак. А што мне да нацыі?
— Ну, сяньня я, скажам, беларус.
— А заўтра?
— Скуль жа я ведаю, што заўтра будзе? Я не прарок, я — дыялектык.
— Ах так? To Вы, — крычыць, — балота, Вы гнільлё, Вы не патрэбны для нас тып! Вы...
I панёс. Я ўжо ўзяўся быў за шапку, каб уцякаць, але Арыентацкі заспакоіў:
— Плюй, —кажа, — ён толькі гаворыць, а зрабіць нічога ня можа. У іхнай хэўры ўсе такія, але народ спакойны.
Усё ж мяне гэта не заспакоіла. Калі пачынаюць ставіць такія пытаньні, то недзе нешта ёсьць. Мабыць, я штосьці прагледзеў.
7 лістапада. Усе рынуліся браць патэнты. Хто — на піўніцу, хто — на шаўца, хто на дробны гандаль. Раілі й мне не зацягваць справы, але я шчэ не наважыў, на якую спэцыяльнасьць падацца.
— А ці табе ня ўсё роўна, — кажа Сымон, — на сяньня або паперка. Бяры хоць на музычнага майстра, а пасьля ўжо расчаўпемся, хто ты ёсьць.
А швагра Апанаса Дзюркі, дык той выбраў патэнт і нават шыльду павесіў. На белай габляванай дошцы нарысаваў дзёгцем: «Раблю сталы, шафы, крыжы, труну ды іншую мэблю, a таксама прыймаю розныя заказы. Мікіта Гузак». А ніжэй дробнымі літарамі напісаў: «Тут купляем цьвікі негарэлыя». Але дарма — заказаў ніхто не нясе, і шыльда ў яго целяпаецца так, для собскага задавальненьня.
Такое ж палажэньне і ў іншых патэнтшчыкаў. Мабыць, таму што наш куток глухі, далёка ад цэнтралі.
2 лістапада. Быў дыспут пра вайну. Сяньня зноў усёй парафіяй чыталі газэту. Ужо нямецкае войска ўвайшло ў Крым, прасякнула ў цэнтар Данецкага басэйну й наблізілася да Масквы.
Сымон пра гэта сказаў, што яго Данбас не цікавіць:
— Мне вугольля ня трэба. Я дроў назапасіў, дзякаваць Богу. А вось што Крым агортваюць — гэта добра, бо колькі там дармаедаў пуза на сонцы грэла ды ў вадзе паласкалася, колькі хлеба марнатравілі. He давядзі Бог!
На гэтыя словы абурыўся Наязноў:
— Вы, даражэнькі, ня тое кажаце. He адны там дармаеды, былі й трудзяшчыя.
■— А я, — узьняўся Сымон, — не трудзяшчы? А ці паласкаў я хоць што-колечы ў гэнай цёплай вадзе? Га? Што Вы на гэта, пане прафэсару?