Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
12 верасыія. Два дні капалі бульбу, а пад канец неспадзявана зьявіўся гаспадар. Абурыўся — страшэнна. А чаго, каб хто спытаўся?
— Рабаўнікі! — крычыць. — Хто дазволіў!? Зладзейства! — і панес...
Сымон ледзь яго супакоіў.
— Ты чаго, — кажа, — крычыш, чалавеча? Якое зладзейства, калі мы толькі ўсяго таго, што ашукаліся. Тут недзе мае цешчы хаціна стаяла й бульба ейная расла. А калі ўсе нумары пагарэлі, то як можна распазнаць, што цешчына, а што тваё. Сам бачыш, што скрозь толькі коміны стырчаць... А нам чужога ня трэба, — скончыў Сымон. — Забірай сваю бульбу.
Мяшкі два бульбы яму аддалі, бо рэшту мы ўжо перавезьлі дахаты. Страта, ведама, невялікая.
13 верасьня. У беларусаў нічога ня будзе, бо надта ўжо вялікі ў іх разнабой. Сяньня быў у Ахрэма Авечкі. Прыйшлі таксама Арыентацкі й Шчыры ды яшчэ нейкі новы, толькі што з Заходняй зьявіўся, зь дзіўным прозьвішчам — Кіндзюк Банадысь. I вось, як толькі зышліся, то адразу й пайшло: хто ў лес, хто па дровы. На адну й тую самую справу кажны глядзіць із сваёй званызіцы. Гутарка йшла пра тое, што ўправу апанавалі чужыя людзі (мяне яны ўважаюць за свайго), а свае па кутох, і якая гэтаму ёсьць прычына. Шчыры вельмі горача насядаў на тое, што яны самі вінаватыя:
— Мы, — крычыць, — стаімо на месцы! Мы сьпімо! Там, дзе трэба дзеяць дружна, мы гуляем у выперадкі! Мы... і г.д. Наогул даводзіў, што яны замала агагыўныя.
Авечка на гэта адказаў яму, што ўсё гзта так і ўсё трэба рабіць абавязкова, але як будзе на гэта дазвол.
■— Як толькі дазволяць, — скончыў ён, — то мы адразу ўсіх прагонім і пачнем апаноўваць. Абы дазволілі.
Арыентацкі, наадварот, тармазіў абодвух. Ён даводзіў, што трэба рабіць і так, і гэтак.
— Бачыце, — казаў Арыентацкі, — калі на справу кінуць позірк з аднаго боку, то яно выходзіць нібы й так, калі глянуць з другога, то выходзіць якраз наадварот. Значыцца, беручы на ўвагу вышэйпаданыя акалічнасьці, трэба рабіць і так, і гэтак або лепш ні так, ні гэтак, а зусім наадварот.
Дыскусія трывала дзьве гадзіны, але ні да чаго не дамовіліся. Так яно ў іх, відаць, і надалей будзе: як кажуць, што шапка, то й розум.
Сьвежы чалавек, што прыехаў з Заходняй, у гутарцы ўдзелу ня браў. Ці то ён яшчэ слаба арыентуецца, ці яго іншыя пытаньні цікавяць, бо ў часе прамовы Шчырага ў самым гарачым месцы ён у мяне спытаўся:
— А дзе можна ў Менску дастаць дрожджаў?
Гэты, відаць, не тэарэтык, а больш практык.
14 верасьня. Рынак ажывае, але шчэ слабая прапанова, попыт большы. Прапануюць дрожджы й шчоткі, а попыт узрастае на спажыву.
Выменяў на кілё цукру нядрэнныя чаравікі. Хай будуць у запасак. Вайною скура сьцягваецца. Адно дрэнна — няма шчэ ўсталяваных цэнаў. Але дарма — наладзім і гэта, абы не перашкаджалі прыватнай ініцыятыве.
15 верасьня. У Байцова здарылася аварыя. Папаўся на нейкай надзвычайна шыбельнай камбінацыі. Хацеў пабіць сусьветны рэкорд і за тры дні зрабіцца мільянэрам. Але пад канец гэтай амэрыканскай хуткасьці ў машыне штосьці заела, Сымон казаў, што падшыпнікі згарэлі, бо слаба мазаў... Цяпер сядзіць у «бацькавай хаце» й чакае канца справы. А канец, відаць, будзе незайздросны.
16 верасьня. Жывы чалавек нешта выдумае. Загржэмбіцкі зноў акрыяў. Праўда, цяжка было, але выкруціўся. А пачаў зь іголкі, якую зьмяняў на яйка. Пасьля яйка выменяў на махорку, махорку — на гарох, гарох — на нагавіцы і г. д. Прарабіў штосьці да дваццацёх апэрацыяў, пакуль узьбіўся на тры пуды мукі. А з гэтага ўжо справа пайшла сьлізчэй. Цяпер жыве як сьлед і гора ня мае.
— Мне, — кажа, — цяпер толькі разгон давай ды не затрымлівай, то я, — кажа, —так пайду ўгору, што й ня згледзіш.
I пойдзе. Бо гэта такі чалавек, які ня будзе друшляком зацірку чэрпаць.
17 верасьня. Разак трапіў у канфузнае палажэньне. Пацеха. Пайшоў да свае красуні, а жонка асачыла ды назіркам. Толькі гэта ён у хату да красуні, ажна тут і жонка ў дзьверы бразгае. Мусіў уцячы на гару, а стуль празь нейкае вузенькае вакенца выкінуўся на гарод. Парваў пінжак і зьвіхнуў руку, як праз платы сігаў. Але прыджгаў да хаты раней за жонку. Шчэ пасьля й на яе сварыўся, як дахаты вярнулася, чаму гэта яна немаведама дзе поўзае.
Жонка, мабыць, здагадалася, але жывога доваду ня мае, a таму й маўчыць.
— Мяне, — хваліцца Разак, — жыўцом ня возьмеш.
Спрытны хлапец, што й казаць. Такі і ў вагні не згарыць.
18 верасьня. Сяньня нечакана трапіў на нейкую нібы літаратурную зборку. Паліханаў завёў. «Хадзем, — кажа, — пазабавісься. Часам бывае надта пацешна». Пайшлі. Людзей сабралася шмат. Тут былі і артысты, і паэты, і музыкі, і аматары, і неаматары. Ну, сыіявалі, гралі, дэклямавалі — хто што мог. Чыталі таксама й свае вершы, як кажуць, собскага вырабу. Мяне гэта найбольш пацешыла, бо гэтага я шчэ ніколі ня чуў. Колькі радкоў з гэных вершаў я нават пасьпеў занатаваць. Прыкладам, адзін верш пачынаўся так:
Скок у будучыню
Засінелі васількамі далі.
Чорнай п’яўкай уецца на балоце гаць. Як нас капцюрылі, як нас катавалі, Гэтага пяром не апісаць.
А канчаўся верш наступнымі радкамі:
Салавейка адсьпяваў за гаем, Срэбны месяц вісьне на сасьнс. Ну а мы — чакаем і чакаем: Можа, будзе што, а можа, не...
Другі паэта-аматар паморшчыўся на верш першага паэты і, страсянуўілы даўгім валосьсем, пачаў свой:
Нырца ў сусьвет
Усё абсьпявана: ад рэдзькі да выраю.
Што ж цяпер возьмеш, паэт?
Грукну цымбаламі, бразну я ліраю I закілзаю сусьвет.
I як пачаў кілзаць, як панёс, дык толькі іскры сыпаліся. Урэшце да таго дасьпяваўся, што не відаць было: ці ўсіх нас трэба аддубасіць, ці яму спусьціць порткі ды ўсыпаць так, каб больш ніколі не даваў нырца.
Вось гэта, думаў я, паэзія, вось гэта — хараство! Што б сказаў Пушкін, каб пачуў такое? А Паліханаву вершы спадабаліся.
-— Добра, — кажа, — галоўнае — бойкія.
He, сучасная паэзія мне не даспадобы.
19 верасьня. Сьвет мяняецца, і людзі мяняюцца. Сяньня наглядаў на вуліцы, як два былыя за нешта счапіліся. Насядаюць адзін на аднаго й крычаць:
—Гэта вам ужо мінулася! Годзе! Цяпер новыя парадкі.
I аднаму мінулася й другому мінулася. Цікава, хто зь іх мае рацыю, а хто зь іх адгуляў? Бо, калі абое адгулялі сваё, то чаго цяпер спрачацца? Мабыць, зьбіраюцца гуляць на новы лад абое.
20 верасьня. Што мае пачатак, тое мае й канчатак. Маляс выйшаў. У вытворчасьць мусіў рушыць сапрэлую муку. Разак і гэтым разам пад’яжджаў адносна заказу, але дарма — нічога ня выйграў. Пацячэ міма ягонага носу. Склаў суполку: «Вытворчасьць і разьмеркаваньне». Сымону ня надта спадабалася такая апэрацыя:
— He ляжыць, — кажа, — у мяне душа да гэтых суполак. Тут немінуча нехта некага ашукае: або ты суполку, або яна цябе. Бо дзе ты цяперашнім сьветам знойдзеш чалавека, каб ён ротам мух лавіў, падумай!
Што праўда, то праўда. Ну, але й я не пакульлем падбіты. Тым больш што й супольнікі ў ашуканстве шчэ ня надта адукаваныя. Дзюрка, хоць бы й хацеў, дык ня ўмее, а Наязноў —той ужо зусім тэарэтык. Адзін назоў што прафэсар, а спрыту ніякага.
21 верасьня. На фронце дзеецца нешта дзіўнае. Петраград абкружаны, Будзённы абкружаны, а разам зь ім абкружаны яшчэ тры арміі. Суцэльнае акружэньне, а генэрал Чыстоў — той яшчэ лепш — трапіў у палон на самай перадавой лініі. Прызнаўся, што ня ведаў, дзе фронт, думаў, што да немца далёка, ды сунуўся ў самыя рукі разам з машынаю. Што ж гэта робіцца, дзе ж нашая магутнасьць? I чаму генэралы ня ведаюць, дзе фронт?
Мы доўга дыскутавалі на гэтую тэму. Наязноў тае думкі, што пра Чыстова, мабыць, няпраўда, больш для агітацыі пушчана. Але Сымон сьцьвярджаў, што тут нічога дзіўнага няма.
— Усё гэта можа быць, — казаў Сымон. — Калі я шчэ за царом служыў у войску, то ў нашым батальёне быў адзін палкоўнік, які сам сябе на гаўптвахту пасадзіў. Дальбог! Выпусьціў загад: «Палкоўніка Яхрэмава заарыштаваць на трое сутак». I падпісаўся: палкоўнік Яхрэмаў. Можа, пісар пажартаваў, а можа, і сам палкоўнік з п’яных вачэй выдаў такую цыдулку. Мы гэтага ня ведаем, але як чыталі загад — слухалі ўсе. Дык то ж было за царом, а цяпер, то ўжо дзівіцца няма чаго. Якое дрэва, такі й сук.
Я не хацеў бы служыць салдатам у такога генэрала.
22 верасьня. Рыгору пашанцавала. Забаронена будавацца, а ў яго на хаце ўжо й нумар блішчыць. Раіліся сяньня наконт хатняга абсталяваньня. Ёсьць загад, каб здавалі перасьцягнутую мэблю. Будзем варочаць ці не? Рыгор тае думкі, што варочаць ня трэба. Хто там дакапаецца — ці перасьцяганая, ці мазалём нажытая?
Сымон таксама не раіць:
-— Пакуль, — кажа, — гаспадар вернецца, дык і мэбля струхлее. Я, кажа, шчэ ў васямнаццатым годзе ў такі ж самы спосаб прыдбаў бочку. To гаспадара й дагэтуль няма, а бочка шчэ трывалая.
Пастанавілі: не варочаць і адзін аднаго не выдаваць.
23 верасьня. Хутка пойдзе трамвай. Загржэмбіцкі надта цешыцца: ці гэта сур’ёзна, пытае, ці так сабе пішуць? Добра было б, каб на сур’ёзна, бо на даным этапе транспарт вырашае ўсё.
I праўда. Калі штодня даваць рэйсам ад Сураскага да Камароўскага ды назад, то бяз тэхнікі не пасігаеш. Добра, калі з сахарынаю, а калі дрожджы ці ёміна якая? Тут нехаця тэхніку вітаць будзеш.
24 верасьня. Меў выпадак бліжэй прыіледзецца да заходняе сілы, пра якую хваліўся Авечка. Сустрэлі ў Арыентацкага. Сапраўды, дзецюкі нішто сабе — гладкія, ёмкія — відаць, што гадаваліся не на дрэнных харчах. Але асабліва страшнага нічога няма. Ведама, канкурэнцыя будзе, бо шмат у каго зь іх рукі даўжэйшыя за бацькавы. Адзін зь іх мне нават спадабаўся. Мы зь ім мелі цікавую гутарку на розныя гаспадарскія тэмы. Відаць, чалавек добра арыентуецца ў каньюнктуры цэнаў і рынкаў.
— А наконт машыны, — скончыў паважаны Пралазэвіч нашую размову, — то вы не клапаціцеся, мы гэта ўраз абсталюем... Транспартныя сродкі будуць.
Добра! 3 такою сілаю шчэ жыць можна. Праўда, іншыя прадстаўнікі гэтае заходняе моцы не паказалі такое жыцьцяздольнасьці. Яны таксама, як Шчыры, больш гаваруны, чымся дзейнікі. Усё крычаць: трэба! гэта трэба! гэта трэба! а гэта ня трэба! Яно й лепей: пакуль тэарэтык дыскутуе, то спраўны на практыцы сьмела можа павыварочваць яму ўсе кішэні.
25 верасьня. Сьвет стаў дыба. У ангельскіх цэрквах наігрываюць інтэрнацыянал, а жыды патрабуюць свае арміі й жыдоўскае дзяржавы ў Палестыне.