Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Прагледзелі мы ваенныя зьвесткі. Ну, там усё як сьлед: адны ўцякаюць, другія сьцігаюць. Прачыталі нават усе аб’явы. Асабліва зацікавіла ўсіх аб’ява пра новыя грошы. Зразумела, кажнаму хочацца ведаць, якія грошы прытрымліваць, а якія хутчэй спушчаць. Што да аб’явы аб крымінальных, каб іх выдаваць, то мы тут зьбянтэжыліся: каго ж выдаваць? Бо як ты цяперашнім сьветам адрозьніш, хто крымінальны, а хто не? Сымон казаў, каб пачаў валіць усіх-усіх адразу, то памыліўся б мала. Ну, ведама, із Сымонам ніхто ня згодны, бо хто ж сам сабе вораг?
Прачытаўшы газэту, доўга яшчэ сьмяяліся з прафэсара, асабліва рагатаў Сымон:
— Вось узяло яго за самае нутро. Але гэта яшчэ глупства. У 18-м годзе са мной здарылася ня гэткая рэч. Тады была «Вольная Беларусь». Ну, я й прадаваў яе. А быў у нас на пошце чыноўнік, такі ўжо люты да газэты — штодня браў. Вось я разгар-
нуў і падсунуў яму гэту газэту. «Самая сьвежая, — крычу, — самая праўдзівая!» Грошы ўзяў дый далей. Дык што б вы думалі? Тры месяцы за мной ганяўся гэты чыноўнік. Як толькі згледзіць, дык за мной з палкаю. «Я табе пакажу, — крычыць, -— як людзей ашукваць, хамства падсоўваць». Я яго за вярсту абягаў. Але што вы скажаце? У 35-м годзе гэтага чыноўніка ГПУ бярэ ў канвэрт і высылае на дзесяць гадоў як беларускага нацдэма. I як ён ні бараніўся, як ён, бядак, ні даводзіў, што ён ёсьць ісьцінны расеец, — не паверылі. Можа, памылкова яго выслалі, але ўсё ж чалавек сваё знайшоў. Так вось будзе й тут. Свайго лёсу, браток, не міне ніхто.
Сымон, вядома, перасольвае, але зрэшты, хто яго ведае, што будзе... Хто, прыкладам, спадзяваўся, што на шостым дні вайны немцы ў Менску будуць, аджа здарылася. Трэба на ўсякі выпадак навязаць сувязь з беларусамі.
29ліпеня. Віцьку даў адстаўку. Знайшоў новага самагоннага фабрыканта. Добрага майстра відаць адразу.
— Ты, — кажа, — ля апарату ў мяне можаш не стаяць. Сваю порцыю ты атрымаеш апрача тае, што я вып’ю. Трымай дзьве пляшкі авансу!
I даў. Вось гэта майстра, а ня пэцкаль які. А я тым часам і пахмяліўся.
30 ліпеня. У Апанаса Дзюркі скралі сьвінчо. Дзюрка страшэнна абурыўся й спачатку кінуўся да службы парадку, але там адмовілі: «Каб ты, — кажуць, — прывёў злодзея да нас, то мы б яго тут адразу пад пазногаць і адпаліравалі як сьлед, а так, сам бачыш, горад вялікі, злодзеяў многа, каго хапаць?»
Апанасу ня так абыходзіць сьвінчо, як хоча ведаць, хто мог зрабіць такое сьвінства.
— Каб толькі даведацца, — кажа, — хто гэта зрабіў, то я сам бы ўжо паказаў і службу й парадак. Век памятаў бы.
Рыгор раіць зьвярнуцца да варажбіткі.
— Ёсьць такая, — кажа, — на пагарэлай вуліцы, хераматкай завецца. Як паглядзіць табе на руку —усё як на далані вылажа. Як быццам сама бачыла. Я, калі мяне з трэсту звольнілі, таксама падаваўся да яе. «Скажы, — пытаюся, — хто на маёй дарозе стаіць, хто мой злосьнік?» Паглядзела яна на руку дый кажа: «Вось бачыш, тут твая службовая лінія, завілістая такая. А вось тут упоперак яе стаіць руды мужчына, без барады. Гэта й ёсьць твой злосны вораг».
I што ж вы думаеце? Як пальцам уцэліла ў ворага: бьіў такі ў трэсьце — руды й без барады ды зь якім я два разы лаяўся.
Апанас пайшоў да варажбіткі.
31 ліпеня. Адна бяда ня ходзіць. Сяньня правяраў муку, тую, што закапаў у яму. Тры мяхі струхнелі, а два зусім ушчэнт падмачыла. Сымон суцяшае, што нічагуткі — самагонны фабрыкант дасьць ёй рады. Але ж страты! Тады на малясе Віцька нагрэў. Цяпер — мука! Калі так далей пойдзе, то неўзабаве і ў комін выляціш.
1 жніўня. Быў у Мар’і Іванаўны. Зноў скардзілася на сваю самотнасьць. Успамінала лейтэнанта й частавала гарбатай, але бяз цукру.
— Вярнулася я, — кажа, — пазнавата, калі ўжо галоўнае разьмеркавалі. Ну вось і засталася так: безь нічога й безь нікога, — і ўздыхнула.
Ну, ведама, брэша: сёе-тое й яна пад сябе падскрэбла, але, відаць, неспажыўное.
Пагутарылі крыху, папаласкалі рот гарбатай і разышліся ні з чым. Мне штосьці не падабаецца такая адцяжка. Няйначай трэба падысьці зь іншага боку. Паабяцаў прынесьці цукру й масла, можа, справа пойдзе сьлізчэй.
2 жніўня. Пільнасьць і асьцярожнасьць! Вось два нашыя галоўныя прыяцелі. Падвоіць пільнасьць, патроіць асьцярожнасьць! Бо сяньня пачуў вельмі прыкрую рэч. Раскулачылі Антку Загржэмбіцкага. Ды як раскулачылі! Да ніткі! Ня толькі ваенны здабытак, а й сваё крэўнае падгарнулі. А хто ўтапіў? Уласная жонка. Вярнулася гэта яна з уцёкаў, а ў сужэнца ўжо красуня сядзіць, і дабра поўная хата. Ну, баба, натуральна, на дыбкі, а з дурной галавы ўзяла ды бухнула куды ня сьлед: так вось і гэтак, у такога вось ды гэтакага дабра поўная хата, нарабаванага. Прыехалі, ведама, пацікавіцца дый вывезьлі аж дзьве машыны. Ды якога дабра! Сэрца млела, як людзі глядзелі. А цяпер абое Загржэмбіцкія сядзяць ды плачуць. А красуня, ведама, уцякла.
Рыгор кажа, што гэтаму Загржэмбіцкаму так і трэба: надта ж многа нагроб лішняга. А я так мяркую, што чалавеку ніколі залішне не бывае. А што нагроб — дык навошта ж тады й рукі чалавеку? Хіба толькі для таго, каб вітацца? He, я на справу гляджу інакш: гарні пад сябе кажны, бо толькі курыца ад сябе горне, дык на тое ж яна курыца, а не арол.
Але тым часам натую: пільнасьць і асьцярожнасьць, бо і ў мяне жонка ёсьць і красуня прадугледжана.
3 жніўня. Сустрэў Байцова. Гляджу й не пазнаю: ні то ён, ні то новы эўрапэец. I гарнітур, і паліто, і чаравікі — усё ад Люкса.
— Што гэта, — пытаюся, — з табою здарылася? Ці ня ў Гамбург ты часам зазірнуў?
— Навошта мне, — кажа, — туды ехаць, калі тут свой Гамбург: што хачу, тое й маю.
— Чараўнік ты, — пытаюся, — ці што?
— He, я не чараўнік, а праца ў мяне, браток, такая, быццам чароўная: і абугак, і адзетак, і напітак, і наедак — усё, як на далоні.
Во як людзі ўмайстроўваюцца. А яшчэ нядаўна шукаў якойколечы спажывы. А тут раптам усё. Трэба гэта на ўсякі выпадак занатаваць, бо такі чалавек заўжды прыдасца. Абяцаў дастаць новую швейную машыну, Праўда, у жонкі яшчэ машына спраўная, але ўжо грохі размалолася.
4 жніўня. ГІалітыка мяне ня надта цікавіць, але ўсё ж такі нейкую лінію трэба мець. Сяньня адзін тып мяне проста да сьцяны прыпёр. Давай яму сваё крэда. Трэмся гэта мы на біржы, рэгіструемся (я за разумовага рэгістраваўся), гляджу — ажна тут і ГІаліханаў у хвасьце матаецца (ён калісь за інжынера працаваў). Ну, прывіталіся, сёе-тое, а пасьля ён мне й шэпча:
— ЧУЎ? Нашыя б’юць, а іхныя бягуць.
Дайце рады! Хто гэта нашыя, а хто іхныя? Таму я ў адказ мармытнуў нешта невыразнае. Але Паліханаў прыстаў^як ліст.
— Ды ты, — пытаецца, —куды арыентуесься, на Усход ці на Захад?
А куды мне арыентавацца? Ведама, мяне больш цягнула б на Ўсход, але, ізноў жа, цяпер і там не мяды, а ў выпадку чаго, дык зусім проста, што й спытаюцца: а ну, Іван Іванавіч, раскажэце нам, будзьце ласкавы, як гэта вы чужой зямлі ня бралі дый пядзю свае зямлі не аддавалі? А што на гэта скажаш пры маёй сытуацыі, калі я ад фронту такога драпака даваў, што ня пядзі, а цэлыя кілямэтры з-пад абцасаў сыпаліся.
-— Ды я пакуль больш на кілішак арыентуюся, — адказваю я Паліханаву, — а пра іншае яшчэ ня думаў.
— Ну, то заходзь да мяне, у мяне рознай ёсьць: і шнапс, і «маскоўская». Заходзь, вып’ем, паталкуем.
Гм... зайсьці, вядома, можна. Чаму ж не паталкаваць? Але што калі ён зноў насядзе на арыентацыю? А Паліханаў, трэба сказаць, чалавек ненадзейны: ён здольны на ўсе бакі арыентавацца.
Увечары пытаўся пра гэта ў Сымона: «Ты, — кажу, — у палітыцы куды арыентуесься: на Усход ці на Захад?»
— Я, — кажа, — ні туды ні сюды, я — тутэйшы. Дый навошта мне кіравацца? Хай на мяне кіруюцца, каму трэба, а я ў сваёй хаце й на сваёй зямлі. Дзякаваць Богу, ніколі нікуды ня езьдзіў, і мне нікога ня трэба.
— Але ўсё ж, — кажу, — нейкую палітычную лінію ты мусіш мець, бо цяпер кажны якую-небудзь лінію гне.
— А я, — кажа Сымон, — ніякай лініі ня гбаю. Ведаю я гэтыя лініі. Пачні гбаць, то будзе якраз тое, што зь серабранскім Хвэськам было. Той гэтую лінію ад сямнаццатага году пачаў гбаць. Ну, гбаў яе, гбаў, аж да трыццатага году, а тут яго ГПУ як хапанула, дый самога ў дугу сагбала. Кажуць, дзесь на Сібіру зусім загнуўся. Вось табе й лінія. А мне, браток, абы ціха. Жонка ё, хата ё, дзеці будуць. Вось і ўвесь мой кірунак.
Бясспрэчна, Сымон чалавек зусім апалітычны. Мне, як культурнаму, так разважаць не выпадае... Але зноў жа й з палітыкаю адны турботы. Вось тут і круціся, пакуль трапіш на сваю лінію. Паспрабую тым часам арыентавацца на абодва бакі, але так, каб было ледзь значна.
5 жніўня. Ізноў чытаю газэту. Сымону асабліва спадабалася паведамленьне пад назовам «Бамбавозы Герынга над горадам Сталіна».
— Аддаў бы, — кажа, — і каня й панарад, абы толькі паглядзець, як нашыя былыя правадыры ды з Крамля драпануць. To было б пацехі. Ня дзіва, калі й нагавіцы памяняюць. Ведаю я гэтыя бамбавозы з практыкі.
Яська Разак выказаў думку, што нядрэнна было б цяпер апынуцца ў Маскве:
— Во дзе дабра падгарнуў бы, — кажа, — тым болей што ўжо й практыка.
Думка Разакова, відаць, шмат каму прыйшлася да густу, бо ўсе неяк разам прыціхлі ў чароўных мроях, некаторыя ўздыхнулі, а Рыгор, дык той нават аблізнуўся.
Аб’явы ў газэце выклікалі сьмеху. Пішуць, каб паадносілі прадпрыемствам рэчы, якія парасьцягнулі падчас вайны. Ну хіба ж вернуць? Ды ніколі! Сымон, дык той адразу сказаў:
— Дарэмныя турботы. He аднясуць. Дзе вы бачылі, каб чалавек чужое зьвярнуў? Будзе якраз тое, што ў нас у камбінаце было. Зрабілі гэта ў нас нейкую касу, казалі, што ўзаемадапамогі. Ну, як звычайна было. Спачатку гэта пакрычэлі на сходзе, паагітавалі, а нарэшце й кажуць: «А цяпер, грамадзяне, давайце добраахвотныя ўзносы ў абавязковым парадку».
Што будзеш рабіць? Мы, ведама, склалі гэтую складчыну, па рублі, па другім, адзін месяц, другі. А калі ўжо ў скарбонцы грошай троха наскрэблася, мы й шуганулі па дапамогу: хто на дзіцё просіць, хто на хворую жонку, што здаровая, як сьвежы сыр, а хто на цешчу вымагае, якую хаваць трэба, а яна тым часам паміраць ня хоча. Зразумела, кажны браў матыву самую далікатную й важкую. Толькі гэта мы да касы, ажна — тпру, грошай няма. Дзе, пытаемся, нашыя рублі? А той член, што скарбонку гэтую трымаў (ні то прафсаюзны, ні то парцейны, цяпер ня памятаю), такі быў хвацкі — зь пяску мог вяроўку зьвіць ды ёю ж цябе й задушыць. Дык вось ён і кажа: