Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Націснуў брыль на вочы і засігаў. «Вось дзівак, — думаў я, — мільярды лічыць, а ў самога гузікаў у паліце няма. «Мільён больш — мільён менш, гэта для навукі ня мае значэньня». Нябось, каб гэты лішні мільён ды яму ў кішэню, дык не сказаў бы, што ня мае значэньня. Дзівак. Увечары сьмяяўся пра гэта Сымону (мой сусед з правага боку). Той хоць і мала адукаваны, але галаву мае добрую.
— Прафэсары, — кажа, — усе дзівакі. Знаў я аднаго такога, які пры акадэміі вартаваў. Той усё на нейкі Марс зьбіраўся ляцець. «Не даляціш, — кажу яму, — Сямён Іванавіч, да неба далёка». А ён сваё: «Не я, дык друті, а ляцець будзем». I паляцеў. Загналі яго бальшавікі аж на ўскрай сьвету, на нейкую Калыму. Вось табе й Марс! А я, дзякаваць Богу, нікуды ня лётаў, дык вось жыву, і ў сваёй хаце.
Ведама, Сымон разважае прымітыўна, але й ён мае рацыю.
14 ліпеня. Сёньня бачыў сон. Быццам ізноў вайна. Навокал пажары, самалёты, бомбы, як гарох, сыплюцца, а я валаку скрыню махоркі. Раптам перада мной бомба — трэсь... I расчынілася напал, а зь яе выскачыў якісь гіцаль — і да мяне: «Кідай скрыню — мая махорка!» «Брэшаш, — кажу, — мая!». Ну, слова за слова. Я паставіў скрыню ды размахнуўся. Ён — таксама. Тут і пачалася дыскусія. Прачнуўся, аж мяне жонка пад бакі таўчэ: «Ты што? Звар’яцеў? Ноч, добрыя людзі сыіяць, а ён — біцца!» «Маўчы, — кажу, — дурная. Гэта я нейкага рабаўніка біў, у цябе рыкашэтам папала». А тым часам жонцы сінца пад вокам набіў.
/5 ліпеня. Заняў кватэру як пагарэлец. Кватэра нішто сабе: ёсьць два паліто, тры шуфляды зь бялізнаю, жаночае паліто, ну, дый іншае лахардзе, а таксама й мэбля. Перавалок у сваю хату, якая й ня думала гарэць. А Рыгор, дык той заняў аж дзьве кватэры: адну на жонку, другую на сябе. Вось ашуканец!
Ібліпеня. Быў на біржы, гэтай, што на Камсамольскай. Ну й прадстаўленьне! He раўнуючы, у цырку. Людзей натоўпілася самых разнастайных. Ёсьць і надта дзіўныя. Дзе яны толькі дагэтуль зашываліся? Капелюшастыя, у сурдутах, ёсьць нават і пры мэдалях. Адзін, відаць, мікалаеўскі палкоўнік, дык той начапіў на грудзі сем мэдалёў і тры крыжы. Я сумысьля палічыў. Дыбае, як індык, і ні на каго не глядзіць. А каб ён у гэткі фасон
ды месяц перад гэтым выфранціўся, вось бы прычапіла яму энкавэдэ мздалю — да скону памятаў бы!
Наагул народ самы, як кажуць, адборны: кульгавыя, падсьлепаватыя, абамшэлыя — гэта ўсё, відаць, аскалёпкі разьбітага ўшчэнт. Праўда, ёсьць і людзі новай фармацыі: маладыя, задзёрыстыя, трымаюцца як гаспадары, і гамонка ў іх нейкая невыразная, але такіх ііяшмат — лічаныя.
Пакуль я так дзівіўся на старых людзей новага сьвету, гляджу — ажна тут трэцца мой добры знаёмы, Ванаў. Быў ён за дырэктара, парцейны, хадзіў заўсягды ў «кіраўнічым гарнітуры» (сінія порткі-галіфэ й зялёны фрэнч), а тут у пінжаку, пры гальштуку, пад капелюшом.
— Зь якой гэта, — пытаюся, — аказіі пераапрануўся? На маскарад ці што?
— Ды так, — кажа, — надвор’е зьмянілася, пацяплела крыху.
— Так, так, — кажу, — гэта зьмена надвор’я шмат каго перафарбавала.
— Вы што гэта, часам не на мяне ківаеце? To гэта дарэмна, бо я заўсягды быў патрэбнага колеру.
— Ну але ж, і я пра гэта, і ваша вонкавае афармленьне...
— Ну гэта, — перапыніў мяне Ванаў, — глупства, узьлёт фантазіі, а нутраны колер у мяне станоўкі: я заўсёды быў супраць.
Ведаю я гэтую станоўкасьць, але мне што? Даносіць на яго я ня буду, хай сігае пад капелюшом.
Тут жа пабачыў і другога актывістага. Той таксама пераапрануўся ў нейкі стары сурдут, а заміж капелюша насунуў якуюсьці накрыўку: ні то камілаўку, ні то брыль.
Падзяліўся сваімі ўражаньнямі з Рыгорам і Сымонам.
-— Парцейныя, — казаў Сымон, — ну, гэтыя ўсе такія — ён хоць штодня пераапранацца будзе, абы яму скварку даваў. Быў у нас пры акадэміі якісьці Мікалаеў. Дык вось, заклікалі яго неяк у гапаву дый кажуць: «Выдавай, — кажуць, — усю сваю контру, хто супроць...». Ну, ён і нагаварыў: пяцёх сваіх лепшых прыяцеляў пасадзіў. А сам у іх чарку піў і часьцяком іхных баб гладзіў. Такі, браток, ня тое што вопратку — бацьку роднага зьменіць. Знаю іх добра.
Я з Сымонам ня згодзен, але Рыгор тое ж думкі: «Той, што пнецца ўгару, той ня здольны на нізе», — кажа.
17ліпеня. Намацаў соль. Хоць у мяне й ёсьць невялікі запас, але ў вайну, кажуць, перасолу не бывае. Прывалок два мяшкі —
каштавала паўпляшкі «маскоўскай». Крыху дарагавата, але нічога ня зробіш.
18ліпеня. Сымон набыў адначасна каня й панарад. Якім парадкам — ня ведаю, кажа, што безгаспадарныя, на пагарэльлі блукалі. Ну, добра, скажам, блукаў конь, а як мог панарад блукаць? Але мне што? Хай сабе й блукаў. А Сымон, можа, калі й палку дроў прывязе.
19 ліпеня. Закінеш назад — наперадзе знойдзеш. Даведаўся, што з малясу выходзіць першагатункавы самагон. Вось шчасьце падваліла! Шкада — мала назапасіў. Каб жа гэта ведаць! Адмераў два вядры Віцьку Фамёнку. Той наладзіў сталую самакурную фабрыку, але сырцу няма. Кажа, што зь вядра выходзіць дзесяць пляшак. Пагледзімо!
20 ліпеня. Зноў быў на біржы. Народ крыху зьмяніўся. Падваліла былых савецкіх. Пачалося выразнае ажыўленьне. Некаторыя цэляцца на працу, але мала, бальшыня стаіць нэўтральнай сьцяной: усе чакаюць, пакуль зусім праясьніцца. Больш цікавяцца ваеннымі падзеямі: хто каго сьцігуе.
Сымон з гэтага поваду казаў, што людзі, відаць, яшчэ не галодныя.
— Нідзе яны ня дзенуцца, — кажа, — як у жываце завурчыць, дык і на працу закарціць. Пойдуць. Знаў я аднаго чалавечка, як я пры анатомцы трупаў варыў. Кволы такі, спакойны. Паглядзіць, бывала, як я трупаў у катле мяшаю, дый кажа: «Цяжкая твая праца, Сымон. Я, прыкладам, з голаду памёр бы, а цяжкой працы не рабіў бы. He магу». А як загналі яго, небараку, за Котлас ды ўпрэглі ў пілу, то праз цэлую зіму лес пілаваў. Голад усяго навучыць!
21 ліпеня. Прывезьлі з Сымонам па два вазы дроў. Вартаўнік ля складу ё, але дровы вазіць можна. Вартаўнік нават спрыяе: «Вазі, хлопцы, зіма будзе». Навошта тады варта, калі яна не вартуе. Сымон з гэтага казаў, што ў жыцьці такія праявы часьцяком здараюцца, калі чалавек працуе, але нічога ня робіць.
— Быў і ў нас пры акадэміі фрухт такі, нейкім прадстаўніком лічыўся. Што ён рабіў — ніхто ня ведаў, але грошы браў нядрэнныя. Агледзеліся празь пяць гадоў, што ён нічога ня робіць, ды нават і пасадьі такой няма. Але звольніць не маглі, бо ўжо стаж вялікі меў. Так і заставаўся на працы ды нічога не рабіў. Каб акадэмія не расьцярушылася, то й да гэтае пары працаваў бы. Так вось і гэты вартаўнік.
22 ліпеня. Пацешныя бываюць людзі. Сустрэў сяньня Ваську Байцова. Толькі што вярнуўся з уцёку. Ну, натуральна, ні хаты,
ні ў хаце. Голы, як бізун. Кінуўся туды, кінуўся сюды —пуста: скрозь ужо разьмеркавалі. Як у тэй песьні пяецца, «усё разьмяло магутнай навальніцай».
— Як жыць, — пытаецца, — дзе дастаць спажыву?
— А чаго цябе, — кажу, — нялёгкая насіла да гэтай пары? Ты ж бы раней прыйшоў, калі спажыва да падноскаў ліпла?
— Уцякаў, — кажа, — прабіваўся да сваіх. Я ўсё ж патрыёта сваёй радзімы.
Ці не дзівак? Калі ты такі патрыёта, то ўзяў бы гармату ды пуляў зь яе, а не ўцякаў. Можа, я таксама патрыёта, ды яшчэ мацнейшы за яго, але ж на ражон ня пру, бо трэба ўмець арыентавацца й за пагодай даць нырца, а як хвалі сыдуць ды адстаіцца — ізноў выплывай.
23 ліпеня. Сяньня жонка павесіла на куце абраз (здаецца, у музэі дастала), а былых жа правадыроў хацела спаліць, а я запярэчыў. Паўстаў невялікі канфлікт, але да бойкі не дайшло. Пера.мог, ведама, я. Правадыроў завалок на гару й там замаскаваў. Хай ляжаць, яны есьці ня просяць, а мо’ калі й спатрэбяцца. Вось жа, скажам, маляс -— ня ведаў, калі цягаў, а цяпер вунь як прыдаўся!
24 ліпеня. Нешта на мяне Мар'я Іванаўна лагодна пазірае. Сустрэліся сяньня,так ветліва размаўляе, руку цісьне: «Заходзьце, — кажа, — калі-небудзь, мне аднэй сумна». Гм... Чаму не зайсьціся? На свайго лейтэнанта, відаць, надзею пакрысе губляе. А кабетка нішто сабе... Правільная... I вага нядрэнная... Наведаю, абы жонка не пранюхала.
25 ліпеня. Цяперашняму сьвету нельга верыць ні на грош. Ну, хоць бы, скажам, Віцька -— свой чалавек, нават прыяцель, a як ашукаў! Прынёс сяньня самагону... пяць пляшак.
— Атрымай, — кажа, — прадукцыю.
— Г эта што, -— пытаюся, — усё? Ты ж абяцаў дваццаць пляшак!
— Аварыя, — кажа, — здарылася, прадукцыя падгарэла.
— Дзівіцеся! Мой самагон падгарэў, а ён ледзь на нагах трымаецца! Дзе ж, — крычу, — справядлівасьць? Гэта ж ашуканства!
— Ніякае не ашуканства, — кажа, — а стыхійнае няшчасьце... мабыць, дроў перадаў.
Вось і вер людзям пасьля гэткага!
26ліпеня. Рыгор шукае працы. «Нешта, — кажа, — марудна будаўніцтва йдзе». Раіўся са мной і з Сымонам, куды лепш падацца: па разьмеркаваньню пайсьці або ў жыльлёвы аддзел.
Я раіў у жыльлёвы аддзел. «Усё ж, — кажу, — справы жыльлёвыя бліжэй да будаўніцтва: там юшку выдзераш, там цьвікоў намацаеш, а там і ручку ад дзьвярэй выкруціш». Але Сымон іншай думкі.
— Усё гэта, —■ кажа, — драбніца. Вось паслухайце, што я скажу. Як працаваў я ў трэсьце, быў там адзін замусола. Агентам лічыўся. Чалавек зусім нікудышны. Ледзь ногі цягаў. Нарэшце кідае ён усё ды йдзе ў будку ваду прадаваць. I што б вы думалі? He пацадзіў ён і паўгода гэтай вады з сыропам, як ужо трэці дом на Лагойскім тракце паставіў. Ды які! На дванаццаць тысячаў. Вось табе й сыроп! У гэтай працы — гандлёвай — магнэса такая ёсьць: ты грошы хоць адпіхай ад сябе, а яны ўсё ж да цябе плывуць.
Апошні довад даканаў Рыгора. Мабыць, пойдзе па разьмеркаваньню.
27 ліпеня. Сяньня чыталі газэту. Цікава было. Сабраліся мы гэта ўсёй вуліцай, прыдыбаў і прафэсар, Наязноў Васіль Мікалаевіч. Ну, цешымся мы: паслухаем, што на сьвеце дзеецца. Я вазьмі ды падсунь газэціну прафэсару:
— Прачытайце, — прашу, — калі ласка, Вы, паважаны прафэсару. Вы ўсё ж больш пісьменны за ўсіх нас.
Усадзіў гэта ён на нос акуляры, нацэліўся на газэціну й толькі прачытаў «Менская газэта», як аж пазелянеў:
— Вы што гэта мне, найшаноўныя, падсунулі? — і аж закалаціўся. — Выбачайце, я па-такоўскаму не чытаю й чытаць не жадаю. Абраза! — Тут жа ўзьняўся й пашкандыбаў ад нас. Вось было сьмеху! Давялося газэціну сьлібізаваць Сымону. Той, хоць і не прафэсар, але па складох чытае.