Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— I за Верачкінае душачкі вечны супакой... Дый сьвята якраз — шмат прычынаў складаецца, дык хіба — можна! — згадзіўся Юшка. Ён зусім не спасьцярог дурное нетакгоўнасьці таго свайго ўспамінаньня пра Веру, а Юрку гэта адразу абурыла так, што ён ледзь не размахнуўся ўжо, каб згарачага «качануць» гэтага, плюгавага яму рагтгам, Качку. Якое ён мае права кпіць з гэтага так, якое меў і мае права наагул да Яе — да Веры — кранацца сваім дурным, каччыным тупаслоўем? Але ж сам ён, Юрка, ці ня меншае яшчэ права мае цяпер? Забойца... I, ня ўзьняўшыся, мусіла апусьціцца рука, хоць жаданьне даць усё ж у мызу гэтаму ідыёту, проста так, залегла недзе ў глыбі.
Як праходзілі паўз могілкі, Юшка зноў загаманіў.
— А на могілкі колькі ўсадзілі — і чаго? Нябожчыкам ужо быту не даюць, ня тое, каб жывым. I ведаеш, якая здарылася праява? Памятаеш жа, атруціўся калісьці наш хэмік, а мы злажыліся й паставілі яму на магілцы помнік з чырвонаю зоркаю? Дык бомба якраз акуратненька адбіла да ліха гэную зорку. Значыцца, вось які знак! Праява, цуд, Божы цуд!
«Цаляў у крыжык, а лучыў у савецкую зорку — таксама знак?» — і Юрку прыкра прыгадалася ягонае ўчарайшае дарэмнае паляваньне на крыжык, і як нядобра зрабілася раптам тады...
— А ты што, верыш у цуды? — спытаўся ён, успомніўшы, што ў школе ж гэты Качка быў упаўнаважаным «Бязбожніка». ГІраўда што ўся ягоная «работа» палягала вылучна бадай на зьбіраньні сяброўскіх складак...
— А як жа, што ты, увяраю. Mae бацькі заўсёды былі рэгіліёзныя...
«Скончыў дзесяцігодку, а й такога слова правільна ня вымавіць», — мільганула ў Юркі.
— ...і мяне, хоць крыючыся, а так гадавалі. Дый, падумаўшы-ткі, нешта ёсьць...
«Нешта ёсьць», — прыгадалася зноў учарайшае Юрку.
— Нешта й тут знойдзем, ня можа быць, — ня даў далей думаць Качка, адчыняючы дзьверы ў нейкі цёмны калідорчык. —Форзыхт, прыступкі! Налева!
Яны ўвайшлі ў поўную людзей, дыму, чаду й п’яное гаманы «кнайпу».
XI
Юрка адразу выпіў адным духам поўную шклянку нейкае, мусіць, самагонкі, даволі-ткі гадкае на смак. Качка, хоць і вельмі хваліў яе перад гэтым і, відаць, надта хацеў дараўнавацца ў выпівацкім геройстве Юрку, адужаў усяго ледзь палавіну. Закусілі кіслай капустай, ужо, праўда, вельмі смачной, як умеюць яе квасіць хіба што толькі ў нас у Беларусі.
Гарэлка ані не ўзяла Юрку, і ён моўчкі, панура разглядаўся па «кнайпе» і ейных гасьцёх, хоць за густым, ядучым дымам разнастайнага тытуну ваеннае прадукцыі й цяжка было каго ці што разгледзець. Паўтарылі яшчэ. Качка, падплятаючы ўжо крыху языком, пачаў раскрываць сваю душу перад Юркам. Цяпер ён канчальна стаецца вынаходнікам — ягонае яшчэ школьнае летуценьне, хоць якраз фізыка давалася яму ў школе туга, і як сьлед «вынаходнік», пэўна, і цяпер яе ня ведаў ды ня мог бы даць рады з прасьценькім разьлікам. Ды дармо — у яго ўжо разьлічаны й зусім распрацаваны такі вынахад, такі вынахад... Поўны пераварот у сьвеце, а найперш — у гэтай вайне. Борздая перамога новай Эўропы над бальшавізмам, над плютакратамі, а адкуль? Зь Беларусі, якая тым самым заваюе сабе першае месца ў гэтай новай Эўропе. А патэнт у каго? У Беларусі, у Юшкі Кіпця ў рукох. «У кіпцях», — панура мільганула ў Юркі, баржджэй ад прывычкі да гульні словаў, і ён таксама паглядзеў на Качкавы кіпці з густой чорна-сіняй «жалобай» пад імі... Але ж жалоба — гэта ў яго, у Юркі, сапраўдная жалоба, чорна-чорная...
А «вынаходнік» хваліўся далей, што пачаў ужо будаваць мадэль свайго незвычайнага вынахаду. Праўда, тугавата з гэтым — вайна, правінцыя, няма патрэбных частак, матар’ялаў, майстроў... Юрка слухаў яго зусім безуважна, горка думаючы пра тую сваю жалобу, і Качка мусіў нагнуцца да яго блізенька, узяць за штрыфлі марынаркі й адкрыць яму ўжо сакрэт, калі таму так ужо цікава, хоць цікавасьць гэтая анічым яшчэ ня выявілася, а баржджэй наадварот, пачынала паказвацца абрыджонасьць. I Юрка моўчкі, але станоўка, адчапіў Юшкавы пальцыкіпці ад сваіх штрыфляў. Ну, калі Юрка ўжо так хоча, дык яму скажацца: гэта мае быць — груба кажучы, толькі груба, як ляіку — вялізарны магнэс, які мамэнтальна прыцягвае да сябе, скідае далоў на зямлю самалёты. Га, што за штучка? Адразу перамога на тым баку, які будзе мець гэткую машыну: ворагавая авіяцыя спаралізаваная, свая дзее бесыіерашкодна, і ўсё ў шапцы. А тады Юшка возьмецца за другі, яшчэ большы вына-
хад, які ў ідэі ў яго зусім гатовы й прынясе шчасьце ўжо цэламу чалавецтву, ды зноў жа — з рук Беларусі, зь ягоных, Юшкавых, рук... Гэта няпраўда, што вечны рухавік -—«пэрпэтуй мабіль», сказаў Качка, — немагчымы. Ён давёў адваротнае, усё выходзіць... А тады — ого, тады! Тады Юшку даецца ўся ўлада ў рукі — ну, значыцца, пішацца паперка, што ўся ўлада — Юшку, і ён уладжвае ўсё па-свойму. Трэба мець толькі ўладу, ну, паперку, і ўся маса гюйдзе за табою. Калі адразу й „я надта захоча йсьці — можна крышку й падашукаць, як бальшавікі ў сямнаццатым годзе...
Юрка ўсё роўна ня слухаў, і Качка крыху перасьціх. Але неўзабаве, выснаваўшы, мабыць, з свайго разумаваньня над прычынаю Юркавае безуважнасьці да такіх цікавых пытаньняў, ён выпаліў:
— Начхні ты на гэтую Всрку, брацс. 1 яна зусім спэцкалася была апошнім часам, з паліцыянтамі круціць пачала, і гэта нс з адным, а з двума адразу...
— Вера? — пракруціў ацяжэлым, яму здавалася — толькі цяпер, языком Юрка. У яго зноў уздымалася аднекуль з глыбі залеглае там яшчэ раней жаданьне таксама цяжка аплявушыць гэтага болбатня.
— Ну але. Вунь, адзін зь іх ці не сядзіць у тэй кумпаніі, — Качка паказаў галавой у кут. Юрка зірнуў туды. Там сядзелі й гаманілі ўсе адразу, мусіць, добра ўжо пацягнуўшы, нейкія маладыя хлапцы ў чорнай, вайсковага тыпу ўніформе. «Дык гэта такія ў іх паліцыянты, — падумалася Юрку, — добра ведаць!» — хоць ён і ня мог бы вытлумачыць, чаму гэта яму «добра ведаць». I рагггам Юрка прыцягнуў ужо Качку за штрыфлі, як той Юрку псрад тым, толькі мацней, і пачаў, і сам ня ведаючы наперад, што скажа й што так — і перад кім? — прагаворыцца:
— А ты... ведаеш, адкуль я й чаго?
— Ну-у? — аж спалохаўся і, так і застаўшыся разяўленым, працягнуў Качка. Ён успомніў, што праўда, пытаўся аб гэтым Юрку, але ці не дачакаўся адказу, ці забыўся...
1 ІОрка, нс зусім гладка ўжо і зь перапынкамі, зь пераскокамі, проста ў Юшкаву разяўленую губу — як бы той мусіў слухаць і чуць ёй, а не вушыма, вылажыў усю праўду аб сваіх учарайшых і сяньняшніх прыгодах.
— Ідзі ты! — толькі працягнуў, усё яшчэ ня верачы, Качка.
— To ж бо й то, што няма цяпер, зусім няма куды йсьці, — працадзіў Юрка й змоўк. Абодва нейкі час маўчалі. Качка, відаць, стараўся ператравіць такую неспадзяваную й адразу
неверагодную, а разам з тым — чаму не праўдападобную? — Юркаву гісторыю.
— Дык кажаш, з парашутам — дальбог? — працягнуў ён нарэшце. Юрка толькі моўчкі і ўжо зусім па-п’яному целяпнуў галавой. Ізноў маўчалі. Тады Качка раптам пачаў ёрзаць на сваім месцы, а далей устаў і ўзяўся за капялюш.
— Дыкя... тут зараз... нешта капуста пушыць. Тыпачакай, — ён панёс капялюш да галавы, але, не данёсшы, — відаць, раздумаўшыся, — апусьціў і паклаў на свой услон. — Хай гэта тут... будзе занята, як хто — скажаш: «Бэзэц!» Я — вомірг! — Юрка зноў целяпнуў галавой, і Качка, з павялічанай яшчэ больш цяпер амплітудай свае валюхатае хады, паплыў да выйсьця, манэўруючы між п’янымі й яшчэ цьвярозымі.
Юрка выпіў яшчэ шклянку і ці ад яе, ці ад рэзкае кісьліні закускі капустаю пачаў нейк ізноў цьверазець. Чорт пацягнуў яго за язык перад гэтым боўдзілам! «Пайшоў даносіць, няйначай, — мільганула ў яго. — Зараз прывядзе гэтых паліцаяў ці так як... Мо’ заробіць што для свайго магнэсавага «пэрпэтуя». — Ну і няхай, — ізноў апанавала безуважнасьць, — няхай бяруць, калі так. Пачакаем!» — I ён выпрастаўся на сваім месцы, скіраваўшы пагляд туды, куды адплыў Качка. Але рука ўсё ж сьціснула, і моцна — дармо што п’яны — рэвальвэр у кішэні.
«...А Вера, кажа, з паліцыянтамі... Па руках пайшла... Значыцца, сапраўды дрэнь, і ці варта»... •— цяжка варочаліся думкі. Але тут жа абураўся сам на сябе за такое думаньне: «Як важысься так, забойца?!» I няхай бы сабе была, хоць бы сабе й з паліцыянтамі гуляла, няхай... А цяпер якраз бы ён, Юрка, шась — і, пэўна, яна тых паліцыянтаў — вон, па баку, адстаўка! Пэўна ж, ён — лепшы... «Лепшы» — забойца...
Дзе ж той «пэрпэтуй», чаму ня йдзе, не вядзе?
Ніхто ня йшоў. А мо’ надарма ўся гэтая трывога? Можа, той — проста... Казаў жа — капуста пушыць... Ну, і няхай...
Юрка зноў нахінуўся над сталом, узлокціўшы цяжкую такую цяпер галаву. Здаецца, пачынала развозіць, цягнуць на сон...
XII
— Выбачайце!...
Што, ужо прыйшлі, прывёў? Неслухмяная рука не трапляла адразу ў кішэню па рэвальвэр. Дый навошта? Няхай... Юрка пакінуў гэтыя дарэмныя намаганьні. Дый сьмех — аказалася толькі жанчына, маладая, прыгожая жанчына, уся ў чорным. Уся ў чорным?
— Гэтае месца занятае?
— Занятае... — Юрка намагаўся ўспомніць тое нейкае, нямецкае пэўна, слова, якое сказаў быў тады Качка, думаючы, што, мусіць, яго трэба цяпер дадаць.
— Ну але, я бачу — капялюш. Але — гэта? — яна паказала на трэці, вольны ўслон пры тым самым століку, справа ад Юркі.
— Гэта? Здаецца, не.
Жанчына села, шаснуўшы спадніцаю. Юрка агледзеў яс. Чорныя вочы, чорныя валасы, бездакорна правільныя рысы маладога жаноцкага, напэўна, не дзявоцкага ўжо твару. Вусны падмаляваныя зьлёгку, мала знаць, таксама й бровы. У вопратцы — чорнай (дзе гэта бачыў такую, і сяньня?) — поўная строгасьць. Толькі чаго ёй тут, у гэтай кнайпе? Хіба ж ня з гэтых... з прастытутак. Тыя ж павінны быць размаляваныя, разьвязныя, паўголыя... А тут жа яны могуць, павінны нават быць. Што ж, можа, незнаёмка — з таго вершу, што так любіць чытаць Валік, як троху чарку возьме (і Юрка любіць вершы, ды толькі непамкі заўсёды, чые яны — забываецца). Якраз там „ешта пра чорны шоўк, які шастае. I дзе ён чуў гэтае шастаньне?
— Дазвольце аганьку? — зьвярнулася незнаёмка.
Ыу, калі курыць — дык напэўна ўжо з гэтых, яны ж, кажуць, усс кураць. А вонкавасьць, строгасьць часам знарок на сябе напушчаюць, каб прынадзіць лягчэй, Юрка чытаў недзе гэтак. Але ён усё ж, як мог, па-кавалерску дастаў з кішэні сярнічкі, не даючы прыкурыць ад ягонае папяросы, што, праўда, да таго ж і згасла ўжо няма ведама калі. Жанчына закурыла й кіўнула галавой, дзякуючы.