Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Мабыць, ад суседзтва незнаёмкі за адным сталом хмель ізноў пачаў біць у галаву Юрку. Суседка выдавалася што раз больш павабнай і прыгожай. Нават тос, што яна курыць, было ёй нейк асабліва да твару, прыгожа й асабліва ўзбуджала. I Юрка зусім бесцырымонна ўзорыўся ў гэтую незнаёмку, як бы хацеў яе выпіць вачыма, яшчэ больш ахмяліцца ёю. Але тая на яго, як быццам бы ані зважала, прымружанымі крыху вачыма пільна выглядаючы некага сярод кнайпавае публікі. Каго яна шукае?
Ды раптам чорная незнаёмка павярнулася да Юркі і з павабнай ці завабнай усьмешкай, гледзячы проста ў вочы, сказала:
— Дык гэта вы — той парашутысты? Ня бойцеся, я — так званая (яна прыціснула на гэтым слове) жонка гаспадара гэнага дзівацкага капелюша, — яна кіўнула на Качкаву аздобу на ўслоне.
Юрка адразу нейк нічога не зразумеў. Жанчына моцна зацягнулася папяросай і, нахінуўшыся да Юркі бліжэй, не зьмя-
няючы тае ж усьмешкі, але цяпер паўшэптам, нейкім пасьпешным і, здавалася, гарачым, пачала яму тлумачыць. Ён мала разумеў і цяпер, больш любуючыся, як разам із словамі выскокваў у яе дым, то гусьцейшы, то зусім далікатна-сівенькі, і так доўга, як бы гэта не ад папяросы, а загарэлася ў яе што ўнутры, і адтуль — і гэты дым, і гарачы такі шэпт. Юрка ня бачыў яшчэ ніколі, каб гэтак курылі жанчыны, ды такія маладыя, такія прыгожыя. I ён куды больш глядзеў на гэткую дымную вопратку словаў, як услухваўся і ўдумваўся ў іхны сэнс. Усё ж, нарэшце, збольшага да яго дайшло: Качка і сапраўды пабег даносіць, a яе, сваю «жонку», прыслаў сюды пільнаваць. Толькі Юрка можа быць зусім спакойным. Адно што той нікога цяпер ня знойдзе — сьвята, усе такія во, як і тут, а каб і знайшоў, дык нічога ня будзе: ня будуць і слухаць такога, таксама ж п’янога, дый наагул, яны такія ж няпільныя, такія наіўныя, што да даверу людзям, і зусім ня цэняць даносаў і даношчыкаў. Ці раз ужо праштырвалі з гэтым і Качку... А нарэшце, і галоўнае — на тое й яна тут. Праўда, страшэннай неасьцярогай было зь Юркавага боку давярацца гэтаму, хоць сабе й свайму школьнаму сябру, але такому, хай Юрка прабачыць, дурню (апошняе Юрка моўчкі пацьвердзіў, целяпнуўшы галавой). Ейны праўдзівы муж — таксама тут, недалёка, працуе з «нашымі» ў лесе й таксама нядаўна з парашутам... А гэты так — часовая шырма. Як з мужа — зь яго невялікае што. Садзіць усе грошы на нейкі ідыёцкі вынахад — пэўна ж, хваліўся Юрку? I каб па ім — даўно трэ было б сям’і дацца з голаду. Загрувазьдзіў усю хату дзівацкімі сваймі прычындаламі, мусіла выкінуць іх у хлеўчык. Ды зь ім лёгка даць рады. А яна зараз можа скіраваць Юрку куды трэба. He? Значыцца, ведае сам... Ён яшчэ пабудзе тут? Толькі ж — асьцярожнасьць, гарэлка — заўсёды благое апраўданьне. Ну, яна яшчэ, можа, наведаецца сюды... — і, загасіўшы аб стол недакурак, бо попелкі не было, жанчына адышла з усё тэю ж усьмешкаю й шастаньнем шоўку.
Ага, цяпер Юрку ўспомнілася. Гэта ці не яна прашастала каля яго там, на могілках, абудзіўшы з таго адраньцьвеньня? Уся ў чорным, але, гэта яна. Хто — яна?
У добра п’яной ужо галаве ўсё блыталася. Раптам выйшла нейк, што яна — гэта Вера, хоць на самай рэчы між іх ні ў чым не было ні макулінкі падабенства. Вера! «Пайшла па руках», з паліцыянтамі, і курыць, як прастыт... He, але ж якая — яшчэ прыгажэйшая! I няхай бы была, хоць якая, абы была. А так — уся ў чорным... Усё чорнае зацягвае, засьцілае ўсё... нячорнае.
I ў дыме чорнай цемры — вогнішча толькі, і Мечык, хлопчык Мечык...
Мечык — меч... Якая дурніна: Мечык — меч, — гэта ж усё — толькі гульня словаў. I толькі сьніцца, трызьніцца, ды сп’яну. А меч у Юркавых руках — як зіхаціць! He, гэта крыж, той учарайшы крыж зіхаціць, мяняецца. «Меч і крыж» — здаецца, кіно такое было калісьці...
Але ж, меч і крыж. I зь мячом, зь Мечыкам — гэта ж ён вырас у меч — зь мячом, на каго? На крыж? He, накрыж... Накрыж яго перачыркнулі. Хто? «Нашыя», пэўна... «Працуе з «нашымі» ў лесе». Хто «нашыя»? «Юзікавы хлопцы»?
А сам Юзік — сам Іо-сіф Ві-са-ры-са... і ў мазгох не пракруціш, яшчэ як п’яны... Юрка ж бачыў яго самога, «вялікага правадыра», а тут ён — як маленькі: Юзік... Дый маленькі ж — добра бачыў яго, як быў выпуск іхнае школы. He, зусім не «вялікі», а малы, касалапы, і твар у восьпінах — адно малююць гэткім прыгажуном. Адно малююць, а так — усё няпраўда, усё ў іх няпраўда, ён ведае даўно... «Маняць, як малююць». I мана, няпраўда, што Сталін: сталь — вось на гэтьім мячы. Дык зь ім -— на яго, на іх, на «нашых»? А хто ж — «нашыя», дзе «нашыя», дзе «вашыя»? «Нашы вашых падвязуць»...
Як жа зіхаціць меч — аж глядзець баляць вочы... Прыплюшчыць вочы... Прыплюшчаным вокам -— нехта глядзіць, пільна глядзіць. Гадэнка — ажыў і глядзіць? He, гэта Мечык прапушчаў ад вогнішча прыплюшчаным вокам. I гэтая — у чорным — плюшчыла вочы, выглядала кагось у дыме. Вера? «I той пагляд»... Пагляд прыплюшчанага вока... Будзе гэтак глядзець цэлы век, і трэ будзе нешта рабіць, каб заплюшчыць яго, ці засыпаць — пяском. He, завязаць —чорным, чорныя бываюць павязкі на воку. Уся ў чорным — і яна ад Юзіка, яны ўсе — чорныя, ад чорных, чорненькія — дробненькія Юзікі. Чорнае — агністым мячом — расьсячы! А вока ўсё роўна будзе прыплюшчанае век, з тым самым дакорам, вялікае вока, як у кіно, людзкое вока, як у казках... Казкі там, у лесе... «Пуга, торбачка, гразь па калены, адпачынак на балоце, ля вагню»...
Нехта моцна трос за плячо. Кнайпа пустая ўжо, толькі дым, і дым у галаве, у душы, халодны дым. Ага, трэба ўжо зачыняць? Плаціць? Калі ласка, калі ла-асачка, колькі хочаце, ня лічачы нават. А шапка, дзе шапка? He было ж шапкі, праўда. Быў дзівацкі капялюш — Юшкаў, Качкаў, з загнутым пяром адзадзя. Дзе ж ён? I яго ўжо няма. А так бы ёмка цяпер зафутболіць у той вунь кут — капялюш. I Юшку — па капялюшку — заю-
шыць. Што, данёс? Качка — толькі гадкія «качкі» пушчаць. «Беларусь», «зь Беларусі», «для Беларусі». Для Веры. У што веры? Няма Веры, няма веры, а Беларусь ёсьць, ёсьць Мечык...
Што? Ужо, ужо...
Цяжкімі, неслухмянымі нагамі выбраўся Юрка з кнайпы. Нехта памагаў? Дурніна, с-сам.
Вясьняны цёплы брызок далікатна пырскаў на твар. А як жа цёмна, чорна-цёмна, ані ясачкі...
Перастаўляў ногі, кіруючыся наманы, праз тую чорную цемру — да нейкага вогнішча, хоць ніякага не было нідзе. Кіравала, усплыўшы, зноў тое: «Пуга, торбачка, гразь па калены, адпачынак на балоце, ля вагню»...
XIII
На Юрку яшчэ доўга чакалі на лётавішчы, хоць ужо ясна было: ня вернецца... He вярнуўся ж і тамбоўскі герой Жарабцоў, і сябры зь ягонага зьвязу самі бачылі, як, загарэўшыся, кулём рынула далоў ягоная падстрэленая машына. Гэтак загінулі два найболыпыя рызыканты эскадрыльлі. He далічыліся й яшчэ сяго-таго, двух не зьвярнулася з паветранага бою, да якога яны былі змушаныя ворагавымі зьнішчальнікамі, што перанялі іх па дарозе назад. Хоць, праўда, і згаджаліся ўсе, што налёты былі неспадзяванымі для ворага, і абарона ўсюды ўваходзіла ў справу не адразу, праспаўшы, але ўсё ж гэтая абарона была, і «пэўныя весткі», што яе быццам няма, толькі абуралі ўсіх.
На Юрку чакалі даўжэй за ўсіх, бо ніхто ня бачыў ягонае катастрофы. Праўда, Віктар ужо пад канец чуў страшэнныя выбухі, гул ад якіх проста зьліваўся — можа, Юрка «сеў на свае»? Але гэта як бы было зусім не ў ягоным баку... Валік здагадваўся добра аб сапраўднай прычыне чутага Віктарам ды, пэўна ж, маўчаў...
Усё ж адправу па ахвярах дзеля пэўнасьці пастанавілі зрабіць па сьвяце — мо’ яшчэ й вернецца хто пехатой на самалёце, як любіў казаць — нябожчык? — Юрка.
Настрой у бальшыні «сакалоў» ад усяго гэтага бьгў ня вельмі каб «сакаліны». Толькі якраз першы зьвяз, Юркавы сябры, дармо што й безь яго, а пачувалі сябе няблага. Віктар, бядуючы дзеля прыліку па такой цяжкой для зьвязу страце, як бясстрашны, запраўдны пілёт (цяпер ужо, а раней — рызыкант, нават хуліган) Юрка, душою быў у падвойным задавальненьні: Юрка скруціўся яшчэ баржджэй і раней, як ён спадзяваўся. Адзін ужо напэўна саступіў зь ягонае дарогі. Але й гэты другі нейкі па-
дазрона спакойны, усьміхаецца нейкай летуценнай, нябёснай усьмешкай, як сьвяты. Ці ня Веру пабачыў мо’ з высакосьці? He, мусіць, проста рады, што абмінуў шчасьліва «знаёмы дом» — гэтак зрабіў, як меркаваў наперад Віктар. Але як канкрэтна (Віктар дужа любіў гэтае слова, як любяць яго ўсе тыя, што сапраўды «канкрэтна» ні гаварыць, ні рабіць ня звыклі)? Ня можа быць, каб выйшаў сухім з вады. Гэны гук — якраз у ягоным баку, не, гэта ня Юрка, а мусіць, што гэты «аблягчыўся». Трэ будзе, канечна трэба «прамацаць».
Валік і праўда быў у спакойным, бадай радасным нават настроі. Пэўна, шкада было Юркі й нават Жарабцова, але затое была поўная —мо’ эгаістычная? —задаволенасьць сабой, што сам выйшаў чыстым і перад «каханым горадам», і перад Ёю. Ці адчувала хоць яна тады, што ён тут, зусім блізка быў, думаў аб ёй і зрабіў усё, каб абмінула яе тая навала?.. I яшчэ крыху нядобра — трэба хавацца з гэтым усім, як злодзею. I што Віктар чуў, пэўна ж, як ён «згружаў» у балота, хоць і ня ведае праўды, — таксама не зусім добра... Але ўсё гэта дармо, спачатку толькі трэ будзе крыху патрымацца. Галоўнае — каб не чырванець, гэтым можна выдаць сябе, хоць і тое, зрэшты, праўда, — усе прывыклі, што ён чырванее заўсёды. А там абляжацца ўсё, забудзецца, і будзе ўсё добра. Гэта ж не з благой, злой справай хавацца грэба, а з добрай якраз, — толькі ў іх заўсёды добрае перакручваецца благім і злачынным, і наадварот...
Начны халадок крыху прай.маў на лётавішчы, але й гэта нейк прыемна вязалася з тым, што пачуў і адчуў там:
Mac босенькія ножкі, Сьцюдзёна стаяць...
I да Віктара нат не было цяпер жалю, як перад стартам. Можа, нават і лелш, што ён Валіку зую сьвіньню падлажыў. Будзь жа ў тьтм раёне які Юрка — мала чаго нарабіць мог із сваім дурным рызыканцтвам — вось жа няма й дагэтуль. I калі Віктар запрапанаваў пачакаць яшчэ крыху ў чырвоным кутку, у будынку дзяжуркі, бо на дварэ ўжо крыху зябка, — Валік ахвоча згадзіўся, не падазраючы нічога благога й не спадзяваючыся цяпер новае сьвіньні ад Віктара.
— Так вось і няма нашага Юрачкі, нашага Галушачкі, — пачаў ізноў бедаваць Віктар, але выходзіла гэта ў яго так штучна, так драўляна й прыкра-штучна, асабліва ў гэтых зьмяншальна-ласкальных, што Валіка ўсяго аж пакарэжыла неяк. — Ды мне ўсё здаецца — завітае яшчэ вось-вось сакалок, — хлусіў