Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Віктар далей, будучы сам у душы цьвёрда пэўным у зусім адваротным, прынамсі, хочучы быць пэўным.
— Баюся, што ўжо не, такі рызыкант, — пэўна, загінуў...
— Бадай, маеш рацыю што да рызыканцтва. Зусім што іншае тут — чыстая работа! — пачынаў адразу сваім заўсёдным самасуйскім звычаем хваліць сам сябе Віктар. — Штаб — нашая школа — адразу, не здрыгануўшыся, трапнымі лучаньнямі — да ўсіх чартоў сабачых! Чыгуначнае дэпо — хто зраўнаваў? Больніца — паводле вестак, зь іхнымі раненымі — уся, як сьвечка!
«Паводле вестак» — «пэўныя весткі», — падумаў Валік і жахнуўся: раненыя як раненыя, але ж у гэтай больніцы за старажыху была й тут жа жыла Віктарава маці... Вось дзе сапраўдная «бальшавіцкая бязжаласнасьць», бязьлітасная драўлянасьць —ня дзіва, што й Валіка туды, дзе бацькі, пасылаў — якая тут сьвіньня...
— А як нашыя ўдачы, Валечка? — цягнуў далей, відаць, аж надта гэтым разам задаволены сабой Віктар, у знак асаблівай пяшчоты ці што, паклаўшы руку Валіку на калена. — Праўда, у цябе не было паважных аб’ектаў... Вось ты зразу скуксіўся быў на мяне, кусьліва дзякаваў «за давер». А падумай цяпер сам — не даваць жа было мне гэтаму, кажаш сам, рызыканту Юрку, і ня браць сабе — бачыш, які я... («драўляны», — падумаў ізноў Валік), — нічога не пашкадаваў... і я, праўда, знарок, сьведама даручыў табе той раён, дзе нашая Вера, — ён прыціснуў на слове «нашая», і Валіку гэта здалося асабліва прыкрым, як гук ад жалеза па шкле, — ведаючы, што ты будзеш шанаваць, як вока... Я нат сказаў гэта Юрку — можаш спытацца ў яго, калі вернецца, можа. Так што й быў давер, без усякае гэтае твае гіроніі, найбольшы давер. Ну, а што й бацькі твае ў гэтым самым раёне ■— гэта ўжо трудна... Пэўна ж, добра й з гэтым абышлося?
— Ня ведаю, як там... — выкруціўся Валік, пачуваючы, што ўжо чырванее пад аляістым, ды ўсё ж мёртва-драўляным паглядам круглых Віктаравых вачэй.
— Ну, што там — «ня ведаю»! Папраўдзе кажучы, каб я быў на тваім месцы... Аб’ектаў жа там не было, значыцца, задача адна: дэманстрацыя магутнасьці, моцы. I калі, адлятаючы ўжо, я пачуў той гук — а быў ён якраз з твайго, з твайго, — падчыркнуў ён аж двойчы, — боку, і я ня мог яшчэ аніяк гадаць, што мо’ гэта гіне бедны наш Юрачка (шчасьце, каб гэта было ня так) — дык тут жа падумаў: гэта, мусіць, маніфэстуе наша Валя, і няблага маніфэстуе... Дык як?
— Так... — ціха, неазначана яшчэ, але разам з тым неяк прыбіта адказаў Валік, выразна пачуўшы сябе ўжо злоўленым. Ён ня мог больш адарвацца ад гэтых, як пугачовых нейкіх, вачэй — не схавацца ад іх, усё бачаць, як пачулі й гэтыя гадкія, адторклыя вушы той гук...
— У руіны пакідаў, ці ў рэчку, ці так? — не даючы адхланьня, біў далей у тую самую кропку і ўжо дабіваў, здаецца, Віктар...
— Так... — ізноў гэтаксама ды яшчэ цішэй азваўся Валік, адчуваючы, як сапраўды нейк пачынае таяць, бы тая самая сьнягурка. Хоць ізноў маўчалі крыху, але добра ведаў ужо Валік — ня зьвернуць кірунку гаворкі гэтыя моўчкі, трэ будзе нешта сказаць, і мусіць...
— Куды? — раптам грозна крыкнуў, моцна стукнуўшы кулаком па стале, Віктар. Аляістасьць зьнікла ў момант з вачэй, засталася зноў адна драўлянасьць, мёртвая ўжо зусім і бязжаласная, «па-бальшавіцку» бязжаласная. I Віктар вельмі добра разьлічыў гэты свой рэзкі зварот у гаворцы, ад якога іншы хто, вытрыманы ці спрактыкаваны «злачынец», лёгка мог бы перайсьці якраз у контратаку, ув абурэньне. Іншы хто, але толькі ня Валік, у якога адразу ціха, быццам само, як выпала:
— У балота...
— Усе?
— Усе...
Ізноў змоўклі, і цяпер ужо маўчалі даўжэй. Віктар мусіў перажыць, не паказваючы, радасьць ад гэтае свае, і другое, і падвойнае зноў удачы: і так лёгка зыходзіў з дарогі другі — зусім, зусім бадай так, як было спадзявана (Віктар нават падумаў: унлянавана), і так лёгка, яшчэ лягчэй выкрыць яго ўдалося. I яму можна, нат трэба даць пярэдых — усёдна, дзе дзенецца цяпер?
— Так, — абарвала нарэшце маўчанку, ды ўжо ня Валікава ціхое-неазначанае, а станоўка мёртвае Віктарава «так», як кропка, як пункт над усім. — Спадзяюся, што заўтра прачытаю аб гэтым усім падрабязна ўв адмысловым дакладзе, таварыш Сьнягурскі, — якія матывы й гэтак далей...
Валік маўчаў. Гэны рэзкі зварот, на які так папаўся адразу, гэты тон і «таварыш Сьнягурскі» — гаварылі ўсё. I як подла падвёў! А ён баяўся толькі, каб не пачырванець, а на большае й ня ўздумаў — такі вось спрытны, спракгыкаваны круцель... He, не яму было спадзявацца на свае сілы ў такой гульні, не яму... Ды што? Усёдна — як іначай было? Толькі дарма сам ашукваў сябе тым спакоем... Хоць і тут — ці шкадаваць? Нечага, меней сябе пагрыз, а крыху адпачыў...
— I Вы ж (так, і «Вы» цяпер на месцы зусім, як і «таварыш Сьнягурскі»), і Вы, — цягнуў Віктар, не дачакаўшыся адказу, — добра ўсьведамлялі сабе й павінны ўсьведамляць цяпер, што так груба «выкарысталі», груба, супрацьзаконна права «аблягчэньня» ў крытычньш выпадку, калі такога выпадку зусім не было. I да чаго можа павесьці гэткае «выкананьне заданьня», такая інтэлігенцкая маладушнасьць, такая...
Што? Валік яшчэ не зразумеў, хоць увесь ход быў такі лягічны. Няўжо, хіба — яшчэ большая подласьць?
— Ты ж сам, Віктар, кагадзе казаў, што каб быў на маім месцы... абы — дэманстрацыя... — некні то просячы, ні то спадзеючыся яшчэ, што ня так зразумеў, што жарт можа ўсё, што ня будзе ж так подла падводзіць — прыкра жаласьліва аж для самога сябе, як ня выенчыў Валік.
— Так, казаў «каб» і казаў «на тваім», але ж сам — сам што зрабіў, бяз «каб», на сваім месцы — ці не расказваў табе перад гэтым? Нішто сабе «дэманстрацыя» — груз бомбаў, дэфіцытны, каштоўны матар’ял, сьмерць сотняў ворагаў, народныя, працоўныя грошы — у балота? — аж да патасу пачаў ужо ўзносіцца Віктар.
«Падлюга» — раптам устаўшы, хацеў крыкнуць яму, ды ня мог ад раптоўнае навалы агіды Валік. I адразу ж астыг: на сябе, на сябе толькі трэ абурацца было, як мог думаць іначай, нават нейкія добрыя намеры ў «сьмердзюху» гэтым дапушчаць. He, вон адсюль, на чыстае паветра — баржджэй!
— Справа паважная, — пераходзячы тым часам ізноў на разважна-навучальны тон, цягнуў Віктар, — вельмі, вельмі паважная, але пры шчырым тваім прызнаньні, хоць і ведаеш сам абставіны часу, — можа й возьмецца што на ўвагу... Хочаш ужо йсьці?
3 радыёдзяжуркі раггтам прыўсчыніліся дзьверы.
— Слухайце, хлопцы, улучаю! — вясёла чамусьці гукнуў дзяжурны радысты, разанец Бліноў, якога Юрка перайменаваў быў у «Бліндаж», бо бліны, казаў, цяперашнім ваенным часам — страва не сэзонная.
Віктар кінуўся да радыёрэпрадукгара, які стаяў на століку ў кутку, і пачаў услухоўвацца. О, як прагавіта ўчуваюцца ўва ўсё і як востра чуюць зусюль гэтыя подлыя, адторклыя вушы!
— ...на ворагавыя аэрадромы, чыгуначныя вузлы, зграмаджаньні войскаў і ваенных матар’ялаў. Напярэдадні сьвята працоўных яшчэ раз прадэманстраваная была баёвая магутнасьць сталінскай авіяцыі. Усе машыны зьвярнуліся на свае базы...
— Гэта — пра нас, — самаздаволена ўсьміхаючыся, сказаў Віктар.
— Пра нас? — адарваны ад свае бяды болып Віктаравай заўвагай, як самым радыёпаведамленьнем, зьдзіўлена перапытаў Валік. — Як жа гэта — усе зьвярнуліся? А Юрка, Жарабцоў? A якія аэрадромы, вузлы, зграмаджаньні? Больніца, найвышэй — штаб...
— I балота? — прыкусьліва закончыў Віктар. — Бясспрэчна, пра нас. Ня ўсё тое кажацца, што робіцца, і ня ўсё тое робіцца, што кажацца...
— Гэта ж хлусьня, Віктар, ашуканства!
— He хлусьня, а палітыка. 1 правільная палітыка, разьлічаная на карысьць нашага народу, а можа й на сусьветную грамадзкую думку, на думку нашых хаўрусьнікаў. Хлусьня, ашуканства было б сказаць гэтак у справаздачы свайму камандваньню, зрабіўшы аэрадром з балота... Ашуканства для бальшавіка ёсьць адно тады, калі спрабуюць ашукваць ягоную партыю і ўрад — бессаромна, не зьміргнуўшы нат, бо, зрэшты, наагул, здаецца, ня ўмеў зусім моргаць, — спакойна выбіваў словы Віктар.
Так, няма больш чаго рабіць, гаварыць, толькі адно — на паветра!
— Бывай!
— Ідзеш? Дык — да заўтра.
Як агідная, гадкая ўдвая-ўтрая гэтая склізкая рука, незгінальная дошчачка і нават гэтае «заўтра», якое Віктар заўсёды стараўся пераламаць на перадавое «зафтра», бо за ягонае занадта выразнае кароткае «ў» расейцы дражнілі. Але ці ад неэлястычнасьці органаў вымовы, ці ад залішняга стараньня выходзіў у яго пасярод слова такі прыкры гук — нейкі ні то порскат, ні то рохкат...
— Пайду й я, не дачакацца-ткі, мусіць, праўда. Хадзем, хіба, за адным скрыпам.
Яшчэ раз — дошчачка, яшчэ раз — порскат «зафтра» — гадкае таўро, якім пакарала хіба Бацькаўшчына свайго вырадка, адшчапенца... Мэханічна адбіваючы крок, сягаў Валік у сваю палатку. Раптам недалёка шпокнула ў неба ракета, зырка асьвятляючы ўсё на момант. I, здаецца, такім жа зыркім, бязьлітасна-зыркім сьвятлом праясьніліся адразу й думкі. Ці ёсьць ужо для яго, Валіка, сэнс у якім-небудзь «заўтра»? «Можа», «можа» — падчыркнуў і гэты правакатар аж двойчы, а калі ня «можа», а «напэўна» — адно, і такое яснае, гулкае, як гэтая во
ракета: расстрэл... А пакуль да яго — допыты, «шчырыя прызнаньні», «самавыкрываньні» й «самабічаваньні», «адмежаваньні», нудныя павучаньні... I гэта ўсё пачнецца ўжо заўтра — «зафтра»...
Дык— ці варта?... Ці ня лепш самому, выперадзіўшы іх...
А Вера? Толькі ж — Вера, не, лепш — вера, што пабачыць Яе хоць некалі, магла б утрымаць пры жыцьці... Але ж, каб верыць гэтак, трэба ўзьверыцца перш, што можна будзе неяк, дзівам нейкім, такі канец абмінуць. He, не абмінуць яго ніяк, бо — канец жа, пусты канец, і гэты ж падлей ужо зробіць усё, каб ніякае «можа» ня вываражыла надвая...
A — «каханы горад»? — «Можа спаць спакойна»... Можа, ізноў — «можа»...
Спакойна спаў у палатцы, салодка хроп ужо Ахмет. Слаўны хлопец... А можа — «можа»! Можа зь Віктаравае сакрэтнай падвучкі раду такую добрую Валіку падаткнуў? «Слаўны хлопец» — ці ж не здаваўся ўжо такім сяньня й Віктар, як алеем увесь сплываў, і пра «давер», а не агідны вералом падумалася й самому...
Калі ж не, калі сапраўды «слаўны хлопец» — дык і перад ім, перад Ахметам, расчыніцца заўтра тое ж «можа» — «можа»... Чаму не перасьцярог начальніка, не спыніў, урэшце — не данёс адразу? Суўдзельнік...