Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
— Мазгі? — напускаючы на сябе прыдуркаваты выгляд.
I падміргнуў майму таўстуну д’Ануа, які пагладжваў сабе бараду і пасміхаўся ў шырокую даланю. даўшы магчымасць мне дзейнічаць.
— Відаць, наконт мазгоў у вас тут наогул слабавата,— працягваў іранічна Майбуа.— Я ў цябе пытаюся, шаноўны, што ў вас думаюць, як на што глядзяць? Ці добрыя вы католікі? Ці верныя каралю?
Я адказваю:
— Бог вялікі, і кароль вельмі вялікі. Іх абодвух дужа любяць.
— А што думаюць аб прынцах?
— Гэта надта вялікія паны.
— Дык вы, значыць, за іх?
— Так, васпане, а як жа.
— I супраць Канчыні?
— Мы і за яго таксама.
— Як гэта так, чорт пабяры? Ды яны ж ворагі!
— He буду спрачацца... Магчыма... Мы за тых і за тых.
— Трэба выбіраць, даруй Божа!
— Ды хіба трэба, васпане мой? Так ужо неабходна? У такім разе я гатоў. За каго ж я тады?.. Васпане мой, я вам гэта скажу пасля дожджычку ў чацвер. Я наконт гэтага паразважаю. Толькі на гэта патрэбен час.
— Навошта ж табе чакаць?
— Ды трэба, васпан, паглядзець, хто акажацца мацнейшым.
— Шэльма, і табе не сорамна? Ці ты не здольны адрозніць дзень ад ночы і караля ад яго ворагаў?
— Прызнаюся, васпан, не. Вы вельмі многа ад мяне патрабуеце. Я, вядома, бачу, што зараз дзень, я не сляпы; але калі выбіраць паміж людзьмі каралеўскімі і людзьмі паноў прынцаў, дык, далібог, я не здолеў бы сказаць, хто з іх больш п’е і больш сваволіць. Я нічога дрэннага пра іх не кажу; у іх добры апетыт: значыць, яны здаровыя. Добрага здароўя я і вам жадаю. Слаўных едакоў я люблю; я і сам рад быў бы ўзяць з іх прыклад. Але, сказаць вам шчыра, я аддаю перавагу такім сябрам, якія ядуць не ў мяне.
— Дзівак, дык для цябе няма нічога святога?
— Мне, васпан, святая мая хата.
— А ты не можаш ёю ахвяраваць дзеля твайго валадара, караля?
— Я, васпан, гатоў, раз ужо так трэба. Але мне хацелася б усё ж ведаць, калі ў нас у Францыі не было б вось некаторых такіх, якія любяць свае вінаграднікі і палі, які быў бы харч у караля? У кожнага сваё рамяство. Адны ядуць. Другія... на тое, каб яны елі. Палітыка — гэта майстэрства есці. Яна не для нас, мы — дробная тля. Для вас палітыка, для нас зямля. Меркаваць — не наша справа. Мы людзі неадукаваныя. Што мы ўмеем, акрамя таго, каб, як Адам, наш бацька (кажуць, ён быў і вашым бацькам: што да мяне, дык я гэтаму, даруйце, не веру... хіба што вашым сваяком),— што мы ўмеем, акрамя, значыць, таго, каб пузаціць зяінлю і рабіць яе ўрадлівай, ускопваць, узворваць яе нетры, сеяць, вырошчваць авёс і пшаніцу, падразаць, разводзіць вінаград, жаць, вязаць снапы, малаціць зерне, выціскаць гронкі, рабіць хлеб і віно, секчы дровы, часаць камяні, кроіць сукно, сшываць скуры, каваць жалеза, чаканіць, сталярнічаць, пракладаць равы і дарогі, будаваць. узводзіць гарады з іх саборамі, прыладжваць нашымі рукамі да чала зямлі ўбранне садоў, расквечваць па сценах і дошках чароўнасць святла, здабываць з каменнай абалонкі, у якой яны заціснуты, цудоўныя і белыя целы, лавіць на ляту імклівыя гукі і хаваць іх у залаціста-бурае цела
плаксівай скрыпкі ці ў маю пустую флейту, — адным словам, быць гаспадарамі французскай зямлі, агню, вады, паветра, усіх чатырох стыхій, і прымушаць іх служыць на ўцеху вам... што яшчэ мы ўмеем і з якой нагоды мы раптам уздумалі б зафанабэрыцца, быццам штосьці кемім у грамадскіх справах, у княжацкіх спрэчках, у свяшчэнных памкненнях караля, у гульнях палітыкі і ў іншай метафізіцы? Вышэй уласнага зада, васпане мой, не стрэльнеш. Мы цяглавае быдла і створаныя для таго. каб нас білі. 3 гэтым я не спрачаюся. Але чый кулак нам прыемнейшы і ад чыёй дубінкі лягчэй нашай спінцы... гэта, васпане мой, пытанне важнае і маім мазгам непадуладнае! Сказаць вам па шчырасці, мне гэта ўсё роўна. Каб вам адказаць, трэба было б самому ўзяць абедзве дубінкі ў рукі, узважыць адну і другую ды самому выпрабаваць іх як след. А так даводзіцца цярпець! Цярпі, цярпі, кавадла. Цярпі, пакуль ты кавадла. Бі, калі будзеш молатам...
Той здзіўлена на мяне глядзеў, моршчыў нос і не ведаў, смяяцца яму ці злавацца; але тут адзін стайнік са світы, які раней бачыў мяне неаднойчы ў нябожчыка добрага нашага герцага Неверскага, сказаў:
— Монсеньёр, я гэтага арыгінала ведаю: добры гаспадар, выдатны цясляр, пакрасамоўнічаць вялікі штукар. Ён па рамяству разьбяр.
Высакародны граф, нягледзячы на гэтае паведамленне, аб Бруньёне застаўся, відаць, ранейшай думкі і праявіў пэўную цікавасць да яго лядачай асобы («лядачы» сказана тут з-за сціпласці, бо важу я, дзеці мае, крыху менш за мюі31) толькі тады, калі ўчуў ад стайніка і ад свайго гаспадара, пана д’Ануа, што такія вось і такія знатныя дамы мае работы шануюць заўжды. Тады ён не менш за астатніх захапіўся паказаным яму ў двары фантанам, зробленым маімі рукамі ў выглядзе дзяўчыны з падабраным падалом, якая трымае ў фартуху дзвюх качак, а тыя б’юцца, разявіўшы дзюбы і лопаючы крыламі. Потым ён агледзеў у замкавых пакоях маю мэблю і мае разныя філёнгі. Пан д’Ануа распусціў хвост. Ох, ужо мне гэтыя багатыя жывёліны! Можна падумаць, быццам работу, за якую яны заплацілі сваімі грашамі, яны і выканалі! Майбуа, каб зрабіць мне ласку, палічыў да месца здзівіцца таму, што я сяджу тут, у душнай глушы, далёка ад вялікіх талентаў Парыжа, і абмяжоўваюся такімі вось работамі, дзе ўсё — толькі цярпенне, праўдападобнасць, нічога выдуманага,— толькі пільнасць, ніякага палёту,— толькі назіральнасць, ніякіх ідэй, ніякага сімвала, алегорыі, філасофіі, міфалогіі — словам, усяго таго, па чым знаток распазнае вялікую скулыпуру. (Чалавек высокага роду захапляецца толькі высокім.)
Я адказваў са сціпласцю (я ж пакорлівы і праставаты), што ведаю выдатна. як мала я значу, што ніхто не павінен пераступаць сваіх межаў. Бедны чалавек нашай пароды нічога не бачыў, нічога не чуў, нічога не ведае. а таму і трымаецца, калі ён разумны,
ніжняга яруса Парнаса, дзе ўстрымліваюцца ад якіх бы там ні было вольных і ўзвышаных задум; і ад вяршыні, з якой бачны крылы свяшчэннага каня, адводзячы перапалоханыя позіркі, ён трушчыць унізе, ля падножжа гары, каменне, якое можа спатрэбіцца для яго жытла. Слабы розумам ад галечы, ён стварае і прыдумвае толькі тое, што патрэбна штодня. Карыснае мастацтва — такі яго лёс.
— Карыснае мастацтва! Вось два неспалучальныя словы,— сказаў мой дурненькі.— Цудоўным з’яўляецца толькі бескарыснае.
— Вялікія словы! — згадзіўся я.— Шчырая праўда. Паўсюль так, і ў мастацтве і ў жыцці. Няма нічога лепшага за алмаз, прынца, караля, знатнага вяльможу ці краску.
Ён пайшоў, задаволены мною. Пан д’Ануа ўзяў мяне пад руку і сказаў мне на вуха:
— Жартаўнік няшчасны! Ці перастанеш ты здзекавацца? Але, прыкідвайся дурнем, ягня нявіннае, я цябе ведаю. Няма чаго адпірацца. Гэтага парыжскага прыгажуна шчыпай сабе на здароўе, сынок! Але няхай калі-небудзь уздумаеш спакусіцца і на мяне, сцеражыся, Бруньён, любы дружок! Знойдзецца ў мяне і кіёк.
Я пачаў распінацца:
— Я, монсеньёр! Спакусіцца на вашу светласць! На майго абаронцу! На майго дабрачынцу! Ды як жа можна падазраваць Бруньёна ў падобнай гнюснасці? Быць гнюсным — яшчэ як бы там ні было, але, Божа мой, быць дурным! Шчыра дзякую! Гэта мне і самому бачна. He, я шаную сваю шкуру, і я паважаю ўсякую шкуру, якая ўмее прымусіць сябе паважаць! Да яе я не дакрануся: дудкі, не такі я дурань! Бо вы не толькі за мяне мацнейшыя (гэта само па сабе), але і намнога хітрэйшыя. Я ж толькі малое лісяня, поруч з Лісам, што ў замку пад аховаю штодня. Колькі ў вас тут вежаў, у вашым каменным мяшку! I колькі вы засадзілі туды старых і малых, убогіх і ўдалых!
Ён расцвіў з твару. Нічога так не падабаецца людзям, як калі іх хваляць за талент, менш за ўсё ім уласцівы.
— Ладна, пан балбатун,— сказаў ён.— Пакінем мой мех, паглядзім лепш, што там у тваім. Ужо калі ты ўвайшоў у мае вароты, дык напэўна з нейкай турботы.
— Ну, вось бачыце, кажу, вы зноў адгадалі! Для вас чалавек — шкло. Вы чытаеце ў глыбіні сэрцаў не горш, чым Бог-бацька.
Я разматаў пялёнкі, выняў свае філёнгі, а таксама адну італьянскую ппучку (Фартуну на коле, некалі купленую ў Мантуі), якую я выдаў, для круглага ліку, стары шаленец, за сваю работу вяліку. Іх пахвалілі мерна. Потым (ну і блытаніна!) адну сваю штучку (медальён, на якім выява маладой дзяўчыны) я паказаў не як сваю, а як зробленую ў тым краі. Пайшлі ахі і вохі, воклічы і ўздыхі. Усе млелі ад захаплення. Майбуа, які так і дрыжаў, заявіў, што на ёй бачны водбліск лацінскага неба, водбліск зямлі, двойчы благаслаўлёнай багамі, Назарэем і Алімпійцам. Пан д’Ануа, які так і ржаў, адлічыў мне за яе трыццаць шэсць дукатаў, а за тую — тры.
Вечарам мы паехалі назад. Дарогай, каб павесяліць спадарожнікаў, я ім распавёў, як аднойчы пан герцаг Бельгард прыехаў у Кламсі пастраляць птушак. Добры вяльможа нічога не бачыў за чатыры крокі. У мае абавязкі ўваходзіла, калі ён страляў, скідваць уніз драўляную птушку і замест яе, хутка і спрытна, падносіць іншую, падстрэленую ў самае сэрца. Усе вельмі смяяліся; і ўслед за мною кожны ў сваю чаргу расказаў якую-небудзь цікавую гісторыю пра нашых паноў. О, гэтыя знатныя паны! Калі яны па-царску сумуюць у сваёй велічы, ах, каб яны ды ведалі, якія яны для нас смешныя!
Але свой расповяд пра медальён я палічыў неабходным данесці толькі сваім родным. Праслухаўшы яго, мой Фларымон стаў мяне горка папракаць, што я так танна прадаў, як сваю, італьянскую работу, раз яны так высока ацанілі і так шчодра аплацілі тую, якая была італьянскай толькі з майго падману. Я адказаў, што пацяшацца з людзей я згодзен, але падманваць іх — не! Ён гарачыўся, пытаўся ў мяне расхвалявана, якая мне карысць з таго, каб весяліцца за ўласны кошт. Каб больш з людзей было смехаты, не варта плаціць са сваёй каліты.
Тады Марціна, мая слаўная дачка, сказала яму даволі мудра:
— Такія ўжо мы ўсе ў нас у сям’і, Фларымон, ад малога да вялікага, заўсёды ўсім задаволены, размовы нашы разняволены, і са сваіх слоў кожны смяецца сам. I ты, мой дарагі, не скардзься! Бо толькі таму і ты да сённяшняга дня не рагаты, як алень. Мне так забаўна ведаць, што я ў любую хвіліну магу цябе падмануць, што я абыходжуся без гэтага. Ды ты не хмурся так! Шкадаваць табе няма чаго. Бо гэта ўсё роўна, калі б яно і было на самой справе. Слімак, схавай рожкі. Я бачу іх цень на дарожцы.