• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кала Бруньён  Рамэн Ралан

    Кала Бруньён

    Рамэн Ралан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 159с.
    Мінск 2001
    55.06 МБ
    Наспела вайна, якая не магла не наспець. Яшчэ за некалькі гадоў да таго «ЖанКрыстоф» яе прадказваў У Швейцарыі, дзе я жыў у ліпені 1914' года і дзе я і застаўся, каб мець (ці прысвоіць сабе) права гаварыць, я правіў карэктуры «Кала» амаль адначасова з карэктурамі «Над схваткай» (першыя месяцы 1915 года). Мой дарагі выдавец і друг Эмбло, загадчык выдавецтва Алендорф, спяшаўся з друкаваннем, хоць і не збіраўся выпускаць гэтую кнігу да канца вайны, Ён быў улюбёны ў
    * «Заўвагі Бруньёнава ўнука» былі напісаны Рамэнам Раланам для Збору яго твораў на рускай мове (выд. «Время», Л., 1932). (Заўв. перакл.)
    «Кала» і таксама ганарыўся ім, нібы яго нарадзіў. Я мяркую, што гэты мілы чалавек так прыспешваў мяне з чытаннем карэкгур, бо быў не вельмі ўпэўнены. што назаўтра я буду жывы... На жаль, ён пайшоў першым.— хоць я і паспеў вярнуўшыся ў 1919 годзе ў Парыж, яшчэ пабачыцца з ім. I тут мне хочацца яшчэ раз выказаць усю сваю ўдзячнасць сардэчнаму сябру, які застаўся мне верны, калі столькі іншых, у кім я не сумняваўся, разважліва ад мяне збеглі з усіх ног. Без цвёрдай і йярплівай падгрымкі Эмбло. я не ведаю. ці ўдалося б мне быць пачутым у Парыжы. На гэта і разлічвалі мае мужныя ворагі!
    I калі Горкі піша, што «Кала Бруньён», які яму падабаецца болып за ўсе мае кнігі, ёсць гальскі выклік вайне, дык ён не вельмі памыляецца. Таму што хоць гэты смех і раздаўся раней за бітву, але ён гучаў над ёю і наперакор усяму... «Je maintiendrai ...»* «Жывы курылка»
    Што да пабудовы кнігі, дык яе лёгка ўбачыць і без акуляраў. Яна грунтуецца на рытме Календара прыроды, па якім я жыў сярод палёў, паміж двух белых студзеняў. Кніга гэтая сілкавалася кламсійскімі летапісамі, неверскімі паданнямі, французскім фальклорам і зборнікамі гальскіх прыказак, якія ёсш> маё Евангелле і маё «Паэтычнае майстэрства»**. Я сцвярджаю і да гэтага часу. што ў любым іх мезенцы больш мудрасці, дасціпнасці і фантазіі, чым ва ўсім Аруэ, Мантэні і Лафантэне. (А я іх люблю. гэтых трох братоў!)
    Ці трэба дадаваць, што, калі я быў дзіцем, у клетцы маёй не змаўкаў стары голас, кплівы і вясёлы, Цёткі-Качкі,— старой Разалі з Беўронскага прадмесця,— якая часта мне расказвала, як Кала сваёй Гладзі. казку пра Качанятка і пра Абшчыпанае куранятка. Яе востры язык, голы, без фігавага ліста, з бургундскай соллю, не многім адрозніваўся, у сваім свежым архаізме, ад мовы майго Кала. I я часткова ў яе гонар выбраў для маёй аповесці якраз мяжу двух стагоддзяў, шаснаццатага і семнаццатага***, дзе навізна і даўніна дзеляць ложак; бо ад гэтага салодкага шлюбу нарадзілася маўленне, моцнае задзірыстае маўленне маёй старой апавядальніцы.
    Імя Brugnon (ці Breugnon),— а гэта, як усім вядома, назва мясістага і моцнага плода, помесі персіка і абрыкоса,— да гэтага часу жыве ў наваколлі Кламсі; і я зусім выпадкова ледзь не купіў хацінку аднаго з унукаў Кала. Геаграфію маёй аповесці няцяжка пазнаць яшчэ і сёння. Усе гэтыя лясы, гэтыя рэкі, гэтыя паселішчы — сябры майго дзяцінства. 1 хоць мой зялёны канал, які акружаў старыя гарадскія сцены і сцены майго бацькоўскага дома, цяпер асушаны,— хоць слаўная горка Самбер, пузатая і лысая, алерылася яловым нарыком.— хоць, на жаль, доўгія шыі заводаў размазваюць сваю дымную сліну па маім шэра-блакітным небе,— горад і край не змяніліся. I калі б іх убачыў зноў залаты Катон, які дзяліў ложа хваробы з зачумленым Кала, ён, напэўна, пусціў бы слязу па знішчаных вінаградніках, але хутка ўтапіў бы яе ў палкім віне, знойдзеным зноў на дне скляпоў, у кампаніі добрых сабутэльнікаў!
    О слаўны гарадок Кламсі,чыё імя для ўсіх чароўна, Ты ля ракі размешчаны цудоўна.
    Тут — віны добрыя. там — нівы мірнай квецень, А навакольныя сады мілейшыя за ўсё на свеце.****
    * «Не саступлю» — дэвіз Нідэрландаў.
    ** Цудоўнае філалагічнае даследаванне пра мову «Кала» з прыцягненнем багатых матэрыялаў, прадстаўленае для атрымання докгарскай ступені Марбургскаму універсітэту, надрукавана Жаржэтай Шулер у «Romanische Forschungen», 1527, Erlangen, пад загалоўкам «Studien zu Romain Rollands Colas Breugnon» (127 c ).— P. P.
    *** Дакладны час указаны самім Кала ў пачатку і ў апавяданні пра «Чуму» (с. 3 і 75): ен нарадзіўся ў 1566 годзе, і яму «паўвеку стукнупа». Падзеі адбываюцца ў 1616 годзе, пад нікчэмным ярмом Канчыні, які будзе забіты на год пазней. Кала прадстаўляе пакаленне караля Генрыха, які старэйшы за яго на дванаццаць гадоў.— Р. Р.
    **** П. Гранэ«Залатыя словы Катона».— Р. Р.
    ЗАЎВАП I КАМЕНТАРЫІ
    1	Кала мае на ўвазе легенду пра цара Мідаса, які хаваў ад усіх свае асліныя вушы — знак кары ад бога Апалона. Адкрыў тайну Мідаса цырульнік, але баючыся паведаміць аб ёй людзям, ён выкапаў ямку ў зямлі, з якою падзяліўся сваім сакрэтам.
    2	Colas — скарочанае Nicolas — Мікола; Brugnon, па-бургундску Breugnon — гладкі персік. Breugnon — назва вёскі ў ваколіцах Кламсі. У тэксце арыгінала герой скрозь называецца Brugnon, але на тытульным лісце гэтае імя, выпадкова. зменена аўтарам на Breugnon.
    3	Гюг Самбен — архітэктар і гравёр XVI стагоддзя.
    4	Кюрэ — парафіяльны святар.
    3	Медонскі кюрэ — Рабле, славуты французскі пісьменнік XVI стагоддзя, аўтар рамана «Гарганцюа і Пантагруэль».
    6	Ахат — верны спадарожнік Энея, героя «Энеіды» Вергілія.
    ’Артабан — ганарлівы герой рамана Ла-Кальпрэнеда (1614—1663) «Клеапатра». Яго імя ўвайшло ў прымаўку.
    8	Уліс — герой «Адысеі» Гамера.
    ’Ліга — каталіцкая ліга, была заснавана ў 1576 г. герцагам Гюізам для барацьбы з пратэстантамі (гугенотамі) і супрацьстаяла каралеўскай уладзе.
    к'Гінекей — жаночыя пакоі.
    11	Эмпірэй — па старажытнаму павер’ю, найвышэйшая, напоўненая святлом частка неба.
    12	Аўгуры — рымскія жрацы, якія прадказвалі будучыню па палёту і спеву птушак. Імя аўгура стала абазначаць крывадушніка і ашуканца.
    13	Бамбарда — старажытная гармата, якая страляла каменнымі ядрамі.
    14	Аякс і Гектар — героі «Іліяды» Гамера.
    13	Аркебуза — старажытная стрэльба, самапал.
    16	Настрадамус (1503—1566) — астролог, аўтар «Прароцтваў» і «Цэнтурый», зборніка прадказанняў, выкладзеных у выглядзе чатырохрадкоўяў.
    17	Ком — у грэчаскай міфалогіі — бог баляванняў; Мом — бог зласлоўя.
    18	Гі Какіль (1523—1603) — французскі заканазнавец, складальнік каментарыя да звычаёвага права Неверскага краю, прыхільнік грамадзянскіх свабод.
    19	Піронікі — паслядоўнікі Пірона. старажытнагрэчаскага філосафа-ідэаліста, які прапаведаваў непазнавальнасць рэчаў.
    20	Бернцы — жыхары Берна, сталіцы Швейцарыі. Швейцарыя складаецца з асобных кантонаў.
    21	Канчыні — міністр Людовіка XIII.
    22	Генрых IV — кароль Франныі з 1589-га па 1610 г. Пры ім быў выдадзены Нантскі эдыкт, які забараняў ганенне на гугенотаў. Пасля смерці Генрыха, з-за малалецтва Людовіка XIII, была рэгенткай яго маці Марыя Медычы.
    23	Сюлі — міністр Генрыха IV.
    24	Варфаламееўская ноч — ноч на 24 жніўня 1572 г., калі па загаду караля Карла IX у Парыжы было забіта мноства гугенотаў.
    25	Ціт Флавій Веспасіян — рымскі імператар (з 79-га па 81 г.).
    26	Антыопа — у грэчаскіх паданнях — фіванская царэўна, якою, падчас яе сну, авалодаў Зеўс, пераўвасобіўшыся ў сагыра.
    27	Арэст і Пілад — легендарныя старажытнагрэчаскія героі, вядомыя сваёй дружбай.
    28	Геракліт і Дэмакрыт — старажытнагрэчаскія філосафы.
    29	Амадзіс і Галаор — героі іспанскіх рыцарскіх раманаў XV ст.— прыклады любоўнай вернасці.
    30	Карбункул — каштоўны камень.
    31	Мюі — старажытная мера ёмістасці, неаднолькавая ў розных мясцовасцях. але заўсёды буйная.
    32	Апафтэгмы — кароткія павучальныя выразы.
    33	«Залатыя словы Катона» — твор П’ера Гранэ, французскага паэта XVI ст., пераймальніка рымскага паэта III ст. Дыянісія Катона, які быў аўтарам павучальных двухрадкоўяў.
    34	Гільём Бушэ — французскі паэт XVI ст.
    35	Жыль Каразэ — французскі гісторык і паэт XVI ст.
    36	Рэгул — рымскі консул (III ст. да н. э.).
    37	Фацэціі — жартаўлівыя грубаватыя апавяданні, якія ўзніклі ў эпоху Адраджэння (XIV—XVI стст.).
    38	Табеліён — пісьмавод у натарыуса.
    ”	Эпіталамы — вясельныя песні ў грэкаў і рымлян.
    40	Ноэлі — французскія народныя святочныя песні.
    41	Самсонава зброя — г. зн. сківіца. У біблейскай легендзе магутны Самсон знішчыў тысячу філісцімлянаў аслінай сківіцай.
    42	«...абвінавачвае яго ў шаленстве». Французскі верш (па старажытнай прыказцы), які прамаўляе Кала. належыць Герэну дэ Бускалю (камедыя «Праўленне Санча Пансы», 1641 г.) і паўтораны Мальерам у яго «Вучоных жанчынах».
    43	Біруч — вястун.
    44	Сір, месір — гасудар, васпан.
    45	Мармуровы стол — апеляцыйны суд па зямельных справах у Парыжы.
    46	Цэхі — саюзы рамеснікаў адной спецыяльнасці.
    47	Літанія — малітва.
    48	Клеа — Клеапатра.
    49	Маюцца на ўвазе доўгія спрэчкі наркоўнікаў на Нікейскім саборы (325 г.).
    50	Каб яго чорт узяў — любімы вокліч караля Генрыха.
    ЗМЕСТ
    Прадмова пасляваенная 6
    Да чытача 7
    Глава першая. Грамнічны жаваранак 9
    Глава другая. Аблога, або Пастух, воўк і ягня 17
    Глава трэцяя. Брэўскі кюрэ 29
    Глава чацвёртая. Гультай, або Вясельны дзень 40
    Глава пятая. Ласачка 55
    Глава шостая. Залётныя птушкі, або Серэнада ў Ануа 72
    Глава сёмая. Чума 79
    Глава восьмая. Смерць старой 89
    Глава дзевятая. Спаленая хата 96
    Глава дзесятая. Мяцеж 104
    Глава адзінацйатая. Герцаг з носам 118
    Глава дванайцатая. Чужая хата 125
    Глава трынаццатая. Чытанне Плутарха 133
    Глава чатырнаццатая. Кароль п’е 140
    Заўвагі Бруньёнава ўнука 154
    Заўвагі і каментарыі 156
    Ралан Р.
    Р 20 Кала Бруньён: Жывы курылка’ Для ст. шк. узросту. / Р. Ралан; Пер. на бел. мову У. Ламекі.— Мн.: Маст. літ., 2001.— 159 с.— (Школьная бібліятэка).
    ISBN 985-02-0497-4.
    Раман «Кала Бруньён», напісаны фрунцузскім пісьмсннікам і грамадскім дзеячам Рамэнам Раланам (1866—1944), праслаўляс радасць жыцця і духоўную прыгажосць чалавека.
    УДК 840-93
    ББК 84(4Фр)
    Літаратурна-.мастацкае выданне
    Школьная бібліятэка
    Рамэн Ралан
    КАЛА БРУНЬЁН
    Жывы курылка!
    Рэдактар М. М. Мятліцкі
    Мастак Л М. Рудакоўская
    Мастацкі рэдактар Л М. Рудакоўская
    Карэктары Н 1. Мірончык, Л. А. Дзядзюля Камп’ютэрная вёрстка В I Барута
    Падпісана да друку з арыгінала-макета 05.03.01. Папера афсстная № 1.
    Фармат 84x108 ’/32. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк.
    Умоўн. друк. арк. 8,4Улік.-выд. арк. 10,72. Тыраж 11 634 экз. Заказ 575.