Кала Бруньён
Рамэн Ралан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
Усё адбывалася як нельга лепш, і раптам ля самай прыстані ледзь не здарылася крушэнне. Ля ўвахода святы Элігій зачапіўся за святога Міколу, а святы Іосіф счапіўся з цешчай. Кожны намагаўся пралезці першым, не лічачыся ні з узростам. ні з прыстойнасцю, ні з павагай да дам. А так як у гэты дзень усе былі гатовымі да бою і з настроем ваяўнічым, дык ва ўсіх свярбелі кулакі. На шчасце, я, які заадно і з Міколам па імені, і з Іосіфам і Ганнай па рамяству, не кажучы ўжо пра майго малочнага братка, святога Вікенція, выкармленага на вінаградзе, я, які за ўсіх святых, толькі б яны былі за мяне, я заўважыў каляску, якая праязджала міма з вінаградніку, і Гамбі, майго сябра. які чыкільгаў побач. і крыкнуў:
* Усяму свету (лац ).
— Сябры! Сярод нас няма першых. Абдымемся! Вось хто ўсіх нас памірыць. наш валадар, адзіны (пасля герцага, зразумела). Ён з’явіўся. Прывітанне яму! Няхай жыве Бахус!
I, падхапіўшы Гамбі пад ляжкі, я ўсаджваю яго на карафашцы, дзе ён слізгае і пляскаеіша ў чан з ціснутым вінаградам. Потым хапаю лейцы, і мы першымі ўязджаем на Графскі луг; Бахус, палошчучы свой п’едэстал у пурпуровым соку, увенчаны вінаградным лісцем, дрыгаў нагамі і рагатаў. Узяўшыся пад ручкі, усе святыя ўгоднікі і ўгодніцы ішлі, скачучы ззаду пераможнага Бахуса. Слаўна было на траўцы! Танцавалі, елі, гулялі, прахалоджваліся цэлы дзень вакол добрага герцага... А пад раніцу луг нагадваў сабою свінушнік. Hi травінкі. Нашы падэшвы, адбітыя ў пяшчотнай зямлі, сведчылі пра тую руплівасць, з якой горад ушаноўваў герцага. Я думаю, ён застаўся задаволены. А пра нас і гаворкі няма!.. Трэба, дарэчы, сказаць, што на наступны дзень пракурор, вярнуўшыся, палічыў неабходным абурыцца, пратэставаць, пагражаць. Але ён нічога не распачаў, асцярогся. Праўда, ён пачаў следства, але так яго і не закончыў: канец не заўсёды справы вянец. Нікому не было ахвоты дашуквацца.
Вось як мы паказалі, што кламсійцы ўмеюць быць паслухмянымі падданымі свайго герцага і караля і ў той жа час рабіць заўсёды так, як ім узбрыдзе ў галаву: яна ў іх драўляная. I гэты ўдалы вопыт вярнуў весялосць спакутаванаму гораду. Людзі акрыялі. Сустракаліся падміргваючы, абдымаліся смеючыся і думалі самі сабе:
«Ёсць яшчэ крошачкі ў нашым кошычку. Самага лепшага ў нас не адабралі. Усё ў парадку».
I памяць пра нашы бядоты знікла.
ГЛАВА ДВАНАЦЦАТАЯ
Чужая хата
Кастрычнік
Мне трэба было ўсё ж нарэшце вызначыцца, дзе мне жыць. Пакуль магчыма было, я адкладваў. Каб лепш скочыць, бярэш разгон. 3 той пары як маё жытло ператварылася ў пажарышча, я гасцяваў дзень тут, дзень там, то ў аднаго сябра, то ў другога; народу было даволі, каб прытуліць мяне на ноч-другую, да часу. Пакуль успамін пра агульную бяду яшчэ вісеў над усімі, усе былі як статак і кожны пачуваў сябе ў чужых быццам дома. Але так доўжыцца не магло. Небяспека аддалялася. Кожны пакрысе ўцягваў цела ў ракавіну. Акрамя тых, у каго цела ўжо не было,
ды мяне, у якога не было больш ракавіны. А пасяліцца ў гатэлі я не мог. Двое маіх сыноў і дачка — кламсійскія грамадзяне, яны б мне не дазволілі. He тое каб маладых людзей гэта вельмі абразіла ў іхніх сыноўскіх пачуццях. Але што сталі б гаварыць!.. Аднак яны не вельмі спяшаліся мяне залучыць. Сам я таксама не спяшаўся. Вельмі ж ужо мае вольныя размовы дрэнна стасуюцца з іхнім ханжаствам. Каму з іх прынесці сябе ў ахвяру бацьку? Небаракі! Яны былі не ў менш цяжкім становішчы, чым я. На іх шчасце, Марціна, слаўная мая дачка, нібыта на самай справе мяне любіць. Яна клікала мяне да сябе, як бы яно там ні было... Так, але ёсць мой зяць. Я ведаю сам, у гэтага чалавека няма падстаў жадаць мяне бачыць у сябе. I вось усе яны ўзяліся сачыць адзін за адным, сачыць за мною злоснымі вачамі. А я ад іх збягаў; мне здавалася, быццам маё старое цела прадаюць з малатка.
Часова я ўладкаваўся ў маім кута, на Бамонскім схіле. Гэта там я, у ліпені месяцы, стары свавольнік, пераспаў з чумой. Забаўней жа за ўсё тое, што гэтыя боўдзілы, якія, дзеля аздараўлення, спалілі маю чыстую хату, не кранулі халупы, дзе пабыла смерць. Я, які ўжо не баюся пані бязносай, быў вельмі рады зноў апынуцца ў хаціне з земляной падлогай, дзе валяўся посуд перадсмяротнай вячэры. Кажучы шчыра, я ведаў, што перазімаваць у гэтым глухім закутку я не змагу. Дзверы расселіся, акно выбіта, а дах капае з усіх дзірак, быццам над вамі падвесілі сыр. Але цяпер дажджу не было, а заўтра паспеецца падумаць пра заўтрашняе. Я не аматар вярэдзіцца невядомай будучыняй. A потым, калі мне не ўдаецца разблытаць, з карысцю для сябе, якую-небудзь цяжкасць, я дапамагаю сабе тым, што перастаю думаць пра гэтую справу да наступнага тыдня. Мне кажуць: «Многа ты выйграў? Усё роўна давядзецца праглынуць пілюлю». «Гэта гледзячы як,— адказваю я.— Адкуль ведаць, магчыма, праз тыдзень і свету ўжо не будзе. Як жа я буду засмучаны, што паспяшаўся, калі пілюлю я праглыну, а тут затрубяць Божыя трубы! Мой дружа, шчасце не адкладвай ні на гадзіну! Шчасце трэба піць свежым. А непрыемнасць можа і пачакаць. Калі бутэлька і вытхнецца, дык гэта толькі лепш».
Дык вось, я чакаў ці, дакладней, прымушаў сябе чакаць таго непрыемнага рашэння, якое рана ці позна мне трэба было прымаць. А каб тым часам нішто мне не перашкаджала, я запёр дзверы на засаўку і забарыкадзіраваўся. Думкі мае мяне не абцяжарвалі. Я корпаўся ў сваім садзе, расчышчаў дарожжі, абкопваў саджанцы пад апалым лісцем, падрэзваў артышокі, лячыў болькі і раны старых дрэў, словам, прыбіраў спадарыню-зямлю, якая збіралася заснуць пад зімовым пухавіком. Потым, каб сябе заахвоціць, я накіроўваўся памацаць бакі якой-небудзь прыгожанькай дулі, рыжай ці жоўта-мармуровай, забытай на галінцы... Божа, як прыемна, калі напхаеш рот і ў цябе, растаючы, ходзіць у горле ўверх і ўніз, на ўсю яго даўжыню, духмяны сок! У горад я
наведваўся толькі калі трэба было аднавіць запасы (я маю на ўвазе не толькі харчы і пітво, але і навіны). Я баяўся сустрэцца са сваімі нашчадкамі. Я ім паведаміў, што я ў ад’ездзе. He паручуся, што яны ў гэта паверылі; але, як пачцівыя сыны, абвяргаць гэта яны не хацелі. Такім чынам, мы нібы гулялі ў хованкі, як падлеткі, якія крычаць: «Воўк, ты тут?»; і мы маглі б яшчэ пэўны час, каб працягваць гульню, адказваць: «Воўка няма...» — калі б не Марціна. Жанчына, калі жартуе, заўсёды махлюе. Марціна не верыла. Марціна мяне ведае; Марціна хутка разгадала мае хітрыкі. Яна жартаваць не любіць, калі справа датычыць узаемных абавязкаў бацькоў і дзяцей, братоў, сясцёр і іншых.
Аднойчы вечарам. выйшаўшы з кута, я ўбачыў, што яна ўзбіраецца па схіле пагорка. Я вярнуўся і закрыў уваход. Потым прысеў пад агароджай і стаіўся. Яна падышла да веснічак, грукат, крык, свіст. Я быў нерухомы, як мёртвы ліст. Я затаіў дыханне (як на злосць, мяне душыў кашаль). Яна не перастаючы крычала:
— Адчыні! Я ведаю, што ты тут.
I кулакамі і нагамі калаціла веснічкі. Я думаў: «Ну і кабеціна! Калі дзверы не вытрымаюць, мне каюк». Я ўжо гатоў быў адчыніць, каб расцалаваць яе. Але так не гуляюць. А я, калі гуляю, заўсёды хачу перамагчы. Я заўпарціўся. Марціна пакрычала, потым перастала. Я чуў, як яна аддаляецца няўпэўненым крокам. Я пакінуў сваю схованку і давай рагатаць... рагатаць і кашляць... Я душыўся ад смеху. Нарагатаўшыся ўволю і выціраючы вочы, раптам я чую за сабою, з агароджы, голас:
— I табе не сорамна?
Я ледзь не грымнуўся. Уздрыгваю, паварочваюся і бачу Марціну, якая. учапіўшыся ў агароджу, глядзіць на мяне. Са строгім позіркам яна гаворыць:
— Папаўся, стары фокуснік!
Я адказваю збянтэжана:
— Папаўся.
Тут мы абое пырснулі смехам. Я пакорліва пайшоў адчыняць. Яна ўвайшла, як Цэзар. стала перада мною і, узяўшы мяне за бараду, сказала:
— Прасі даравання.
Я сказаў:
— Меа culpa*.
(Але гэта як на споведзі: сам сабе ведаеш, што заўтра пачнеш зноў.)
Яна не выпускала маёй бародачкі, патузвала яе і пабурквала: — Сорам! Сорам! Стары дзядок, адгадаваў сівы касмок, а ў галаве мазгоў, як у малых хлапцоў!
Раз, другі, трэці тузанула яна яе, як звон, управа, улева, уверх, уніз, потым паляпала мяне па шчоках і пацалавала.
* Мая віна (лац.).
— Чаму ты не ішоў, нягоднік? — сказала яна.— Брыда, ты ж ведаў, што я цябе чакаю!
— Дачушка мая,— кажу,— я ўсё табе растлумачу...
— Растлумачыш у мяне. Ну, варушыся, ідзём!
— Пачакай! Ды я ж не гатовы! Дай мне сабраць мае манаткі!
— Твае манаткі! Госпадзі Божа! Я іх табе збяру.
Яна накінула мне на плечы мой стары плашч, насунула мне на галаву мой пацёрты паяркавы капялюш, зашпіліла мяне, атрэсла і сказала:
— Гатова! Цяпер у дарогу!
— Адну хвілінку,— кажу.
1 прысеў на прыступку.
— Як? — абурылася яна.— Ты супраціўляешся? Ты не хочаш ісці да мяне?
— Я не супраціўляюся,— кажу,— давядзецца да цябе ісці, раз ужо нельга інакш.
— Ты вельмі ветлівы! — сказала яна.— Дык гэткая твая любоў!
— Я цябе вельмі люблю, дарагая ты мая дачка,— адказваю я ёй,— я цябе вельмі люблю. Але мне было б прыемней бачыць цябе ў сябе, чым жыць у чужога чалавека.
— Дык я чужы чалавек! — сказала яна.
— Ты яго палавіна.
— Ну, не! — усклікнула яна.— He палавіна і не чвэрць. Я — я, цалкам я, ад галавы да пят. Я яго жонка: гэта магчыма. Але ён мой муж. I я хачу таго ж, што і ён, калі ён хоча таго ж, што і я. Ты можаш быць спакойным: ён будзе ў захапленні, што ты паселішся ў мяне. Ха-ха! Хацела б я паглядзець, як бы гэта ён не быў у захапленні!
Я сказаў:
— Ахвотна веру! Гэтак, як пан дэ Невер ставіць да нас пастой. У мяне іх многа стаяла. Але я не прывык жыць на пастоі.
— Прывыкнеш! — сказала яна.— Ніякіх больш пярэчанняў! ГІайшлі.
— Добра. Толькі з адной умовай.
— Адразу ўжо і ўмовы! Ты хутка прывык.
— Што мяне ўладкуюць так, як я захачу.
— Ты, я бачу, маеш намер прыкідвацца тыранам? Ну добра, няхай будзе па-твойму.
— Даеш слова?
— Даю слова.
— I потым...
— Хопіць, балбатун. Ідзеш ты, нарэшце?
Яна схапіла мяне за локаць. ой-ой-ой, ну і клюшня! Давялося рушыць у дарогу.
Калі мы прыйшлі да яе ў хату, яна паказала мне пакой, які адвяла для мяне побач з крамай; вельмі цёгілы, і ў яе пад крыльцам. Мая добрая дачка абыходзілася са мною, нібы я быў дзіця грудное.
Чыста прыбраны ложак: мяккія пярыны, соладка спаць. А побач, на стале, пучок верасу ў крышталі. Я ўсміхаўся сам сабе, мяне гэта і забаўляла і кранала; каб аддзякаваць ёй, я вырашыў: