Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
Mae малайцы расселіся перада мною. вакол стала: направа — Жан-Франсуа, царкоўнік; злева — Антуан, гугенот, той, што жыве ў Ліёне. Абодва сядзелі, не гледзячы адзін на аднаго, сутулячыся, не паварочваючы галавы і прыросшы да крэсла. Жан-Франсуа, квітнеючы, таўсташчокі, з жосткім позіркам і ўсмешкай на губах, гаварыў, не змаўкаючы, пра свае справы, фанабэрыўся, выхваляўся сваімі грашамі, сваімі поспехамі, хваліў сваё сукно і Госпада Бога, які памагае яму яго збываць. Антуан, паголены, з вострай бародкай, пануры, прамы і халодны, гаварыў, быццам сам з сабою, пра свой кніжны гандаль, пра свае падарожжы ў Жэневу, пра свае дзелавыя і веравызнаўчыя сувязі і таксама хваліў Бога; але ўжо другога. Гаварылі яны па чарзе, не слухаючы, што спявае іншы, і працягваючы кожны цягнуць сваё. Але пад канец і той і другі, кранутыя за жывое, павялі гаворку пра такія рэчы, якія маглі суразмоўцу вывесці з сябе, адзін — аб росквіце сапраўднай веры, другі — аб вялікіх поспехах веры сапраўднай. Пры гэтым яны па-ранейшаму не звярталі адзін на аднаго ўвагі; і, не варушачыся, быццам у іх звяло шыі, з лютым выглядам, рэзкім голасам, кудахталі аб сваёй пагардзе да Бога праціўніка.
Пасярод іх стаяў і глядзеў на іх, пацепваючы плячом і пырскаючы смехам, мой сын Эмон-Мішэль, галаварэз, сяржант Сасерморскага палка (гэты хлопец нядрэнны). Яму не стаялася на месцы. ён круціўся, як воўк у клетцы, барабаніў па акне ці напяваў: «ну-ну, ну-ну», спыняўся, гледзячы на абодвух старэйшых, занятых спрэчкай, рагатаў ім у твар ці рэзка перапыняў іх, заяўляючы, што два бараны, значаныя яны ці не значаныя чырвоным або сінім крыжам, калі толькі яны тлустыя, заўсёды прыгодныя і што гэта ім яшчэ пакажуць... «Мы елі і не гэтакіх!..»
Аніс, мой малодшы сын, глядзеў на іх з жахам. Аніс, удала названы, які пораху не прыдумае. Спрэчкі яго турбуюнь. Да ўсяго на свеце ён абыякавы. Ен шчаслівы, калі можа мірна пазяхаць і сумаваць ад самай раніцы да самага вечара. Ён лічыць д’ябальскім
насланнём усялякую палітыку і рэлігію. якія прыдуманы для таго, каб бянтэжыць салодкі сон разумных людзей ці розум людзей сонных... «Дрэннае ці добрае тое, што ў мяне ёсць, раз яно ў мяне ёсць, навошта мяняць? Пасцель, якую мы абляжалі, абляжалі мы, абляжалі для сябе. Мне новых прасцінаў не трэба...» Але ў яго не пыталіся і ператрасалі яго матрац. I, каб забяспечыць сабе спакой, гэты пакорлівы чалавек, у сваім гневе, рад быў бы выдаць усіх бунтаўшчыкоў кату. Цяпер ён збянтэжана слухаў чужыя размовы; і як толькі яны станавіліся гучнейшымі, уцягваў галаву ў плечы.
Я, ператварыўшыся ў слых і зрок, забаўляўся тым, што стараўся разабрацца, у чым гэтыя чацвёра — мае, што ў іх майго. Якніяк, гэта мае сыны; у гэтым я ручаюся. А калі яны нарадзіліся ад мяне, дык, значыць, яны з мяне выйшлі; але якім жа, халерачка, шляхам яны ў мяне ўвайшлі? Я абмацваю сябе: як жа гэта я вынасіў у сваім чэраве гэтага прапаведніка, гэтага пустасвята і гэтае шалёнае ягнятка? (Авантурыст — яшчэ нічога...) О, вераломная прырода! Дык яны былі ўва мне? Так, я таіў у сабе іх насенне; я пазнаю некаторыя жэсты, некаторыя моўныя звароты і нават думкі; я пазнаю сябе ў іх пад маскай; маска здзіўляе, але пад ёю — той жа чалавек. Той жа, адзіны і разнастайны. У кожным з нас сядзяць дваццаць розных людзей: і рагатун, і плакса, і такі, як пень, якому ўсё роўна, што ноч, што дзень, і воўк, і авечка, і сабака, і ціхоня, і забіяка; але адзін з дваццаці мацнейшы за ўсіх і, прысвойваючы сабе аднаму права гаварыць, астатнім дзевятнаццаці затыкае рот. Таму яны стараюцца ўцякчы, як толькі бачаць — што дзверы адчынены. Mae чатыры сыны так і ўцяклі. Бедалагі! Меа culpa. Такія далёкія, яны мне гэтакія блізкія. Што ні гавары, яны ўсё ж мае дзіцяняты. Калі яны гавораць дурноты, мне хочацца папрасіць у іх прабачэння за тое, што я стварыў іх дурнымі. Добра яшчэ, што самі яны задаволены і лічаць сябе прыгажунамі!.. Што яны сабою любуюцца, гэтаму я вельмі рады; але чаго я не выношу, дык гэта таго, што яны не выносяць, каб у блізкага было рыла, хоць яму яно і міла.
Надзьмуўшыся, пагражаючы вачамі і дзюбай, усе чацвёра мелі выгляд злосных пеўняў, гатовых кінуцца адзін на аднаго. Я спакойна сузіраў, потым сказаў:
— Брава! Брава, мае авечкі, я бачу, вы не далі б сябе абстрыгчы. Кроў добрая (а як інакш, гэта ж мая!), а голас яшчэ леггшы. Вас мы паслухалі. цяпер мая чарга! У мяне свярбіць язык. А вы перадыхніце.
Але яны не вельмі ўжо спяшаліся слухацца. Чыёсьці слова абудзіла навальніцу. Жан-Франсуа, ускочыўшы, схапіў крэсла. Эмон-Мішэль агаліў сваю доўгую шпагу, Антуан — свой нож; a Аніс (горла ў яго, каб рыкаць, цялячае) лямантаваў: «Пажар! Тонем!» Я бачыў. вось-вось гэтыя звяры перарэжуцца. Я схапіў першы, які трапіў пад руку, прадмет (гэта якраз аказаўся збан з галубкамі, прадмет маёй роспачы і Фларымонавага гонару) і, сам таго не хочучы, разбіў на друзачкі яго аб стол. А Марціна,
прыбегшы, размахвала катлом, які дыміўся, і пагражала абліць іх. Яны галасілі, як статак аслянят; але калі крычу я, дык няма даўгавухага, які не спусціў бы сцяг. Я сказаў:
— Тут я гаспадар, і я загадваю. Замоўкніце. Што гэта вы, падурнелі? Ці мы сабраліся, каб спрачацца з-за нікейскага сімвала веры?49 Я спрэчкі люблю; але зрабіце ласку, сябры мае, выберыце больш новы прадмет. Ад гэтых я стаміўся, яны мне не пад сілу. Спрачайцеся, халера на вас, калі гэта вам прапісана для здароўя, з-за гэтага бургундскага ці з-за гэтай каўбасы, з-за чагонебудзь такога, што можна бачыць, выпіць, крануць, з’есці: мы паядзім, пап’ём, каб праверыць. Але спрачацца з-за Бога — Божа літасцівы! — з-за Святога Духа, гэта значыць паказваць, сябры мае, што дух у вас памутнеў!.. Я нічога не кажу дрэннага пра тых, хто верыць: я веру, мы верым, вы верыце... чаму вам хочацца. Але пагаворым пра што-небудзь іншае: няўжо нічога такога не знойдзецца на свеце? Кожны з вас упэўнены, што створаны для райскіх варот. Што ж, і выдатна, я вельмі рады. Вас там чакаюць, кожнаму абранніку прыгатавана месца, астатнія — будзьце ласкавы, назад, смела: само сабою зразумела... Дайце ж вы магчымасць Госпаду Богу самому размяшчаць сваіх пастаяльцаў; гэта яго абавязак, і вы ў яго распараджэнні не ўмешвайцеся. Кожнаму сваё царства. Богу — неба, нам — зямля. Наш клопат уладкаваць яе, калі магчыма, як мага ўтульней. Для такой работы ніхто не лішні. Ці, па-вашаму, можна абысціся і без вас? Вы ўсе чацвёра маеце карысць для краіны. Ёй гэтак жа патрэбна твая вера, Жан-Франсуа, у тое, што было, як і твая, Антуан, у тое, чаму належала б быць, гэтак жа патрэбна твая непаседлівасць, Эмон-Мішэль, як і твая, Аніс, марудлівасць. Вы — чатыры стаўпы. Варта пахіліцца аднаму, і рухне хата. Вы засталіся б тырчаць бескарыснай руінай. Ці вы гэтага дабіваецеся? Някепска, няма чаго сказаць! Што вы сказалі б пра чатырох маракоў, якія на хвалях, у непагадзь, замест таго каб кіраваць караблём, думалі б толькі пра спрэчкі?.. Мне прыгадваецца размова, якую мне некалі перадавалі, караля Генрыха з герцагам Неверскім. Яны скардзіліся на сваіх французаў, што ў тых прага знішчаць адзін аднаго. Кароль гаварыў: «Каб яго чорт узяў!»50 Мне хацелася б, каб іх супакоіць, узяць гэтых шалёных манахаў і лютых евангельскіх прапаведнікаў, зашыць у мяхі па пары і ўтапіць у Луары, як вывадак кацянят». А Невер гаварыў, смеючыся: «Што да мяне, дык я задаволіўся б тым, што адправіў бы гэтыя мяхі на тыя астраўкі, куды, як кажуць, паны бернцы высаджваюць сварлівых мужоў і жонак, якіх праз месяц, калі па іх вяртаецца лодка, знаходзяць буркуючымі пяшчотна і лагодна, як галубочкі». Вам таксама не шкодзіла б прапісаць такія лекі. Вы агрызаецеся, вылюдкі вы гэткія? Паварочваецеся адзін да аднаго спінаю?.. Досыць, паглядзіце лепш на сябе, дзеці! Дарэмна вы задаяцеся, што зроблены кожны з асаблівага цеста і намнога лепшыя, чым вашыя
браты; вы чатыры памолы ejusdem farinae*, Бруньёнава семя, бургундскага племя. Паглядзіце на гэты нахабны нос, які размясціўся ўпоперак твару, на гэты роцік, шырока высечаны ў кары, лейку, каб ліць пойла, на гэтыя кустамі зарослыя вочы, якія хацелі б здавацца злоснымі і смяюцца! Ды ўсе вы значаныя! Хіба вы не бачыце, што, шкодзячы адзін аднаму, вы самі сябе разбураеце? I хіба не лепш было б, каб вы падалі адзін аднаму руку? Вы думаеце па-рознаму? Ну і дык што? Тым лепш! Ці ўсім вам хацелася б урабляць адно і тое ж поле? Чым больш у сям’і будзе палёў і думак, тым мы будзем шчаслівейшыя і дужэйшыя. Распаўсюджвайцеся, размнажайцеся, ахоплівайце як мага больш зямлі і думак. Кожны сваю і ўсе заадно (ну, сыны мае, абдымемся!), каб доўгі бруньёнаўскі нос рассцілаў па палях свой цень і ўдыхаў чароўны зямны дзень!
Яны маўчалі, з панурымі тварамі, падціснуўшы губы; але відаць было, што яны з цяжкасцю стрымліваюцца ад смеху. I раптам Эмон-Мішэль, выбухнуўшы гучным рогатам, падаў руку Жану-Франсуа, кажучы: «Ну старэйшы нос, што сярод нас, пытанне вырашана ўраз. Вывадак восаў, памірымся!» Яны пацалаваліся.
— Гэй, Марціна! За наша здароўе!
Тут я заўважыў, што, калі, раззлаваўшыся, я стукнуў збанам, я парэзаў сабе руку. На стале была кроў. Антуан, урачысты, як заўсёды, прыпадняў маю руку, падставіў пад яе шклянку, сабраў у яе пурпуровы сок з маёй жылы і рытарычна заявіў:
— Каб змацаваць наш саюз, вып’ем усе чацвёра з гэтай шклянкі!
— Што ты, што ты,— кажу,— Антуан, псаваць гасподняе віно! Фу, агідна нават! Выплюхні гэтую мікстуру. Хто хоча піць маю кроў без прымесі, няхай вып’е досуха і без прымесі сваё віно!
Потым мы пілі і гутарылі і аб смаку віна не спрачаліся. Калі яны пайшлі, Марціна, перавязваючы мне руку, сказала:
— Стары ліхадзей, ты, нарэшце, дасягнуў сваёй мэты, на гэты раз?
— Пра якую гэта мэту ты кажаш? Памірыць іх?
— Я кажу пра іншае.
— Пра што ж тады?
Яна паказала на разбіты збан.
— Ты мяне цудоўна разумееш. He прыкідвайся невінаватым... Прызнайся... Усё роўна прызнаешся... Ну, скажы мне на вуха! Ён не даведаецца.
Я разыгрываў здзіўленне, абурэнне, неразуменне, адмаўляў; але я душыўся смехам... пфф... і падавіўся.
Яна паўтарыла мне:
— Ліхадзей! Ліхадзей!
* Той жа мукі (лацу
Я сказаў:
— Вельмі ж ён быў пачварны. Ведаеш, дачка: адзін з нас, ён ці я, павінен быў знікнуць.