Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
упартасцю, адзінае дабро, якое нам нічога не каштавала, акрамя клопату яго забраць! Гэта паддавала ахвоты як бы там ні было не саступаць' Навошта тады і жыць? Ды калі б мы саступілі, нашы нябожчыкі ўсталі б з магіл! Гонар горада згуртаваў усіх.
У той жа дзень, калі гарадскі барабаншчык тужлівым голасам (быццам ён суправаджаў на Самбер прыгаворанага да шыбеніцы) пракрычаў нам ракавы ўказ, вечарам усе вядомыя людзі, кіраўнікі брацтваў і цэхаў46 і сцяганосцы, сабраліся пад скляпеннямі Рынка. Быў там і я і прадстаўляў, як і павінна быць, маю апякунку, Іаакімаву жонку, бабулю, святую Ганну. Пра тое, як менавіта дзейнічаць, думкі разыходзіліся, але што дзейнічаць трэба, з гэтым усе былі згодны. Ганьё за святога Элігія, а за святога Міколу Калабр заявілі сябе прыхільнікамі дзеянняў рашучых і хацелі неадкладна падпаліць вароты, разбіць заставы, а варце галовы і скасіць луг нагола, начыста. Але, за святога Ганорыя, пекар Фларымон і Маклу-садоўнік, за святога Фіякра, людзі рахманыя, як і іхнія святыя, былі дабрадушнейшымі і лічылі за лепшае абмежавацца пергаменнай вайною: платанічнымі пажаданнямі і чалабітнымі герцагіні (яны суправаджаліся, трэба думаць, небясплатнымі пачастункамі з печы і саду). На шчасце, трое нас — я, Жан Бабэн за святога Крыспіна і Эмон Пуафу за святога Вікенція —■ не збіраліся, для таго каб правучыць герцага, ні цалаваць, ні лупцаваць яго зад. Дабрадзейнасць in medio stat*. Сапраўдны гал, калі хоча пажартаваць з людзей, умее рабіць гэта спакойна, пад самым іхнім носам, але яго не закранаючы, а галоўнае, не наклікаючы на сябе непрыемнасці. Мала адпомсціць: трэба яшчэ і павесяліцца. Дык вось што мы вынайшлі... Але не расказваць жа мне, які я прыдумаў цудоўны жарт, калі п’еса яшчэ не сыграна? He, не, прагаварыцца нельга. Даволі сказаць, да гонару ўсіх нас, што нашу вялікую тайну цэлыя два тыдні ведаў і захоўваў увесь горад. I хоць першая думка была мая (я гэтым ганаруся), але кожны яе чым-небудзь аздобіў: адзін падправіў вуха, другі дабавіў сюды пасмачку, туды стужачку, так што дзіця ў выніку было шчодра надзелена; бацькоў было ўдосталь. Старшыны, галава, асцярожна і цішком, штодня даведваліся. як расце дзіця; а мэтр Дэлаво, начамі, захінуўшы нос плашчом. з’яўляўся пагутарыць з намі пра гэтую справу, павучыць нас, якім чынам парушаць закон, адначасова яго прытрымліваючыся, і ўрачыста вымаў з кішэняў якінебудзь хітрамудры лацінскі надпіс, што славіў герцага і нашу пакорнасць, але мог азначаць якраз і супрацьлеглае.
Нарэшце надышоў вялікі дзень. На пляцы святога Мартына мы чакалі старшынаў, майстры і чаляднікі, гладка паголеныя, расфуфыраныя. смірна выстраіўшыся пад нашымі сцягамі. Роў-
* Пасярэдзіне стаіць (лац.).
на ў дзесяць зазванілі званы. Адразу ж, з двух бакоў пляца, двое дзвярэй, і ратушы і святога Мартына, расчыніліся насцеж, і на прыступках, тут і там (нібы шэсце гадзіннікавых фігурак), паказаліся з аднаго боку белыя стыхары святароў, а з другога — жоўтыя і зялёныя. як айвы, старшыны. Убачыўшы адзін аднаго. яны абмяняліся, паверх нашых галоў, глыбокімі паклонамі. Потым спусціліся на пляц, адны — паперадзе ярка-пурпуровых служак, у чырвоным адзенні, з чырвонымі насамі, а другія — паперадзе гарадскіх прыставаў, якія, у шчыльных мундзірах, звякалі шыйнымі ланцугамі і бразгалі аб маставую доўгімі палашамі. Мы, выстраеныя вакол пляца. уздоўж дамоў, стваралі круг, а начальства, размешчанае ў самай сярэдзіне, стварала пуп. Кожны быў на сваім месцы. Ніхто не спазніўся. Страпчыя, пісары і натарыус, пад харугвай святога Іва, паверанага Госпада Бога, і аптэкары, лекары і ўрачы, тонкія знаўцы мачы (кожнаму па густу сваё вінцо) і клістарных спраў майстры, пад заступніцтвам святога Кузьмы, асвяжальніка райскіх вантроб, утварылі вакол галавы і старога настаяцеля свяшчэнную гвардыю пяра і клізмы. 3 паважаных грамадзян адсутнічаў хіба толькі адзін, а іменна пракурор, прадстаўнік герцага, але жанаты на дачцэ пана старшыны, добры кламсіец і мясцовы ўладальнік, які, даведаўшыся аб задуманым і больш за ўсё баючыся стаць на чый-небудзь бок, прадбачліва ўхітрыўся адлучыцца напярэдадні.
Пэўны час віравалі на месцы. Нібыта чан з бродзячым суслам. Што за вясёлы гоман! Гаворка, смех, настройка скрыпак і сабачы брэх. Чакалі... Чаго? Пацярпіце! Сюрпрыз... Дык вось і ён! Ён яшчэ не паказаўся, а ўжо хваля галасоў яго апярэджвае, абвяшчаючы; і ўсе шыі разам паварочваюцца, як флюгеры на ветры. На пляц выплывае з Рыначнай вуліцы на плячах васьмярых дужых малайцоў. пакалыхваючыся над натоўпам, драўлянае збудаванне ў выглядзе піраміды, тры сталы розных памераў, пастаўленыя адзін на адзін, прыбраныя светлымі шаўкамі, ножкі абвітыя стужкамі. абшытыя пазументамі, а на вяршыні, пад балдахінам з плюмажамі і трапяткім каскадам стракатых стужак. завешаная статуя. Ніхто нават не здзівіўся: усе былі пасвячоныя ў тайну. Кожны даволі пачціва зняў перад статуяй капялюш; але мы, старыя жартаўнікі, пасмейваліся ў каўпакі.
Як толькі гэтую штуку вынеслі на пляц, у самую сярэдзіну. паміж галавой і кюрэ. цэхі рушылі з музыкай, апісаўшы спачатку вакол нерухомай восі поўны круг, а потым увайшлі ў завулак, які, міма царкоўнага ўвахода, вядзе ўніз, да Беўронскіх варот.
Першым, як і павінна быць, ішоў святы Мікола. Калабрыйскі кароль, адзеты ў царкоўную мантыю, з вышытым на спіне залатым сонцам, падобны на жука, трымаў у сваіх чорных і вузлаватых руках сцяг рачнога свяціцеля ў выглядзе загнутай з абодвух канцоў лодкі, на якой Мікола благаслаўляе посахам трох малютак, што сядзяць у кадцы. Яго суправаджалі чатыры старыя
суднавадзіцелі, яны неслі чатыры жоўтыя свечкі, тоўстыя, як кумпякі, і цвёрдыя, як дубіны, якія яны былі гатовы пры першаіі патрэбе пусціць у ход. I Калабр. хмурачы бровы і ўзіраючыся на свяціцеля сваім адзіным вокам. ішоў, расставіўшы ногі і выпінаючы тое, што служыла яму жыватом.
Далей ішлі сябры алавянага кубка, сыны святога Эліпл, нажоўшчыкі, слесары, калеснікі і кавалі; на чале Ганьё са скалечанай рукой, які высока трымаў у сваёй двухпальцай клюшні крыж з выразаным на дрэўку молатам і кавадлам. А габоі ігралі «Штаны караля Дагабера».
Потым ішлі вінаградары. бондары, якія спявалі гімн віну і яго святому, Вікенцію, што, умасціўшыся на дрэўка, у адной руцэ трымаў збан, а ў другой вінаградную гронку. Мы, сталяры і цесляры, святы Іосіф і святая Ганна, зяць і цешча, добрыя выпівохі, ішлі следам за карчомным угоднікам, прыцмокваючы языкамі і касавурачыся на вінцо. А святыя Ганорыі, сытыя і белыя ад мукі, неслі на бусаку, нібы рымскі трафей, круглы хлеб у светла-русым вянку. За белымі — чорныя, шавецкаю смалою павымазваныя шаўцы, якія скакалі вакол святога Крыспіна, ляскаючы шпандырамі. I, нарэшце, на салодкае, святы Фіякр, увесь у кветках. Садоўнікі і садоўніцы, упрыгожыўшы гірляндамі ружаў шляпы, рыдлёўкі і граблі, неслі на насілках кучу гваздзікоў і ляўконій. Іхняя чырвоная шаўковая харугва з выявай галаногага Фіякра, які, падаткнуўшыся пад самы зад, націскаў ступнёй на лапату, паласкалася на асеннім ветры.
А напаследак рушыла завешанае збудаванне. Дзяўчынкі ў белым, дробненька перабіраючы нагамі паперадзе, мяўкалі песнапенні. Гарадскі галава і трое старшынаў ішлі з абодвух бакоў, трымаючы тоўстыя кутасы стужак, што спадалі з балдахіна. Вакол іх рухаліся ланйугом святы Іў і святы Кузьма. Ззаду, выпнуўшы валляк, пеўнем ступаў швейцар: і кюрэ, з двума абатамі па баках, адзін з іх быў доўгі, як дзень без хлеба, а другі — круглы і плоскі, як хлеб без дражджэй, зацягваў, праз кожныя дзесяць крокаў, нізкім басам абрыўкі літаніі47, але сябе не надрываючы, паспяваць і іншым дазваляючы. варушачы губамі, склаўшы рукі на жываце і засынаючы на хаду. А далей валіў астатні народ, цэлай лавай, шчыльнай, пругкай мешанкай, як густая плынь. Мы служылі як бы гаццю.
Мы выйшлі з горада. Мы накіраваліся проста да лугу. Вецер зрываў з платанаў лістоту. Яе лёгкі ўзвод скакаў па сонечнай дарозе. I павольная рака зносіла ўдалячынь яе залатыя кальчугі. Ля заставы тры сяржанты і новы капітан замка зрабілі выгляд, што не хочуць нас прапусціць. Але, не лічачы капітана, толькі што назначанага навічка ў нашым горадзе, які прымаў усё за чыстую манету (небарака прыбег з усіх ног. засопся і люта круціў вачамі), усе мы, як зладзеі на базары, былі ў змове. Тым не менш пасварыліся, пачартыхаліся, увязаліся ў бойку; гэта належала па ролі, ігралі сумленна; але вялікіх намаганняў каштавала, каб не
пырснуць смехам. Аднак нельга было асабліва разыгрываць камедыю, таму што Калабр з таварышамі пачалі іграць ужо залішне добра; святы Мікола на сваім дрэўку станавіўся грозным. а свечкі калыхаліся ў кулаках, звабленыя сяржанцкімі спінамі. Тады выступіў гарадскі галава, зняў капялюш і крыкнуў:
— Шапкі далоў!
У той жа момант упала заслона, што пакрывала статую пад балдахінам, і гарадскія прыставы выгукнулі:
— Дарогу герцагу!
Шум імгненна сціх. Святы Мікола, святы Элігій, святы Вікенцій, святы Іосіф са святой Ганнай, святы Ганорый, святы Фіякр, выстраіўшыся па баках, узялі на каравул; сяржанты і тоўсты капітан, зусім збянтэжаны, агаліўшы галовы, расступіліся; і вось, гарцуючы на плячах у насільшчыкаў, увенчаны лаўрамі, у тоцы набакір і са шпагай на поясе, паўстаў зроблены герцаг. Ва ўсякім разе так абвяшчаў urbi et orbi* надпіс мэтра Дэлаво; але, кажучы па праўдзе, — і гэта асабліва пацешна,— так як у нас не было ні часу, ні магчымасці зрабіць падобную выяву, мы проста дасталі з гарышча ратушы нейкую старую статую (ніхто не ведаў толкам, ні каго яна ўяўляе, ні чыёй яна работы; адзінае — на падножжы можна было разабраць паўсцёртае імя «Балтазар», пазней ёй далі мянушку «Балдзюк»), Але ці не ўсё роўна? Ратуе вера. Хіба партрэты святога Элігія, святога Міколы ці Ісуса больш падобныя? Калі верыш, усюды ўбачыш, каго хочаш. Патрэбен Бог? Дык мне дастаткова, калі хочаце, палена, каб умясціць і яго і маю веру. На гэты раз быў патрэбен герцаг. Яго і знайшлі.
Герцаг праплыў міма схіленых сцягоў. Так як луг быў яго, дык ён на яго і ступіў. А мы, каб аказаць яму гонар, яго суправаджалі, усе да аднаго, ваенным строем, з барабанным боем, з трубамі і рагамі і са святымі дарамі. Хто б змог убачыць у гэтым што-небудзь дрэннае? Хіба толькі дрэнны вернападданы, чалавек пануры. Воляй-няволяй давялося гэта ўхваліць і капітану. Яму заставалася адно з двух: ці арыштаваць герцага, ці далучыцца да шэсця. Ён і пакрочыў у нагу.