Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
нікога няма. Вечная звычка хітра абыходзіцца з жыццём, памяшчанску, мямліць і майаць разоў з пяцьдзесят сукно, якое хочаш купіць, таргавацца і марудзіць да той пары, пакуль не прапусціш ці момант, ці сукно. Момант надарыўся, я працягваю руку:
-— Калі ніхто не хоча, тады я.
Яны сказалі:
— Згода!
— Але толькі ўмова: падпарадкоўвацца мне без пярэчанняў усю гэтую ноч! Інакш мы загінулі. Да раніцы я адзін галава. Судзіць мяне будзеце заўтра. Згодны?
Усе сказалі:
— Згодны.
Мы спусціліся з пагорка. Я ішоў паперадзе. Злева ад мяне крочыў Ганьё. Справа я паставіў Бардэ, гарадскога біруча43 і барабаншчыка. Ужо ля прадмесця. на Застаўным пляцы, мы сустрэлі даволі вясёлы натоўп, які дабрадушна накіроўваўся цэлымі сем’ямі, малечу трымаючы за руку, проста да месца грабяжу. Зусім як у свята. Некаторыя гаспадыні прыхапілі з сабою кошыкі, як у базарны дзень. Людзі спыняліся, глядзелі на наш атрад; перад намі пачціва расступаліся; яны не разумелі, што здарылася, і, ідучы за намі, міжволі крочылі ў нагу. Адзін з іх, цырульнік Перуш, які ішоў з папяровым ліхтаром, паднёс яго мне пад самы нос, пазнаў мяне і сказаў:
— А, Бруньён, сябра! Дык ты вярнуўся! Што ж, вельмі своечасова. Разам вып’ем.
— Усё ў свой час, Перуш,— адказваю я.— Мы з табою будзем піць заўтра.
— Старэеш ты, Кала. Смага часу не ведае. Да заўтра віно павыпіваюць. Яны ўжо пачалі. Паспяшаемся! Ці ты, чаго добрага, страціў смак высакароднай вільгаці?
Я сказаў:
— Крадзенага віна, так.
— Яно не крадзенае, а выратаванае. Калі гарыць хата, лепш, па-твойму, так і даваць па-лурному гінуць дабру?
Я саштурхнуў яго з дарогі:
— Злодзей!
I прайшоў міма.
— Злодзей! — паўтарылі яму Ганьё, Бардэ, Сасуа, усе астатнія. I прайшлі міма.
Перуш так і застыў на месцы; потым люта зароў; аглянуўшыся, я ўбачыў, што ён бяжыць за намі, пагражаючы кулаком. Мы рабілі выгляд, што не бачым яго і не чуем. Нагнаўшы нас, ён раптам змоўк і закрочыў разам з намі.
Калі мы выйшлі на бераг Іоны, выявілася, што немагчыма праціснуцца да моста. Такі натоўп. Я загадаў біць у барабан. Першыя рады расступіліся, самі не ведаючы толкам навошта. Мы ўвайшлі клінам, але нас заціснула. Тут я ўбачыў двух
плытнікаў, якіх добра ведаў, бацьку Жаашэна, па мянушцы «Калабрыйскі кароль», і Гадэна, ён жа Герлю*. Яны мне сказалі:
— ІІІто такое, мэтр Бруньён, з якой нагоды вы сюды заявіліся з вашай аслінай скурай і ўсімі гэтымі наўючанымі, важнымі, як лашакі? Гэта вы дзеля смеху ці на вайну сабраліся?
— Ты ўгадаў, Калабр,— кажу яму.— Бо я, хто стаіць перад табою, на сённяшнюю ноч капітан Кламсі і іду абараняць горад ад яго ворагаў.
— Ад яго ворагаў? — сказалі яны. Ці ў сваім ты розуме? Хто ж гэта такія?
— Тыя, хто падпальвае.
— А табе хіба не ўсё роўна,— сказалі яны,— калі твая хата ўжо спалена? (Аб ёй шкадуюць; памыліліся, разумееш.) Але хата Пулара, гэтага шыбеніка, растлусцелага на нашым гарбе, гэтага фарысея, які фарсіць у шэрсці, знятай з нашых жа спінаў, і, абабраўшы да ніткі ўсіх навокал, глядзіць з пагардай на нас з вышыні сваіх заслуг! Хто яго абрабуе, можа быць упэўнены, што трапіць напрасткі ў рай. Гэта святая справа. Так што ты нам не перашкаджай. Табе што? He рабаваць самому, яшчэ як бы там ні было. Але перашкаджаць іншым!.. Ніякай страты, і непазбежньі барыш.
Я сказаў (таму што мне было б цяжка аддубасіць гэтых бедных хлопцаў, не паспрабаваўшы спачатку іх абразуміць):
— Страта вялікая, Калабр. Трэба ратаваць наш гонар.
— Наш гонар! Твой гонар! — сказаў Герлю.— Піць яго можна, ці што? Ці есці? Заўтра нас, чаго добрага, і жывых ужо не будзе. Што ад нас застанецца? Нічога не застанецца. Што пра нас будуць думаць? Нічога не будуць думаць. Гонар — гэта раскоша для багатых, для дурняў, якіх хаваюць з эпітафіямі. A мы будзем ляжаць усе разам. у агульнай яме, як скрылькі траскі. Паспрабуй разбярыся, якая з іх смярдзіць гонарам і якая гноем!
Нічога не адказаўшы Герлю, я сказаў Жаашэну:
— Паасобку, сам-насам, мы ўсе нішто, гэта праўда, Калабрыйскі ты мой кароль; але ўсе разам мы ўжо сіла. Сто малых — гэта адзін вялікі. Калі знікнуць сённяшнія багацеі, калі будуць забытымі, разам з іхнімі эпітафіямі, мана іхніх усыпальняў і родавыя іх імёны, усе яшчэ будуць памятаць кламсійскіх плытнікаў; яны будуць у гісторыі горада яго знаццю, з жорсткімі рукамі, з галавой, цвёрдай, як іх кулак; і я не хачу, каб іх празвалі шайкай валацугаў.
Герлю сказаў:
— Мне напляваць.
Але Калабрыйскі кароль, сплюнуўшы, усклікнуў:
— Калі табе напляваць, дык ты паршывец. Бруньён кажа праўду. Мне таксама было б прыкра, калі б так сталі гаварыць. I, во перахрышчуся, гэтага не скажуць. Гонар — не вотчына багаце-
* Gueurlu — гультай, шалапут. (Заўв. перакл.)
яў. Мы гэта ім пакажам. Няхай сабе ён «сір» ці «месір»44, ніводзін з іх нас не варты!
Герлю сказаў:
— Чаго нам цырымоніцца. Яны хіба ж цырымоняцца? Хіба ёсць большыя абжоры, чым усе гэтыя прынцы ды герцагі, Кандэ, Суасон, і наш Невер, і тоўсты Эпернон, якія, напхаўшы сабе чэрава і шчокі, зжыраюць, свінні, яшчэ столькі мільёнаў, што лопнуць можна, і, калі памрэ кароль, рабуюць яго казну? Вось які іх гонар! Дурнямі мы будзем, калі не станем браць з іх прыклад!
Калабрыйскі кароль вылаяўся:
— Усе яны свалата. Калі-небудзь наш Генрых яшчэ ўстане з труны. каб іх вырвала, ці мы самі іх засмажым, нашпігаваўшы іх уласным іх золатам. Калі знаць паводзіць сябе, як свінні, каб іх чорт узяў, іх зарэжуць, але свінства іхняе пераймаць не будуць. Прыклад падаём мы. У плытнікавай ляжцы больш гонару, чым у дваранскім сэрцы.
— Дык ты ідзеш, кароль?
— Іду; і гэты таксама, Герлю таксама пойдзе.
— He, к чорту!
— Пойдзеш, кажу табе. Ці — бачыш раку: боўтнешся туды. Ну, хуценька, марш! А вы, ёлкі-палкі, дарогу, каўбассё, я іду!
Ён ішоў, рассоўваючы натоўп ручышчамі. А мы, у гэтым віры, ішлі ўслед за ім, як малеча за буйной рыбінай. Тыя, хто цяпер трапляліся нам насустрач, былі залішне «на ўзводзе», каб варта было з імі спрачацца. Усяму свая чарга: спярша доказы языком, а потым кулаком. Толькі іх стараліся ўсаджваць на зямлю не вельмі пакамечанымі: выпівоха — рэч свяшчэнная!
Нарэшце дабраліся да дзвярэй склада мэтра П’ера Пулара. Хмара грамілаў кішэла ў доме, як клапы ў саломе. Адны цягнулі куфры, цюкі; другія паўбіраліся ў крадзеную старызну; іншыя весельчакі кідалі, дзеля жарту, посуд і гаршкі з вокнаў верхняга жытла. На двор выкачвалі бочкі. Я бачыў аднаго, які піў, прысмактаўшыся губамі да дзіркі, пакуль не зваліўся, задраўшы ногі, пад свісцячым цурком. Віно разлівалася лужынамі, і яго хлябталі дзеці. Каб было святаей, звалілі мэблю ў кучы на двары і падпалілі. 3 глыбіні скляпоў далятаў стук малаткоў, якімі высаджвалі днішчы бочак і бочачак; лямант, крыкі, хрыплы кашаль; дом пад зямлёю вішчаў, быццам у яго ў чэраве засеў статак парасят. I ўжо месцамі з душнікоў вырываліся языкі полымя і лізалі кроквы.
Мы праніклі на двор. На нас ніхто не глядзеў. Кожны быў заняты сваім. Я сказаў:
— Бі, Бардэ!
Бардэ забіў у барабан. Ён абвясціў паўнамоцтвы, ускладзеныя на мяне горадам; і я, у сваю чаргу, узвысіўшы голас, стаў пераконваць граміл, каб яны зніклі. Пачуўшы барабан, яны збіліся ў кучу, як чарада мух, калі біць па катле. Але калі мы змоўклі, яны зноў люта загулі і кінуліся на нас, са свістам і гіканнем, кідаючыся каменнем. Я паспрабаваў уварвацца ў дзве-
ры склепа; але з паддашкавых вокнаў яны скідвалі чарапіцу і бэлькі. Мы ўсё ж такі ўвайшлі, адціснуўшы гэты зброд. Ганьё пры гэтым пазбавіўся яшчэ двух пальцаў на руцэ. Калабрыйскаму каралю выбілі левае вока. А мне, калі я наваліўся на дзверы, якія рэзка зачыніліся, зашчаміла палец, як лісу пасткай. Людцы мае! Я ледзь не самлеў, як баба, і не выванітаваў усяго, што ў мяне было ў страўніку. На маё шчасце, я заўважыў ускрытую бочачку (гэта была моцная гарэлка), апаласкаў чэрава і змачыў палец, пасля чаго, далібог, праўду кажу, у мяне прапала ахвота абміраць. Але затое і я раз’юшыўся. Гарчыца ўдарыла мне ў нос.
Цяпер мы змагаліся на прыступках лесвіцы. Пара было завяршацца. Таму што гэтыя чэрці рагатыя смалілі нам у твар са сваіх мушкетаў і на такой адлегласці, што ў Сасуа загарэліся вусы. Гэрлю загасіў іх сваімі мазолістымі рукамі. На наша шчасце, у гэтых п’яніц. калі яны цэліліся, дваілася ў вачах; інакш ніхто з нас жывым не выйшаў бы. Нам давялося падняцца па лесвіцы назад і адступіць. Але калі мы размясціліся ля ўвахода,— а я заўважыў, што пажар употай падкрадваецца ад бакавых крылаў дома да сярэдняга жытла, дзе месціўся склеп,— я скамандаваў загарадзіць уваход заслонай з камення і абломкаў, вышынёй у пояс; а над ім тырчалі, перагароджваючы доступ, нашы рагаціны і багры, што нагадвала шчаціністую спіну скручанага ў клубок дзікабраза. I я крыкнуў:
— А, разбойнікі! Вы любіце агонь! Дык наце, ешце!
Большасць зразумела небяспеку вельмі позна, паспіваўшыся ў глыбіні скляпоў. Але калі ад моцнага полымя затрашчалі сцены і ў яго сківіцах хруснулі бэлькі, з-пад зямлі ўзнялося пекла; хваля абадранцаў, з якіх той-сёй палаў, хлынула на паверхню, быццам пеністае віно, якое выбіла шпунт. Яны ўдарыліся аб нашу сцяну; a тыя, хто напіраў ззаду, утварылі затор, які загарадзіў выхад. За імі ў глыбіні ямы роў агонь і раўлі тыя, хто гарэў. Самі разумееце, што ад гэтай музыкі нам было не вельмі каб утульна! Нявесела слухаць, як падсмажанае мяса пакутуе і раве ад болю. I калі б я быў проста прыватная асоба, звычайны Бруньён, я сказаў бы:
— Выратуем іх.
Але калі ты камандзір, ты ўжо не павінен мець ні сэрца, ні вушэй. Вока і розум. Бачыць, і хацець, і рабіць, не слабеючы, тое, што трэба. Выратаваць гэтых бандытаў азначала б загубіць горад: таму што, калі б яны вырваліся на волю, яны пераважалі б колькасцю і былі б мацнейшымі за нас, тых, хто іх пільнаваў, і, саспеўшы для шыбеніцы, яны не далі б сябе ўзяць голымі рукамі. Восы — у гняздзе; няхай там і застаюцца!..
I я бачыў, як два вогненныя крылы зблізіліся і згарнуліся над сярэднім будынкам, пачаўшы трашчаць і рассыпаць навокал дымнае пер’е...
I раптам у гэтую самую хвіліну я бачу над пярэднімі радамі, якія згрудзіліся ў жарале лесвіцы, зліпшыся ў кучу і варушачы
толькі брывамі, вачамі, выючымі ратамі, майго старога сябра Элуа, ён жа Гамбі*, нядбайніка, слаўнага малойца, але п’яніцу (і як гэта ён трапіў, Божа міласцівы, у гэтае асінае гняздо?), які смяяўся і гшакаў, нічога не разумеючы, зусім ашалелы. Так яму і трэба, гультаю, дармаеду! Аднак нельга ж яму даць гэтак сасмажыцца... У дзяцінстве мы гулялі разам і разам зазналі, у царкве святога Мартына, цела Гасподняга: мы з ім браты па першай прычасці...