Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
Я сказаў:
— Плытнікам хочацца піць. Калі яны бачаць, як іншыя п’юць, яны глядзець не любяць. Я іх добра разумею. Ніколі не трэба спакушаць Бога, а пльітніка тым больш. Калі вы дапусціце грабеж, дык не здзіўляйцеся, калі іншы. нават калі ён і не злодзей, палічыць за лепшае, каб здабыча трапіла ў кішэню да яго, а не да суседа. А потым, усюды ёсць добрыя. Давайце, як настаўнік, «ab haedis scindere oves»*.
— Але калі пан Ракен,— адказвалі яны,— старшына, загадаў нам не варушыцца! Пры адсутнасці астатніх, намесніка, пракурора, яго клопат сачыць за парадкам у горадзе.
— А ён гэта робіць?
— Ён кажа...
— Робіць ён гэта ці не?
— Гэта бачна і так.
— У такім разе возьмемся за гэта самі.
— Пан Ракен абяцаў, што калі мы будзем сядзець ціха, нас не зачэпяць. Мяцеж не выйдзе за межы прадмесцяў.
* Адлучань авец ад коз (лац.).
— I адкуль ён гэта ведае?
— Ён, мабыць, заключыў з імі дагавор, вымушаны, міжвольны!
— Дык такі ж дагавор — злачынства!
— Гэта, ён кажа, каб іх усыпіць.
— Іх усыпіць ці вас?
Ганьё зноў ударыў па кавадле (гэта была яго звычка, як іншы, размаўляючы, паляпвае сабе па сцягне) і сказаў:
— Ён кажа праўду.
Выгляд ва ўсіх быў прысаромлены, запалоханы і зласлівы. Дэні Сасуа, павесіўшы нос, заўважыў:
— Каб сказаць усё тое, што думаеш, доўгі выйшаў бы расказ.
— Дык чаму ты не гаворыш? — сказаў я.— Чаму ж вы не гаворыце? Тут усе мы браты. Чаго вы баіцеся?
— У сцен бываюць вушы.
— Як! Вось да чаго вы дайшлі?.. Ганьё, вазьмі свой молат і стань перад дзвярыма, шаноўны! I першаму, хто захоча выйсці ці ўвайсці, убі чэрап у страўнік! Ёсць у сцен вушы, каб падслухоўваць, ці няма, але толькі я ручаюся, што языка ў іх не будзе, каб даносіць. Таму што, калі мы адсюль выйдзем, мы выйдзем для таго, каб неадкладна выканаць тое, што будзе пастаноўлена. A цяпер гаварыце! Хто маўчыць, той здраднік.
Шум усчаўся шалёны. Уся затоеная нянавісць і боязь пайшлі ўзрывацца ракетамі. Людзі крычалі, пагражаючы кулакамі:
— Гэты жулік Ракен трымае нас у руках! Юда нас прадаў, нас і нашу маёмасць. Але як быць? Нічога з ім не зробіш. За ім закон, у яго сіла, кіруе ён.
Я сказаў:
— А дзе ён засеў?
— У ратушы. Ён там сядзіць дзень і ноч, для большай бяспекі, акружаны вартай з мярзотнікаў, якія яго аберагаюць, a магчыма, не столькі аберагаюць, колькі пільнуюць.
— Так, значыць, ён у палоне! Выдатна,— кажу,— мы першнаперш неадкладна яго вызвалім. Ганьё, адчыні дзверы!
Яны, здавалася, усё яшчэ не маглі асмеліцца.
— Што вас бянтэжыць?
Сасуа сказаў, чухаючы галаву:
— Гэта не жарт. Бойкі мы не баімся. Але толькі, Бруньён, якніяк, мы не маем права. Гэты чалавек — закон. Ісці супраць закону — гэта значыць браць на сябе пяжкую...
Я перабіў:
— Ад-каз-насць? Добра, я бяру яе на сябе. Можаш не хвалявацца. Калі я бачу, Сасуа, што жулік жульнічае, я перш за ўсё б’ю яго абухом па галаве; потым пытаюся ў яго, як яго завуць; і калі гэта аказваецца пракурор ці папа, добра, няхай так і будзе! Сябры, рабіце гэтак жа. Калі парадак становіцца беспарадкам, дык трэба, каб беспарадак навёў парадак і ўратаваў закон.
Ганьё сказаў:
— Я іду з табою.
3 молатам на плячы, з вялізнымі рукамі (на левай — чатыры пальцы, расплюшчаны ўказальны адсутнічаў), косы на адно вока, чарнаскуры, постаццю прамы і мажны, як бочка, ён нагадваў вежу, якая крочыць. I ўсе ціснуліся ззаду, ідучы за заслонай яго спіны. Кожны пабег да сваёй хаты — прыхапіць аркебузу, разак ці малаток. I я, прызнацца, не паручуся, што кожны, прыйшоўшы дадому, выйшаў назад у тую ж ноч: відаць, той-сёй з бедалагаў не знайшоў сваіх даспехаў. Бо, праўду кажучы, калі мы выйшлі на пляц, нас было малавата. Але хто не адстаў, той заўсёды маладзец.
На шчасце, дзверы ратушы аказаліся незамкнёнымі: пастух быў так упэўнены, што яго бараны дадуць сябе абстрыгчы да апошняга. не забляяўшы, што і яго сабакі і ён сам спалі салодкім сном нявіннасці, вельмі добра паабедаўшы. Такім чынам, у нашым наступе не было нічога, павінен прызнацца, гераічнага. Нам заставалася, як кажуць, выняць сароку з гнязда. Мы яе адтуль і дасталі, галышом і без штаноў, падобную на аблупленага труса. Ракен быў чалавек тлусты, з тварам крупіым і румяным, з мяснымі падушачкамі на лбе над вачамі, выгляду саладжавага, нядобры і недурны. Ён нам гэта і паказаў. Ён адразу зразумеў, што здарылася. Сполах і злосць мільганулі ў яго шэрых вочках, схаваных у складках павек. Але ён зараз жа заспакоіўся і ўладарным голасам спытаў у нас, па якім праве мы праніклі ў дом закону.
Я яму сказаў:
— Каб ты ў ім больш не спаў.
Ён раз’юшыўся. Сасуа яму сказаў:
— Мэтр Ракен, цяпер не час пагражаць. Мы вас абвінавачваем. Мы прыйшлі патрабаваць у вас тлумачэнняў. Абараняйцеся.
Ён subito* змяніў тон.
— Але, дарагія суграмадзяне,— сказаў ён,— я не разумею, чаго вы ад мяне хочаце. Хто з вас скардзіцца? I на што? Хіба я не застаўся тут, рызыкуючы жыццём, каб вас ахоўваць? Як толькі ўсе іншыя збеглі, мне аднаму выпала змагацца з мяцяжом і чумой. За што мяне папракаюць? Хіба я вінаваты ў язвах, якія я спрабую залячыць?
Я сказаў:
— Кажуць: «Вопытны ўрач дае ране загніць». Так робіш і ты, Ракен, лекар горада. Ты ўзбуйняеш мяцеж і корміш чуму, a потым доіш абедзве свае скацінкі. Ты змовіўся са зладзеямі. Ты падпальваеш нашы хаты. Ты здраджваеш тым, каго ты павінен абараняць. Ты кіруеш тымі, каго павінен караць. Скажы нам, здраднік, гэта ты праз баязлівасць ці праз сквапнасць заняўся гэтым гнюсным рамяством? Што ты хочаш, каб табе павесілі на шыю? Які надпіс? «Вось чалавек, які прадаў свой горад за трыццаць срэбранікаў». ...За трыццаць срэбранікаў. He такія мы
* Адразу (лац.).
дурныя! Цэны ўзраслі з часоў Іскарыёта. Ці: «Вось старшына, які, каб уратаваць сваю шкуру, прадаваў суграмадзян з малатка»?
Ён раз’юшана сказаў:
— Я рабіў тое, што павінен быў рабіць, тое, на што я меў права. Зачумленыя хаты я палю. Такі закон.
— I ты называеш зачумленымі, ты значыш крыжам душы ўсіх тых, хто не за цябе! «Хто хоча ўтапіць свайго сабаку... абвінавачвае яго ў шаленстве»42. Гэта ты таксама, каб змагацца з чумой, дазваляеш рабаваць заражоныя хаты?
— Перашкодзіць гэтаму я не ў сілах. А вам якая ад таго бяда, калі потым гэтыя рабаўнікі самі мруць, як пацукі? Адразу два зайцы забітыя. Удвая лягчэй!
— Ён будзе нам расказваць, што знішчае чуму граміламі, a грамілаў — чумою! Такім чынам, з цягам часу, ён застанецца пераможцам у разбураным горадзе. Хіба я не казаў? Памрэ хворы, памрэ хвароба, і застанецца адзін урач. Дык вось, мэтр Ракен, пачынаючы з сённяшняга дня, мы на цябе траціцца не станем, мы самі сябе будзем лячыць; а паколькі за ўсялякую працу трэба плаціць, дык мы даць табе можам...
Ганьё сказаў:
— На могілках ложак.
Гэта было так, нібы сабакам кінулі косць. Яны рынуліся на здабычу, гыркаючы; хтосьці крыкнуў:
— Укладзем малютку спаць!
На шчасце, дзічына схавалася ў алькоў і, прыхіліўшыся да сцяны, разгублена глядзела на ашчэраныя морды. Я адагнаў сабак:
— Ту-бо! Дайце дзейнічаць мне!
Яны не спускалі з яго вачэй. Бедалага, голы, ружовы. як парасё, дрыжаў ад страху і холаду. Я злітаваўся. Я яму сказаў:
— Ну, нацягвай порткі! Надакучыла нам, мілы брат, любавацца на твой зад.
Яны рассмяяліся да слёз. Я скарыстаў зацішша, каб іх угаварыць. Тым часам гэтая скаціна ўпаўзала ў сваю шкуру, скрыгочучы зубамі і кідаючы нядобрыя позіркі, бо адчувала. што навальніца аддаляецца. Апрануўшыся і зразумеўшы, што зайца зловяць яшчэ не сёння, ён пасмялеў і стаў нам гаварыць дзёрзкасці: ён назваў нас мяцежнікамі і прыпалохаў судом за знявагу службовай асобы. Я яму сказаў:
— Ты больш не службовая асоба. Старшына, я цябе здымаю.
Тады яго гнеў абярнуўся супраць мяне. Жаданне адпомсціць узяло верх над асцярожнасцю. Ён сказаў, што ведае мяне добра, што гэта я сваімі парадамі затлуміў дурныя галовы гэтым бунтарам, што ён абрыне на мяне цяжар іхняй віны, што я нягоднік. Апанаваны лютасцю, запінаючыся, з прысвістам, ён шчодра мне баяў, адборным матам мяне лаяў. Ганьё спытаўся:
— Забіць яго, ці што?
Я сказаў:
— Ты абачліва зрабіў, Ракен, што давёў мяне да галечы. Ты ведаеш, мярзотнік, што я не магу загадаць цябе павесіць, не наклікаючы на сябе падазрэння ў тым, што дзейнічаю з помсты за мой спалены дом. А пяньковы каўнер быў бы табе да твару. Але няхай іншыя цябе ім упрыгожаць. Цябе не паменее, калі ты і пачакаеш. Галоўнае тое, што ты папаўся. Ты цяпер нішто. Мы з цябе зрываем твой пышны старшынскі ўбор. Мы самі бяром у рукі стырно і вясло.
Ён пралепятаў:
— А ты ведаеш, Бруньён, чым ты рызыкуеш?
Я яму адказаў:
— Ведаю, мілы мой, рызыкую галавой. Што ж, я на яе гатоў згуляць хоць у паддаўкі. Згублю яе, выйграе горад.
Яго адвялі ў астрог. Там дасталося яму яшчэ цёплае месца, што саступіў яму стары сяржант, якога пасадзілі тры дні таму за адмову падпарадкавацца яго распараджэнням. Прыставы і брамнік ратушы, калі ўсё было зроблена, гаварылі ў адзін голас, што так і трэба было, і яны, маўляў, заўсёды думалі, што Ракен здраднік. Што толку думаць, склаўшы рукі!
Да гэтай пары ўсё ішло гладка, як па роўнай дошцы моцнай пароды, дзе рубанак слізгае, не маючы перашкоды. I гэта мяне здзіўляла. Я пытаўся:
— Куды ж падзеліся разбойнікі?
Як раптам чую крык:
— Пажар!
Зразумела: яны рабавалі не тут.
На вуліцы запыханы чалавек паведаміў нам, што ўся шайка руйнуе склады П’ера Пулара ў Віфліеме, ля варот вежы Лурдо, б’е, паліць, п’е з усіх сіл. Я сказаў прыяцелям:
— Калі ім для скокаў патрэбны музыкі, мы да іхніх паслуг!
Мы пабеглі на Мірандолу. 3 тэрасы адкрываўся від на ўвесь ніжні горад, адкуль далятаў праз цемру грукат разбою. На вежы святога Мартына перарывіста гуў звон.
— Таварышы,— сказаў я,— давядзецца нам спусціцца ў самае пекла. Будзе горача. Ці гатовы мы? Але перш за ўсё яатрэбен камандзір. Хто ім будзе? Хочаш, Сасуа?
— He, не, не, не,— адказваў ён, адсіупаючы на тры крокі назад.— Я не хачу. Хопіць і таго, што я тут разгульваю апоўначы са старым мушкетам. Што загадана будзе, што трэба будзе, я зраблю,— але толькі не камандаваць. Барані Божа! Я ніколі нічога не ўмеў вырашаць...
Я спытаўся:
— Дык хто ж хоча?
Але ніхто не зварухнуўся. Я гэтых галубочкаў ведаю! Гаварыць, хадзіць, гэта яшчэ куды ні ішло. Але калі трэба прыняць рашэнне,