Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
Дык вось, я смела пайшоў па галоўнай лесвіцы. Але не зрабіў я і дзесяці крокаў як аслупянеў, нібы Лотава жонка. Вінаградныя гронкі, персікавыя галінкі і квітнеючыя ліяны, якія абвіліся вакол разных поручняў, — усё гэта было груба пакрамсана нажом. Я не верыў сваім вачам, я абхапіў далонямі няшчасных калек; я адчуў пальцамі рубцы іхніх ранаў. Стогнучы і задыхаючыся, я кінуўся наверх: я баяўся таго, што ўбачу!.. Але гэта пераўзышло мае прадбачанні.
У сталовай, у збройнай, у спальні, ва ўсіх фігур на мэблі і на панелях былі адрэзаны ці нос, ці рука, ці нага, ці фігавы лісток. На сценках куфраў, на камінах, на стройных бёдрах разных калон віднеліся, як раны, глыбокія надпісы нажом, імя ўладальніка, якаянебудзь ідыёцкая думка або дзень і час гэтай Геркулесавай работы. У глыбіні вялікай галерэі мая прыгожая Іонская німфа, абапертая каленам на шыю махнатай ільвіцы, паслужыла за мішэнь, яе жывот быў прадзіраўлены аркебузнымі стрэламі. I паўсюль, куды ні глянеш, усё зламана і зрэзана, наструтаныя габлюшкі, чарнільныя і вінныя плямы, намаляваныя вусы ці грубыя жарты. Словам, усё недарэчнае, што нудота, усё, што адзінота, усё, што блазенства і тупасць могуць падказаць мазгам багатага ідыёта, які сам не ведае, што прыдумаць, седзячы ў сябе ў замку, і, ні на што не здольны, умее толькі разбураць... Каб ён быў тут, мне здаецца, я яго забіў бы. Я стагнаў, я глуха сіпеў. Я доўга не мог нічога вымавіць. Шыя ў мяне стала ўся барвовая, і жылы на лбе ўспухлі; я вылупіў вочы, як рак. Нарэшце некалькі мацюкоў вырвалася ўсё ж. Пара было! Яшчэ крыху, і я задыхнуўся б... Раз корак выбіла, я ўжо даў сабе волю, Божа мой! Дзесяць хвілін запар, не пераводзячы духу, я прыгадваў усіх багоў і рассыпаўся сваёю нянавісцю.
— У, сабака,— крычаў я,— ці д ля таго я прывёў у тваё логава маіх цудоўных дзяцей, каб ты іх закатаваў, знявечыў, згвалтаваў, перапэцкаў і запаскудзіў! На жаль, мае дарагія малюткі, народжаныя ў радасці, вы, у кім я бачыў сваіх спадкаемцаў, каго я стварыў здаровымі, моцнымі і дужымі, з мясістымі целамі, дзе ўсё было на
месцы. вы, зрооленыя з такога дрэва, што жыць оы вам тысячу гадоў, у якім выглядзе я вас бачу, знявечанымі, скалечанымі, зверху, знізу, спераду і ззаду, з носа і з кармы, са склепа і з гарышча, спаласаванымі, як шайка старых граміл, што вярнуліся з вайны! I няўжо я бацька ўсёй гэтай багадзельні!.. Магутны Божа, пачуй мяне, даруй мне літасць (магчыма, маю малітву ты лічыш празмернай) трапіць пасля смерці не ў рай твой, а ў пекла, да самага ражна, дзе Люцыфер падсмажвае праклятыя душы, каб мая рука варочала і так і гэтак ката маіх дзяцей, праткнутага праз задні праход!
Але тут стары Андош, знаёмы мне лакей, папрасіў мяне не лямантаваць... Падштурхоўваючы мяне да дзвярэй, гэты паважаны чалавек спрабаваў мяне суцешыць.
— Хіба можна,— казаў ён,— так нервавацца з-за нейкіх дзеравячын! Што ты рабіў бы, калі б табе прыйшлося жыць, як нам, з гэтым шаленцам? Ці не лепш, каб ён здзекаваўся (гэта яго права) з дошак, за якія ён табе заплаціў, чым з добрых хрысціян, як мы з табою?
— Эх,— адказваў я,— няхай ён цябе лупцуе на здароўе! Ты думаеш, я не даў бы сябе выхвастаць за любую з гэтых дзеравячын, ажыўленых маімі пальцамі? Чалавек — нішто; святое яго тварэнне. Тройчы забойца той, хто забівае думку!..
Я яшчэ многае мог бы сказаць, і не менш красамоўна; але я ўбачыў, што мае слухачы нічога не зразумелі і што я для Андоша ці не такі вар’ят, як яго гаспадар. I калі я пры гэтым яшчэ раз павярнуўся на парозе, каб акінуць апошнім позіркам поле бітвы, раптам думка пра тое, як усё гэта смешна: і мае бедныя бязносыя багі, і іх Аціла, і Андош з яго спакойнымі вачамі, у якіх жаль да мяне, і я сам, стары дурань, хто дарэмна траціць сліну на стогны і на маналог, пачуты толькі столлю,— раптам думка пра тое, як усё гэта смешна, пранеслася ў мяне ў галаве... фрррт... як ракета; так што, адразу забыўшыся на гнеў і гора, я рассмяяўся ў твар збянтэжанаму Андошу і выйшаў прэч.
Я быў зноў на дарозе. Я думаў:
«На гэты раз яны адабралі ў мяне ўсё. Мяне можна закопвань у зямлю. У мяне нічога не засталося, акрамя маёй скуры... Так. каб яе чорт узяў, але засталося і тое, што ў ёй. Як у таго асаджанага, які, на пагрозу забіць яго дзяцей, калі ён не здасца, адказваў: «Калі ласка! У мяне тут пры сабе прылада, каб нарабіць новых»,— мая прылада са мною, каб яе чорт узяў, яе ў мяне не адабралі, яе ў мяне не адабраць... Свет — бясплодная раўніна, дзе, месцамі, калосяцца нівы, засеяныя намі, мастакамі. Звяры зямныя і нябесныя клвэюць іх, жуюць і топчуць. Бездапаможныя, каб ствараць, яны ўмеюць толькі забіваць. Грызіце і знішчайце, жывёлы, тапчыце нагамі маё жыта, я вырашчу новае. Колас спелы, колас мёртвы. што мне жніво? У чэраве зямлі бродзіць новае семя. Я тое, што будзе, а не тое, што было. I ў дзень, калі мая сіла згасне, калі ў мяне не будзе больш маіх вачэй, маіх мясістых ноздраў і глоткі
пад імі, куды спускаеш віно і дзе так добра падвешаны мой неўтаймоўны язык, калі ў мяне не будзе больш маіх рук, спрытнасці маіх пальцаў і маёй свежай моцьь калі я буду вельмі стары, беспрытульны і бесталковы... у гэты дзень, Бруньён. мяне ўжо не будзе. Ды ты не хвалюйся! Хіба можна сабе ўявіць Бруньёна, які перастаў бы адчуваць, Бруньёна. які перастаў бы тварыць, Бруньёна, які перастаў бы смяяцца, у якога не ляцелі б іскры з-пад капытоў? Нельга: гэта будзе азначаць, што ад яго засталіся адны порткі. Можаце іх спаліць. Бярыце мае неданоскі...»
I з гэтымі словамі я рашуча пайшоў у Кламсі. Калі я ўзабраўся на перавал, гэтакім пеўнікам, забаўляючыся кійком (скажу, не патрабуючы пахвал, ужо я меней гараваў), я бачу раптам — бяжыць мне насустрач бялявы чалавечак, бяжыць і плача; гэта быў Рабінэ. ён жа Бінэ, мой вучанёк. Трынаццацігадовы хлопчык, які за работай звяртаў болыпую ўвагу на мух, чым на ўрок, і час бавіў не столькі ў хаце, колькі на двары, кідаючы каменьчыкі ў ваду ці заглядваючыся на дзявочыя лыткі. Я даваў яму па карку разоў з дваццаць на дзень. Але спрытны ён быў як малпа, хітры; пальцы ў яго былі шустрыя, як ён сам, выдатныя работнікі; і мне падабаліся, нягледзячы ні на што, яго заўсёды разяўлены рот. яго зубы, як у маленькага грызуна, яго худыя шчокі, яго вострыя вочы і кірпаты носік. I ён гэта ведаў, шэльма! Я мог колькі заўгодна падымаць кулак і красаць маланкі, ён адчуваў усмешку ў Юпітэравым воку. I калі я, было, дам яму па карку, ён страпянецца абыякава, як вослік, і зноў за сваё. Гэта быў сапраўдны гультай.
Таму я быў вельмі здзіўлены, калі ўбачыў яго падобным да фантаннага трытона, які заліваўся буйнымі слязамі, што, як спелыя грушы, падалі ў яго з вачэй і з носа. I раптам ён кідаецца да мяне і абхоплівае мяне папярок жывата, акрапляючы мне пахвіну слязамі і мармычучы. Я нічога не разумею, я кажу яму:
— Эй, як цябе? Што гэта з табою? Ды адпусці ты мяне! Трэба, хай чорт нябе возьме, спачатку высмаркацца, а потым ужо цалавацца.
Але ён, замест таго каб спыніцца, усё гэтак жа абхапіўшы мяне, спаўзае ўздоўж маіх ног, як з дрэва, на зямлю і раве яшчэ мацней. Я пачынаю хвалявацца:
— Паслухай, хлапчанё! Ды ўстань жа ты! Што з табою?
Я бяру яго пад пахі, падымаю... Гоп-ля!.. і бачу, што ў яго адна рука абкручана і праз анучы сочыцца кроў, вопратка падрана на шматкі і бровы абпаленыя. Я кажу (я ўжо і забыўся на сваё гора):
— Жэўжык, ты зноў дзесьці напракудзіў?
Ён стогне:
— Ах, гаспадар. мне так цяжка!
Я ўсаджваю яго побач з сабою. на адхон. Кажу:
— Расказвай жа!
Ён крычыць:
— Усё згарэла!
I зноў цурком паліліся слёзы. Тут я зразумеў, што ўсё гэтае вялікае гора — з-за мяне, з-за пажару; і не магу сказаць, як мне стала ўцешна.
— Бедны ты мой хлопчык,— кажу я.— Дык ты з-за гэтага плачаш?
Ён зноў (ён падумаў, што я не зразумеў):
— Майстэрня згарэла!
— Ну так, гэта ўжо старое; я ведаю тваю навіну! Вось ужо ў дзесяты раз, за якую-небудзь гадзіну, як мне трубяць аб гэтым у вушы. Што ж рабіць? Гэта няшчасце.
Ён глянуў на мяне спакайней. Але ўсё ж яму было цяжка.
— Дык ты любіў сваю клетку, дрозд ты гэтакі, які толькі і думаў, як з яе выскачыць? Ведаеш,— кажу,— я падазраю, што і ты, жулік, скакаў з усімі вакол кастра.
(Я гэтага і ў думках не дапускаў.)
Ён абурыўся.
— Гэта няпраўда,— усклікнуў ён,— няпраўда! Я біўся. Усё, што можна было зрабіць, каб спыніць агонь, гаспадар, мы ўсё зрабілі, але нас было толькі двое. I Канья, зусім хворы (гэта другі мой чаляднік), ускочыў з ложка, хоць яго і трэсла ліхаманка, і стаў перад дзвярыма ў хату. Але паспрабуйце ж спыніць араву свіней! Нас збілі, павалілі, змялі, затапталі. Мы змагаліся і брыкаліся як ашалелыя; але яны пракаціліся над намі, нібы рака, калі спусцяць шлюзы. Канья ўстаў, пабег за імі ўслед; яны яго ледзь не забілі. A я, пакуль яны біліся. пракраўся ў майстэрню, якая ўжо гарэла... Божа ты мой, што за агонь! Усё занялося разам; гэта быў як бы факел з доўгім трапяткім языком, белым і чырвоным, які свістаў і пляваў у твар іскрамі і дымам. Я плакаў, кашляў, мяне пачало падпякаць, я гаварыў сабе: «Глядзі, Бінэ, сасмажышся, як каўбаса!..» Што ж рабіць, паглядзім! Гоп-ля! Я разбягаюся, скачу, як у купальскую ноч, порткі на мне ўспыхваюць, і скура ў мяне падгарае. Я падаю ў кучу страляючых габлюшак. Я таксама стрэльнуў, ускочыў зноў, спатыкнуўся і расцягнуўся, выцяўшыся галавою аб варштат. Мяне аглушыла. Але ненадоўга. Я чуў, як вакол гудзе агонь і як гэтае звяр’ё за сцяной скача сабе і скача. Я спрабую ўстаць, падаю зноў; я, аказваецца, добра выцяўся; я станаўлюся на карачкі і бачу за дзесяць крокаў вашу маленькую святую Магдаліну і што яе голае цельца, ахінутае валасамі, пульхнае, міленькае, ужо ліжа агонь. Я крыкнуў: «Стой!» Я падбег, схапіў яе, затушыў далонямі яе цудоўныя ногі, якія палалі, абняў яе; я ўжо і сам не ведаю, сам не ведаю, што я рабіў; я цалаваў яе, плакаў, я гаварыў: «Скарб мой, ты са мной, ты са мной, не бойся, ты мая, ты не згарыш, даю табе слова! I ты таксама мне дапамажы! Магдаліначка, мы выратуемся...» Часу нельга было губляць... бум!.. абвалілася столь! Вярнуцца тым жа шляхам немагчыма. Мы былі зусім блізка ад круглага акенца, што выходзіла на раку; я высаджваю шкло кулаком, мы выскакваем на