Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
— Гэта недарэчна. Перастань смяяцца. Ты сабе нашкодзіш...
Дзе там! Я пераставаў смяяцца, толькі каб параўці, а раўці — каб пасмяяцца. I вось я раву і рагачу... Чума пасміхалася таксама. Ах, мілы ты мой галубок, ну і роў жа я, ну і рагатаў жа я! Калі развіднела, я быў прыгодны для могілак. Я ўжо не трымаўся на нагах. Я падпоўз на каленях да адзінага акенца, якое выходзіла на дарогу. Першага ж сустрэчнага я аклікнуў голасам трэснутага гаршка. Каб мяне зразумець, яму патрэбна было і ўслухоўвацца. Ён глянуў на мяне і кінуўся ўцякаць, жагнаючыся. He прайшло і чвэрці гадзіны, як я меў гонар убачыць каля маёй халупы двух вартавых; і мне было забаронена пераступаць яе парог. Ды дзе там, я пра гэта і не думаў! Я папрасіў, каб схадзілі па майго старога сябра, мэтра Паяра, натарыуса, у Дарнесі, каб я змог
* Тут мы дазволім сабе апусціць некалькі радкоу. Апавядальнік не замоўчвае ніводнай падрабязнасці наконт стану свайго гадзіннікавага механізма; і цікавасць. якую ён да іх выказвае, пабуджае яго распавядаць пра матэрыі, якія не вельмі добра пахнуць. Дададзім, што яго фізіялагічныя веды, якімі ён, відаць, ганарыцца, жадаюць быць лепшымі.— (Заўв аўт.)
выказаць сваю апошнюю волю. Але яны так баяліся, што сцерагліся нават гуку майго голасу; і мне здаецца, далібог, што ад страху перад чумой яны затыкалі сабе вушы!.. Нарэшце адзін храбры малы, «авечы вартаўнік» (слаўная душа!), які меў да мяне прыхільнасць, таму што я застаў яго аднойчы ў маіх вішнях і сказаў яму: «Гэй ты, драздок, пакуль ты там, нарві і на маю долю», падкраўся да акна, паслухаў і крыкнуў:
— Пан Бруньён, я збегаю!
...Што сталася потым, мне было б даволі цяжка вам расказаць. Я памятаю, што доўгі час, качаючыся на сенніку, у гарачцы, я вывальваў язык, як цялё... Лясканне бізуна, бомы на дарозе, нізкі, знаёмы голас... Я думаю: «Паяр прыехаў...» Спрабую ўстаць... О, сілы нябесныя! Мне падалося, быццам на патыліцы ў мяне Святы Мартын, а на крыжы Самбер. Я сказаў сабе: «Наваляцца няхай хоць Басвільскія скалы, ты павінен устаць...» Я хацеў абавязкова, ці бачыце, аформіць (за ноч я паспеў усё гэта абдумаць) такое распараджэнне, артыкул у завяшчанні, які даваў бы мне магчымасць павялічыць долю Марціны і яе Гладзі так, каб мае чатыры сыны не маглі гэтага аспрэчыць. Я высоўваю ў акно сваю галаву, якая важыла больш, чым Генрыета, наш вялікі звон. Яна нікла то ўправа, то ўлева... Я бачу на дарозе дзве мілыя тоўстыя фізіяноміі, якія спалохана вылупліваюць вочы. Гэта былі Антуан Паяр і кюрэ Шамай. Гэтыя верныя сябры, каб заспець мяне жывым, прыляцелі маланкай. Трэба прызнацца, што, калі яны мяне ўбачылі, іх полымя пачало курэць. Жадаючы, відавочна, лепш акінуць вокам убачанае, і той і другі адступілі на тры крокі. I гэты пракляты Шамай, каб прыдаць мне бадзёрасці, паўтараў мне:
— Божа, які ж ты слабы! Ах, бедны ты мой! Ну, і слабы ты, ой жа слабы... 3 твару як жоўтае сала.
Я ім кажу (здароўе, якім ад іх веяла, наадварот, умацоўвала мае жыццёвыя сілы):
— Чаму ж вы не заходзіце? Вам, відаць, горача.
— He, дзякуем, не, дзякуем! — усклікнулі абодва.— Тут нам вельмі добра.
Працягваючы адступаць, яны акапаліся каля воза; Паяр для прыліку тузаў за лейцы свайго ні ў чым не вінаватага коніка.
— А як ты сябе пачуваеш? — спытаўся ў мяне Шамай, які прывык гутарыць з нябожчыкамі.
— Ды што ўжо, дружа, калі чалавек хворы, яму не па сабе,— адказаў я, ківаючы галавою.
— Во існасць наша! Бачыш, бедны мой Кала, я заўсёды табе гаварыў. Адзін Бог усемагутны. А мы — дым, тхло. Сёння ў сіле, а заўтра ў магіле. Сёння скачаш, а заўтра плачаш. Ты не хацеў мне верыць, ты думаў толькі пра весялосць. Выпіў віно, пі гушчу. Даволі, Бруньён, не засмучайся. Цябе кліча міласэрны Божа. Ах, мой сын, які гонар! Але каб з ім не размінуцца, трэба прыапрануцца. Дай жа я цябе абмыю. Падрыхтуемся, грэшны чалавек.
Я адказваю:
— Зараз. Паспеем, кюрэ!
— Няшчасны! — гаворыць ён.— Павозка не чакае.
— Нічога,— кажу.— Пайду пешкі.
Ён пляскае рукамі:
— Бруньён, друг мой, брат мой!.. Ах, я бачу, ты ўсё яшчэ адданы падманным дабротам зямлі. Ды што ўжо ў ёй такое прыемнае! Гэта толькі марнасць, мітусня, бяда, зман, хітрасць і няпраўда, вераломны морак, пастка, смутак і немач. Што мы тут робім?
Я адказваю:
— Ты мне раздзіраеш душу. У мяне ніколі не хопіць мужнасці, Шамай, пакінуць цябе тут.
— Мы ўбачымся зноў,— кажа.
— Каб нам ды адправіцца разам!.. Ну, усё роўна, пайду першым. «Пан дэ Гюіз меў дэвіз: кожнаму свая чарга!» Прашу следам за мною, добрыя людзі!
Яны, здавалася, не чулі. Шамай павысіў голас:
— Час мінае, Бруньён, і ты сыходзіш разам з ім. Нячысцік, «Чорны» цябе пільнуе. Ці ты хочаш, каб непатрэбная гадзіна ўхапіла тваю забруджаную душу для сваёй кладоўкі? Ну давай, Кала, ну давай, прачытай Confiteor*, падрыхтуйся, зрабі гэта, мой хлопча, зрабі гэта дзеля мяне, кум!
— Я гэта зраблю,— кажу,— зраблю дзеля цябе, дзеля мяне і дзеля яго. Сцеражы мяне Божа не ўважыць належным чынам усёй кампаніі! Але, калі дазволіш, я хацеў бы найперш сказаць два словы пану натарыусу.
— Ты іх скажаш потым.
— He. Перш пан Паяр.
— Ды што ты, Бруньён! Спрадвечны ззаду, а першым табеліён38!
— Спрадвечны можа пачакаць ці пайсці пагуляць, калі хоча: мы з ім не размінёмся. Але зямля мяне пакідае. Пачцівасць загадвае зрабіць спачатку візіт таму, хто цябе прымаў, а потым ужо таму, хто цябе яшчэ толькі прыме... магчыма.
Ён настойваў, прасіў, крычаў, пагражаў. Я не здаваўся. Мэтр Антуан Паяр выняў свой пісьмовы прыбор і, усеўшыся на тумбу, склаў, у коле разявак і сабак, маё духоўнае завяшчанне. Потым я, чын чынам, распарадзіўся сваёю душой, таксама як распарадзіўся казной. Калі ўсё было скончана (Шамай працягваў свае ўгаворы), я сказаў паміраючым голасам:
— Батыст, перадыхні. Гэта ўсё вельмі добра, што ты гаворыш. Але для чалавека, якому хочацца піць, парада вусная — не раса капусная. Цяпер, калі душа сабралася ў шлях-дарогу, мне патрэбна адыходная. Добрыя людзі, бутэльку!
Ах, цудоўныя хлопцы! He толькі добрыя хрысціяне, але і добрыя бургундцы, як хораша яны зразумелі маю апошнюю
* Пакаянная каталіцкая малітва (лац.).
думку! Замест адной бутэлькі яны прынеслі мне цэлыя тры: шаблі, пуйі, ірансі. 3 акна майго карабля, гатовага зняцца з якара, я кінуў ім вяроўку. Пастушок прывязаў да яе стары плецены кошык, і я, з апошніх сіл, узвалок да сябе маіх апошніх сяброў.
3 гэтай хвіліны, лежачы на сваім сенніку, хоць усе і пайшлі, я пачуваў сябе не такім адзінокім. Але я не стану рабіць спробу, каб паказаць вам, як доўжыліся наступныя гадзіны. He ведаю як, але я іх недалічваюся. Напэўна. у мяне іх укралі каля дзесятка з кішэні. Я ведаю, што быў акунуты ў вялізную бездань з тройцай духаў у бутэльках; але пра што мы гаварылі, зусім не памятаю. Тут я губляю Кала Бруньёна: куды ён мог дзецца?
Каля апоўначы я бачу яго зноў, як ён сядзіць у садзе, уваткнуўшы зад у граду тлустых, мяккіх і свежых суніц і сузірае неба праз галінкі невысокай грушы. Колькі там, наверсе, агнёў і колькі тут, унізе, ценяў! Месяц строіў мне рожкі. За некалькі крокаў ад мяне купа старога лазняку, чорнага, пакручастага і кіпцюрастага, здавалася. варушылася, нібы змяінае гняздо, і пазірала на мяне з д’ябальскім крыўляннем... Але хто мне растлумачыць, што я тут раблю? Мне здаецца (усё блытаецца ў маіх залішне багатых думках), што я сабе сказаў:
— Устань, хрысціянін! Рымскі імператар не бавіць перадсмяротную хвіліну, зарыўшыся азадкам у пярыну. Sursum corda!* Бутэлькі парожнія. Consummatum est**. Больш тут няма чаго рабіць! Звернемся з прамовай да капусты!
I яшчэ мне здаецца, што я хацеў нарваць часнаку, таму што гэта, як кажуць, надзейны сродак ад чумы, а можа, таму, што мне хацелася падтрымаць гонар ног. Што дакладна, дык гэта тое, што ледзь я крануў нагою (а за ёю следам гэта зрабіла і сядалішча) карміцельку-зямлю, як я адчуў сябе ахопленым чарамі ночы. Неба, падобнае да вялізнага дрэва, круглага і цёмнага, рассцілала нада мною свой арэхавы купал. 3 яго галінаў тысячамі звісалі плады. Мякка пакалыхваючыся і пабліскваючы. быццам яблыкі, зоркі спелі ў цёплым змроку. Плады майго саду здаваліся мне зоркамі. Усе яны нахіляліся да мяне, каб зірнуць на мяне. Я адчуваў, што на мяне ўтаропіліся тысячы вачэй. Ціхія ўсмешкі прабягалі па сунічных градках. У гушчары дрэйа нада мною маленькая груша з залаціста-чырвонымі шчочкамі спявала мне празрыстым і салодкім цурком голасу:
Кусцік кволы Трывай, голы, Забірай!
Як лазовы той расточак, На мяне ўзлязай ахвоча, Каб падняцца проста ў рай. Трывай, мілы, трывай. мілы, Забірай!
* Маем вялікія сэрцы! (лац.)
** Збылося (лац').
I на ўсіх галінах зямнога саду і саду нябеснага хор тоненькіх галасоў, шапатлівых, шчабятлівых, дураслівых, паўтараў:
Трывай, мілы, мацней, мілы!
Тады я апусціў рукі да маёй зямлі і сказаў:
— Хочаш ты мяне? Я цябе хачу.
Я ў маю добрую зямлю, тлустую і рыхлую, закапаўся па локці; яна раставала, быццам грудзі, а я мясіў яе каленьмі і пальцамі. Я ўзяў яе ў ахапак, я выціснуў у ёй свой адбітак, ад ступняў да лба; змайстраваў у ёй сваю пасцель і на ёй разваліўся; расцягнуўся ва ўвесь рост, глядзеў на неба з яго зорнымі гронкамі, разявіўшы рот, нібы чакаў, што якая-небудзь з зорак капне мне пад самы нос. Ліпеньская ноч спявала Песню песняў. Ап’янелы цвыркун крычаў, крычаў, крычаў, не шкадуючы сябе. Голас святога Мартына адзваніў дванаццаць, а магчыма, і чатырнаццаць, а магчыма, і шаснаццаць (ва ўсякім разе гэта быў незвычайны звон). I раптам зоркі, зоркі ўвышыні і зоркі майго саду, распачалі перазвон... О Божа, якая музыка! У мяне раз^ывалася сэрца, а вушы грымелі, як шыбы ў навальніцу. I я бачыў з ямы сваёй, як вырастае Іесеева дрэва: вінаградную лазу, зусім роўную, усю ўсыпаную лісцем, якая падымалася ў мяне з чэрава; і я падымаўся разам з ёю; і мяне суправаджаў увесь мой спеўны сад; на самай верхняй галіне павіслая зорка дрыжала, як прыгнечаная; і задраўшы галаву, каб яе бачыць, я лез яе сарваць, галосячы на ўсё горла:
Глядзі, шашла, Каб ты не пайшла. Смялей, Кала! Яна дайшла!
Богу хвала!
Караскаўся я, трэба меркаваць, добрую частку ночы. Бо спяваў я некалькі гадзін запар, як мне потым расказвалі. Спяваў я ўсялякае, духоўнае і свецкае, і De Profundis*, і эпіталамы39, і ноэлі40, і Laudate**, фанфары і танцы, павучальныя вершы і вольныя песенькі, і пры гэтым іграў на рылях і на валынцы, біў у барабан і трубіў у рог. Перапалоханыя суседзі трымаліся за жываты і гаварылі: