Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
— Ану, смарчок, смарканіся, здымі са свечкі! Ці ты яе дзеля Грамніцаў запаліла? У небе лампада запалілася.
— Раскажы, дзядуля, пра трох птушачак...
(Я люблю, каб мяне прасілі.)
— Тры птушачкі сабраліся ў доўгую дарогу. Тры смелыя сябрукі: Каралёк, Заранка і Жаваранак-дружок. Каралёк, заўсёды жвавы і рухавы, як хлопчык з пальчык, і горды, як Артабан7, першы заўважае ў паветры прыгожы агонь, які коціцца сабе, як прасяное зернетка. Ён — на яго, крычыць: «Я, я! Я злавіў!» A астатнія -— лямантаваць, пішчаць: «Я! я! я!» Але ўжо Каралёк
хапнуў яго на ляту і — стралою ўніз... «Гару, гару! Горача!» Нібы гарачую кашу, Каралёк перакочвае яго ў сваёй дзюбе; не можа больш трываць, разявіў рот, язык у яго аблупіўся; ён агеньчык выплёўвае, пад крыльцы засоўвае. «Ой, ой, гару!» Крыльцы палаюць... ( Ці заўважала ты яго падпаліны і завітыя пёркі?) Заранка зараз жа спяшаецца яму на дапамоіу Яна бярэ дзюбкай вогненнае зерне і беражна хавае ў сваю цёплую камізэльку. Але яе прыгожая камізэлька пачынае чырванець, чырванець, і крычыць Заранка: «Не магу больш, не магу! Я сукеначку прапаліла!» Тут падлятае Жаваранак, храбры дружок, хапае на ляту агонь, які ўжо даваў драла на нябёсы, і хутка, спрытна, трапна, стралою падае на зямлю і закопвае дзюбай сонечнае зерне ў нашы мёрзлыя барозны, якія так і млеюць ад задавальнення...
Казка мая скончана. Цяпер лапоча Гладзі. На выхадзе з горада я пасадзіў яе сабе на плечы, каб узабрацца на ўзгорак. Неба хмарнае, снег пад нагамі храбусціць. Кусты і чэзлыя дрэўцы з мізэрнымі костачкамі набітыя беллю. Дым над хацінамі падымаецца слупом, сіні і млявы. Нідзе ні гуку, чутна толькі мая жабка. Мы дасягаем вяршыні. Ля ног маіх — мой горад, які лянівая Іона і абібок Беўрон абвіваюць сваімі стужкамі. Нават увесь завалены снегам, увесь застылы, азяблы і прамёрзлы, ён грэе мне душу кожны раз, як толькі я яго ўбачу.
Горад прыгожых водбліскаў і плаўных пагоркаў... Вакол цябе, пераплятаючыся, быццам саломіны гнязда, уюцца пяшчотныя лініі апрацаваных схілаў. Прадаўгаватыя хвалі лясістых гор мякка хістаюцца, у пяць ці шэсць радоў; удалечыні яны сінія; можна падумаць — мора. Але гэта не тая вераломная стыхія, якая шпурляла ітакійца Уліса8 і яго судны. Hi віхураў. Hi інтрыг. Усё спакойна. Толькі дзе-нідзе нібыта ўздых уздымае грудзі пагорка. 3 хвалі на хвалю пераходзяць прамыя дарогі, не спяшаючыся, пакідаючы за сабою быццам карабельны след. На грэбені зыбу, здалёк, узнімаюцца мачты везлэйскай Магдаліны. А зусім побач, на выгіне звілістай Іоны, басвільскія скалы высоўваюць з нетраў свае дзічыныя іклы. У лагчыне, у акружэнні пагоркаў, горад, нядбайны і ўбраны, схіляе над вадою свае сады, свае хаціны, свае лахманы, свае каштоўнасці, бруд і гармонію свайго распасцёртага цела, і сваю галаву, увенчаную карункавай вежай...
Так я любуюся ракавінай, пры якой я слімак. Званы маёй !і,арквы гучаць у даліне; іх чысты голас разліваецца, як хрустальная плынь, у тонкім марозным паветры. I пакуль я квятую душой, наталяюся іх музыкай, раптам сонечная паласа рассякае шэрую абалонку, што закрывае неба. I ў гэтае самае імгненне мая Гладзі пляскае ў ладкі і крычыць:
— Дзядуля, я яго чую! Жаваранак, жаваранак!..
Тады я смяюся шчасліва пры яе звонкім галасочку, цалую яе і кажу:
— Чую яго і я. Птушачка вясновая мая...
ГЛАВА ДРУГАЯ
Ао.юга, або Пастух, воўк і ягня
Ведаем вашых ягнят:
Пусці іх утраіх — воўка з'ядуць.
Сярэдзіна лютага
Мой склеп хутка будзе пусты. Салдаты, якіх пан дэ Невер, наш герцаг, прыслаў для нашай абароны, якраз узяліся за маю апошнюю бочачку. He трацьма часу, ідзем піць разам з імі! Бяднець я згодзен, але бяднець весела. He ўпершыню! I калі на тое літасць Божая, дык і не апошні раз...
Слаўны народ! Яны засмучаюцца яшчэ больш за мяне, калі я ім паведамляю, што вільгаць убывае. Той-сёй з маіх суседзяў ставіцца да гэтага трагічна. А я перастаў, мяне не здзівіш: я даволі бываў на сваім вяку ў тэатры, я ўжо не ўспрымаю сур’ёзна скамарохаў. I наглядзеўся ж я на гэтыя морды, з тых часоў як жыву на свеце, — на швейцарцаў, на немцаў, на гасконцаў, на латарынгцаў,— баявое быдла, у збруі і са зброяй, саранчу, галодных сабак, век гатовых грызці чалавечыну! Хто калі мог зразумець, за што яны ваююць? Учора — за караля, сёння — за лігу9. To гэта святошы, то гэта гугеноты. Усе яны адной масці! Лепшы з іх і вяроўкі не варты, каб яго павесіць. Але хіба ёсць для нас розніца, які жулік махлярыць пры двары? А піто да іх прэтэнзіі ўцягваць у свае справы Госпада Бога... не ўжо, мілыя мае галубочкі, Госпада Бога вы не чапайце! Ён чалавек у гадах. Калі скура ў вас свярбіць, чухайцеся самі, Бог без вас абыдзецца. He бязрукі мо. Пачухаецна, калі яму захочацца...
Горш за ўсё тое, што яны і мяне хочуць прымусіць строіць з імі дурня! Божа, я цябе шаную і на цябе спадзяюся, пры ўсёй маёй сціпласці, што мы з табою бачымся не адзін раз на дзень, калі толькі верыць добрай гальскай прымаўцы: «Хто п’е многа, бачыць Бога». Але мне ніколі ў галаву не прыйшло б гаварыць, як гэтыя пустабрэхі, што я з габою добра знаёмы. што ты мне радня, што ўсе свае клопаты ты ўсклаў на мяне. Ты ўжо мне дазволь не турбаваць цябе; і адзінае, аб чым я цябе прашу, — гэта каб і ты абышоўся са мною гэтак жа. Нам абодвум хопіць работы, кожнаму на сваёй гаспадарцы, табе — у тваім сусвеце, і мне — у маім маленькім свеце. Божа, ты мне даў волю. Я плачу габе тым жа. А гэтыя вось гультаі хочуць, каб я распараджаўся замест цябе, каб я гаварыў ад твайго імя, каб я выказаўся, якім чынам цябе можна спазнаць, і каб таго, хто спазнае цябе інакш. я аб’явіў ворагам і тваім і маім!.. Маім? Знайшлі дурня! У мяне ворагаў няма. Усе людзі мне сябры. Калі яны ваююць, гэта іх добрая воля. Што да мяне, дык я выходжу з гульні, Так, але каб
гэта ды было магчыма! У тым жа і бяда, што яны не даюць, мярзотнікі. Калі каму-небудзь з іх я не стану ворагам, дык ворагамі мне стануць і тыя і другія. Але няхай; калі, сярод двух станаў, я буду заўсёды біты, пачнем біць і мы! Я гатоў. Чым падстаўляць бакі, бакі, бакі, распусцім лепш мы самі кулакі.
Але хто мне растлумачыць, для чаго заведзены на зямлі ўсе гэтыя жывёліны, гэтыя рылы-дурылы, гэтыя палітыкі, феадалы, нашай Францыі аб’ядалы, якія, рассыпаючыся ў пахвале, рабуюць яе на кожным вугле і, пакусваючы наша серабро, прыглядаюць і суседняе дабро, спакушаюцца на Германію, квапяцца на Італію і ў гінекей10 да Вялікага Турка нос сунуць, гатовыя праглынуць палову ўсёй зямлі, а самі і капусты на ёй пасадзіць не ўмеюць!.. Хопіць, мой дружа, супакойся, злавацца не трэба! Усё добра і так, як яно ёсць... пакуль мы яго не палепшым (а гэта мы зробім пры першай магчымасці). Няма такога паганага стварэння, якое не было б чаго-небудзь вартае. Чуў я, што аднойчы Гасподзь Бог (што гэта я, Божа, толькі пра цябе сёння і гавару?), з Пятром прагульваючыся разам, убачыў у Беянскім прадмесці* — сядзіць жанчына, склаўшы рукі, і памірае ад нуды. I так яна сумавала, што наш Айцец, пашнарыўшы ад дабрыні сардэчнай, выняў, кажуць, з кішэні сотню вошай, кінуў іх ёй і сказаў: «На табе, дачка мая, пазабаўляйся!» I вось жанчына, схамянуўшыся, пачала паляваць; і кожны раз, як ёй удавалася падчапіць звярынку, яна смяялася ад задавальнення. Такая ж міласць, напэўна, і ў тым, што неба нас узнагародзіла, дзеля нашай пацехі, гэтымі двухногімі жывёламі, якія дзяруць з нас шкуру. Дык будзем жа вясёлымі, ха-ха! Гніды, кажуць, прыкмета здароўя. (Гніды — гэта наша панства.) Узрадуемся, браткі, бо ў такім разе няма нікога здаравейшага за нас... I потым, я вам скажу (на вушка): «Цярпенне! Наша возьме. Халады, маразы, свалата лагерная і прыдворная пастаяць і пройдуць. Добрая зямля застанецца, і мы, каб на ёй радзіла. Яна за адзін прыплод з лішкам сваё верне... А пакуль даканаем маю бочачку! Трэба вызваліць месца для новага ўраджаю».
Мая дачка Марціна мне кажа:
— Ты хвалько. Цябе паслухаць, дык можна падумаць, што ты толькі горлам і ўмееш браць: быць разявакам, мянціць языком, пазяхаць ад смагі ды варон лавіць; што ты спіш і бачыш, як бы гульнуць, што ты гатоў піць як у прорву; а ты і дня не пражывеш без работы. Табе хацелася б, каб цябе лічылі ветрагонам, сарвігалавой, марнатраўцам, гулякам, які не ведае, што ў яго ў кашальку, туга ён набіты ці злёгку; а сам бы захварэў, калі б у цябе на працягу дня ўсялякі занятак не адзвоньваў свой час, як на курантах; ты
* Беян, або Віфлеем — прадмесце Кламсі.— Р. Р.
ведаеш да апошняй капейкі ўсё, што выдаткаваў з мінулага Вялікадня, і яшчэ не з’явіўся на свет той чалавек, які б цябе ашукаў... Праснячок, дурненькая галоўка! Палюбуйцеся гэтым ягняткам! Ведаем вашых ягнят: пусці іх утраіх — воўка з’ядуць...
Я смяюся, я не пярэчу пані зубатай. Яна мае рацьпо! Дарэмна яна ўсё гэта гаворыць. Але жанчына маўчыць толькі аб тым, чаго не ведае. А мяне яна ведае, я ж яе змайстраваў... Чаго ўжо Кала Бруньён, прызнайся, стары ветрагон: як ты там не дурыся, ніколі табе не быць зусім дуркаватым. Вядома, і ў цябе, як у кожнага, ёсць дурыкі за пазухай, і ты іх выпадкамі паказваеш, але ты іх хаваеш адразу, калі табе патрэбны вольныя рукі і ясная галава для працы. Як у любога француза, у цябе вельмі трывала сядзяць у мазгаўні пачуццё парадку і розум, што ты, дзеля забавы, можаш і пасваволіць: рызыкоўна гэта толькі для дурняў, якія глядзяць на цябе, разявіўшы раты, і надумаліся б пераймаць твае звычкі. Пышныя прамовы, гучныя вершы, неверагодныя задумы — усё гэта вельмі прыемна: натхняешся, запальваешся. Але пры гэтым мы палім толькі вецце; а самі дровы, у хляве складзеныя, мы не чапаем. Фантазія мая ажыўляецца і задае спектакль майму розуму, які яе сузірае, зручна рассеўшыся. Усё мне цікава. Тэатрам мне служыць сусвет, і я, не ўстаючы з крэсла, гляджу камедыю: пляскаю Матамору ці Франкатрыпэ, пацяшаюся турнірамі і царскімі ўрачыстасцямі, крычу «біс!» усім гэтым людзям, якія ломяць сабе шыю. Гэта яны, каб задаволіць нас! Каб узмацніць задавальненне, я раблю выгляд, быццам і сам удзельнічаю ў забаве і веру ёй. Дзе там! Я веру ўсяму гэтаму роўна настолькі, наколькі мне было б займальна. Гэтак жа вось, як слухаю казкі пра фей. I ёсць не толькі феі... Ёсць важны пан, што жыве ў Эмпірэі". Мы яго шануем вельмі; калі ён ідзе па нашых вуліцах, а паперадзе яго нясуць крыж і харугву з песнапеннем, мы пакрываем белымі прасцінамі сцены нашьгх хат. Але паміж намі... Балбатун, прыкусі язык! Тут пахне кастром... Божа, я нічога не сказаў! Я здымаю перад табою капялюш...