Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
Але пакуль усе былі занятыя Гладзі, Марціна (з жанчынамі вечныя гісторыі), каб выратаваць сваю авечку, кінулася таксама ўніз па адхоне, бягом, слізком, кулём, са спадніцай, задранай да шыі, паказваючы ворагам свае эмпірэі, усход і захад, усё зараз, усё неба напаказ і, у ззянні промняў, зорку ночы цёмнай. Яе поспех быў непараўнаны. Але яна не збянтэжылася, забрала сваю Гладзі, расцалавала і адшлёпала.
Натхнёны яе таямніцамі, не слухаючыся свайго капітана, здаравенны салдат саскочыў у роў і кінуўся да яе бегма. Яна спынілася. Мы са сцяны кінулі ёй памяло. Яна яго ўзяла і смела на ворага пайшла, і — раз! раз! вось як у нас! — залётнік спалохаўся і — бі! валі! — памчаўся,— грыміце трубы і барабаны! Трыумфатарку падчапілі, разам з дзіцёнкам, пры смеху звонкім; і, ганаровы, як паўлін, я цягнуў вяроўку, якая падымала маю шальмоўку, што асляпіла варожыя вочы зоркаю паўночы.
Яшчэ тыдзень пайшоў на размовы. (Для гаворкі любая зачэпка знойдзецца.) Фальшывая чутка аб набліжэнні пана дэ Невера нас, нарэшце, прывяла да згоды; і мір у выніку абышоўся танна: мы
абяцалі везлэйцам дзесяціну з будучага збору вінаграду. Добра абяцаць тое, чаго няма, што яшчэ будзе... Магчыма, яго і не будзе; ва ўсякім разе, нямала вады пад мостам працячэ, і нямала віна — у наш шлунак.
Такім чынам, абодва бакі былі вельмі задаволены адзін адным, a сабой дык найбольш. Але не паспелі мы абсохнуць пасля ліўня, як папалі пад новы дождж. У самую ноч пасля заключэння міру на небе з’явіўся знак. У дзесяць гадзін ён паказаўся з-за Самбера, дзе ён хаваўся, і, слізгаючы па зорным лузе, працягнуўся, як змяя, да Сен-П’ер-дзю-Мона. 3 выгляду ён нагадваў меч, і вастрыё ў яго было як факел, з дымнымі языкамі. А дзяржальна трымала рука, пальцы якой заканчваліся страшэннымі галовамі. На безыменным пальцы была жанчына з распушчанымі валасамі. I шырыня мяча была: ля дзяржальна — пядзя; ля вастрыя — сем-восем ліній; пасярэдзіне — дзве цалі і тры лініі, роўна. I колер яго быў крывавы, барвовы, прыпухлы, як рана на целе. Усе мы задралі ў неба галовы, разявілі раты; чуўся скрыгат зубоў. I абодва станы гадалі, якому з іх пагражае прарочы знак. I мы былі цвёрда перакананы, што таму. Але ва ўсіх мароз па скуры прабягаў. Акрамя мяне. Мне не было страшна. Трэба сказаць, што я нічога не бачыў, я лёг у ложак у дзевяць гадзін. Але лёг па календары, бо гэта была дата, указаная для прыёму лекаў; а дзе б я ні быў, раз каляндар загадвае, я зусім не пярэчу, бо гэта нябесная запаведзь. Але паколькі мне ўсё расказалі, дык гэта ўсё роўна, як быццам я бачыў сам. Я і запісаў.
Калі мір быў падпісаны, непрыяцелі і прыяцелі селі разам баляваць. I так як падаспеў канец посту, дык разгавеліся на ўсю сілу. 3 навакольных вёсак да нас наплыло багата, каб адсвяткаваць наша вызваленне, і ежы і едакоў. Гэта быў вялікі дзень. Стол быў накрыты ва ўсю даўжыню сцен. Пададзены былі тры вепраняты, засмажаныя цалкам, начыненыя вострай крышанкай з вепруковых вантробаў і чапурынай пячонкі; духмяныя шынкі, вэнджаныя на ядлоўцавым вецці; заечыя і свіныя паштэты, прыпраўленыя часнаком і лаўровым лістом; трыбухі і сасіскі; шчупакі і ўліткі; рубцы, чорнае рагу, такое, што ад аднаго паху казытала ў мазгах; і цялячыя галовы, якія раставалі на языку; і неапаленыя купіны праперчаных ракаў, што смаляць вам горла; a да іх, каб яго змякчыць, салаты з нямецкай цыбуляй і воцатам, і добрыя віны — шапот, мандр, вафію; а на дэсерт — белая сыракваша, халодная, пругкая, якая расплывалася ў роце; і сухары, якія вам высмоктвалі поўную шклянку, зараз, як губка.
Ніхто не ўстаў з-за стала, пакуль не з’еў усё датла. Благаславёны Божа, які даў нам магчымасць у такую цесную прастору, у мех нашага жывата, загружаць без меры напоі і стравы! Асабліва добрым было спаборніцтва паміж манахам Куцавухам ад святога Мартына Везлэйскага, які суправаджаў везлэйцаў (гэтым вялікім
назіральнікам, які, кажуць, першым вызначыў што, не задраўшы хваста, асёл не можа раскрыць рота), і нашым, не аслом, а айцом Генекенам, які сцвярджаў, што некалі ён, відаць, быў карпам ці шчупаком, так яму ненавісная вада, якой ён, верагодна, вельмі многа выпіў у мінулым жыцці. Словам, калі мы ўсталі з-за стала, везлэйцы і кламсійцы, мы паважалі адзін аднаго намнога больш, чым за супам: чалавек пазнаецца за сталом. Хто любіць добрае, таго і я люблю: ён добры бургундзец.
Нарэшце, каб канчаткова нас здружыць, у той час як мы пераварвалі абед, з’явіліся падмацаванні, высланыя панам дэ Неверам для нашай абароны. Нам зрабілася вельмі весела; і абодва нашы станы вельмі далікатна папрасілі іх вярнуцца назад. Яны не сталі ўпірацца і пакінулі нас прысаромленыя, як сабакі, якіх авечкі паслалі пасвіцца. I мы гаварылі абдымаючыся:
— I дурні ж мы былі, што ваявалі дзеля нашых ахоўнікаў! Калі б у нас не было ворагаў, яны іх прыдумалі б, далібог, каб нас абараняць! Шчыра дзякуем! Ратуй нас, Божа, ад нашых вырагавальнікаў! Мы і самі сябе выратуем. Бедныя авечкі! Калі б нам сцерагчыся толькі воўка, наша доля была б не такая ўжо і дрэнная. Але хто нас засцеражэ ад пастуха?
ГЛАВА ТРЭЦЯЯ
Брэўскі кюрэ
Першага красавіка
Як толькі дарогі ачысціліся ад гэтых нянрошаных гасцей, я намерыўся схадзіць неадкладна нраведаць майго Шамая ў ягонай вёсцы. He тое каб я вельмі за яго турбаваўся. Гэты маладзец за сябе пастаяць умее! Але як-ніяк на душы спакайней, калі пабачыш на свае вочы далёкага сябра... I потым неабходна было размяць ногі.
Вось я і сабраўся, нікому нічога не кажучы, і ішоў сабе, пасвістваючы, берагам рэчкі, якая вілася ўздоўж лясістых пагоркаў. На свежае лісце падалі кружочкі благаславёнага дожджычку, вясенніх слёз, які то перастане, то зноў забарабаніць. Улюблёная вавёрка мяўкала ў галінах. Гусі лапаталі на лугах. Дразды заліваліся ва ўсю моц, а сінічка-невялічка размаўляла: «ці-ці-цю».
Дарогаю я надумаў запыніцца, каб прыхапіць з сабою ў Дарнесі другога майго сябра, нагарыуса, мэтра Паяра: нібы Грацыі, мы бываем у іюўным складзе толькі ўтраіх. Я яго заспеў у канторы, калі ён запісваў у кнігу надвор’е на сёння, сны, якія прысніў, і погляды свае на палітыку. Побач з ім ляжала раскрытай, каля «De Legibus»*, кніга «Прароцтваў пана Настрадамуса»16. Калі ўсё жыц-
* «А6 законах» (лац.).
цё сядзіш у адзіноце, дух стараецца адыграцца і пачынае вандраваць па раўнінах летуценняў і ў нетрах успамінаў; і хоць рухае не ён зямны воз, ён чытае наперад яго лёс. Усё, кажуць, прадвызначана; я ў гэта веру, але прызнаюся, што ўмею вычытваць у «Цэнтурыях» будучыню толькі тады, калі яна ўжо збылася.
Убачыўшы мяне. шаноўны Паяр заззяў; і ўся хата з верху да нізу напоўнілася нашым смехам. Мне кожны раз радуе вока гэты чалавечак, пузаценькі, з рабым тварам, таўсташчокі, з чырвоным носам, з маршчынкамі вакол жывых і хітрых вачэй, з выглядам хмурным, ён заўсёды бурчыць на пагоду, на людскую пароду, але, па сутнасці, вялікі весялун і зубаскал і яшчэ большы забаўнік, чым я сам. Для яго сапраўднае задавальненне адпусціць вам са строгім выглядам страшэнную загагуліну. I люба на яго глядзець, калі ён велічна сядзіць за сталом з бутэлькай, завучы Кома і Мома17 і зацягваючы песеньку. Радуючыся мне, ён трымаў мяне за руку сваімі тоўстымі і няўклюднымі рукамі, але шустрымі, як і ён сам; яны па-д’ябальску лоўка ўмеюць спраўляцца з усякімі інструментамі, пілаваць, склюдаваць, пераплятаць, сталярнічаць. Ён усё ў хаце змайстраваў сам: і ўсё гэта непрыгожае, але ўсё — яго работа; і, прыгожае ці не, гэта яго партрэт.
Каб не здрадзіць звычцьі, ён паскардзіўся на тое, на сёе; а я насуперак пахваліў і сёе і тое. Ён — доктар Усяганьб, а я — Усяхвал; такія нашы ролі. Ён пабурчэў на сваіх кліентаў; і, вядома, нельга не прызнаць, што яны не вельмі рупліва яму плацяць: бо некаторым з гэтых даўпэў ужо па трыццаць пяць гадоў; а ён, хоць і зацікаўлены ў гэтым, не спяшаецца іх спаганяць. Іншыя калі і расплачваюцца, дык выпадкова, калі ўздумаюць, натурай: кошык яек, пара куранят. Такі ўжо звычай; і палічылі б абразай, калі б ён стаў раптам спаганяць грошы. Ён бурчыць, але не спрачаецца; і мне здаецца, што на іх месцы ён рабіў бы ўсё гэтак жа.
На яго шчасце, жыць яму ёсць за што. Маёмасць кругленькая, нясе яйкі. Патрэб мала. Стары бабыль; за спадніцамі не ганяецца; а што да багатага стала, дык Прырода ў нас аб гэтым паклапацілася, — у нас на палетках накрыты стол. Нашы вінаграднікі, нашы трусятнікі, нашы пладовыя сады, нашы рыбныя садкі — кладоўка багатая. Больш за ўсё ён траціцца на кнігі, якія калі і паказвае, дык здалёк (не любіць даваць іх напавер, жывёліна), і для свайго захаплення — глядзіць на месяц (свавольнік!) у гэтакую трубу, якія з нядаўніх часоў прывозяць з Галандыі. У сябе на гарышчы, на даху, пасярод комінаў, ён змайстраваў рухомую пляцоўку, адкуль важна сузірае кругаварот зямлі; ён стараецца вычытаць у ёй, без асаблівага толку, азбуку нашых лёсаў. Дарэчы, сам ён у гэта не верыць, але яму падабаецца верыць. I тут я яго разумею: прыемна глядзець з акна, як праходзяць зоркі над галавой, быццам паненкі па маставой; ім прыпісваеш гісторыі, раманы, інтрыгі; і праўда гэта ці няпраўда, а цікавей, чым усялякія кнігі.
Мы доўга спрачаліся аб цудзе, аб крывава-палымяным мячы, які ў мінулую сераду ноччу людзі бачылі на свае вочы. I кожны з нас тлумачыў знак на свой лад; вядома, кожны даказваў з пенай на губах, што на яго баку праўда. Але нарэшце высветлілася з абодвух бакоў, што нічога не бачылі ні я, ні ён. Бо якраз у гэты вечар мой астролаг за сваім інструментам задрамаў на гадзінку. Калі бачыш, што не ты адзін у дурнях, мірышся са сваёю доляй. Мы памірыліся з ёю весела.
I мы рушылі ў дарогу, цвёрда дамовіўшыся ўтаіць гэты выпадак ад нашага кюрэ. Мы ішлі палямі, разглядваючы маладыя парасткі, ружовыя галінкі кустоў, птушак, што вілі сабе гнёзды, і ястраба над раўнінай, які кружыў у небе. Мы ўспаміналі, смяяліся з таго, як слаўна разыгралі мы аднойчы Шамая. Некалькі месяцаў запар мы з Паярам са скуры вылузваліся, навучаючы дразда ў клетцы гугеноцкаму песнапенню. Потым пусцілі яго ў сад да пана кюрэ. Трохі абжыўшыся там, ён стаў настаўнікам іншых драздоў на вёсцы. I Шамай, якому іхні харал не даваў спакою, калі ён чытаў свой малітоўнік, жагнаўся, цураўся, думаў, што д’ябал да яго ў сад забраўся, заклінаў яго і ў лютасці сваёй, стаіўшыся за аканіцай, падстрэльваў нячысціка. Зрэшты, ён не вельмі ад гэтага пакутаваў. Таму што, забіўшы д’ябла, ён яго з’ядаў.