Кала Бруньён  Рамэн Ралан

Кала Бруньён

Рамэн Ралан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2001
55.06 МБ
Гамонячы, мы нарэшце прыйшлі.
Брэў, здавалася, спаў. Хаты ўздоўж вуліцы пазяхалі, разявіўшы дзверы, пад сонейкам прыгожым у вочы прахожым. Адзіным чалавечым тварам быў над раўчуком зад хлопчыка, які прахалоджваўся, спусціўшы портачкі. Але па меры таго як мы з Паярам, узяўшыся пад рукі і размаўляючы, падыходзілі ўсё бліжэй да сярэдзіны мястэчка, крочачы па дарозе, усланай саломай і каравяком, да нас усё мацней даносілася нібыта гудзенне раззлаваных пчол. I калі мы выйшлі на цвінтар, ён аказаўся запоўнены людзьмі, якія размахвалі рукамі, шумелі і галасілі. Пасярэдзіне, ля весніц свайго саду, Шамай, чырвоны ад злосці, роў, пагражаючы прыхаджанам кулакамі. Мы стараліся зразумець, што здарылася, але чулі толькі гул галасоў:
«Вусені, жукі, мышы-палёўкі... Божа, пачуй нас толкам...»
А Шамай крычаў;
— He! He! Я не пайду!
А натоўп:
— Разбі цябе гром! Поп ты наш ці не? Адказвай: так ці не? Калі ты наш non, — а ты наш non, — дык ты нам і служыш.
А Шамай:
— Валацугі! Я служу Богу, а не вам...
Гоман быў вялікі. Шамай, каб спыніць яго, зачыніў з трэскам весніцы перад носам у сваіх «авечак»; праз лёсткі яшчэ раз мільганулі яго рукі, з якіх адна па прывычцы ялейна акрапляла
народ дажджом благаславення, а другая ўздымала над зямлёю гром пракляцця. Напаследак у акне хаты паказаліся яго круглы жывот і чатырохвугольны твар, які, не здолеўшы перакрычаць злосны натоўп, люта вытыркнуў яму ў адказ доўгі нос. Затым аканіцы рэзка зачыніліся, і хата прыняла непраглядны від. Крыкуны стаміліся, пляц апусцеў; і мы, абагнуўшы парадзелых зяізак, маглі, нарэшце, пастукацца ў дзверы Шамая.
Стукаліся мы доўга. Упартая жывёліна не хацела адчыняць.
— Гэй! Пан кюрэ!
Колькі мы ні клікалі (змененым голасам, каб пацешыцца);
— Мэтр Шамай, вы дома?
— К чорту! Няма мяне дома!
I так як мы ўпарціліся:
— Ідзіце прэч! Калі вы не выберацеся з майго парога, я вас, сабачую плойму, ахрышчу па-свойму.
Ён ледзь не апаражніў на нас свой рукамыйнік. Мы крыкнулі:
— Шамай, ты б хоць віном!
Пры гэтых словах, як цуд, навальніца сціхла. Пунсовая, што сонца, свяцілася абрадаваная фізіяномія Шамая:
— Святыя ўгоднікі! Бруньён, Паяр, гэта вы? А я во ледзь не нарабіў бяды! Ах вы, жартаўнікі праклятыя! Чаму ж вы не сказалі?
I ён, як лавіна, скочваецца па лесвіцы.
— Заходзьце! Заходзьце! Будзьце благаславёныя! Дайце ж я вас расцалую! Мілыя мае, як жа я рады бачыць чалавечыя твары пасля ўсіх гэтых малпаў. Бачылі вы, што яны тут вытанцоўвалі? Няхай сабе танцуюць, колькі ім захочацца, я з месца не зрушуся. Пайшлі наверх, вып’ем. Вам, нябось, горача. Патрабаваць, каб я пайшоў са святымі дарамі! Хутка дождж: мы з Госпадам Богам вымаклі б да нітачкі. Ці мы ў іх на жалаванні? Ці я падзёншчык? Абыходзіцца са служкай Божым, як з парабкам! Дармаеды! Я прызначаны ахоўваць іхнія душы, а не іх палі,
— Паслухай, — спыталіся мы, — пра што гэта ты? На каго гэта ты так уз’еўся?
— Пайшлі, пайшлі наверх,— сказаў ён.— Там нам будзе зручней. Але найперш трэба выпіць. Я не магу, я задыхаюся. Як вам падабаецца гэтае віно? Далібог, яно не з самых горшых. Паверыце ці не, сябры мае, што гэтым жывёлам трэба, каб я кожны дзень, пачынаючы ад Вялікадня і да самага Ушэсця, служыў малебны... Чаму б не ад Вадохрышча да Новага года?.. I гэга дзеля жукоў!
— Жукоў! — сказалі мы.— Вось ты дык сапраўды быццам муху забіў. Ты загаворваешся, Шамай.
— Я не загаворваюся,— усклікнуў ён абурана.— He, ведаеце, гэта ўжо занадта! Я павінен зносіць усе іхнія вар’яцтвы, я ж яшчэ і вар’ят!
— Тады растлумач, як чалавек разумны.
— Вам лёгка гаварыць,— адказваў ён, злосна выціраючы твар.— Я павінен заставацца спакойным, калі нас тармосяць, мяне
і Госпада Бога, Госпада Бога і мяне, увесь Божы дзень, каб мы патуралі іхнім бязглузды.м выдумкам! Няхай будзе вам вядома (ух, я задыхнуся, дакладна!), што гэтыя паганцы, якія на грош не ставяць вечнае выратаванне і не абмываюць ні душы свае, ні ногі, патрабуюць ад свайго кюрэ, каб ён здабываў для іх і дождж і добрае надвор’е. Я павінен загадваць сонцу, месяцу: «Крышачку цяпла, вадзіцы; хопіць, даволі; крышачку сонейка, і каб было мяккае, злёгку прытуманенае; лёгкі ветрык, галоўнае — без маразоў; яшчэ паліўку, Святы Божа, для майго вінаграду; стой, хопіць мачыць! A цяпер, будзь ласкавы, падагрэць...» Паслухаеш гэтых гультаёў, дык на Госпада Бога застаецца стаць падобным, пад бізуном малітвы, на рабочага асла, які ходзіць па крузе і напампоўвае ваду. У дадатак (гэта лепш за ўсё!) яны і паміж сабою не маюць згоды: аднаму патрэбен дождж, другому сонца. 1 вось яны склікаюць святых на падмогу. Іх там трыццаць сем, палівальшчыкаў. На чале выступае з кап’ём у руцэ Медард-свяціцель, вялікі мачыцель. На тым баку іх толькі двое: святы Раймунд і святы Дэадат, каб разганяць хмары. Але спяшаюцца на выручку святы Улас-ветрагон, Хрыстафорградаборца, Валяр’ян-навальніцаглыт, Аўраліян-грамарэз, святы Клар-санцадар. У небе разлад. Усе гэтыя важныя асобы ідуць на кулачкі. Святыя Сусана, Алена і Схаластыка рвуць адна адну на шматкі. He ведае і сам Гасподзь Бог, хто б са святых іут дапамог. A калі Бог не ведае, дык'адкуль ведаць кюрэ? Бедны кюрэ! Зрэшты я ў баку ад бітвы. Я тут для таго, каб перадаваць малітвы. А хто Авель, хто Каін, вырашае гаспадар. Таму я нічога не стаў бы гаварыць (хоць, між намі, гэтае ідалапаклонства мне агіднае. Ісус міласцівы, ці ты дарэмна паміраў?), калі б гэтыя валацугі мяне ды хоць не ўцягвалі ў нябесную калатнечу. Але яны проста з глузду з’ехалі, яны хочуць карыстацца мною і святым крыжам як талісманам, супраць усяго, што ім пагражае заганай. To гэта папукі, якія ў іх зжыраюць збожжа ў свірнах. Хрэсны ход, заклінанні, малітвы святому Нікасію. Марозны снежаньскі дзень, снегу па пахі: я схапіў прастрэл... To гэтыя вусені. Малітвы святой Гертрудзе, хрэсны ход. На дварэ сакавік: град, талы снег, імжа; я ахрып, кашляю да гэтага часу... Сёння — жукі. Зноў хрэсны ход! Я павінен абыходзіць іхнія сады (свілцовы санцапёк, хмары пузатыя і шызыя, як мухі, будзе навальніца, самая пара падхапіць запаленне лёгкіх) і павінен распяваць: «ІЬі ceciderunt усе, хто творыць беззаконне, atque адрынуты sunt і не ўзмогуць stare...»* Гэта ж адрынуты буду я! «ІЬі cecidit** Шамай Баціст, па мянушцы Салодкі, кюрэ...» He, не, не, шчыра дзякую! Мне спяшацца няма куды. Самы вясёлы жарт, і той прыядаецца. Ці мой юіопат, скажыце, калі ласка, труціць ім вусеняў? Калі жукі ім шкодзяць, няхай яны абязжучваюцца самі, гультаі гэтыя! Беражонага Бог беражэ. Было б вельмі проста скласці рукі і
*Псалом 36: «Тамо подоша всн делаюшнн беззаконне, нзрнновенн быша н не возмогут статн».
** Тамо паде.
казаць кюрэ: «Выканай тое, выканай гэта!» Я выконваю волю Божую і маю: я п’ю. Я п’ю. Піце і вы... А яны, калі хочуць, няхай асаджваюць мой дом. Сябры мае, мне ўсё роўна; няхай будзе цвёрда вырашана, што яны раней да мяне павернуцца тылам, чым я сваім тылам у гэтым крэсле. Давайце піць віно!
Ён узяўся за вінапіцце, стаміўшыся ад доўгага красамоўства. I мы разам з ім прачысцілі горла і паднялі шклянкі, сузіраючы праз іх нябёсы і наш лёс, якія ўяўляліся нам ружовымі. Некалькі хвілін панавала цішыня. Толькі Паяр пацмокваў языком, ды ў тоўстай шыі ў Шамая булькала віно. Ён піў залпам, а Паяр глыточкамі. Шамай, калі віно знікала ў яго дзюрцы, выдаваў «Ха!», падымаючы вочы ўгору. Паяр аглядваў сваю шклянку і зверху і знізу, на цень і на святло, пасмоктваў, пасопваў, піў і паднябеннем. і носам, і вокам. Я ж цешыўся і півам і півунамі: маё задавальненне ўзмацнялася іхнім задавальненнем і сузіраннем іх: піць і бачыць — асаблівы смак, каралеўскі знак. Але гэта мне не перашкаджала старанна падганяць і маю шкляначку. I мы, усе трое, ішлі бадзёра ў ногу; ніхто не скардзіўся на дарогу!.. Але хто б мог падумаць? У выніку, паддаўшы на павароце, усіх абагнаў, здзівіўшы свет, пан заканавед.
Калі сутарэнная раса пяшчотна змякчыла нашы горлы і вярнула бадзёрасць жыццёвым сілам, нашы душы расцвілі, і твары таксама. Аблакаціўшыся ля расчыненага акна, мы з незвычайным замілаваннем любаваліся маладой вясною на палетках, вясёлым сонцам на пяшчотна апераных таполях, прыкрытай у глыбіні даліны Іонай, якая кружыць і кружыць сярод лугоў, нібы рэзвы сабачка, і нам чуваць было, як галосяць прачкі, і пранікі чвякаюць, і качкі кракаюць. I Шамай, прасвятлеўшы тварам, казаў, пашчыпваючы нас за локці:
— Як хораша жыць у гэтым краі! Благаславёны Гасподзь нябесны, што даў нам з вамі нарадзіцца тут. Ну, ці ёсць што-небудзь мілейшае, весялейшае, гірыемнейшае, чароўнейшае, смачнейшае, тлусцейшае, сакавіцейшае і мілавіднейшае! У мяне слёзы на вачах перад вось гэтым даляглядам. Так бы і з’еў яго, буду я гадам!
Мы згадзіліся пакорліва, кіўком падбародка, як раптам ён выбухнуў:
— I на якога чорта прыйшло яму ў галаву напладзіць у такім краі гэтых жывёлін! Ён, вядома, мае рацыю. Ён ведае, што робіць, трэба верыць... але я хацеў бы, прызнаюся, каб ён не меў рацыі і каб мае прыхаджане жылі ў д’ябла, дзе захочуць, у інкаў ці ў падышаха,— месца знойдуць, няхай толькі адсюль пойдуць!
Мы яму сказалі:
— Шамай, яны паўсюль аднолькавыя. He гэтыя, дык іншыя! Навошта мяняць?
— Відаць,— працягваў Шамай,— яны створаны не для таго, каб я іх ратаваў, а для майго выратавання, каб я яшчэ на зямлі
замаліў свае грахі. Згадзіцеся, кумы мае, згадзіцеся, што няма паскуднейшага рамяства за рамяство вясковага кюрэ, які сіліцца ўкараніць ісціны Божыя гэтым мізэрным тупіцам у іх мазгавешкі таўстаскурыя. Колькі ні сілкуй іх сокам Евангелля і не совай іхнім дзецям цыцку катэхізіса,— як толькі яны глынуць малака, яно ў іх выходзіць праз нос; гэтым шырокім зяпам патрэбен корм просты. Яны вам пажуюць «Ойча наш», пакачаюць у роце малітву ці паспяваюць, каб паслухаць уласнае бляянне, вячэрню з падвячэр’ем, але ні адно з дабратворных слоў не пераступіць цвінтара іхніх пражэрлівых ратоў. Hi ў сэрца, ні ў страўнік не трапіць нічога. Яны такія ж язычнікі, як былі да таго. Дарэмна век ад веку мы выкараняем на палях, у ручаях, лясах духаў і фей; дарэмна мы сілімся задзьмуць, надрываючы шчокі і грудзі, сілімся зноў і зноў загасіць гэтыя пякельныя агні, каб у пацямнелай ночы сусвету бачным было толькі святло сапраўднага Бога; нам так і не ўдасца вынішчыць гэтых вырадкаў зямлі, гэтыя брудныя прымхі, гэтую душу рэчаў. У старых дубовых пнях, у чорных камянях-веріунах па-ранейшаму гняздзяцца гэтыя саганінскія вылюдкі. Гэта ж колькі мы іх білі, секлі, палілі, таўклі, выкопвалі з зямлі! Трэба было б вывернуць кожную купіну, кожны камень, усю нашу гальскую зямлю-маці, каб усіх гэтых д’яблаў з яе выгнаць. Ды яно і не трэба. Гэта праклятая Прырода выслізваецца ў вас з рук; вы ёй адсечаце лапы, у яе адрастаюць крылы. Аднаго Бога заб’яце, іх народзіцца дзесяць. Ўсё — Бог, усё — д’ябал для гэтых балбешак. Яны вераць у пярэваратняў, у белага каня без галавы і ў чорную курыцу, у чалавечага змея, у дамавіка і ў прарочых качак... Скажыце мне на міласць, да чаго будзе падобны сярод усіх гэтых крывалапых пачвар, якія збеглі з Ноевага каўчэга, пакорлівы сын Марыі і набожнага цесляра!