Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
Міхаіл Гелер „КАЛІ ЗАБУДУ ЦЯБЕ, ІЕРУСАЛІМ.
Аповяд-падарожжа па старажытным і сучасным горадзе, які мае 3-тысячагадовую гісторьпо
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1996
ББК 86.3+63.3(5Н) ГЗІ
УДК 087.5: [2+956.94]
Мастак К. С. РАКІЦКІ
Для малодшага школьнага ўзросту
0870500000-027
М307(03)-96
ISBN 985-05-0194-4
© М. Л. Гелер, 1996
© Пераклад. «Юнацтва», 1996
© Афармленне. К. С. Ракіцкі, 1996
Мы з табой незнаёмы, мой юны друг. Я не ведаю, як цябе завуць і колькі табе год. Але затое мне вядома іншае: колькі табе ні было б — адзінаццаць, дванаццаць ці нават трынаццаць — і дзе б ты ні жыў, ты любіш марыць.
Адкуль мне гэта вядома? Вельмі проста: сам быў калісьці хлапчуком, ды і дзяўчынак добра ведаў.
Я нават ведаю, мой юны друг, пра што ты зараз марыш. Напрыклад, хочаш заплюшчыць вочы, а потым адкрыць — і адразу ж апынуцца ў далёкай незнаёмай краіне. У гэтай краінеўсё незвычайна. Людзі носяць іншае адзенне. Жывуць не ў такіх як у Беларусі дамах. Ужыва-юць не тую ежу. I, натуральна ж, размаўляюць на іншай мове.
Ну, што, здагадаўся? А раз так, давай пападарож-нічаем разам. Я павяду цябе па дзіўным горадзе. I ты ўбачыш не толькі тое, што прыходзіла да цябе ў марах. Ты згодзен ? Тады наперад, у дарогу!
Горад, пра які я павяду гаворку, называецца Іерусалім. Знаходзіцца ён у маленькай краіне. Імя яе — Ізраіль. Краіна маленькая, а гэты дзіўны горад — вялікі. Ты, відаць, падумаў, што яго і за тыдзень не абысці? I што народу ў ім вельмі шмат ? I што паўсюдна ўзвышаюцца высозныя гмахі? I што па вуліцы, натуральна, бегаюць тралейбусы і трамваі? I што паўсюдна мітусня і штур-ханіна?
Нічога такога тут няма.
Дарослы чалавек, калі пажадае, пройдзе праз увесь горад усяго за адзін, нават няпоўны дзень. Народу, праўда, жыве многа, але не пгак ужо каб вельмі. Прыкладна, паўмільёна чалавек. I высозных будынкаў не сказаць, што занадта. I няма ні тралейбусаў, ні трамваяў. Толькі
3
аўтобусы, пагыркваючы, падымаюцца з пагорка на па-горак.
«Як? Iгэты горад вялікі? — здзівішся ты. Калі ласка, не здзіўляйся. Вялікім Іерусалім робяць не яго памеры, a гісторыя, лёс. Гіспюрыя ж Іерусаліма непаўторная.
I пачаць трэба менавіта з таго, што яго называюць горадам трох рэлігій. Самых вядомых рэлігій у свеце: хрысціянскай, іудзейскай і мусульманскай.
Вось ты стаіш у ажыўленым цэнтры ізраільскай сталіцы, потым садзішся на аўтобус — адзін прыпынак, другі, трэці... Перад табой высокая, бясконца доўгая сцяна. У сцяне — брама. Я сказаў бы, брама ў мінулае чалавецтва, у гісторыю. Побач з імі пачынаецца адна з га.'іоўных вуліц Іерусаліма, якая вяла ў партовы горад Яфу, і таму брама гэта называецца Яфскай. Яфская брама — адна з сямі брам у старажытную частку горада. Ён так і называецца — Стары горад. Недалёка ад Яфскай брамы, у Старым горадзе, стаіць вядомая Сцяна Плачу — свяш-чэннаемесца іудзеяў. Убаку адяе — Храм Гроба Гасподпя, самы святы ў свеце хрысціянскі храм, таму што тут грабніца Ісуса, месца, куды ён быў перанесены пасля распяцця.
А вось ззяе пазалотай купал мячэці Амара... Святыня мусульман.
Святыя месцы розных народаў, розных рэлігій. 3 усяго свету прыходзяць сюды людзі пакланіцца сваім багам, даеерыць ім самае патаемнае, выказаць свае спадзяванні, свае надзеі.
Ну, дзе, скажы, ёсць яшчэ адзін такі горад?
Як жа здарылася так?Як атрымалася, што Іерусалім аднолькава дарагі сэрцу кожнага веруючага славяніна і яўрэя, і араба, і яшчэ многіх народаў?
Зараз я раскажу табе сцісла гісторыю гэтага горада, і ты, спадзяюся, многае, вельмі многае зразумееш сам.
I. Іерусалім — святая мясціна яурэяў
Але спачатку давай высветлім: хто такія яўрэі ўвогуле?
Шмат стагоддзяў да нашай эры паміж ма-гутнымі рэкамі Тыгр і Еўфрат знаходзілася краіна Месапатамія. Адзін з галоўных яе гара-доў называўся Ур Халдзейскі. Гэта быў прыго-жы і багаты горад. Цень раскошных садоў укрьтвала ад спякоты яго вуліцы. Над іх крона-мі ўзвышаліся велічныя палацы і храмы, уз-ведзеныя ў гонар багоў. 3 далёкіх краін вялі сюды караванныя шляхі, на гарадскіх базарах ішоў бойкі гандаль. Жылі тут рамеснікі, мас-такі, вучоныя.
У цудоўным горадзе Ур Халдзейскім жыла і сям’я Аўрама. Ды толькі не мог заставацца там Аўрам. Гледзячы на ідалаў з каменя і гліны, якім маліліся многія гараджане, ён усё ж верыў, што ёсць адзіны Бог, які кіруе ўсім Сусветам. У Бібліі гаворыцца, што гэты Бог абяцаў Аўраму і яго нашчадкам краіну Хана-ан — краіну запаветную.
«I сказаў Гасподзь Аўраму: ідзі з зямлі тваёй, ад роду твайго, з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе. IЯ выведу ад цябе вялікі народ, і благаслаўлю цябе, а тых, хто
5
скажа супраць цябе, пракляну. I ўзвышу імя тваё». (Быццё: 12)
I пайшоў Аўрам з жонкай Сарай, слугамі і статкамі ў тую краіну. Па дарозе перайшлі яны раку Еўфрат і апынуліся на другім баку. A «другі бок» на мове, на якой гаварылі Аўрам і яго родзічы, называўся ЭВЕР. Адзін чалавек, які апынуўся на «другім баку», стаў таксама называцца ЭВЕР. А многа людзей — ІЎРЫМ. Адчуваеш? Эвер — іўрым — яўрэй... Значыць, Аўрам — прабацька яўрэйскага народа, з якога і пачынаецца яўрэйская гісторыя.
«I явіўся Бог Аўраму, і сказаў: Я — Бог Усемагугны, вось запавет Мой. He будзеш ты больш звацца Аўрамам, але будзе табе імя Аўраам, бо зраблю цябе бацькам мноства народаў. У цары пойдуць ад цябе». (Быццё: 17)
У Ханаане
I вось Аўраам уступіў у Ханаан. Жыхары Ханаана жылі на раўніне, вырошчвалі ячмень, фінікавыя пальмы, смакоўніцы і займаліся жывёлагад оўляй.
Аўраам пасяліўся непадалёку ад горада Хеўрона, дзе паставіў шатры з чорных казі-ных шкураў. Тут густыя кроны дрэваў стваралі прыемную прахалоду, а на схілах узгоркаў пасвілася жывёла. Неўзабаве ў Аўраама нара-дзіўся сын Ісаак, а потым і ўнук Іакаў. Усіх траіх пазней сталі называць старазапаветнымі патрыярхамі яўрэйскага народа.
Можа, табе цікава даведацца, што Іакаву яўрэі абавязаны новым імем? Тады слухай. A ўсё было, як сцвярджае Біблія, так. Аднойчьг, калі Іакаў вяртаўся дадому, ён сустрэў незна-
6
ёмца і пачаў з ім барукацца. Пасля чарговай схваткі незнаёмец заявіў, што ён анёл, пасла-нец Божы, і назваў Іакава Ізраілем (Ісраэлем), што азначала «той, хто дужаўся з Богам». 3 таго часу нашчадкаў Іаакава завуць сынамі Ізраіля.
У Егіпце
Калі ў Ханаане наступіў голад, Іакаў наду-маўся змяніць месца жыхарства. Тады ў Егіпце жыў яго сын Іосіф. Да таго ж ён быў уплыво-вым чалавекам пры двары фараона. 3 дапамо-гай Іосіфа Іакаў са сваёй сям’ёй пасяліўся ва ўрадлівай дэльце Ніла. I многія гады ізраіль-цяне жылі ў дастатку.
Мінаў час. На егіпецкі трон узышоў новы фараон — Рамзес II. Ён задумаў будаўніцтва новых гарадоў, палацаў і пірамід. А для гэтага патрэбны былі рабочыя рукі, многа тысяч рук. I зрабіў фараон ізраільцян рабамі. «...Егіпцяне з жорсткасцю прымушалі сыноў ізраілевых да работы, і стала жыццё іх горкім ад цяжкай працы над глінаю і цэглай, ад усялякай працы, да якой прымушалі іх з бязлітаснасцю». (Вы-хад, 1:13, 14)
Уяўляеш, якая гэта была знясільваючая праца. Уяві сабе, што за рабамі пільна сачылі наглядчыкі. I люта білі кожнага, хто спрабаваў хоць крышку перадыхнуць. Невядома, што было б далей з ізраільцянамі, калі б не Маі-сей... Маісей (па-яўрэйску Мошэ) — адна з самых легендарных асобаў у гісторыі яўрэй-скага народа.
Фараон Рамзес II выдаў указ: кожны нова-народжаны хлопчык у ізраільскай сям’і паві-
7
нен быць забіты. Неўзабаве ў маладой яўрэйкі Ёхевед нарадзіўся сын. Баючыся, што воіны фараона заб’юць яго, Ёхевед паклала дзіця ў кошык і схавала яго ў трыснягу на беразе Ніла. Праз нейкі час сюды прыйшла дачка фараона і пачула дзіцячы плач. Прынцэса пашкадавала малога і вырашыла ўзяць яго да сябе. Хлопчы-ка назвалі Маісеем.
Маісей жыў у палацы сярод раскошы. A калі вырас, даведаўся, што яго народ нешчас-лівы. Аднойчы ён убачыў, як наглядчык жорстка збіваў раба-яўрэя. Маісей хацеў аба-раніць свайго супляменніка і забіў егіпцяніна. Асцерагаючыся гневу фараона, ён уцёк у Сінайскую пустыню. Там Маісей стаў пасту-хом.
Аднойчы Маісей пасвіў авечак і падняўся на пакрытую хмызняком гару. Раптам ён уба-чыў, як адзін куст гарыць. Але цярновы куст гарэў і не згараў. Падышоў Маісей бліжэй і пачуў голас Бога з гэтага куста: «...Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Егіпта народ Мой, сыноў Ізраілевых... Я выведу вас ад прыгнёту Егіпецкага ў зямлю Хананеяў... дзе цячэ мала-ко і мёд». (Выхад, 3:10, 17)
I Маісей вырашыў прысвяціць жыццё вы-зваленню свайго народа.
У пустыні
Маісей і брат яго Аарон не раз прасілі фараона адпусціць ізраільцян на свабоду, але фараон і слухаць не хацеў іх. Давялося ўмя-шацца Богу. Ён вымушаны быў паслаць на егіпцян цяжкія пакаранні, або кары егіпецкія, як іх яіпчэ называюць. Спалохаўся фараон
8
Божага гневу. Паклікаў ён Маісея і сказаў яму, каб ізраільцяне найхутчэй выходзілі з Егіпта. За адну ноч краіну пакінулі больш як паўміль-ёна чалавек. He хапіла часу нават згатаваць ежу ў дарогу, спячы хлеб. Наспех спяклі прэс-ныя аладкі. Вось адкуль у яўрэяў пайшоў звычай есці мацу на свята Песах (Вялікдзень).
А само свята Песах адзначаецца ў гонар старадаўняга вялікага Выхаду з Егіпта. Людзі рухаліся на ўсход, на пошукі той старажытнай радзімы, якую яны заўсёды помнілі. Яны ішлі, абмінаючы пагранічныя заставы, спяшаючыся ўцячы ад пагоні...
Перасцярога ізраільцян была не дарэмная. Фараон пашкадаваў, што адпусціў іх, і паг-наўся за імі наўздагон. Уяўляеш, як адчулі сябе людзі, калі ўбачылі, што за імі гоняцца егіп-цяне. А тут яшчэ раптам на іх шляху з’явілася бяскрайняе мора. Вось дык пастка! Ззаду — варожая конніпа, наперадзе — вада! Што ж было далей?
Паслухаем Біблію: «I выцягнуў Маісей руку сваю на мора, і гнаў Гасподзь мора моцным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сушаю; і расступіліся воды. I пайшлі сыны Ізраілевы сярод мора па сушы.» (Выхад, 14:21,22) Пад-няўся ўсходні вецер, адагнаў хвалі, адкрыў дно... I яўрэі перайшлі на другі бераг. А калі егіпецкае войска ступіла туды, дзе яшчэ ня-даўна былі ўцекачы, вецер раптам перамя-ніўся, і марскія хвалі пачалі паглынаць воінаў...
Наперадзе ізраільцян чакалі цяжкія ванд-раванні па пясках пустыні. Нарэшце яны дай-іплі да гары Сінай.
9
Каля гары Сінай