• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    I таму ты, напэўна, не вельмі здзівішся, калі даведаешся, што мусульмане адносяцца з вялікай павагай да святых мясцін іудзеяў і хрысціян. Напрыклад, да Храмавай гары. Яш-чэ да прыходу арабаў у Іерусалім, гэта было месца, дзе стаялі Храмы яўрэяў. Цяпер жа храмаў няма, а ўзвышаюцца адны мячэці... Шануюць мусульмане і магілу цара Давіда на гары Сіён, называючы яго «Святым Даудам». Уласна, Мухамад лічыў, што працягвае справу прарокаў, да якіх ён адносіў Адама, Ноя, Маі-сея, Саламона, Ісуса.
    А памятаеш, я расказваў пра першасвя-шчэнніка Захарыя, бацьку Іаана Хрысціцеля? Дык вось, у мячэці аль-Акса на Храмавай гары ёсць спецыяльны пакой Захарыя. Менавіта адсюль ён звяртаўся малітвамі да Бога. Шану-юць мусульмане і грабніцу Марыі Багаро-дзіцы. Побач з Грабніцай калісьці маліўся халіф Муавія I. Сам Мухамад вельмі паважліва выказваўся пра асобу Ісуса.
    Скажы шчыра, ці не падумаў ты: «Што ж-гэта атрымліваецца? У мусульман так многа паданняў і традыцый агульных з іудзейскімі і
    113
    хрысціянскімі. I ўсё ж іслам — самастойная, незалежная рэлігія. У чым справа? У чым самабытнасць і самастойнасць іслама?»
    Ну, як жа, — не згаджаюся я з табой, — агульнае з іншымі рэлігіямі не засланяе ў ісламе сваё, уласнае, а толькі падкрэслівае яго самастойнасць. Назаву некаторыя асаблівасці іслама.
    Вера ў магутнага, міласэрнага адзінага Бога пераплятаецца з верай у яго прарока Мухама-да, гэта двухадзінае цэлае — Алах і яго прарок Мухамад. Пяцікратныя малітвы — так-так, кожны дзень мусульмане моляцца пяць разоў. Што б ні было: работа, паездка, нават вайна. Пост, які працягваецца цэлы месяц (рамадан). Паломніцтва ў Меку. Абавязковая дабрачын-насць. I яшчэ адно: кожны мусульманін паві-нен распаўсюджваць іслам любымі спосабамі, аж да ваеннай сілы, аж да свяшчэннай вайны з «нявернымі» (так называемы «джыхад»). У нашы дні іслам — рэлігія, якую спавядаюць у многіх краінах Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Балканскага паўвострава, у рэспубліках Сярэдняй Азіі. Яе паслядоўнікі жывуць і ў Еўропе, і ў ЗША.
    А пачыналася ўсё няпроста. Прарок Муха-мад жыў у горадзе Мека. Як ні імкнуўся ён, каб грамадзяне роднага горада падзялілі яго погляды, аднак у многім згоды не было. Больш таго, спробы Мухамада схіліць землякоў да іслама выклікалі іх нездавальненне. Справа дайшла да таго, што Мухамад вымушаны быў пакінуць Меку. Адбылося гэта ў 622 годзе. Пасля гэты год стаў пачаткам мусульманскага календара.
    Прарок пасяліўся ў Ясрыбе. Мінуў час, горад аб’явілі свяшчэнным, ён атрымаў новую
    114
    назву — Медзіна. Але гэта было потым, a пакуль, вымушаны ўцякаць з Мекі, Мухамад не паў духам, а працягваў прапаведаваць но-вую рэлігію. I старанне яго не было дарэмным. У Мухамада знаходзілася ўсё больш і больш прыхільнікаў. I неўзабаве жыхары ўсяго Ара-війскага паўвострава, аселыя і качэўнікі, пры-нялі новую веру. Гэта вера аб’яднала розныя плямёны, якія часта варагавалі між сабой, у адзіны народ на чале з адзіным прарокам.
    Займеўшы сваю веру, арабы захацелі рас-паўсюдзіць яе сярод іншых народаў: яны вырашылі, што іслам павінен стаць сусветнай рэлігіяй. I Мухамад распачаў войны. Спачатку прарок асабліва жадаў ператварыць у прыхіль-нікаў іслама іудзеяў. Але яўрэі не збіраліся мяняць веру. Пачаліся ганенні — і ў самой Медзіне, і ў іншых месцах. Частка яўрэяў была знішчана, іншых абклалі вялікімі падаткамі.
    Ваеннымі дзеяннямі арабаў кіраваў Амар. Праз два гады пасля смерці Мухамада (632 год) Амар, які стаў халіфам, пайшоў з вайной на суседнія краіны. Войска Амара заняло Егі-пет, Палесціну, Сірыю, Персію... Новую, ма-гутную імперыю арабаў пачалі называць халі-фатам.
    Даўно рассыпаўся халіфат, зноў сталі неза-лежнымі захопленыя краіны, але іслам жыве і сягоння.
    На храмавай гары
    Іерусалім знаходзіўся пад уладай мусуль-ман з сёмага стагоддзя да дваццатага з не-вялікімі перапынкамі — фактычна сем стагод-дзяў. Спачатку гэта былі арабы, потым туркі,
    115
    але і тыя, і другія спавядалі іслам. Сведчаннем перамогі іслама ў тыя часы стала Храмавая гара. Сведчаннем і помнікам. Уласна, гэта гара і цяпер святое месца мусульман, яна — частка мусульманскага квартала Старога горада. На Храмавай гары — святыні іслама: мячэці Ама-ра і аль-Акса. Адсюль Мухамад узнёсся на неба. Тут узвышаюцца аркі, якія нагадваюць пра Страшны суд. I беражліва захоўваецца камень, з якога прарок пакінуў зямлю.
    На Храмавай гары — прасторная плошча. Сваю назву яна атрымала таму, што калісьці тут стаялі славутыя іудзейскія Храмы. Вось чаму Храмавая гара — святое месца іудзеяў.
    На што ў першую чаргу звяртаеш увагу тут? Ну, па-першае, на аркі. Пра іх я толькі што казаў табе. Некалькі арак злучаны адна з дру-гой і ўяўляюць відовішча незвычайнае.
    Па задуме архітэктараў аркі павінны нагад-ваць вагі, на якіх, як сцвярджае іслам, у час Страшнага суда будуць узважваць душы ня-божчыкаў.
    Хачу паведаміць яшчэ пра адну дзіўную з’яву. Яе можна ўбачыць. He так убачыць, як пачуць. Калі пастукаць па каменных плітах, якімі вымашчана плошча, раздасца нейкі глухі гук, быццам там, унізе, пустата. Так яно і ёсць. Справа ў тым, што калісьці, у старажытны час, тут знаходзілася падземнае вадасховішча. Яно змяшчала — ні многа ні мала — сем мільёнаў кубаметраў вады. Вада сюды ішла здалёку, з горада Віфлеема, сучаснага Бейт-Лехема, па вадаправоду. Трубы вадаправода былі вы-раблены з камянёў — работа надзвычай скла-даная, якая патрабавала вялікага ўмельства. Асабліва, калі ўлічыць, што ваду з дапамогай спецыяльнага збудавання пераганялі, падыма-
    116
    На Храмавай гары. У цэнтры — мячэць Амара. Перад ёй — аркі, якія нагадваюць пра Страшны суд.
    ючы на цэлы метр. А са сховішча яе здабывалі дзякуючы калодзежам. Некаторыя калодзежы стаяць на Храмавай гары да гэтага часу.
    Ёсць на плошчы і басейн, у якім веруючыя мусульмане, перш чым зайсці ў мячэць, абмы-ваюць ногі. Увогуле, у мячэцях чысціня ідэ-альная. Уваходзяць у іх, зняўшы абутак. Мо-лячыся, мусульмане, як кажуць, б’юць пакло-ны, прычым да самай зямлі. Безумоўна, пад-лога павінна быць чыстай...
    Нарэшце мы падышлі да мячэцяў Хра-мавай гары.
    117
    Мячэць Амара. Па-арабску яна называецца Кубаат-ас-Сахра. Гэта значыць «Купал над скалой». Яна пабудавана ў 691 годзе халіфам Абд-ал-Малікам на месцы былога Іерусалім-скага Храма. Менавіта адсюль вялікі прарок Мухамад, як гаворыць паданне, узнёсся на неба. Унутры мячэці мусульмане свята бера-. гуць вялізны камень, памерам 13x18 метраў, з якога Мухамад адарваўся ад зямлі. Камень гэты знакаміты і тым, што менавіта на ім Аўраам падрыхтаваўся прынесці ў ахвяру свайго сына Ісаака. Між іншым, мусульмане ўпэўнены ў тым, што Аўраам збіраўся разві-тацца не з Ісаакам, а Ісмаілам, тым самым, які стаў пазней роданачальнікам арабаў.
    Мячэць Амара стаіць на скале, дзе заха-ваўся след каня прарока. У самой скале ёсць пячора. Кажуць, калі Мухамад узносіўся на неба, скала таксама хацела ўзляцець разам з ім. Яна ўжо амаль адарвалася ад зямлі, але тут архангел Гаўрыіл супыніў яе. I там, дзе скала паспела адарвацца і завіснуць у паветры, і ўтварылася пячора.
    А яшчэ захоўваецца ў мячэці Амара зусім дзіўная рэліквія — два валаскі з барады пра-рока. Мноства мусульман збіраецца кожны дзень на двары мячэці, каб паглядзець на гэту рэліквію. Асабліва шмат народу збіраецца тут у свята Узнясення.
    Мячэць Амара вельмі прыгожая. Яна мае форму васьмівугольніка, зіхаціць на сонцы пазалочанымі купаламі. Сцены мячэці выкла-дзены блакітнай пліткай. Плітка гэта праз 30—40 гадоў абнаўляецца. I яшчэ адна мя-чэць — аль-Акса. У перакладзе з арабскай мовы гэта абазначае «крайняя», «аддаленая». У VII стагодцзі на гэтым месцы пабудавалі
    118
    Мячэць Амара буйным планам.
    драўляную мячэць. Амаль праз сто гадоў халіф Аль-Валід узвёў каменны будынак, дзе могуць змясціцца адначасова пяць тысяч чалавек. Мячэць знаходзіцца далей за астатніх ад Мекі і Медзіны. Адсюль і яе назва. А ўвогуле ў Старым горадзе 27 мячэцяў. Усяго ж іх у Іерусаліме калі 40. Складаная ў іх гісторыя, бо яны размяшчаліся ў горадзе, на які шмат хто квапіўся. Так, у XI стагоддзі, напрыклад, кры-жакі ператварылі мячэці ў цэрквы і нават заснавалі ордэн храмоўнікаў. Мячэці былі ад-ноўлены толькі пасля таго, як крыжакі стра-цілі ўладу ў Святым горадзе.
    Вось і закончылася наша экскурсія па Іеру-саліме. Па яго плошчах, вуліцах і завулках, па
    119
    У мячэці аль-Акса.
    святых мясцінах трох рэлігій, па мінулым і сучасным Вечнага горада. Вядома, пабывалі мы далёка не ўсюды, не аб усім пачулі. Ды, напэўна, гэта і немагчыма, як немагчыма пад-лічыць зоркі ў небе ці камяні на марскім беразе. Вялікае мноства сінагог, цэркваў і мя-чэцяў у Іерусаліме. Ці мажліва зазірнуць у кожную з іх? Ды калі б і можна бьтло, усё пераблыталася і змяшалася б у нашым уяўлен-ні, у нашай памяці.
    Апрача таго, кніга, якую ты зараз прачытаў, не пералік Божых дамоў, не даведнік і не спіс выдатных мясцін. Я хацеў, каб ты ўявіў сабе, як нараджаліся і мацнелі галоўныя рэлігіі све-
    120
    ту, які лёс выпаў гораду, дзе гісторыя спалу-чыла гэтыя рэлігіі, і якія цудоўныя помнікі пакінула кожная з іх.
    Гэта трэба ведаць. Інакш нельга лічыць сябе адукаваным чалавекам. Ды і многае з таго, што ўвайшло ў свяшчэнныя кнігі, дапа-магаё нам стаць лепшымі, вучыць дабрыні і мудрасці, дапамагае жыць.
    Памятаеш? Шануй бацьку і маці сваю... He забі... He крадзі... Шчаслівы той, хто прагны да праўды... Гэта вядомыя ісціны. Прытрым-лівацца іх — наш чалавечы абавязак. Павер мне.
    IV.	Гісторыя Іерусаліма ў датах
    Іерусалім — свабодны горад
    1000 да н. э. — Іерусалім заваяваў цар Давід. Каля 960 — будаўніцтва Першага Храма. 967—928 — праўленне цара Саламона.
    925—586 — Іерусалім — сталіца Іудзеі пасля расколу аб’яднанага царства.
    Персідскас панаванне (586—332 да н. э.)
    614 — Іерусалім заваяваў персідскі цар На-вухаданосар, разбурэнне Першага Храма.
    538 — вяртанне яўрэяў з вавілонскага па-лону.
    520—515 — будаўніцтва Другога Храма.
    Пд уладай эліністычных манархій (332—164 да н. э.)
    332 — Іерусалім заваяваў Аляксандр Маке-донскі.
    323—198 — праўленне дынастыі Птала-меяў.
    198—164 — праўленне дынастыі Селяў-кідаў.
    167 — Анціох Эпіфан апаганіў Храм, пача-так паўстання Хасманеяў.
    122