• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Яўрэйскі квартал
    Ён наглядна сведчыць аб нялёгкім лёсе Іерусаліма — войнах, разбурэннях, зменах уладароў, узлётах і заняпадах, трагедыях і свя-
    38
    тах Вечнага горада. Калісьці на адной з плош-чаў цяперашняга яўрэйскага квартала стаялі побач дзве сінагогі — сефардская (у ёй малі-ліся яўрэі — выхадцы з усходніх краін) і аш-кеназійская (малельны дом яўрэяў з Еўропы і Амерыкі). Сефардская сінагога была заснава-на ў далёкім XIII стагоддзі і насіла імя зна-камітага філосафа, мудраца Рамбама. Праз 250 гадоў яе ператварылі ў... мячэць. Другую сіна-гогу дабудавалі да сярэдзіны XIX стагоддзя. Але абодва будынкі былі ўзарваны арабамі ў 1948 годзе, у час вайны за незалежнасць Ізраіля.
    Ізраільскія ўлады вырашылі пакінуць раз-валіньт сінагог некранутымі, як вечны напамін аб тым, што давялося зведаць яўрэям за сваю гісторыю. Аднавілі толькі арку адной з іх. Увесь гэты комплекс называецца «хурва», што абазначае «разваліны».
    Ёсць у яўрэйскім квартале свае славутасці. Адна з іх — музей, які расказвае пра час другога Храма. Дарэчы, здаваён-даўна заха-валіся ўнікальныя экспанаты — посуд, прад-меты побыту. Яшчэ адна славутасць — археа-лагічныя паркі. Самы вялікі з іх — Афель.
    У яўрэйскім квартале нямала будынкаў, якія пабудаваны ўжо ў нашы дні. Першыя іх паверхі нішто іншае, як захаваныя часткі збу-даванняў далёкіх часоў. Поўнасцю захаваных будынкаў не больш пяці-шасці.
    Адна з сінагог, якая дзейнічае цяпер, назы-ваецца «Дом Якава». Сінагога гэта была пабу-давана на грошы вядомага французскага бан-кіра барона Ротшыльда. Бацьку яго звалі Якаў... Вось разгадка назвы сінагогі.
    У яўрэйскім квартале — вузенькія вулачкі, тут не ходзіць транспарт. I толькі цэнтр вы-
    39
    глядае па-сучаснаму. Мноства кавярняў, кра-мак абслугоўваюць шматлікіх турыстаў.
    Сінагога Гейхаль Шлома
    Давай, дружа, пакінем Стары горад і вер-немся ў цэнтр ізраільскай сталіцы. Што ад-носіцца да іудаізму тут? Шмат што.
    Вось ідуць людзі ў чорных касцюмах, у чорных шыракаполых капелюшах, з шырокімі бародамі. У некаторых — доўгія пейсы і цём-ныя панчохі. У святочныя дні яны апранаюць лапсердакі і вялікія футровыя шапкі. Гэта асабліва веруючыя іудзеі. Належаць яны да розных плыняў іудаізма, адсюль адрозненні ў знешнім выглядзе. Галоўнае для іх — выка-нанне звычаяў, абрадаў і традыцый сваёй рэлі-гіі, вывучэнне Торы.
    Вось бягуць хлопчыкі. Кожны хлопчык у кіпе — маленькай шапачцы, якая нагадвае цюбецейку. Вучацца яны ў рэлігійных шко-лах — хедарах. Такія ж школы ёсць і для дзяўчынак. Дзяўчынкі ходзяць без галаўнога ўбору, але ў доўгіх спадніцах і кофтах з доўгімі рукавамі.
    Вось магазіны, у якіх прадаюць розныя прыналежнасці рэлігійнага культу — талесы (шалі для малення), тфіліны (скрыначкі з пер-гаментам, якія прымацоўваюць да рукі і да ілба ў час ранішяй малітвы), мезузы (амулеты з тэкстам)... А вось вуліца, дзе жывуць, у ас-ноўным, веруючыя. Гэту вуліцу ведае ўвесь горад. Называецца яна Мэа шэарым — Сто брам.
    I, вядома ж, сінагогі. Колькі іх у Іерусаліме, наўрад ці ведае хто дакладна. Можна з
    40
    упэўненасцю сказаць адно — іх сотні. Звычай-на людзі наведваюць адну і тую ж сінагогу на працягу гадоў, дзесяткаў гадоў. I зусім не абавязкова, каб яна знаходзілася побач з до-мам. Справа ў тым, што іудаізм — хоць рэлігія і адзіная, але падзяляецца на розныя плыні. Ёсць іудаізм артадаксальны, ёсць кансерва-тыўны, ёсць рэфармісцкі. Кожная з гэтых плыняў мае, у сваю чаргу, розныя адгаліна-ванні. I зразумела, кожная плынь мае свае сінагогі, якія адрозніваюцца адна ад другой. Іудзей-артадокс, напрыклад, не пераступіць парог малітвенага дома, дзе «гаспадараць» прыхільнікі рэфармісцкай плыні. 3 гэтай пры-чыны раскажу я табе прытчу. Стаяў у акіяне бязлюдны востраў. I вось неяк апынуўся на ім іудзей. Спачатку бедаваў вельмі: ну, як жа, адзін сярод бясконцых хваляў. Потым супа-коіўся, агледзеўся, пабудаваў сабе дом. А яш-чэ — дзве сінагогі. Праз некаторы час пры-чаліў да вострава нейкі карабель. Сышлі ма-ракі на бераг. Бачаць — поле апрацаванае, дом вялікі, дзве сінагогі. Запыталіся ў іудзея: «На-вошта табе дзве сінагогі? Ты што, молішся ў кожнай па чарзе?» «Барані божа, — адказвае іудзей, — малюся я ў адной, вось у гэтай, а ў другой і нагі маёй не будзе».
    Пачакай смяяцца. Нічога смешнага тут ня-ма. Успомні, як у хрысціян: Бог адзін — Хрыс-тос, а ёсць праваслаўныя, католікі, пратэ-станты, шмат розных сектаў.
    Вялікая Іерусалімская сінагога была пабу-давана ў 1985 годзе побач з будынкам Вярхоў-нага равіната. Гэты будынак мае назву «Гей-халь Шлома» — Храм Саламона і прысвечаны памяці шасці мільёнаў яўрэяў, загубленых фа-шыстамі ў гады другой сусветнай вайны. A
    41
    названы ён так у гонар бацькі англійскага мільянера сэра Айзэка Вольфсана, які ахвяра-ваў грошьт на пабудову.
    Але ведай: проста так у сінагогу нас не пусцяць. Каб прайсці ў яе, трэба надзець кіпу. Калі ж сваёй кіпы няма, то выручыць брамнік, дасць на нейкі час казённую. А паспрабуй зайсці ў царкву ў галаўным уборы — нельга. У яўрэяў, як бачыш, наадварот: нельга з не-пакрытай галавой у Божы дом... Што ж, у кожнай рэлігіі свае законы, свае звычаі, і патрэбна іх паважаць. Дарэчы, слова «сіна-гога» — грэчаскага паходжання. Так грэкі пераклалі з іўрыта выраз «Бэйт а-кнесет», што абазначала «дом сходаў».
    Такім чынам, мы надзелі кіпы, падымаемся па шырокай лесвіцы на другі паверх — і ўвахо-дзім у вялізную круглую залу. Разлічана яна — ні больш ні менш -- на тысячу чалавек. Доўгія рады лавак. Лаўкі размешчаны амфітэатрам. Якраз — універсітэцкая студэнцкая аўдыто-рыя... Толькі вось балкон... Здагадайся, на-вошта балкон? Гэта ж не тэатр. Балкон прызначаны для жанчын. У сінагогах мужчы-ны і жанчыны сядзяць асобна. Такая тра-дыцыя.
    Здзіўляе мноства люстраў. Вялізная люст-ра — пад самай столлю. Ёсць люстры мен-шыя — яшчэ і яшчэ. Лямпачкі ў выглядзе свечак. He, гэта не дзеля прыгажосці. Проста надта шмат звязана ў жыцці іудзеяў з агнём. Згодна з Бібліяй, яшчэ даўным-даўно, калі яўрэі выйшлі з Егілта, іх вёў Бог, які прымаў уначьт выгляд вогненнага слупа. А ўспомні агонь, які гарэў восем дзён, дзякуючы алею з аднаго-адзінага збаночка, калі воіны Мака-веяў вызвалілі ад іншаземцаў Храм...
    42
    А яшчэ ў сінагозе Гейхаль Шлома дзівос-ныя вітражы ў вокнах. Колькі акон — столькі і вітражоў. Усе колеры вясёлкі! Прыгажосць незвычайная! На вітражах — надпісы на іўры-це, якія нагадваюць розныя эпізоды яўрэйскай гісторыі. Аўтар вітражоў — Рэнат Хаім з швей-царскага горада Цюрыха.
    Галоўнае месца ў сінагозе — Святая Шафа, дзе захоўваецца скрутак Торы. Святая Ша-фа — Каўчэг Запавету — звычайна знаходзіц-ца каля ўсходняй сцяны, а ў Іерусаліме — каля сцяны, павернутай да храмавай гары.
    Тройчы на тыдні скрутак Торы дастаюць з Каўчэга Запавету і чытаюць нараспеў урывак. Чытае той, хто ўмее напяваць гэтыя свяшчэн-ныя словы, а гэта няпростая справа.
    Чытаць Тору яшчэ і вельмі ганарова. Таму багатыя людзі за вялікія грошы нават купля-юць права чытаць гэту свяшчэнную кнігу. Між іншым, кожны тыдзень чытаецца новы раз-дзел Торы, колькі тыдняў у годзе — столькі раздзелаў у галоўнай кнізе іудзеяў.
    А што гэта за чатыры слупкі і балдахін над імі? Гэта — Хупа. Тут адбываюцца вяселлі, тут маладыя стаяць у самы ўрачысты дзень у іх жыцці. Хупа ў сінагозе вось так, «у гатовым выглядзе», стаіць, вядома, не заўсёды. Проста нам пашанцавала: пэўна, вяселле было на-пярэдадні вечарам, і Хупу не паспелі прыняць.
    Цяпер давай звернем увагу на тое, што ёсць толькі ў гэтай, Вялікай іерусалімскай сінагозе: пюпітры для нот. Яны размяшчаюцца за Свя-той Шафай.
    Цяпер пра флажкі. Відарысы на іх на-поўнены глыбокім сэнсам. Вось відарыс ша-ляў. У кожнага чалавека бываюць учынкі доб-рыя, святыя, а таксама злыя, грэшныя. Што
    43
    Яфскія вароты.
    пераважыць? Трэба імкнуцца, каб дабро пера-важыла зло. Вось відарыс свяцільні (меноры). Такая менора вісела калісьці ў Храме — і першым, і другім.
    Вось Скрыжалі Запавету. Пра іх ты ведаеш. Правільна, гэта пліты з тэкстам запаведзяў. Вось аддзенне першасвяшчэнніка Адрона. Вось відарыс шасціканцовай зоркі — зоркі Давіда. Такія зоркі прымацоўвалі фашысты да вопраткі яўрэяў у акупаваных гарадах і мяс-тэчках, а цяпер гэта зорка на флагу дзяржавы Ізраіль.
    А што яшчэ цікавага ў Вялікай іеруса-лімскай сінагозе, апрача малельнай залы, дзе мы толькі што пабыралі?
    44
    Ёсць яшчэ зала, дзе вывучаюць Тору. Ёсць некалькі залаў для ўрачыстасцяў, тут адзнача-юць сямейныя святы, праходзяць сустрэчы і прыёмы. Ёсць бібліятэка, дзе сабрана вялізная колькасць кніг па іудаіцы... Ну вось, бадай, на сёння хопіць. Выходзім.
    На вуліцы пасля прахалоды ў сінагозе асаб-ліва горача. Пасля цішыні — шумна. Пасля ўрачыстай велічы — мітусліва. Што ж, гэта жыццё вялікага сучаснага горада. Усё нар-мальна.
    II.	Іерусалім дарагі хрысціянам
    Калі ідзеш па Іерусаліму, тут і там заўва-жаеш купалы цэркваў, у высокім, сінім, пра-цятым сонечнымі промнямі небе гараць зала-тыя крыжы. А насустрач табе не-не, ды і пройдзе паважна бацюшка ці пратрусіць ма-нах у доўгім чорным адзенні, падперазаным вярыгамі, ці прабягуць маладзенькія сімпа-тычныя манашкі.
    Так, гэты старажытны горад — святы для хрысціян. Тут нарадзілася і ўзмацнела вера ў Хрыста. Тут ён пакутваў, быў распяты, паха-ваны, адсюль узнёсся ў неба. Яшчэ ў пятым стагоддзі, паўтары тысячы год таму, на Халке-донскім саборы, Іерусалім атрымаў статус патрыярхіі. 3 той пары пачалі прыходзіць сю-ды хрысціянскія паломнікі з усёй Еўропы, каб убачыць запаветныя мясціны, пакланіцца ім.
    У Іерусаліме прадстаўлены многія напрам-кі хрысціянства. Славутым Храмам Гроба Гас-подня, напрыклад, валодае шэсць хрысціян-скіх цэркваў: каталіцкая, грэчаская праваслаў-ная, армянская, сірыйская, коптская і ...эфі-опская. Нездарма ж ва ўсе вякі хрысціяне так чуйна прымалі да сэрца ўсё, што адбывалася ў Вечным горадзе. I калі яны даведаліся, што мусульмане разбурылі Храм Гроба Гасподня,
    46
    не адкладваючы, адправіліся ў крыжовыя па-ходы, каб пакараць ворагаў Хрыста і аднавіць месцы, звязаныя з яго імем і лёсам. Чатыры такіх паходы ажыццявілі рыцары і манахі.
    Здаўна звязана з Палесцінай і Расія. Расі-яне, як і астатнія славяне, называлі яе Святой зямлёй, зямлёй Абетаванай, зямлёй Жадання. Першы рускі паломнік ігумен Даніла Заточнік пабываў тут яшчэ ў 12 стагоддзі — ён запаліў лампаду ля Гроба Гасподня ад імя «усёй Русі». Ёсць і да гэтага часу ў Іерусаліме так званае Рускае падвор’е. Пра яго я раскажу табе паз-ней.