Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
Нялёгкая задача выпала на долю гэтага цара. Уяві сабе, ён павінен быў увесь час
30
дагаджаць рымлянам, каб не чапалі Іудзею і не заваявалі яе канчаткова. I дзякуючы сваім выдатным дыпламатычным здольнасцям яму ўдавалася гэта. Дарэчы, Ірад быў вельмі жор-сткім чалавекам, бязлітасна распраўляўся з тымі, хто паўставаў на яго шляху. Але пра-славіўся ён тым, што любіў будаваць. Ён па-будаваў некалькі гарадоў, якія захаваліся да нашага часу, узвёў цырк, заснаваў іпадром. Ён ператварыў Іерусалім, бадай, у самы прыгожы горад на ўсім Блізкім Усходзе. Але галоўнае, чым запомніўся Ірад-будаўнік, чым дагадзіў і сучаснікам, і нашчадкам іудзеі — было рас-шырэнне і аздабленне Храма. Бо, па-сутнасці, той Храм, які пабудавалі яўрэі пасля вяртання з вавілонскага палону, быў невялікім, звычай-ным будынкам. I гэта пасля цудоўнага збуда-вання Саламона!
Ірад вырашыў вярнуць Храму ягонае ра-нейшае хараство. Ён не шкадаваў на па-будову Храма ні грошай, ні сіл. Амаль чвэрць стагоддзя, а дакладней, дваццаць ча-тыры гады, вяліся работы на Храмавай гары. Ірад абгарадзіў тэрыторыю Храма над-зейнай падпорнай сцяной, каб зямля, на-сыпаная на гары для расшырэння плошчы Храма, не абсыпалася. Рэіпткі гэтай сцяны захаваліся і сёння. А заходняя частка называ-ецца Сцяной Плачу. Так, той самай сцяной, якая стала для іудзеяў усяго свету самым свя-тым месцам.
Але вернемся ў старажытную Іудзею. Пасля Ірада яна праіснавала яшчэ 66 гадоў. Яе трэслі хваляванні, мяцяжы, паўстанні. У 70 годзе нашай эры рымскі імператар Ціт надумаў па-карыць Іерусалім, жыхары якога не захацелі пакланяцца рымскім багам. Адважна змагалі-
31
ся абаронцы горада. Ды рымскія тараны зрабі-лі сваю страшную справу.
Дзевятага чысла месяца ава Іерусалім быў узяты. Адзін з воінаў шнурнуў палаючы факел у Храм, і Божы дом запалыхаў... Зноў дзевятага ава. Менавіта ў гэты дзень быў знішчаны першы Храм. Такое супадзенне. Ну, а што было далей?
Паўстанне супраць Рыма пад кіраўніцтвам славутага Бар-Кохбы. Яго разгром. Забарона вывучэння Торы. Закрыццё сінагог. Урэшце, Іерусалім быў сцёрты з зямлі. Разваліны гора-да рымляне ўзаралі. I пабудавалі новы горад Элія Капіталіна, названы так у гонар імпера-тара Публія Элія Адрыяна. Гэты горад быў закрыты для яўрэяў.
Мінула амаль дзве тысячы гадоў. I толькі ў 1948 годзе неўміручы Іерусалім стаў сталіцай незалежнай яўрэйскай дзяржавы Ізраіль.
Заходняя сцяна
А цяпер я хачу запрасіць цябе, юны чытач, на экскурсію да Заходняй сцяны, ці, як яна звычайна называецца ў Іерусаліме, — Сцяны Плачу.
Вякамі аплаквалі яўрэі сваё мінулае, ту-жылі па сучасным. Праўда, атрымлівалі тут і зарад веры ў шчаслівую будучыню.
Такім чынам, Сцяна Плачу... Дабрацца да яе можна двума шляхамі. Увайсці ў Стары горад праз Яфскую браму, звярнуць налева, да маляўнічага крытага арабскага рынка... Вуз-кія, з іншага часу, вулачкі — таямнічыя і шматзначныя... Святыя мясціны розных рэлі-гій, цікаўныя позіркі турыстаў...
32
Шумны арабскі рынак і малітвеная ціпгыня храмаў. Госці з розных краін з кінакамерамі і фотаапаратамі, і засяроджаныя твары верую-чых. Шорты і яркія тэніскі навыпуск, і даўга-полае адзенне манахаў. Змяшэнне, здаецца, усіх моў свету, смех і малітвы, спёка і праха-лода, цікаўнасць і глыбокая павага.
Тут, я мяркую, будзе своечасова сказаць, што Стары горад уключае ў сябе Храмавую гару і чатыры кварталы: яўрэйскі, хрысціянскі, мусульманскі, армянскі. Квартал не ў тым сэнсе, як мы з табой разумеем. Квартал тут — хутчэй раён, тэрыторыя, пэўная мясціна. У кожным свой свет, свой спосаб жыцця. Але не, мы не пойдзем да Сцяны Плачу праз Яфскую браму: гэты шлях доўгі, спакусы тут на кожным кроку. He будзем адхіляцца. Ся-дзем лепш на аўтобус гарадскога маршруту № 1. Ён прывязе нас на канцавы прыпынак, адтуль да Сцяны Плачу — рукой падаць.
Мы спускаемся па прыступках, ідзём па асфальтаванай дарожцы міма салдат, якія ахоўваюць бяспеку святога месца, і ўліваемся ў натоўп. Каго толькі тут няма! Барадатыя мужчыны ў чорных касцюмах і шыракаполых капелюшах, дзеці, жанчыны, шматлікія госці сталіцы... Тут і там групы людзей з экскурса-водамі. Экскурсаводы расказваюць турыстам на розных мовах — іўрыце, англійскай, фран-цузскай, рускай.
Калісьці вышыня Сцяны Плачу была трыццаць метраў. За многія стагоддзі яна асе-ла. Унізе Сцяны вялікія камяні. Нават не камяні, а глыбы. Вышыня кожнай глыбы больш за метр, а даўжыня — ад паўтара да трох. Камяні гэтыя захаваліся з часоў другога Храма. Над паверхняй зямлі — пяць радоў
2 Зак. 423 33
такіх глыб. Над імі ўзвышаюцца яшчэ дзевят-наццаць радоў. Камяні тут меншага памеру — больш позняя кладка. Ніжняя, самая старая частка Сцяны пабудавана «насуха», без цэмен-ту. Як гэта ўдалося старажытным майстрам — ніхто не ведае.
Сярод камянёў, з малапрыкметных раско-лін, прараслі дрэўцы. Яны зусім маленькія, хутчэй, гэта нават і не дрэўцы, а кусцікі. Але ж глядзі — прараслі з камянёў! А вось доўга-валосая трава... I што цікава! Месяцамі няш-чадна паліць сонца, ні кроплі дажджу, няма не тое што чарназёму, але і падабенства глебы, a вось зеляніна расце, не сохне. Як не паверыць у цуды!
А што робяць людзі каля самай Сцяны? Моляцца? Вядома. Але што яны кладуць у расколіны паміж камянёў? Нейкія запіскі, ці што? Менавіта, запіскі. Запіскі, адрасаваныя... Богу. Хто просіць аб нечым, хто дзеліцца запаветнай марай, хто задумвае патаемнае жа-данне, хто давярае тайну. I кожны верыць: прачытае Усёмагутны словы, якія ідуць ад шчырага сэрца, дапаможа, навучыць, падка-жа. Пра гэтыя запіскі, пра людскія надзеі ў мяне ёсць верш. Ты неўзабаве прачытаеш яго. А цяпер я закончу свой расказ пра Сцяну Плачу. I закончу словамі аб тым, што для яўрэяў усяго свету — гэта самае дарагое месца. 3 V стагоддзя, калі яны пачалі маліцца тут, Сцяна Плачу стала сімвалам сувязі яўрэйскага народа са сваёй гістарычнай Радзімай. У лю-бую часіну года тут шматлюдна, у любы час сутак тут можна ўбачыць іудзея, які моліцца або чытае Тору. Праходзяць тут і ўрачыстыя цырымоніі, прымаюць прысягу салдаты...
А зараз верш:
34
Каля Сцяны Плачу.
Якая ты высокая, Сцяна! Надзіва старажытная якая! А пад блакітным небам цішыня, Такая, што дыханне замірае.
I да цябе ідуць з сівой пары, Нясуць сваю журбу, свае надзеі. Вось, заўважаю я, ідзе стары, Паважны, у малітвеным адзенні.
Жанчына вось. Хвалюецца, відаць, Твар у яе прасветлены і строгі. Вось юнакі задумліва стаяць — Іх прывялі няблізкія дарогі.
35
Вось хлопчык загарэлы. I гадоў Яму, як мне, не болей за дванаццаць. Ён да Сцяны з запіскай падышоў, На дыбачках памкнуў вышэй падняцца.
Запіску тую ўткнуў ён і без слоў Знік у людскім натоўпе нетаропка.
Запісак, бачу, — белых галубкоў — Між камянёў вялікая чародка.
Мне тата патлумачыў: «Праз вякі — Душу каб ад пакутаў супакоіць — Яўрэі звычай збераглі такі:
Дзяліцца запаветным пад Сцяною.
I ты таксама можаш напісаць, Вазьмі блакнот і ручку, калі ласка».
I я бяру. 3 чаго б мне распачаць?
I я пішу. Мне выказаць не цяжка:
«Няхай краіна, як вячысты Храм, — Такой жа будзе чыстай і спакойнай.
Няхай заўжды жывецца мірна нам, Няхай паўсюль навечна знікнуць войны».
Каля рэчышча Кедрона
Паміж сцен Старога горада і Маслічнай гарой можна ўбачыць рэчышча старажытнага ручая. Ручай гэты называўся і называецца цяпер Кедрон. Ведаеш, куды цягнецца гэта рэчышча? Лдразу і не паверыш! Дык вось, цягнецца яно да самага Мёртвага мора! А што гэта за Маслічная гара? I чаму яна менавіта так называецца? Гара гэта — месца гіста-
рычнае. Мы яшчэ пагаворым пра яе, а пакуль толькі скажу, што дало ёй такую назву.
Справа ў тым, што калісьці там раслі аліў-кавыя гаі. Увогуле, алівы растуць там і цяпер. А ў старажытнасці на гары знаходзіліся давіль-ні. 3 аліў атрымлівалі аліўкавы алей. Бачыш, як проста...
Але вернемся да Кедрона. Частка яго пра-ходзіць пад Храмавай гарой і называецца далі-най Іегашафата. Іегашафат на іўрыце абазна-чае «Божы суд». Менавіта тут, па меркаванню веруючых іудзеяў, павінен адбыцца гэты суд. Па-іншаму — Страшны суд. Для каго ён будзе страшны? Вядома — для грэшнікаў. Аўвогуле, суд будзе самы справядлівы, які толькі можа быць.
Існуе легенда: у час Страшнага суда цераз даліну Іегашафата перакінуцца два масты — адзін з пергаменту, другі — жалезны. Па жа-лезным мосце пойдуць грэшнікі. I жалеза не вытрымае цяжару іх грахоў. А пергамент нават не зварухнецца: бо па ім пройдуць правед-нікі — людзі, якія ні разу не саграшылі.
Цяпер ты можаш здагадацца, чаму на Мас-лічнай гары знаходзяцца вялізныя яўрэйскія могілкі, самыя, напэўна, старыя могілкі ў све-це. Людзі жадалі, каб іх пахавалі менавіта тут, на тым месцы, дзе адбудзецца Божы суд. I яны будуць чакаць уваскрашэння, каб паўстаць перад вышэйшым Суддзёй. Да таго ж кожны меркаваў, што Страшным суд будзе толькі для грэшнікаў, а сябе ж лічыў святым...
Першыя магілы тут з’явіліся ўнізе, каля падножжа гары, ля самага рэчышча Кедрона, але паступова могілкі пачалі «падымацца» вы-шэй і вышэй. Самым старажытным магі-лам ужо амаль тры тысячы гадоў. Аднак
37
цярплівасць тых, хто чакае Суда, не канча-ецца...
Многае змянілася ў свеце за гэты час, жыц-цё на зямлі стала зусім іншым, ды і лёс нека-торых магіл на старажытных могілках каля Кедрона з’яўляецца калі не фантастычным, то ўжо ва ўсялякім выпадку вартым вялікага здзіўлення. Вось што здарылася, напрыклад, з магілай Аўшалома. Аўшалом (Авесалом) — сын цара Давіда. Напрыканцы жыцця бацькі ён паўстаў супраць яго. Прыгожы, спрытны, моцны, ён рашыў здабыць карону любой ца-ной, і прыхільнікі яго нават абвясцілі Аўша-лома царом. Было гэта ў горадзе Хеўроне. Але прыхільнікі мяцежнага царэвіча паспяшаліся. Палкаводзец Іаў на чале вялікага войска вы-ступіў супраць мяцежнікаў. Аўшалом быў раз-біты і кінуўся наўцёкі па лясной сцяжыне. I тут адбылося непрадбачанае. У царэвіча былі доўгія валасы. I яны заблыталіся ў гушчары. Іаў дагнаў уцекача і забіў яго.
Мінула вельмі шмат гадоў. Над магілай Аўшалома, каля Кедрона, паставілі помнік. Аднак людзі, якія праходзілі міма яго, кідалі ў помнік камяні: яны не маглі дараваць былому царэвічу таго, што ён паўстаў супраць свайго бацькі. Урэшце помнік быў завалены камя-нямі. Расчысцілі магілу толькі ў дваццатыя гады нашага стагоддзя ў час археалагічных раскопак...