• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Тут уцекачы спыніліся на чарговы пры-пынак. Тады адбылася падзея, якая лічыцца найвялікшай у гісторыі яўрэйскага народа.
    Паслухай, як гэта было.
    Пачалося з таго, што Маісей падняўся на вяршыню гары. I знік на некалькі дзён. Аказ-ваецца, згодна Бібліі, яму явіўся Бог. I аб’явіў Бог Маісею: «...Я дам табе закон, у якім ска-зана, што павінны рабіць ізраільцяне.» I са-браліся над вяршыняй вялікай чорныя хмары, забліскалі маланкі, і пачуліся ўдары грому. Народ пачуў такі гучны голас, быццам хтосьці нябачны затрубіў у трубу. Гэта быў голас Бо-жы, які аб’явіў народу ізраільскаму свае дзе-сяць запаведзяў, дзесяць законаў, дзесяць правілаў па якіх трэба было жыць кожнаму чалавеку. Якія ж гэта запаведзі?
    Пачнем з таго, што яны заклікалі людзей быць сумленнымі, шанаваць старэйшых, па-водзіць сябе сціпла, не хлусіць, не красці, не забіваць, паважаць адзін аднаго, шэсць дзён у тыдзень працаваць, а ў сёмы, суботні, адпачы-ваць і, вядома ж, слухаць Бога і маліцца яму.
    Вось некаторыя з гэтых запаведзяў:
    «Няхай не будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім.
    He вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна; бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імя Яго марна...
    Шэсць дзён працуй і рабі ўсякія справы твае, а дзень сёмы — суботу — Госпаду Богу твайму...
    Шануй бацьку твайго і маці тваю...
    He забівай.
    He крадзі.
    10
    He кажы няпраўды на блізкага твайго.
    He жадай дома бліжняга твайго... ні раба яго, ні вала яго, ні асла яго— нічога, што ёсць у блізкага твайго... (Выхад, 20:3, 7, 9, 10, 12, 13, 15, 16, 17)
    Хіба не можа кожны чалавек і сёння жыць па гэтых запаведзях? Хіба не вядуць яны нас дарогай гонару, праўды і сумлення?
    Прайшлі гады, стагоддзі, засталіся ў міну-лым тысячагоддзі, але і цяпер, аб’яўленае ў старадаўніх запаведзях, не згубіла ні мудрасці сваёй, ні сілы. Хіба не любіш ты ўсім сэрцам сваіх бацькоў? Хіба не ведаеш, што хлусіць непрыгожа, а красці злачынна? Хіба можна падняць руку на таго, хто слабейшы за цябе? Усё гэта табе, канечне, добра вядома. Аднаго ты, напэўна, не ведаў: незлічоную колькасць гадоў таму аб усім гэтым ужо было сказана ў дзесяці запаведзях на гары Сінай.
    На гары Сінай... Сорак дзён прабыў на яе вяршыні Маісей. А калі спусціўся з вяршыні, у руках у яго былі дзве каменныя пліты, ці, па-іншаму, Скрыжалі з Запаведзямі Бога. Гэ-тыя дзесяць Запаведзяў змацавалі Саюз (Запа-вет), як сказана ў Бібліі, паміж ізраільскім народам і Богам.
    Каменныя пліты з запаведзямі ізраільцяне вырашылі захоўваць у спецыяльным куфэрку, які назвалі Каўчэгам Запавету. Куфэрак гэты быў зроблены з дрэва акацыі, упрыгожаны залатымі выявамі анёлаў і каштоўнымі камя-нямі. Бераглі Каўчэг як зрэнку вока.
    ...I вось ізраільцяне рушылі да зямлі Хана-анскай, адкуль калісьці пайшлі ў Егіпет Іакаў і яго нашчадкі. Нялёгкім аказаўся іх шлях. Бязлітасная гарачыня даймала, мучылі голад і смага, варожыя плямёны не давалі спакою.
    11
    Але надзея на хуткую сустрэчу з зямлёй прод-каў надавала сілы. Ноччу, пад яркімі паўднё-вымі зоркамі, сядзелі яны ля кастроў, ус-памінаючы выхад з Егіпта, здзіўляючыся свай-му выратаванню і радуючыся яму. А раніцою, з усходам сонца, адпраўляліся ў далёкую, поў-ную небяспекі дарогу. Дзень ішоў за днём. I некаторыя, слабыя душой, пачалі наракаць, не вытрымліваючы цяжару і нягод. Яны сталі папракаць Маісея за тыя пакуты, што выпалі на іх долю, шкадаваць, што ўвогуле пайшлі з сытага Егіпта. I зразумеў тады Маісей, што не ўвесь народ яго гатовы стаць свабодным, што многія яшчэ не пазбавіліся звычкі быць раба-мі, што не стае ім цярпення і мужнасці.
    Разумееш, мой юны сябар, калі чалавек свабодны, ён адказвае за сябе сам, ён гаспадар свайго лёсу, і толькі ад яго залежыць, якім ён, гэты лёс, будзс. Яму трэба думаць аб кавалку хлеба, аб даху над галавой, прымаць рашэнні, ніхто за яго гэта не будзе рабіць. За раба думае яго гасрадар, яго валадар. Раб знае толькі адно: працаваць і падпарадкоўвацца. Цяпер ты, напэўна, лепш разумееш, чаму Маісей павёў сваіх людзей ад Ханаана і вырашыў вадзіць іх па пустыні цэлых сорак гадоў. Буда-ваць жа новае, вольнае жыццё павінны тыя, хто не паспеў атруціцца ядам рабскай па-корлівасці. Гэта было адзіна правільнае, хаця і тіе вельмі лёгкае рашэнне: былыя рабы павін-ны вымерці, у Ханаане павінна жыць толькі новае пакаленне.
    Многія гады вандравалі ізраільцяне па пу-стыні. За гэты час з імі адбываліся розныя цуды: то ваду дабывалі яны з каменнай скалы, то прыляталі да іх птушыныя чароды, калі патрэбна было мяса, то карысталіся яны
    12
    «Маннай нябеснай» — цукрыстым рэчывам на галінах дрэва тамарыкс. Апрача таго, за ўсе сорак гадоў, у ізраільцян не знасілася ніводная пара абутку...
    Мінула сорак гадоў, і вырасла новае пака-ленне. Быў у яго адзіны Бог, і жыло яно па яго запаведзях.
    Наступіў дзень, калі людзі, якія не ведалі, што такое рабства, падышлі да Ханаанскай запаветнай зямлі з зялёнымі далінамі і квіт-неючымі лугамі. Але Маісею не суджана было ўвайсці ў гэтую краіну. Ён памёр ля яе граніц, пражыўшы 120 гадоў.
    Цар Давід заваёўвае Іерусалім
    Праз некаторы час пасля вяртання ў Хана-анскуто зямлю ізраільцяне вырашылі, што ім патрэбны цар, які аб’яднаў бы ўвесь народ і мудра кіраваў ім. Першым царом Ізраіля стаў Саул. Яго змяніў юны Давід, які да гэтага быў пастухом у наваколлі Бейт-Лехема.
    Давід славіўся сваімі здольнасцямі. Яго песні вельмі падабаліся слухачам. Саул, даве-даўшыся аб незвычайным таленце маладога пастуха, некалькі разоў запрашаў яго да сябе ў палац, і ў рэшце рэшт аддаў яму ў жонкі сваю дачку. Але Давід не толькі спяваў свае псалмы. Ён праявіў сябе мужным воінам. Аднойчы ён перамог у баі гіганта Галіафа.
    Калі Давід стаў царом, ён вырашыў па-карыць Іерусалім, і перавесці туды сталіцу з Хеўрона. Іерусалім знаходзіўся сярод скалі-стых гор Іудзеі. Тут пражывала ваяўнічае пле-мя іевусеяў. Іх крэпасць лічылася непрыступ-най, але гэта не спыніла Давіда. Войска яго
    13
    аблажыла Іерусалім. У час асады военачаль-ніку Іоаву стала вядома аб тайным лазе, які вёў у цэнтр горада. Ізраільскія воіны прайшлі па гэтаму лазу і захапілі Іерусалім.
    А цяпер я хачу паведаміць табе, што Іеру-салім называлі не толькі горадам Давіда. У розныя часы ён называўся па-рознаму. У егі-пецкіх папірусах XIX — XVIII стагоддзяў да новай эры ён упамінаўся пад імем Рушалаім. Тора, галоўная кніга рэлігійных яўрэяў, назы-вае яго Шалем. I толькі каля 1000 гадоў да новай эры горад атрымаў яго сучасную назву. (У іўрыцкім гучанні Іерушалаім). Іерушалаім пераводзіцца на рускую мову як горад міра.
    Грэкі называлі горад Іеросалім. А калі ў 135 годзе да новай эры рымляне задушылі паў-станне яўрэяў пад кіраўніцтвам Бар-Кохбы, на развалінах Іерусаліма яны пабудавалі новы горад і назвалі яго Юлія Капіталіна.
    У часы арабскага панавання Іерусалім так-сама насіў розныя назвы: Мадзіна Байт ал — Макдзіс (горад Храма), проста Байт ал-Мак-дзіс (Храм), нарэшце, ал-Кудс (Святасць). Крыжаносцы празвалі яго Святым горадам. A паэты велічалі зусім па-іншаму: град міра, цудоўны град, благаслаўлёны леў, град Бога, залаты горад, вечны горад. Усе гэтыя назвы звязаны з гісторыяй Іерусаліма, калі ён стаў сталіцай яўрэйскай дзяржавы. Да нядаўняга часу горад трапляў пад уладу розных заваёў-нікаў, розных валадароў, розных культур і рэлігій.
    Спачатку Іерусалім становіцца галоўным горадам яўрэйскай дзяржавы. У VI стагодцзі да новай эры яго захапілі персы (614 год). Потым горад апынуўся пад уладай грэчаскіх манархаў (332 — 164 г. г. да новай эры). Гэта
    14
    і Аляксандр Македонскі, і ўладары дынастый Пталамеяў і Селяўкідаў. У 63 годзе да новай эры пачынаецца перыяд рымскага панавання. Працягваўся ён да 324 года ўжо новай эры. На змену рымлянам прыходзяць візантыйцы. Амаль тры стагоддзі ўладарылі яны тут, з 324 па 614 гадьт.
    Потым у Іерусаліме зноў аказваюцца пер-сы, праўда, ненадоўга. Усяго праз чвэрць ста-годдзя горадам авалодваюць мусульмане. Яны разбураюць хрысціянскія і іўдзейскія храмы. Мусульман змянілі хрысціяне. Пачынаецца эпоха крыжаносцаў, якія аб’явілі «свяшчэн-ную вайну» ісламу — рэлігіі мусульман. Амаль паўтараста гадоў, пачынаючы з 1099 года, зна-ходзіліся яны ў Іерусаліме. Чатыры стагоддзі горадам правілі туркі (1517— 1917). Іх магут-ная імперыя называлася Асманскай. У 1917 годзе Палесцінай, а значыць, Іерусалімам за-валодалі англічане. I толькі ў 1948 годзе Іеру-салім зноў становіцца галоўным горадам яўрэйскай дзяржавы, Дзяржавы Ізраіль.
    Вось тут, мой юны сябар, мы спынім пера-лік гістарычных дат і зноў вернемся да часоў уладарства цара Давіда.
    Чаму менавіта Іерусалім Давід зрабіў сталі-цай сваёй дзяржавы? Горад жа знаходзіўся ў баку ад гандлёвых шляхоў, паблізу не было ўрадлівых земляў. Вельмі проста. 3 трох бакоў Іерусалім абкружалі горы, а яны былі самым надзейным прыкрыццём ад нашэсця ворагаў. Акрамя гэтага, тут знаходзіўся цудоўны бу-даўнічы матэрыял — знакаміты іерусалімскі вапняк. Нарэшце, невычэрпная крыніца Гіхон забяспечвала горад пітной вадой, а гэта ва ўмовах гарачага клімату і рэдкіх дажджоў мела вельмі важнае значэнне.
    15
    Дык вось, Давід перавёў з горада Хеўрон у Іерусалім усе дзяржаўныя ўстановы, абнёс го-рад крапасным валам, а потым задумаў буда-ваць тут Храм, дзе б захоўваўся Каўчэг Запа-вету. А пакуль Каўчэг знаходзіўся ў спецыяль-ным свяцілішчы. У час святаў тысячы па-ломнікаў сыходзіліся сюды, да свяцілішча, каб прыняць удзел у богаслужэнні, слухаць псал-мы і ўдзячныя гімны Госпаду, якія распявалі жрацы.
    Але што такое свяцілішча? Простае, звы-чайнае памяшканне, тым больш часовае. За-паведзі Бога павінны былі захоўвацца ў свя-тым для ўсяго народа велічным месцы, якое сваёй прыгажосцю і раскошаю даказвала вялі-касць саюза паміж ізраільцянамі і Богам. Яны павінны былі захоўвацца ва ўрачыстым Храме. Месца для такога Храма Давід выбраў на гары Морыа.
    Чаму менавіта тут?
    Гара Морыа — асаблівае, я сказаў бы, свя-шчэннае месца для яўрэяў. Менавіта тут ка-лісьці Аўраам сабраўся прынесці ў ахвяру Богу свайго сына Ісаака па наказу Божаму. Ме-навіта на гары Морыя зрабіў ён ахвярнік, узяў у рукі нож... Менавіта на гары Морыа пачуўся голас з нябёс: «Не ўзнімай рукі на сына і не рабі з ім нічога». Тут Аўраам прынёс ў ахвяру барана замест сына. 3 таго часу гэта падзея стала прыкладам адданасці яўрэяў свайму Бо-гу і велікадушнасці Усявышняга, а гара Мо-рыа — тым месцам, дзе асабліва адчувалася адзінства Бога і яго народа. Толькі не было суджана Давіду пабудаваць Храм, дзе захоў-ваўся б Каўчэг Запавету. Першы Храм пабу-даваў сын Давіда Саламон.