• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Давай і мы з табой, юны друг, пройдземся па хрысціянскіх месцах — пройдземся, уба-чым незабыўныя храмы, пачуем легенды, якім незлічоная колькасць гадоў, датыкнемся да велічы і ўрачыстасці святых сцен, агародж і алтароў.
    Але перш, чым выправіцца ў шлях, удак-ладнім, як узнікла хрысціянства, які яго га-лоўны змест, у чым патаемны сэнс, прасочым лёс Ісуса Хрыста.
    Жыццё і лёс Ісуса Хрыста
    Першымі хрысціянамі былі яўрэі. I таму хрысціянства бярэ свой пачатак у іудаізме. Але потым іудзеі адмовіліся пагадзіцца з думкай хрысціянства аб тым, што менавіта іх вучэнне адлюстроўвае канчатковую ісціну. Іудзеі па-чалі разглядаць хрысціянства як скажэнне іх рэлігіі. А хрысціяне, са свайго боку, выра-шылі, што іудаізм — штосьці канчаткова за-старэлае. Але гэта было потым.
    А спачатку...
    47
    Спачатку быў Ісус. Ці ведаеш ты, што Ісус азначае «Выратавальнік»? I што Хрыстос у перакладзе з грэчаскай — «месія»?
    Ітак, у горадзе Назарэце жыла сямейная пара. Мужа звалі Іаакім, жонку — Анна. Жылі яны доўга, а дзяцей у іх не было. Узмалілася Анна: «Калі ў мяне народзіцца дзіця, аддам яго на служэнне Госпаду». I пачуў Бог гэтую ма-літву. I нарадзілася ў Анны і Іаакіма дачка. I назвалі яе Марыяй. Калі Марыі споўнілася тры гады, маці прывяла яе ў храм, і засталася Марыя там. Калі ж яна вырасла, вырашыла ніколі не выходзіць замуж: яна хацела жыць толькі для Госпада. Аднак, каб дзяўчына жыла адна (бацькі яе памерлі), святары, не пажадалі і заручылі яе з Іосіфам, старым цесляром, удаўцом. Іосіф замяніў Марыі бацьку, кла-паціўся аб ёй.
    Аднойчы ў сне Марыі з’явіўся архангел Гаўрыіл і сказаў ёй, што яна неўзабаве наро-дзіць сына, якога трэба назваць Ісусам. I будзе ён сынам самога Усявышняга.
    У гэты ж час рымскі імператар вырашыў даведацца, колькі ў яго падданых. I загадаў правесці, як мы цяпер гаворым, усенародны перапіс. Радзімай Іосіфа і Марыі быў горад Віфлеем (цяпер Бейт-Лехем).
    Яны і пайшлі туды, каб іх там запісалі. Пакуль ііплі, вельмі стаміліся. Побач з Віфле-емам убачылі пячору і вырашылі пераначаваць у ёй. Гэтай жа ноччу нарадзіла Дзева Марыя сына свайго Іегошуа, Ісуса Хрыста.
    Перад нараджэннем Ісуса запалілася на небе яркая і буйная зорка. Убачылі яе ўсе людзі. I персідскія мудрацы таксама. Гэтыя мудрацы прачулі, што ў Іудзеі неўзабаве наро-дзіцца Хрыстос Выратавальнік і што будзе ён
    48
    царом Іудзейскім. УбачылІ, значыць, мудрацы тую зорку і пайшлі за ёй. Прывяла іх зорка ў Іерусалім. I пачалі яны пытацца ў людзей, дзе зараз будучы іудзейскі цар, які толькі што нарадзіўся. Іх дзіўныя паводзіны дайшлі да Ірада, які ў той час царстваваў у Іудзеі. Паду-маў ён, прыйдзе час, і гэты невядомы Хрыстос прагоніць яго з царствавання. Склі-каў Ірад святароў і вучоных і, моцна хвалюю-чыся, спытаў: «Дзе павінен нарадзіцца Хры-стос?». Адказалі яму: «У Віфлееме». Тады Ірад паслаў у Віфлеем салдат і загадаў ім забіваць усіх хлопчыкаў да двух год. Ён спадзяваўся, што сярод забітых дзяцей абавязкова трапіцца Ісус.
    Салдаты Ірада былі бязлітаснымі. Без шка-давання забівалі яны дзяцей на вачах у акамя-нелых бацькоў. Але сярод забітых Ісуса не апынулася. У сне з’явіўся Іосіфу анёл і загадаў яму бегчы з Марыяй і хлопчыкам у Егіпет. Так яны і зрабілі. Перачакалі там бяду і вярнуліся ў Назарэт. Дзяцінства і юнацтва Ісуса прай-шло менавіта ў гэтым горадзе, таму і назвалі ято Назаранінам і Назарэем.
    Мірна і шчасліва жыў Ісус у доме Іосіфа і Марыі. Быў добры, разумны і цікаўны. Калі споўнілася яму дванаццаць год, узялі яго Іосіф і Прасвятая Дзева Марыя на свята Вялікадня ў Іерусаліме. На зваротным шляху Ісус раптам знік. Тры дні шукалі яго і, нарэшце, знайшлі ў Храме. Сядзеў малеча сярод дарослых і раз-важаў аб Законе Божым і адказваў на ўсе цяжкія пытанні.
    Калі Ісус падрос, заняўся ён цяслярскай справай — каму дзверы зробіць, каму — стол, каму — лаўку. Працай сваёй карміўся і сам, і маці сваю карміў, Іосіфа старога карміў. Так
    49
    было, пакуль Ісус не стаў зусім дарослым. Тады пайшоў ён да ракі Іардан хрысціцца, бо ўжо чуў пра Іаана Хрысціцеля.
    Пасля хрышчэння, калі ён пачуў з нябёс голас Бога-бацькі пра тое, што ён сын яго, паверыў Ісус у сваё прадвызначэнне: вучыць людзей, ведаючы загадзя, што здарыцца з імі, прымаць на сябе іх грахі, цярпець за іх, рата-ваць іх ад грэшных задум і ўчынкаў.
    Развітаўшыся з Іаанам Хрысціцелем, пай-шоў Ісус у пустьіню і правёў там сорак дзён у малітве і пасце.
    Выйшаўшы з пустыні, ён вярнуўся да Іаана, і вучні Іаана пайшлі з ім, стаўшы яго вучнямі. Пазней у Ісуса з’явілася яшчэ нямала вучняў. Гэта былі людзі дарослыя, нават па-жылыя. Яны паўсюдна ішлі з ім, слухаючы яго прамовы аб справах Божых, аб выратаванні і царстве нябесным. У вучні Ісус браў людзей простых, толькі б яны былі добрыя і верылі ў яго. Ісус становіцца прапаведнікам-падарож-нікам. Ён заклікае народ да пакаяння, заклікае рабіць добрыя справы, абвяшчае аб наблі-жэнні царства Божага. Пропаведзі гэтыя ка-рысталіся вялікім поспехам. А тут Ісус да таго ж здзяйсняе шэраг дзівосаў: пераўтварае ваду ў віно, вылечвае хворых, спыняе буру, здолее накарміць пяццю хлябамі пяць тысяч чалавек, ходзіць па вадзе... Вяршыня дзівосных спраў Ісуса — уваскрэшанне з мёртвых. У гэтым — вышэйшае праяўленне боскай сілы. Такім чы-нам, аўтары Евангелля хочуць даказаць, што Ісус больш вялікі, чым прарокі Старога Запа-вету: тыя маглі ўваскрасіць па аднаму па-мёршаму, а Ісус уваскрасіў трох. Больш таго, Ісус не проста прарок, не проста месія, але і сам Бог.
    50
    Многія паверылі ў Ісуса. Яго называлі Спа-сам, Настаўнікам. За ім ішлі натоўпы народу, людзі імкнуліся запомніць кожнае яго слова. Асабліва запомнілася ўсім Нагорная пропа-ведзь Ісуса Хрыста, у якой ён выклаў сваё вучэнне. Нагорнай яна называецца таму, што сказана была з вяршыні гары.
    «Убачыў народ, Ён узышоў на гару; і калі сеў, падышлі да Яго вучні Яго. I Ён вучыў іх. 3 мноства сваіх вучняў Ісус выбраў дванаццаць і назваў іх апосталамі — прадаўжальнікамі сваёй справы, сваімі нашчадкамі. Алостал — слова грэчаскае, азначае яно «пасланнік». На жаль, сярод апосталаў аказаўся злы чалавек, які неўзабаве здрадзіць свайму Настаўніку. Гэта — Іуда Іскарыёцкі.
    Акрамя дванаццаці апосталаў, Ісус выбраў яшчэ семдзесят. Іх называюць малодшымі апосталамі. Ісус паслаў іх вучыць людзей, вы-лечваць хворых, праганяць д’яблаў, уваскра-шаць мёртвых. I яны выдатна справіліся з даручаным.
    Сціплае жыццё Ісуса, выкрыццё ім ула-дароў і багацеяў, перакананасць у тым, што менавіта беднякі будуць шчаслівыя ў будучым царстве Божым, выклікалі трывогу ўлад. Ірад вырашыў расправіцца з ім. Аднойчы Хрыстоса ледзь не забілі каменнем. Прыклалі да гэтага рукі і святары і фарысеі (згадай, пра фарысеяў мы ўжо вялі гаворку): яны бачылі, што Ісус выбівае глебу з-пад іх сцвярджэнняў пра адзі-нага Бога. Як жа Бог адзіны, калі Ісус Хрыстос сцвярджае, што ён Сын Божы? Значыць, ёсць Бог стары і Бог малады. Два Багі, ці што?...
    I вось, праз гады блуканняў па Іудзейскай зямлі, Ісус вырашыў выправіцца ў Іерусалім перад Вялікодным святам.
    51
    У горад ён уехаў на белай асліцы. Мноства людзей выйшла яму насустрач. Ісус накіра-ваўся ў Храм і там рабіў дзівосы. I адказваў на самыя закавырыстыя пытанні законнікаў. I выкрываў фарысеяў за тое, што яны падман-ваюць народ: «Гора вам, кніжнікі і фарысеі, вы сляпыя і неразумныя, яшчэ вучыце народ, а самі ідзяце і ведзяце іншых у пекла». А яшчэ расказваў ён прытчы, і кожная была з вялікім значэннем. Так праводзіў Ісус Страсны тыд-зень — сем дзён перад Вялікаднём. А ў пярэда-дзень свята яго мучылі, судзілі і распялі на крыжы. I памёр ён, і быў пакладзены ў гроб, і праз тры дні ўваскрэс. Ісус прадбачыў сваю смерць, аб чым прызнаваўся сваім вучням. Пасля свайго ўваскрэсення жыў ён на зямлі сорак дзён. А потым сабраў вучняў на Масліч-най гары і адтуль узнёсся ў неба.
    Так Ісус выбраў шлях добраахвотнага сама-ахвяравання. Ён ахвяраваў сабой у імя скуп-лення грахоў людскіх.
    Хрысціянства
    Памятаеш, я расказваў, што ў час Вавілон-скага палону сярод многіх яўрэяў, што трапілі ў рабства, пачала распаўсюджвацца вера ў Месію — Божага пасланніка, які прыйдзе і вызваліць народ ад пакут, усталюе справяд-лівасць і здзейсніць суд над грэшнікамі, а для тых, хто не рабіў грэшных учынкаў, надыдзе райскае шчасце?
    Вера ў Месію жыла ў яўрэйскім народзе на працягу вякоў. Умапавалася яна ў часы цара-вання Ірада I. Цар пастаянна парушаў іудзей-с<ія рэлігійныя трддыцыі, абклаў народ не-
    52
    пасільнымі падаткамі. Мясцовыя ўлады і на-ват некаторыя святары станавіліся апорай рымлян. Народ адвярнуўся ад Храма і яго служак. А паўстанні супраць улады Рыма звы-чайна канчаліся паражэннем. Як пісаў вялікі гісторык старажытнасці Іосіф Флавій, менаві-та ў гэты час з’явіліся ілжэпрарокі, якія абя-цалі хуткую сустрэчу з Месій. Калі з’явіўся Ісус Хрыстос, многія адразу паверылі, што ён і ёсць сапраўдны збавіцель, якога яны так доўга чакалі. Гэтаму садзейнчалі такія абс-тавіны: ідучы па краіне і абвяшчаючы свае пропаведзі, Хрыстос звычайна паўтараў вы-казванні настаўнікаў яўрэйскага закона — равінаў, але пры гэтым выказваў і ўласныя думкі, што было нязвычна. Больш таго, калі многія прарокі пачыналі свае прамовы са слоў: «Вось слова Гасподняе, то Хрыстос вымаўляў дзіўнае для слухачоў: «Я кажу вам». Ну хто ж, як не Месія, мог казаць такое.
    Так лічылі і жыхары Іерусаліма і шматлікія паломнікі, калі перад Вялікаднём 30 года ўба-чылі Хрыста на вуліцах старажытнага горада, пачулі яго прамовы.
    Звычайна ў святочныя велікодныя дні зда-раліся непарадкі — і рымскі намеснік у Іудзеі Пілат загадаў сваім салдатам патруляваць вулі-цы. А ў гэты самы час тысячныя натоўпы беглі за тым, каго яны палічылі Месіяй. Шум, кры-кі, узбуджанасць... Скончылася тым, што сал-даты схапілі «парушальніка спакою» і прывялі да Пілата. Пілат абвінаваціў Хрыста ў тым, што той падбухторвае людзей да бунту, ды яшчэ абвясціў сябе Месіяй. I Понцій Пілат загадаў распяць Хрыста.
    Гэта іудзейская версія гібелі Ісуса. Хрысці-яне ж тлумачаць смерць Божага сына па-
    53
    іншаму. Понцій Пілат, згодна з хрысціянскай версіяй, доўга не хацеў караць Ісуса, лічачы яго невінаватым. I толькі шматлікія патраба-ванні іудзеяў прымусілі яго вынесці смяротны прысуд.