Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
16
Цар Саламон. Першы Храм
Саламон праславіў зямлю Ізраіля ва ўсім тагачасным свеце. Быў ён знатны, багаты і мудры.
Аднойчы, калі Саламон спаў, яму явіўся ў сне Бог і сказаў: «Прасі ў Мяне чаго хочаш; што папросіш, тое і дам табе».
Ведаеш, што папрасіў Саламон у Бога? Hi багацця, ні славы не прасіў, а толькі аднаго — мудрасці. I стаў ён самым мудрым чалавекам на зямлі. Аб вастрыні і глыбіні яго розуму гаворыцца і ў Бібліі. Вось, напрыклад, такое здарэнне.
Жылі ў Іерусаліме дзве жанчыны. У кожнай было грудное дзіця. Яны былі вельмі беднымі, таму спалі са сваімі дзецьмі на адным ложку. Неяк адна з жанчын неасцярожна прыціснула свайго сыночка да грудзей так моцна, што той задыхнуўся. А гэта было ноччу. I няшчасная жанчына ўзяла ў суседкі яе жывога сына, а ёй паклала свайго, мёртвага.
Прачнулася раніцай другая жанчына і ба-чыць, што сынок яе мёртвы, і ўвогуле гэта не яе дзіця. Накінулася яна з гневам на суседку: «Чаму ты падмяніла дзіця?» А тая ёй — што тьі, маўляў, апамятайся. Спрачаліся, спрача-ліся і вырашылі пайсці да цара Саламона, каб ён рассудзіў іх. I Саламон, выслухаўшы, зага-даў слузе прынесці меч і рассячы папалам жывое дзіця, каб кожная жанчына атрымала сваю палавіну. Ён быў упэўнены, што са-праўдная маці нізавошта не згодзіцца, каб яе сын загінуў.
Так і атрымалася. Жанчына, якая задушыла дзіця, адразу ж пагадзілася з такім рашэннем цара: «Няхай жа не будзе ні мне, ні табе». A
17
другая маці слёзна прасіла, каб хлопчыка не забівалі, няхай лепш адцадуць яго суседцы. Так даведаўся Саламон, хто сапраўдная маці. I загадаў аддаць ёй дзіця...
Быў мудры Саламон і ў справах дзяржаў-ных. Пры яго цараванні Ізраіль стаў багатай, вядомай сваімі гандлёвымі сувязямі краінай. Іерусалімскія рынкі прапаноўвалі разнастай-ны выбар тавараў, гандлёвы флот баразніў моры, і слава аб дзівоснай сталіцы дзівоснага царства разляцелася па ўсяму свету. Многія князі і вяльможы з розных краін прыязджалі ў Іерусалім, каб палюбавацца ім. Але самай славутай справай рук і розуму Саламона стала будаўніцтва Храма. Таго, што не паспеў пабу-даваць Давід з-за бясконцых войнаў з су-седзямі. Храм гэты пачалі ўзводзіць на гары Морыа, якую потым назвалі Хра-мавай.
Сем гадоў будаваўся Храм. Друг Саламона цірскі цар Хірам прыслаў кедравыя бярвёны з Лівана. Лепшыя архітэктары заняліся плані-роўкай будучай пабудовы. He злічыць, колькі будаўнікоў завіхалася на рыштаваннях. Але якім цудоўным атрымаўся плён іх працы! Та-кой раскошы, такога хараства не бачьгў яшчэ ніхто! Узведзены з мармуру і дарагога дрэва, упрыгожаны высокімі калонамі, Храм выклі-каў захапленне кожнага, хто прыходзіў да яго. Уражвалі вялізныя залатыя падсвечнікі, пар-човыя занавесы, каштоўныя камяні. 3 золата былі зроблены ўмывальнікі, вазы і вялікі сямі-свечнік — менора.
Цікава, што жалезньтя інструменты на бу-даўніцтве не ўжываліся. Жалеза, так, ці інакш, звязана з войнамі, а Храм будаваўся для Бога, які жадаў, каб усе людзі жылі ў міры.
18
I вось наступіў самы ўрачысты момант: жрэц унёс Каўчэг Запавету ва ўнутраны двор Храма. Загучалі малітвы, на алтар усклалі ах-вяры. Пачуліся псалмы. Урачысты спеў супра-ваджаўся ігрой на музычных інструментах.
3 таго часу Іерусалім стаў святым горадам для ўсіх іўдзеяў, сталіцай іх веры — іудаізму.
Іудаізм
Іудаізм — гэта рэлігія яўрэяў, адна з самых старажытных рэлігій на зямлі. Як нешта адзінае, ён узнік у час Выхаду яўрэйскага народа з егпецкага рабства. Аб гэтым Выхадзе ты ўжо ведаеш. Ведаеш і аб знакамітых дзесяці Запаведзях, якія, як сказана ў Бібліі, Бог пера-даў народу з Маісеем. Яны і сталі асновай іудаізму.
Аб чым гаворыць, да чаго заклікае, што прапаведуе гэта вера? Перш за ўсё яна сцвяр-джае, што цар сусвету — адзіны Бог Яхве, уладар прыроды і гісторыі. 3 многіх народаў Бог выбраў адзін і назваў яго сваім народам, абяцаючы яму шчасце, калі народ гэты — яўрэі — будзе верыць яму, слухацца ято і ша-наваць. Але калі Бог — уладыка Сусвету, то, зразумела, ён кіруе і народам. I калі ў стара-жытнай Іудзеі выбіралі цара, многія праці-віліся гэтаму: цар жа яўрэяў — сам Бог, казалі яны. Пагадзіліся на тым, што зямны цар вы-казвае волю нябеснага Бога, аберагае яго за-коны.
Асаблівасць іудаізму — ідэя саюза (Запаве-ту) паміж Богам і народам. Іудаізм вучыць, што яўрэі павінны жыць па законах Торы. A што галоўнае ў Торы? Неяк спыталіся ў вялі-
19
кага мудраца i філосафа Хілеля аб гэтым. I ён адказаў: «Тое, што ненавісна табе, не рабі і свайму блізкаму». Таму мы гаворым аб гу-манізме і чалавекалюбстве іудаізму (дарэчы, як і другіх рэлігій), аб тым, што гэта не толькі і не проста рэлігія, а нешта большае: тое, што дыктуе веруючым людзям законы, увесь уклад жыцця, паводзіны, погляды.
Іудаізм сцвярджае святасць Іерусаліма. Гэ-та, у першую чаргу, звязана з тым, што там знаходзіліся Храмы: і першы, аб якім я толькі што расказваў, і другі — аб якім размова наперадзе. Храм жа, па ўяўленнях рэлігійных людзей, месца вечнага знаходжання імя Бога. Нядзіўна, што іерусалімскія Храмы сталі цэнт-рамі не толькі рэлігійнага, але і грамадскага жыцця яўрэяў. Дзе яны ні жылі б, у якія краіны ні закінуў бы іх лёс, яўрэі паўтараюць з века ў век: «У будучым годзе — у Іерусаліме».
Вядома, гэта не значыць, што ўсе яны, на самой справе, запакуюць чамаданы і кінуцца купляць білеты. Іншы раз гэта пажаданне про-ста падкрэслівае духоўную сувязь з Іеруса-лімам. Перш чым перайсці да больш позніх ідэй іудаізму, я яшчэ хачу сказаць вось аб чым. Яў рэйская рэлігія, якая зараджалася, пры-несла з сабою шэраг звычаяў. Адзін з іх — ахвярапрынашэнне, другі — сезонныя святы.
Ахвярапрынашэнні былі і ў іншых народаў, яўрэі тут не выключэнне. Каго ж прыносілі ў ахвяру ізраільцяне? Быкоў, валоў, авечак, коз і... галубоў. А для чаго ўвогуле патрэбны былі ахвяры, як ты думаеш? Людзі лічылі, што гэта ежа і пітво Бога. 3 часам такі звычай знік. На самой справе не будзеш жа рэзаць жывёлу ў малітоўных дамах — сінагогах?
20
Цяпер аб святах. Узнікненне іх звязана з падзеямі Выхаду. Напрыклад, свята вясны — Песах, а ўжыванне ў ежу мацы — прэсных аладак — памяць аб тым, што елі яўрэі па дарозе з Егіпта. Ці свята Сўккат. Яго адзнача-юць у спецыяльна пабудаваных шалашах (сук-ках). У такіх шалашах калісьці начавалі ў Сі-найскай пустыні ўцекачы з рабства...
Ішоў час. У лёсе яўрэйскага народа адбы-валіся важныя падзеі. Пасля разбурэння Пер-шага Храма вельмі шмат яўрэяў трапілі ў ваві-лонскі палон. Там, у Вавілоніі, умацавалася вера ў Месію, пасланніка Божага, збавіцеля народа ад пакут. Месія, на думку змучаных людзей, павінен будзе вярнуць яўрэяў з пало-ну, аднавіць іх дзяржаву, устанавіць агульную справядлівасць. Ён здзейсніць вялікі суд, на якім пакарае грэшнікаў, а для тых, хто не грашыў, наступіць вечнае шчасце.
Вера ў Месію — састаўная частка іудаізму.
Яўрэі заўсёды раўніва бераглі сваю веру. Яны былі гатовыя ахвяраваць за яе сваім жыц-цём. Калі, напрыклад, грэчаскі цар Анціох аб’явіў па-за законам іудаізм і забараніў чы-таць Тору, яе пачалі вывучаць употай, хаця за гэта пагражала пакаранне смерцю. I нягледзя-чы на тое, што Анціох патрабаваў пакланяцца грэчаскім бажаствам, амаль ніхто не выканаў гэты ягоны загад. Іудзеяў катавалі, многіх забі-валі, але нішто не магло прымусіць людзей адмовіцца ад сваёй рэлігіі.
Прайшлі стагоддзі. I цяпер, калі рэлігійныя яўрэі, якія жывуць за межамі Ізраіля, моляцца, яны становяцца тварам да Іерусаліма. У гэ-тым — сувязь са старажытным горадам, вер-насць сваёй веры, памяць аб Храме.
21
Біблія
«О, том вялікасны, вячысты! Крыніца тайнаў, светлы цуд!
I гора смертным тым, хто тут Сумніўны быў ці ганарысты.»
Так пісаў аб Бібліі вялікі антлійскі пісьмен-нік Вальтэр Скот.
Я звяртаюся да Бібліі нездарма. А ці ведаеш ты дакладна, што гэта за «вялікасны том»? Магчыма, ты адкажаш: «Біблія — старажытная кніга». I такі адказ будзе правільным. Правіль-ным, але не зусім поўным.
Вядома, я не бяруся падрабязна пераказ-ваць змест Бібліі. Раскажу коратка, але так, каб ты меў аб ёй больш-менш поўнае ўяў-ленне.
Дык вось, Біблія — гэта Свяшчэннае Пі-санне іудзеяў і хрысціян, збор рэлігійных кніг. Яны пісаліся не адно стагоддзе — з таго часу, калі, вярнуўшыся з вавілонскага палону, яўрэі пачалі збіраць паданні пра свайго Бога. Аўта-ры гэтай кнігі — цары і сяляне, філосафы і рыбакі, паэты і палітычныя дзеячы. Зусім роз-ныя людзі. Аб’яднала іх адно: яны свята веры-лі, што з’яўляюцца пасланнікамі Бога на зям-лі, і што менавіта ён, вялікі і ўсёведны, паказ-ваў ім кожнае слова.
Зразумела, мы не можам прыняць гэтае сцвярджэнне. Мы лічым, што Біблія — гэта твор веруючых людзей, якія апісвалі з’явы прыроды і гістарычныя падзеі так, як дыкта-валі ім іх погляды, іх вера. Пісалася Біблія на розных мовах — іўрыце, арамейскай, грэча-скай. Расказвае яна пра стварэнне Богам све-ту. Пра першых людзей — Адама і Еву і іх
22
нашчадках. Пра патоп і выратаванне Ноя. Пра перасяленне Аўраама ў Ханаан. Пра жыццё Іосіфа ў Егіпце. Пра Маісея і пра тое, як ён вывеў свой народ з егіпецкага рабства. Пра саюз яўрэяў з Богам. Пра дзесяць запаведзяў Госпада на гары Сінай. Пра саракагадовае блуканне па пустыні. Пра цароў Давіда і Са-ламона і другіх валадарах ізраільцян. Пра бу-даўніцтва Першага Храма. Пра захоп вавілон-скім царом Навухаданосарам Іерусаліма, раз-бурэнні ім горада і Храма. Пра тое, як павёў ён яўрэяў у сваю краіну. Пра вяртанне яўрэяў і пачатак будаўніцтва Другога Храма...
Знаёмячыся з Бібліяй, мы даведваемся ня-мала аб старажытнай гісторыі. Сабрана тут і творчасць многіх людзей: Песня Песняў Са-ламона, псалмы Давіда, прытчы, гімны, пес-напенні, пропаведзі, прароцтвы. Біблія — вя-лікі помнік старажытнай культуры, яна пакі-нула вечны след у гісторыі чалавецтва. Біб-лейскія міфы і легенды ляглі ў аснову многіх твораў вялікіх мастакоў, музыкантаў, пісьмен-нікаў і паэтаў. I вось што. Я пазнаёміў цябе з яўрэйскай Бібліяй, Танахам, як называюць яе іудзеі, ці Старым Запаветам, як гавораць хрыс-ціяне. Дадам толькі, што яўрэйская Біблія складаецца з трох асноўных раздзелаў: Торы, Неіім (кнігі Прарокаў) і Ктувім (Пісанняў). У Тору ўваходзяць пяць кніг, якія называюцца Пяцікніжжам Маісея, таму што асаблівае мес-ца ў ім займае аповяд аб ролі Маісея ў лёсе яўрэйскага народа.