• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Дык хто ж такія прарокі? Гэта людзі, якія лічылі, што яны выступаюць ад Божага імені. А ў прамовах сваіх яны паведамлялі, што чакае людзей у будучыні, як трэба паступаць у роз-ных выпадках і простаму люду, і палітыкам,
    23
    выкрывалі любую несправядлівасць, абвяш-чалі веліч Бога. Дарэчы, хрысціяне лічаць, што некаторыя кнігі прарокаў заклалі аснову іх рэлігіі.
    Хрысціянская Біблія называецца Новым Запаветам. Яна была створана, калі зараджа-лася хрысціянства, і дайшла да нас на грэча-скай мове. Першыя хрысціяне лічылі свяш-чэннай кнігай і яўрэйскую Біблію. Яны змяс-цілі яе пад адну вокладку з Новым Запаветам. Хрысціянская Біблія складаецца са Старога Запавету і Новага Запавету.
    У Новы Запавет уваходзяць чатыры Еван-геллі (ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі і ад Іаана). Кожнае Евангелле апавядае аб жыцці Ісуса Хрыста — яго нараджэнні, дзяцінстве, юнац-тве, яго павучаннях і выказваннях, яго цудах, аб судзе над ім, яго пакутах, уваскрэсенні і ўзнясенні.
    Уваходзяць у Новы Запавет і Дзеі Святых Апосталаў — прапаведнікаў Евангелля. У ас-ноўным, гэта дзеі Паўла і Пятра, як яны распаўсюджвалі хрысціянскае вучэнне сярод іудзеяў і язычнікаў.
    Адзін з раздзелаў Новага Запавету — Пас-ланні. Большасць Пасланняў належыць Апо-сталу Паўлу. У іх ён звяртаецца ці да людзей, ці да хрысціянскіх абшчын, ці адразу да ўсіх хрысціян. Гэтыя апошнія называюцца Сабор-нымі Пасланнямі.
    Але, усё ж, што такое Пасланні? У чым іх сэнс, пра што яны? Можна сказаць так: Пас-ланні памагалі жыць, памагалі лепш зразумець новую рэлігію — хрысціянства.
    Ну вось, ты і пазнаёміўся ў агульных рысах з Бібліяй — свяшчэннай кнігай, у якой сабра-на мудрасць многіх пакаленняў. Яна стала
    24
    літаратурным помнікам старажытнасці. Біблія раскрывае нам і погляды, і лад жыцця нашых продкаў, і гістарычныя факты. Таму народы свету называюць яе вялікім творам на ўсе часы.
    Разбурэнне Першага Храма. Вавілонскі палон
    Яркае жыццё пражыў цар Саламон. Сорак гадоў кіраваў ён краінай. Пасля яго смерці пачаўся ў Ізраілі смутны час. Дзяржава, якая квітнела пры Саламоне, распалася на два цар-ствы. Паўночнае захавала сваю ранейшую на-зву — Ізраіль, а новае, паўднёвае, стала назы-вацца Іудзеяй.
    А тым часам ля межаў яўрэйскіх царстваў узнікла грозная Вавілонская імперыя. Імпе-ратар Навухаданосар вырашыў захапіць су-седнія землі. Яго войскі напалі на Іудзею і падступілі да Іерусаліма. Яны авалодалі гора-дам і ўзялі ў палон многіх яго жыхароў.
    Цыдкія, апошні цар Іудзеі, паўстаў супраць вавіланян. I зноў Навухаданосар рушыў на сталіцу Іудзеі. Паўтара гады працягвалася аса-да горада. Мужна змагаліся яго абаронцы, але сілы былі няроўныя. У 586 годзе да н.э. Іеру-салім здаўся. Вавіланяне разбурылі Храм — гордасць іудзеяў — і амаль усё насельніцтва вывелі ў Вавілонію.
    Ты можаш уявіць гора выгнаннікаў, іх сум па Радзіме? Страціць свабоду, страціць Храм... Успаміны аб мінулым вярэдзілі іх сэрцы. Ме-навіта тады нарадзіўся псалм, які знаходзім у Бібліі: «Калі забуду цябе, Іерусалім, забудзь
    25
    мяне рука мая. Прыліпні язык мой да гартані маёй, калі я не буду помніць цябе...»
    У чужой краіне яўрэі захавалі свае трады-цыі, святы, рэлігійныя законы. Жылі яны асобнымі абшчынамі. Жрацы чыталі стара-жытныя тэксты, прарокі заклікалі верыць у будучую свабоду. I жыла ў сэрцах гаротных людзей мара аб вяртанні ў родныя мясціны. Мара гэтая ажыццявілася, калі Вавілонам ава-лодаў малады персідскі цар Кір. Ён дазволіў яўрэям вярнуцца ў Іерусалім і аднавіць Храм.
    Многія тысячы былых нявольнікаў адпра-віліся ў Іудзею, распяваючы па дарогах стара-жытныя і новыя псалмы. Але што яны ўбачы-лі, калі вярнуліся на Радзіму? Занядбаныя палі і вінаграднікі, руіны гарадоў. Руіны Храма зараслі пустазеллем.
    Адразу ж яўрэі збудавалі часовы алтар — ахвярнік для набажэнстваў. Будаўніцтва нова-га Храма працягвалася днём і ноччу. Храм гэты, у адрозненне ад першага, быў просты і сціплы. Але, як і раней, ён збіраў вялікую колькасць людзей. А Тора паступова станаві-лася канстытуцыяй — асноўным законам Іудзеі. У суботу, як і раней, спыняліся ўсе работы, нават вароты Іерусаліма зачыняліся перад гандлярамі. У святочныя дні яўрэі друж-на ішлі ў Іерусалім, да Храма. Але, вядома, не ўсе маглі наведаць святы горад. I ў многіх мясцінах сталі з’яўляцца малітоўныя дамы. У іх свяшчэннікі прапаведавалі Тору. Тут такса-ма адзначаліся суботы, важныя для народа даты, праходзілі розныя сустрэчы, судовыя пасяджэнні і нават святкаваліся вяселлі. Гэтыя дамы потым сталі сінагогамі. Цяпер у сіна-гогах збіраюцца веруючыя яўрэі. Яны для іх тое ж самае, што і царква для хрысціян.
    26
    Неўзабаве пасля вавілонскага палону Іу-дзея зноў расквітнела, ізраільцяне зажылі ў дастатку і міры. I ўспамінаюцца словы праро-ка Ісаіі, якія ён прамовіў задоўга да гэтых часоў:
    «... і перакуюць мячы свае на аралы,
    і дзіды свае — на сярпы;
    не падыме народ на народ мяча, і не будуць больш вучыцца ваяваць...»
    (Біблія, Кніга прарока Ісаіі, 2:4)
    Знамянальна, што гэтыя словы старажыт-нага прарока выбіты на сцяне насупраць бу-дынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку.
    Паўстанне Макавеяў
    Мінула дзвесце гадоў, і Іерусалім заваяваў знакаміты грэчаскі імператар Аляксандр Ма-кедонскі. Дзе ўжо было выстаяць супраць яго маленькай Іудзеі? Аляксандр быў больш спра-вядлівы за многіх заваёўнікаў. Ён не ўмеш-ваўся ў жыццё яўрэяў і не парушаў іх звычаяў і традыцый.
    I вось Іерусалім заваёўвае Сірыйская імпе-рыя. Валадары Сірыі былі з дынастыі Се-ляўкідаў, наследнікаў военачальніка Аляк-сандра Македонскага.
    Селяўкіды былі грэкамі і хацелі далучыць яўрэяў да грэчаскай культуры. 3 гэтым многія не маглі змірыцца. Але калі да ўлады прыйшоў імператар Анціох I Эпіфан, ён вырашыў па-заўсёды пакончыць з яўрэйскай рэлігіяй і за-бараніў чытаць Тору, адзначаць святы. Усюды, нават у Храме, чужынцы ўстанавілі статуі грэ-
    27
    часкіх багоў. I тады яўрэі ўзняліся на барацьбу за сваю рэлігію, за чысціню Храма.
    Аднойчы ў пасёлак Модзіін прыбыў атрад акупантаў, каб праверыць, як выконваюцца імператарскія ўказы. Свяшчэннік Маціцьяху з рода Хасманеяў са сваімі пяццю сынамі пера-біў імператарскіх салдат. Усе жыхары Модзіі-на, баючыся помсты Анціоха, пайшлі ў горы. Гэта было сігналам да паўстання супраць Се-ляўкідаў. Паступова невялікая група паўстан-цаў вырасла ў сапраўдную армію.
    Вайна супраць Анціоха працягвалася тры гады. Пасля смерці Маціцьяху армію паў-станцаў ўзначаліў сын адважнага свяшчэннас-лужыцеля Іехуда, якога празвалі Макавеем. Гэта быў вельмі адважны воін, умелы пра-вадыр. Пад яго кіраўніцтвам яўрэі дабіліся многіх перамог. Вораг вадзіў у бой грозных сланоў. Бакі сланоў былі пакрыты жалезнымі панцырамі, таму спыніць магутных жывёл нельга было ні кап’ём, ні стралой. Але паў-станцы знайшлі выхад. Яны пралазілі пад чэ-рава сланоў і білі іх нажамі ў сэрца.
    Калі сланы не дапамаглі заваёўнікам, яны вырашылі нападаць на яўрэяў па суботах. Але Іехуда Макавей аб’явіў, што змагацца за сваю свабоду і рэлігію можна ў любы дзень...
    I вось — перамога! Наперад, у Іерусалім! Толькі што чакала пераможцаў на Храмавай гары?! У Храме — бруд і смецце, навокал — выявы грэчаскіх багоў. Усе кінуліся ачышчаць ад брыдоты Божы Дом, мыць і прыбіраць яго. Калі навялі парадак, устанавілі новы алтар Богу, нанава асвяцілі Храм. У час асвячэння адбыўся цуд. Звычайна ў Храме захоўваліся збаны са спецыяльным аліўкавым алеем, які падтрымліваў агонь у свяцільніках. Салдаты
    28
    Анціоха апаганілі ўсе збаны, алей быў непры-годны для асвятлення. Няўжо Храм застанец-ца ў цемры? Нарэшце знайшлі маленькі зба-нок. Алею ў ім магло хапіць усяго на адзін дзень. Што рабіць? Пагадзіліся на тым, што няхай святло гарыць хоць адзін дзень. Але свяцільнік (яго называюць менора), у які залі-лі алей з маленькага збанка, не патух і на другі дзень, і на трэці... і на восьмы... Так, восем дзён гарэў ён. За гэты час паспелі падрых-таваць новы алей.
    У гонар такога цуда з таго часу і да нашых дзён яўрэі святкуюць Хануку (свята асвячэн-ня) і запальваюць на гэтае свята Ханукію — свяцільнік з васьмю свечкамі, па колькасці дзён, якія гарэў алей з маленькага збанка.
    Цар Ірад. Другі храм
    Такім чынам, пасля перамогі Макавеяў Іудзея зноў стала свабоднай. 3 розных мясцін, часам далёкіх, прыязджалі яўрэі ў Іерусалім, каб памаліцца ў Храме. Сярод іх былі і купцы. Пашыраўся гандаль. Усё было б добра, але паступова нарастала смута. Справа ў тым, што ў краіне з’явіліся дзве розныя партыі — садукеі і фарысеі. Садукеі паходзілі са знаці, купецтва, жрацоў. Яны лічылі, што Тора — гэта нешта вечнае, нязменнае, што разумець яе законы патрэбна раз і назаўсёды аднолькава. Народ павінен толькі без пярэчанняў выконваць гэ-тыя законы, і нават не абавязкова было разу-мець іх. Дастаткова таго, што разумелі свяш-чэннае пісанне жрацы... Зусім не так мерка-валі фарысеі. Яны клапаціліся аб простых людзях і лічылі, што Торай можна карыстацца
    29
    з улікам змен умоў жыцця. Галоўнае не літара Закону, а яго дух, асноўны сэнс. А сэнс гэты павінен бьтць зразумелым усяму народу, кож-наму чалавеку...
    Да фарысеяў мы яшчэ вернемся, калі буд-зем знаёміцца з раннім хрысціянствам. Пасту-пова барацьба паміж абедзвюма партыямі ўзмацнялася. Спярша садукеі верхаводзілі ў вярхоўным органе ўлады — Сінедрыёне, затым улада пераходзіла ў рукі фарысеяў... Пасля ўсё пачыналася спачатку... Вядома, барацьба пар-тый азмрочвала мірнае жыццё Іудзеі, але га-лоўнай небяспекай, якая ўзнікла на гары-зонце, былі рымляне.
    Рымляне любілі ваяваць. Яны часта з кім-небудзь змагаліся, пастаянна знаходзіліся ў ваенных паходах, захоплівалі новыя землі.. Нарэшце звярнулі ўвагу на Іерусалім. I тут дапамаглі ім самі іудзеі. Паміж сынамі царыцы Саламеі разгарэлася спрэчка за трон. Каб неяк спыніць сваркі, разлад, разабрацца ва ўсім, звярнуліся за дапамогай да рымлян. Ды замест таго, каб даць добрую параду, дапамагчы, рымляне напалі на Іудзею. Праз тры месяцы пасля пачатку баявых дзеянняў легіёны палка-водца Пампея авалодалі яўрэйскай сталіцай. Многія жыхары загінулі, многіх забралі ў па-лон. На месцы Іудзеі была заснавана рымская правінцыя Палесціна. Пазней імператар Юлій Цэзар прызначыў сваім прадстаўніком у Іудзеі — пракуратарам — Антыпатра. Сын Ан-тыпатра Ірад стаў адметнай фігурай у яўрэй-скай гісторыі. Ён увайшоў у яе пад імем Ірада I, ці Ірада Вялікага. 3 падтрымкай Рыма Ірад стаў царом Іудзеі.