Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
Але вось мы падымаемся і выходзім у двор. Сонечна, паветра празрыстае, дыхаецца лёгка. Стаім, злёгку прыжмурыўшыся ад яркага со-нца, a ■ перад вачыма не зяленіва, не сінеча неба, а нішы, алтар, мазаіка царквы Успення. I на душы да здзіўлення светла і прасторна.
Стаіць на Сіёнскай гары і царква Галікантэ. На гэтым месцы апостал Пётр пачуў крык
62
Тут Пётр пачуў крык пеўня.
пеўня неўзабаве пасля таго, як Ісуса схапілі рымскія воі ў Гефсіманскім садзе.
Яшчэ ў час тайнай вячэры Ісус прадказаў, што неўзабаве вучні разбягуцца і пакінуць яго аднаго. На гэта Пётр запярэчыў: «Госпадзі! 3 табой я гатовы і ў цямніцу і на смерць ісці.'..» Ісус адказаў яму, што не праспявае певень і двух разоў, як ён, Пётр, адмовіцца ад яго. I вось, калі Ісуса вялі да першасвятара Каяфы, за ім ішлі апосталы Пётр і Іаан. Іаан увайшоў з усімі ў двор, а Пятра не пусцілі, і стаяў ён на вуліцы. Іаан папрасіў прыбрамніцу пра-пусціць і Пятра, але, прыгледзеўшыся да Пятра, тая спытала, ці не вучань ён Ісуса. Пётр адказаў: «Не!».
63
I тут праспяваў певень.
Ноч была халодная. Слугі Каяфы распалілі касцёр, каб сагрэцца. Падышоў да агню і Пётр. I зноў пазналі яго. I зноў Пётр адмовіўся ад свайго Настаўніка.
Неўзабаве вывелі і Хрыста. Пётр зірнуў на яго і пачаў каяцца, што не ведае Ісуса.
I праспяваў певень другі раз...
Гара Сіён... Гара велічных храмаў, гара, дзе мірна суседнічаюць рэліквіі іудаізму і хры-сціянства, дзе побач са святымі месцамі жытла армян і лаўкі арабаў, дзе даўніна пераплялася з сённяшнім днём, раскоша са сціпласцю, дзе крутыя лесвіцы, якія вядуць наверх, і сцёртыя камяні падзямелляў...
Гара Сіён...
За Львінай брамай
А за Львінай брамай узвышаецца Масліч-ная гара. Узвышаецца над рэчышчам Кедрона, над старажытным могільнікам, над Гефсі-манскім садам. Гара ўся ў зеляніне, сярод якой то тут, то там ускрыльваюць дзіўнай формы цэрквы — і самая высокая з іх царква Узня-сення. У даўнія часы з пладоў аліўкававых дрэў выраблялі алей. Вось адкуль, відаць, і пайшла назва гары. Хаця ў Евангеллі яна завецца Елеёнскай — значыць боская. Эль — так на-зывалі Бога. Выходзіць, Елеёнская —значыць Боская. Натуральна, на Боскай гары павін-на быць шмат свяшчэнных месцаў, шмат цэркваў...
Так яно і ёсць. Гэтыя цэрквы — як на-памінак аб жыцці Хрыста, аб першых кроках хрысціянства.
64
Каталіцкая царква Дамінус Флавій (Плачу Гасподняга). Яна пабудавана там, дзе Ісус аплакваў хуткае разбурэнне Іерусаліма і Хра-ма, прадказваў войны і ганенні. Царква Пла-чу Гасподняга адзіная, дзе алтар размешчаны ля заходняй сцяны. Адсюль праз паўкруглае акенца адкрываецца панарама Старога горада. Такое размяшчэнне алтара невыпадковае. Ка-лі Ісус быў на гэтым месцы ў Вербную нядзе-лю, апошнюю нядзелю перад Вялікаднём, ён сядзеў тварам да Іерусаліма, і бачны быў яму ўвесь горад. Звяртаюць на сябе ўвагу ў царкве барэльефы: Ісус уязджае ў Іерусалім на асле; Ісус прадказвае разбурэнне горада; Ісус пры-біты цвікамі да крыжа; тры Марыі ля крыжа... Купал царквы імкнецца высока-высока ў не-ба. А ў цэнтры яго крутлая адтуліна і з яе струменіцца святло. I нагадвае словы Хрыста: «Я ёсць святло».
Новы будынак царквы быў пабудаваны ў 1954 годзе. Калі ўважліва прыгледзецца, ён сваёй формай нагадвае слязу.
На сцяне царквы чатырнаццаць крыжоў. Чаму менавіта столькі? Зараз растлумачу.
Па-першае, чатырнаццаць — гэта святая лічба ў яўрэяў.
Па-другое, паміж царстваваннем Даві-да і нараджэннем Хрыста мінула чатыр-наццаць пакаленняў людзей, якія жылі на зямлі.
Па-трэцяе, на апошнім шляху Хрыста на Галгофу было чатырнаццаць прыпынкаў.
У двары царквы, у адкрытым для палом-нікаў і турыстаў падзямеллі, знаходзяцца ка-менныя скрыні — дакладныя копіі тых, у якіх па яўрэйскай традыцыі захоўваліся косці па-мёршых. Тут з часам павінен быць музей.
3 Зак. 423
65
Панарама Старога горада.
Адзін з цікавых экспанатаў — ручны певень — сімвал хрьісціянскага Іерусаліма.
Ад царквы Дамінус Флавій можна падняц-ца па нешырокай асфальтавай стужцы і прый-сці да храма Патэр Ностэр. Гэты каталіцкі храм пабудаваны на месцы венецыянскага ма-настыра IV стагоддзя. Назву сваю храм Патэр Ностэр атрымаў па назве вядомай малітвы, якая па-нашаму гучыць як «Ойча наш».
Гэтую малітву Ісус Хрыстос вымавіў на тым месцы, дзе зараз стаіць храм. Побач з хра-мам — утульны дворык. Сосны і пальмы. Со-нца, зеляніна, цішыня, спакой. У галерэі, якая злучаецца з асноўным будынкам, тэкст маліт-вы на дзесятках моў свету.
66
Але Хрыстос туг не толькі маліўся. Ён дарыў тут сваё Слова вучням, вяртаючы-ся з Іерусаліма, начаваў. Пра гэтыя эпі-зоды жыцця Ісуса і распавядае пячора Ву-чэння.
Сярод жанчын, якіх называе Евангелле, мы знаходзім імя Марыі Магдаліны. Хто ж яна такая?
Спачатку яна была жанчынай лёгкіх па-водзін. Потым вырашыла выправіцца, узяцца за розум. На беразе возера Кінерэт Ісус выга-няе д’яблаў, якія падштурхоўвалі яе на благія ўчынкі.
Калі Ісуса знялі з крыжа і пахавалі ў пя-чоры, насупраць яе, разам з іншымі смуткую-чымі, знаходзілася і Марыя Магдаліна. Пап-лакаўшы, яны разыйшліся па дамах, выра-шаўшы падрыхтаваць там пахкія мазі, каб потым памазаць цела Ісуса. Але ноччу з суб-оты на нядзелю Хрыстос уваскрэс і пакінуў пячору. Нічога не падазраючы жанчыны няд-зельнай раніцай узялі сасуды і выправіліся да гроба Ісуса. Падышлі да пячоры і здзівіліся — камень, якім быў закрыты ўваход у месца апошняга супакаення Хрыста, адсунуты, a гроб — пусты. Марыя Магдаліна адразу ж кінулася да апосталаў Пятра і Іаана і закрыча-ла, што, маўляў, няма на месцы цела Хрыста, хтосьці, відаць, знёс і схаваў яго. Горка плака-ла Марыя Магдаліна. He дачакаўшыся зразу-мелага адказу, вярнулася да пячоры. I раптам убачыла двух анёлаў у белым. У тое ж імгненне паказаўся Ісус у адзенні садоўніка. Марыя нават не пазнала яго адразу. А калі пазнала, кінулася цалаваць яго ногі, але Ісус не дазволіў ёй. Толькі папрасіў расказаць пра ўбачанае вучням.
67
Марыя была вельмі шчаслівай: ёй першай давялося ўбачыць уваскрэсшага Хрыста, ёй першай адкрыўся ён.
Неўзабаве пасля ўваскрасення Хрыста Ма-рыя Магдаліна адпраўляецца у Рым да імператара Ціберыя. Яна просіць яго па-караць рымскага намесніка ва Іудзеі Понція Пілата за тое, што ён учыніў няправы суд над Ісусам Хрыстом (па другой версіі ў імпе-ратара Ціберыя была іншая жанчына — Ве-раніка).
На Маслічнай гары радуе вока царква Марыі Магдаліны. Гэта руская царква. Пабу-давана яна была ў 1888 годўе царом Аляк-сандрам III. Пры царкве — манастыр. Жывуць у ім пяцьдзесят манахаў. Царква Марыі Маг-даліны выглядае як звычайная руская царква, толькі ўбранне бадай што багацей чым у храме разанскім, ці тамбоўскім: іканастас — чорнае дрэва, белы мармур, некалькі работ вядомага мастака Верашчагіна.
Карціны: Хрыстос выганяе д’яблаў з Марыі Магдаліны; яна ж першая бачыць уваскрэс-шага Ісуса; Марыя Магдаліна перад імперата-рам Ціберыем.
I, нарэшце, саркафаг — мармуровыя пліты, магілы Марыі Магдаліны, вялікамучаніцы Елізаветы Фёдараўны...
Хто ж такая Елізавета Фёдараўна, і якія чынам яе прах апынуўся ў Іерусаліме? О, гэта доўгая і сумная гісторыя!
Елізавета Фёдараўна была жонкай вялікага князя Сяргея Аляксандравіча, сына рускага імператара Аляксандра III. У час рэвалюцыі 1905 года ён быў забіты «народавольцамі». Пасля гібелі мужа ўдава не магла жыць па-ранейшаму. Яна пайшла ў манастыр, стала
68
Руская царква Марыі Магдаліны.
манашкай. I вось надышла новая рэвалю-цыя — 1917 года. Яна становіцца яе ахвярай. Яе цела, кінутае ў шахту, знайшлі афіцэры адмірала Калчака і ў цынкавай труне вывезлі ў Шанхай, а затым морам пераправілі ў Па-лесціну. Так княгіня апынулася ў царкве Ма-рыі Магдаліны.
Зусім недалёка адсюль узвышаецца царква другой Марыі — Багародзіцы.
Так, яна памерла на Сіёнскай гары, у доме апостала Іаана, але была пахавана на Масліч-най гары. Царква, узведзеная ў гонар гэтай сумнай падзеі таму і называецца Царквой Па-хавання і ўваскрашэння Багародзіцы. Або Царквой Грабніцы Марыі.
69
Перанясёмся ў далёкія-далёкія часы. Упе-радзе тых, хто праводзіў Богамаці ў апошні шлях, ішоў апостал Іаан. Іншыя апосталы неслі яе цела на плячах. Усе спявалі свяшчэн-ныя песні. Спявалі і анёлы. I вось прынеслі Богамаці да Гефсіманскага сада, паклалі ў пячору і заклалі ўваход каменнем. Праз тры дні прыйшоў сюды апостал Фама. Калісьці яго назвалі Фамой Няверуючым, таму што ён не паверыў, што Хрыстос уваскрэс. Пачаў Фама прасіць, каб адкрылі пячору: ён не паспеў развітацца з Марыяй. Адкрылі гроб. I што ж? Цела Багародзіцы там не было: Хрыстос узяў маці на неба.
Што звяртае на сябе ўвагу ў Царкве Граб-ніцы Марыі? Лампады. Як багата тут лампад! Гэта дарункі праваслаўных паломнікаў. Уяві сабе, з пачатку стагоддзя царкву наведвала да 70 тысяч чалавек у год.
Лесвіца з сарака пяці прыступак вядзе ўніз, у капліцу. Тут, дзе, уласна, і знаходзяцца пліты-захавальні, не злічыць ікон. I кожная расказвае пра які-небудзь эпізод з жыцця Ба-гародзіцы.
I яшчэ ладан. Ладанам прапітана паветра. Лічыцца, што разам з дымком ладана, які падымаецца ў неба, узносяцца малітвы люд-скія.
Царква Грабніцы Марыі — уладанне права-слаўнай царквы.
Яркае, прыгожае збудаванне недалёка ад рэчышча Кедрона і зусім блізка ад Гефсіман-скага сада — гэта Царква Гефсіманія, або — Царква Усіх Нацый. Прысвечана яна малітве Ісуса ў Гефсіманскім садзе, у чацвер, у апошні дзень яго зямнога жыцця, пасля тайнай вя-чэры.
70
Царква Грабніцы Марыі.
Цяжка было на душы Ісуса, бо ён прадчу-ваў хуткую смерць, здраду Іуды. Таму і прасіў вучняў сваіх не адыходзіць ад яго.
Неўзабаве Ісуса схапілі салдаты і слугі пер-шасвятароў.
У будаўніцтве гэтай царквы прынялі ўдзел дванаццаць краін. Узведзена яна была ў 1929 годзе. У царкве — паўзмрок, таму што падзеі ў Гефсіманскім садзе адбываліся паміж дзе-сяццю і адзінаццаццю гадзінамі вечара...
Тут трэба маўчаць. Святары нясуць службу ў чырвоньтм адзенні. Захоўваецца тут камень, на якім маліўся Ісус.
Недалёка ад Львінай брамы знаходзіцца царква Святога Стэфана. Роўна апоўдні азы-ваецца яе звон у памяць аб Стэфане, першым
71
Царква Усіх Нацый.
хрысціянскім пакутніку, якога забілі камен-нем.
Царква Святога Стэфана бліжэй за іншыя храмы стаіць ля шашы. Па аўтастрадзе імчаць машыны, на аўтобусных прыпынках натоўпы турыстаў і паломнікаў. Узвышанае і зямное — побач.