Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
Так ці інакш, Ісус Хрыстос загінуў, а неўза-баве разляцелася вестка пра яго цуда-уваскрэ-сенне і ўзнясенне на неба.
Вера ў прыход Месіі, вера ў тое, што душа чалавека бессмяротная, што пасля ўваскра-сення сумленныя, справядлівыя людзі будуць жыць на нябёсах, як анёлы, — аснова хрысці-янства.
Найбольш поўна асноўныя законы новай рэлігіі акрэсліліся ў Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста. У ёй ён даводзіў, што запаведзі Старо-га Запавету ўжо выкананы, што надышоў час царства нябеснага, дзе няма пакут, дзе пану-юць радасць і мір. Для ўступлення ў царства нябеснае, трэба быць справядлівым, міласці-вым, чыстым сэрцам.
Абвяшчае Хрыстос блажэнства тых, хто пацярпеў за праўду.
Блажэнныя...
Блажэнныя...
Блажэнныя...
Думаю, што словы гэтыя ясныя і зразуме-лыя і каментарыяў не патрабуюць. Ісус Хрыс-тос часам дапаўняе законы Старога Запавету. Так, адна з запаведзяў, якія даў Маісею Бог на гары Сінай, гучыць: «Не забі» Хрыстос кажа, што заслугоўвае пакарання і той, хто дарэмна злуецца на бліжняга, хто ўзводзіць на яго паклёп.
А вось яшчэ прыклад. Замест правіла по-мсты «Вока за вока» Хрыстос прапануе прымі-рэнне: «Хто ўдарыць цябе ў правую шчаку,
54
павярні да яго і другую». Любоў да бліжняга Хрыстос распаўсюджвае і на ворагаў: «Любіце ворагаў вашых... і маліцеся за тых, хто крьгўдзіць вас».
I становіцца зразумелым сэнс такога паву-чання: «Не судзіце, ды не судзімымі будзе-це» — у кожнага ёсць свае недахопы, свае грахі, і кожнага, выходзіць, можна судзіць. I галоўнае: чалавек павінен рабіць учынкі з іншымі так, як ён жадаў бы, каб рабілі з ім.
I яшчэ пра малітвы. Маліцца трэба ад усяго сэрца, а не таму толькі, што надышоў час малітвы. Толькі тады словы малітвы будуць пачуты.
Паступова хрысціяне адыходзяць ад веры прарокаў Старога Запавету. У іх з’яўляюцца свае богаслужэбныя дамы — цэрквы. Яны клапоцяцца цяпер не столькі аб захаванні ўсіх законаў Маісея, колькі аб выратаванні душы з дапамогай веры ў Хрыста. Асноўнымі іх запаведзямі сталі дзве, затое якія? Любоў да Бога і любоў да бліжняга.
Першыя хрысціянскія абшчыны ўзніклі ў Палесціне ў першай палове 1-га стагоддзя. У іх уваходзілі яўрэі, якія перайшлі ў хрысціян-ства. Але сляды першых хрысціян мы зна-ходзім і за межамі Іудзіі — у Малой Азіі, у Сірыі, у Македоніі, у Рыме — паўсюдна, дзе можна было сустрэць іудзеяў. Пастудова рады першьгх хрысціян пачалі папаўняцца за лік народаў Рымскай імперыі, у болыпасці сваёй паганцаў. Канчаткова ж хрысніяне адышлі ад іудаізму, не падтрымаўшы паўстанне іудзеяў супраць рымлян у 132-м годзе пад кіраўніцт-вам Бар-Кохбы.
Хачу звярнуць тваю ўвагу вось на што. Хрысшянскае вучэнне нарадзілася і пачало
55
распаўсюджвацца сярод бедных і прапавед-вала нянавісць да багацця, да багатых, да ўсялякага прыгнёту. I таму таксама адчувала ганенні як з боку іудзеяў, так і з боку рымлян. У Рыме быў нават пакараны кіраўнік хрысці-янскіх абшчын Павел, які пасля гібелі Хрыста нёс ідэі хрысціянства ў розныя землі. Але паступова хрысціянства прымірылася з існую-чымі парадкамі. Многія, у тым ліку і знаць, прынялі новую веру.
Хрысціянства авалодала сэрцамі мільёнаў людзей.
На гары Сіён
Ведаеш, колькі брам у сцяне, якая акружае стары горад? Hi больш, ні менш — сем: Яфс-кая, Дамаская, Львіная, Сіёнская...
Праз Сіёнскую браму, напрыклад, можна падняцца на гару Сіён. Знаходзіцца яна на поўначы Старога горада і пачала «працаваць» у XVI стагоддзі. Калі выйсці з яе і азірнуцца, можна ўбачыць, што сцяна ў многіх месцах пашчарбачана. Гэта сляды ад снарадаў і куль. Двойчы ў нашым стагоддзі Сіёнская брама апыналася ў цэнтры баявых дзеянняў — у 1948 годзе, у час вайны за незалежнасць Ізраіля, і ў перыяд так званай шасцідзённай вайны ў 1967 годзе.
Каб увайсці ў Сіёнскую браму, мы павінны прайсці Армянскі квартал. Справа ў тым, што ў Іерусаліме пражывае некалькі тысяч армян. Апынуліся яны тут вельмі даўно, яшчэ ў IV стагоддзі. Прыход армян у Іерусалім тлума-чыцца тым, што яны прынялі хрысціянства. Пасяліўшыся ў святым горадзе, яны перш-на-
56
перш пачалі будаваць цэрквы. Ужо ў VI ста-годдзі армянская Патрыярхія валодала 70 цэр-квамі. 3 часам колькасць іх расла. Цяпер армянская абшчына па-праву ганарыцца бага-цейшай бібліятэкай, музеем армянскай куль-туры, а таксама славутай царквой Святога Іякава. Царква гэта за высокай каменнай сця-ной, якая аддзяляе нас ад Армянскага квар-тала, а мы крочым міма. I пакуль мы набліжа-емся да Сіёнскай брамы, я раскажу табе ле-генду, звязаную з імі.
Некалі турэцкі султан Сулейман I Цудоўны вырашьіў абнесці Іерусалім абарончымі сце-намі. Ён запрасіў да сябе двух вядомых архі-тэктараў і расказаў ім пра сваю задуму. Пача-лося будаўніцтва. А ў той час, у XVI стагоддзі ў святым горадзе было шмат францысканцаў. Пазней я раскажу і пра гэтых людзей і пра ордэн, членамі якога яны з’яўляліся. Дык вось, францысканцам вельмі хацелася апы-нуцца ў межах горада. Яны сустрэліся з архі-тэктарамі, далі ім хабар, і тыя пабудавалі Сіён-скую браму ў такім месцы, што сама гара апынулася за межамі Іерусаліма. Праўда, да-ведаўшыся пра гэта, разгневаны халіф загадаў пакараць смерцю дойлідаў.
А што гэта за збудаванне з правага боку дарогі? Гэта царква, таксама армянская, і на-зываецца яна царквой Святога Спасіцеля. Па-водле падання, некалі на яе месцы стаяў дом першасвятара іудзеяў Кайафы, у якім судзілі Хрыста. Пра тое, што здарылася ў доме перша-святара, ты даведаешся крыху пазней.
Давай і мы звернем направа.
Дарога раптам ператвараецца ў вузенькую сцяжынку. He тое, што дзве машыны — двое людзей з цяжкасцю змогуць размінуцца. Шлях
57
наш — да трапезнай, месца, дзе праходзіла тайная вячэра Ісуса і ято вучняў. Месца гэта ва ўсіх даведніках пазначана як Сенакулум.
Справа, значыць, была так.
Надышоў Вялікдзень. Ісус папрасіў двух сваіх вучняў, Пятра і Іаана, падрыхтаваць свя-точную вячэру, сказаўшы, што пры ўваходзе ў горад сустрэнуць яны чалавека з гарлачом вады, і трэба ісці за ім у дом, куды ён зойдзе. Увайшоўшы следам за ім, Пётр і Іаан павінны папрасіць таго чалавека паказаць пакой, дзе можна будзе Ісусу з вучнямі сустрэць свята.
Так яно і атрымалася.
Пётр і Іаан падсмажылі ягняці, падрых-тавалі несалёныя хлябцы (мацу) і горкія травы (марор). Потым прыйшлі туды, у прасторны пакой, Ісус і яго вучні. Пасля вячэры (тайнай яна называлася таму, што ніхто не ведаў пра яе) Ісус зняў з сябе верхняе адзенне, узяў ручнік і пачаў абмываць вучням ногі, кажучы пры гэтым, што не трэба спрачацца, хто вы-шэй і старэйшы, а трэба дапамагаць, служыць адзін аднаму. Пасля гэтага Ісус зноў апра-нуўся, сеў за стол і сказаў, што адзін з тых, хто сядзіць побач з ім, здрадзіць яму. Усе напало-халіся, пачалі падазрона пазіраць па баках, a Іуда Іскарыёт (той, што абяцаў уладам пака-заць на Ісуса за трыццаць срэбранікаў) спытаў:
— Ці не я?
А Ісус адказаў, што так, сапраўды, ён. Вось тады Ісус прызнаўся, што будзе распяты, а яго вучні, апосталы, разбягуцца.
Пасля тайнай вячэры Хрыстос з вучнямі пайшлі ў Гефсіманскі сад.
...I вось мы, падняўшыся па крутой лес-віцы, апынуліся ў памяшканні, дзе праходзіла тая святочная вячэра.
58
Тут праходзіла тайная вячэра.
Вялізны пакой, з дзвюма калонамі пасярэ-дзіне, з калонамі ля сцен. Схілістая столь. Падлога, вялізныя няроўныя камяні, якія па-трэскаліся ад часу. Паўкруглыя вокны. Му-сульманская ніша ў сцяне, якая падказвае, у які бок трэба павярнуцца, молячыся. Справа ў тым, што мусульмане, якія авалодалі Іеруса-лімам, адкрылі тут мячэць.
Побач з трапезнай — магіла цара Давіда. Невялікае памяшканне. Доўгая гранітная плі-та, на ёй — сіняе пакрывала, рэшткі скалы, надпісы на іўрыце і людзі, якія моляцца, па-гойдваючыся. Сціпла, урачыста, строга...
Там, дзе цяпер трапезная, магіла цара Даві-да і царква Успення (Дарміцыён), — а ўсе яны
59
зусім блізка, — была ў даўнія часы вялізная царква крыжакоў. Таму на змену царкве прыйшла мячэць. Усемагутны час разбурыў і царкву, і мячэць. А святыні — цэлыя, пера-жылі і ўладык, і стагодцзі.
Давай зойдзем цяпер у царкву Успення. На яе месцы быў раней дом Іаана, у якім жыла маці Ісуса Хрыста Марыя Багародзіца. Калі Ісус быў ужо распяты, ён паспеў ёй сказаць, паказваючы на свайго любімага вучня Іаана: «...се сын Твой». Ісус супакойваў маці тым, што Іаан заменіць ёй сына і будзе шанаваць і берагчы яе. А да Іаана звярнуўся ён з просьбай не пакідаць Марыю і клапаціцца аб ёй. Каля дваццаці гадоў пражыла яна ў доме Іаана.
Прыходзілі да Божай Маці апосталы пра-сіць блаславення, і яна бласлаўляла іх. Пры-ходзілі хворыя — і яна вылечвала. Прыходзілі ў жалобе — і суцяшала.
Аднойчы, калі Марыя малілася ў Гефсі-манскім садзе, з’явіўся перад ёй анёл з фіні-кавай галінкай і сказаў, што праз тры дні яна памрэ. I вось надышоў прызначаны дзень. Багародзіца ляжала на ложы, падрыхта-ваўшыся да канчыны. Апосталы маліліся. Рап-там расхінулася столь, і з неба сышоў сам Ісус Хрыстос. Марыя ціха памерла, быццам засну-ла. Вось чаму яе смерць называюць «успен-нем, сном».
Здзіўляе спалучэнне ў царкве Успення прыгажосці яе знешняга выгляду з яе ўну-траным убраннем. Бадай, толькі Храм Гроба Гасподня можа параўнацца з ёй па велічнай прыгажосці ўбрання.
Прасторная круглая зала, дзе моляцца пры-хаджане, шэсць ніш, прасторны алтар. Над алтаром выява Марыі і Ісуса ў дзяцінстве. A
60
У царквс Успення.
падлога... Тры мазаічныя кругі з імёнамі пра-рокаў і апосталаў. Зала чымсьці нагадвае кан-цэртную. I гэта сапраўды так. Тут рэгулярна праходзяць музычныя вечары, праводзяцца фестывалі.
Царква Успення (Дарміцыён) была пабуда-вана ў 1900 годзе. У той час Палесціна зна-ходзілася пад уладай Асманскай (Турэцкай) імперыі. Турэцкі султан, маючы сімпатыі да нямецкага імператара Вільгельма, падарыў яму ўчастак зямлі, на якім немцы ўзвялі царк-ву Успення. Запраўляе царкоўнымі справамі ордэн бенедзікцінцаў.
А цяпер давай спусцімся ўніз, у крыпту. У ^ы яе — так званы саркафаг з выявай цела
61
У крыпце. У цэнтры — саркафаг з выявай цела Марыі Багародзіцы.
Марыі. Над саркафагам — мазаіка: жанчыны, якія ўпамінаюцца ў Бібліі. Вось яны: Ева, Мірам, Юдзіф, Рут, царыца Эстэр... А вось Ісус, які нібы кліча маці да сябе.
Акрамя саркафага, ёсць у крыпце яшчэ адно памятнае месца — камяні з цэркваў, на месцы якіх стаіць цяпер царква Успення.