Калі забуду цябе, Іерусалім...
Міхаіл Гелер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 126с.
Мінск 1996
Віа Далароса
Так называецца дарога пакут Ісуса Хрыста. Той шлях, які ён прайшоў, несучы свой крыж ад месца судзілішча над ім да месца распяцця на Галгофе.
72
Bia Далароса вядзе нас па крывых вулках Старога горада. Ён пачынаецца ля сцен мана-стыра «Есе хома», а заканчваецца ў Храме Гроба Гасподня. На гэтым шляху — чатырнац-цаць прыпынкаў Хрыста. Кожны звязаны з нейкай падзеяй, фактам, адметным момантам. Уздоўж гэтай самай святой для ўсіх хрысціян дарогі — манастыры, капелы, капліцы.
Але ты павінен ведаць, што ў дакладнасці, магчыма, гэта не зусім тое месца, па якім прайшоў Ісус Хрыстос. Проста гэты шлях ушаноўваецца царквой у памяць аб апошніх пакутах Сына Божага. Тым больш, што прахо-дзіў ён сапраўды ў гэтых мясцінах. I стала ўсё тут свяшчэнным.
Прыпынак першы
Мінуўшы Храмавую гару, мы ідзём па му-сульманскім квартале. Высокія хвоі ўзняліся па абодва бакі асфальтаванай дарожкі, пад хвоямі растуць разгалістыя дрэўцы. Гэта масліны. Мінаем духоўную вучэльню для му-сульманскіх хлопчыкаў. А вось і яны: гучна спрачаюцца, крычаць, бегаюць услед за мячы-кам. Дзеці як дзеці. Напэўна, у іх зараз пера-пынак.
Праз невялічкую брамку мы ўваходзім на тэрыторыю былой старажытнарымскай крэ-пасці Антонія. Крэпасць была пабудавана ў межах тамтэйшага Іерусаліма, каб абараняць яго з поўначы. Тут быў першы прыпынак на хрэсным шляху Ісуса Хрыста. Тут яго выраклі на смерць.
У доме першасвяшчэнніка Каіфы, не зва-жаючы на познюю часіну, збіралася ўсё
73
Адсюль Ісуса павялі да Пілата.
іудзейскае рэлігійнае кіраўніцтва. Сюды і прывялі Ісуса, схопленага ў Гефсіманскім сад-зе. Кожны з прысутных пачаў выпытваць, тті не зрабіў Ісус чаго кепскага, ці не сказаў благога слова, не саграшыў. Але, вядома ж, нічога адшукаць не здолелі. Сведкі-манюкі тым часам паклёпнічалі на Ісуса як маглі. Але ўсё роўна караць яго не было за што. Нарэшце Каіфа запытаўся ў Ісуса, ці сапраўды ён сын Божы. Ісус пацвердзіў гэта. I тады ўсе выра-шылі: гэта і ёсць словы, за якія варта выракці на смерць. I ўслед яны пачалі здзекавацца з Хрыста: біць яго, пляваць у твар. Потым усе скіраваліся ў суд (сінедрыён). А там Ісуса прызналі вінаватым. Але пакараць яго адразу
74
ж ніхто не меў права. Гэта павінен быў вырашыць рымскі намеснік у Іудзеі. Пай-шлі ў прэторьпо (палац) да Пілата Пан-ційскага.
На месцы старажытнага сінедрыёна ўзвіўся ўгору арабскі мінарэт. Непадалёку ад мінарэта пачынаецца царкоўная служба. У гонар хрэс-нага шляху Ісуса. Унутраны дворык школы Аль-Анарыя запаўняецца людзьмі. I ўсплывае ў памяці: «Ад Каіфы павялі Ісуса ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есці пасху». (Ад Іаана, 18:28)
Прыпынак другі
У пятніцу ранічкою Ісуса павялі да рым-скага пракуратара (намесніка, што меў вяр-хоўную ўладу ў Іудзеі) Понція. Каля дома Понція сабраўся велізарны натоўп. Выйшаў да люду намеснік, убачыў звязанага Ісуса. Спы-таў Пілат, у чым вінаваты гэты чалавек. I яму адказалі, што Ісуса варта пакараць, бо ён не раіць плаціць падаткі рымскаму імператару, падбухторвае людзей да бунту і ўвогуле лічыць сябе царом іудзейскім... Пілат адвёў Ісуса ў свой дом і там запытаўся, ці праўдзівае тое, што кажуць пра яго.
Ісус пацвердзіў, што ён цар, толькі не зямны, а нябесны. I хоча навучыць лю-дзей праўдзе. Пілат зразумеў, што Ісус ані ў чым не вінаваты. Так і сказаў першасвя-шчэннікам.
Тым часам прыехаў у Іерусалім святкаваць Вялікдзень уладар паўночнай вобласці Іу-
75
Тут пачаліся пакугы Хрыста.
дзеі — Галілеі Ірад. Пілат адаслаў Ісуса да Ірада: няхай той разбярэцца з ім. Ды і Ірад зразумеў, што Ісус не вінаваты. I вярнуў яго Пілату. Пілат рашуча заявіў, што вызваліць Ісуса, тым болей, што ў яўрэяў існуе звычай на святы выпускаць з вязніц засуджаных. Але натоўп не пагадзіўся з Пілатам і запатрабаваў крыжаваць Ісуса. Тады Пілат загадаў біць яго. Воіны адзелі Хрыста ў пурпуру, сплялі вянок з цёрну, усклалі яму на галаву і, смеючыся, пачалі біць яго па твары.
Змардаванага і акрываўленага Ісуса Пілат паказаў натоўпу. Паказваючы на яго, пракура-тар сказаў: «Вось Чалавек! Я ў ім не знаходжу
76
Нспадалёку — манастыр Есе Хома /«Вось чалавек!»/.
віны». Але ўсе былі няўмольныя. «Крыжуй, крьскуй яго!» — крычалі наўкола.
Уразумеўшы, што Пілата нельга аніяк уга-варыць, першасвяшчэннікі пачалі палохаць яго, сцвярджаючы, што калі ён, Пілат, вы-зваліць Ісуса, значыць, не любіць свайго вала-дара, рымскага імператара. Бо Ісус Хрыстос, называючы сябе царом, выступаў тым самым супраць рымскай уладьі.
I Пілат адступіўся. Ён вызваліў рабаўніка і забойцу Вараву, а Ісуса загадаў крыжаваць. I зноў Ісуса Хрыста аддалі воінам, на гэты раз на бічаванне. Калі салдатня стамілася біць яго,
77
то павялі на пакаранне. Пакутны шлях пра-цягваўся...
Шмат стагодцзяў адшумела з таго часу. На тым месцы, дзе Пілат пацвердзіў смяротны прысуд Ісусу, паўстала царква Асуджэння і Ускладання Хрыста, а таксама капліца Біча-вання. Невялікі дворык, абсаджаны пальмамі, раздзелены надвое скляпеннямі арак, якія ўсе разам утвараюць як бы мост. У левым баку дворыка — царква Асуджэння і Ускладання, у правым — капліца.
Давай бліжэй пазнаёмімся з капліцаю Біча-вання. Яна была пабудавана ў 1929 годзе на месцы капліцы крыжакоў.
На што перш за ўсё звяртаем увагу тут? Што адразу ж кідаецца ў вочы? Вітражы. Яркія, маляўнічыя. Іх тры. Левы вітраж ад-люстроўвае Пілата, які ўмывае рукі. Ты ўжо ведаеш пра суд Пілата над Хрыстом. Ведаеш, што Пілат, упэўніўшыся ў невінаватасці Хры-ста, хацеў адпусціць яго, але натоўп не даз-воліў яму гэтага. Паслухаўшыся, рымскі на-меснік быў вымушаны засудзіць Хрыста. Але перад тым, як вынесці прысуд, ён узяў ваду і ўмыў перад усімі рукі, паўтараючы, што не вінаваты ў смерці Сына Божага. Адсюль, дарэ-чы, і пайшоў выраз «я ўмываю рукі», што азначае: я застаюся ў баку, я нічога не хачу ведаць...
Другі вітраж — момант вызвалення Варавы. Нарэшце, трэці вітраж адлюстроўвае Ісуса Хрыста, прывязанага да крыжа. Наверсе, на столі, — цярновы вянок, які ўсклалі на галаву Ісуса. Гэта як бы найвышэйшы момант яго пакутаў.
А вось Францыск Асізскі, заснавальнік ка-таліцкага ордэна францысканцаў. Асізскім ён
78
У гэтым дворыку знаходзяцца царква Асуджэння і Ускладання і капліца Бічавання.
быў названы таму, што нарадзіўся ў італьян-скім горадзе Асізы. А ордэн — гэта своеа-саблівае брацтва, таварыства. Яго члены насілі карычневыя балахоны, падпяразаныя вяроў-чынаю, сандалі на босых нагах. Гэты ордэн, заснаваны ў XIII стагоддзі, быў жабрацкім. Папа рымскі назваў яго членаў «ахавальнікамі святое зямлі». Брацтва гэта дзейнічае і ў нашы дні: дапамагае захоўваць чысціню, сустракае паломнікаў.
Але давай як мага ўважлівей угледзімся ў Францыска Асізскага. На руках і нагах у яго — плямы крыві. Якраз у тых месцах, дзе ўбівалі
79
цвікі ў Ісуса. Яскравей за ўсялякія словы гэта пераконвае, што Хрыстовы пакуты сталі і па-кутамі францысканцаў...
А цяпер звернем увагу на карціны, што развешаны па сценах капліцы. Вось апостал Павел. Спачатку яго звалі Саўл. Быў ён фа-рысей і зацяты супраціўнік вучэння Хрыста. Аднаго разу Саўл накіраваўся ў Дамаск, каб учыніць аблаву на хрысціян і арыштаваць іх. На шляху туды пачуў ён Божы голас. Гэта Ісус пытаўся, за што Саўл незалюбіў яго. «Што ж ты загадаеш рабіць мне?» — тым часам запы-таўся ў Госпада Саўл. Той адказаў: «...Ідзі ў Дамаск, а там табе будзе сказана...» I раптам Саўл аслеп. Тры дні ён не піў і не еў. Ды з’явіўся да яго вучань Хрыста Ананія, зрабіў відушчым і хрысціў. 3 таго часу Саўл перастаў шкодзіць хрысціянам, а сам прапаведаваў ву-чэнне Усявышняга. У рэшце рэшт стаў ён апосталам, і пачалі яго зваць Паўлам. Шмат добрага здзейсніў апостал Павел, але нямала гора давялося яму трываць. Яго саджалі ў турму, білі кіямі і каменнем. Але ён не баяўся аніякіх перашкод, ані самой смерці. I нёс Хрыстова вучэнне нават у іншыя краіны. I ў Рыме паганцы пакаралі яго.
Вось Іаан, любімы апостал Хрыста. У Іаана малады прыгожы твар, валасы, што па-даюць на плечы. На трэцяй карціне — Маці Марыя.
Што яшчэ захапляе ў капліцы? Падлога! Так, уявіце сабе, падлога! Выкладзеная ма-заічнымі пліткамі, яна такая прыгожая, што, кажуць, другой такой няма па ўсёй Па-лесціне.
А цяпер давай выйдзем з капліцы і яшчэ раз агледзім яе. Над уваходам можна ўбачыць
80
розныя сімвалы. Вось бізун. Ім білі, бічавалі Ісуса. Певень. Яго пачуў апостал Пётр, які адрокся ад Хрыста. Лесвіца і кап’ё. Па лесвіцы ўзнімаўся рымскі воін з кап’ём, каб пранізаць Ісуса і ўпэўніцца ў яго смерці. Цвікі і малаток. 3 дапамогаю малатка Хрыста прыбілі цвікамі да крыжа. А вось і цярновы вянок. Усё гэта выштукавана з каменя, дакладна і вы-танчана.
Цяпер скіруемся да царквы Асуджэння і Ускладання Хрыста. Дарэчы, ведаеш, чаму яна так называецца? Ды таму. што пастаўлена ў памяць пра тое, як Хрыста асудзілі і ўсклалі на яго крыж.
Ля ўвахода ў царкву — макет Іерусаліма часоў Ірада. Паглядзім на гэты макет, уявім горад у той далёкі час і пройдзем усярэдзіну. У самой царкве кідаецца ў вочы скульптура — Іаан Багаслоў і Маці Марыя сустракаюць Ісуса на яго пакутным шляху. А вось выява Ісуса ў цярновым вянку... I тут звяртае ўвагу на сябе падлога. Там-сям на каменні відаць крыжыкі і нулікі. Менавіта такою гульнёю забаўляліся ў хвіліны адпачынку рымскія сал-даты.
Цяжкі крыж выпаў на долю Хрыста.
Прыпынак трэці
Цяжкі крыж выпаў на долю Хрыста. Сем-дзесят кілаграмаў важыў ён! I не дзіва, што Ісус упаў пад яго цяжарам. На рагу вуліцы Эль-Вад знаходзіцца польская капліца. Барэльеф над уваходам у яе распавядае пра падзенне Ісуса пад крыжам.
82
Над уваходам у армянскую каталіцкую капліцу— барэльеф маці Марыі і Ісуса.
Прыпынак чацвёрты
Упаў Ісус пад крыжам сваім. Падняўся і рушыў далей. А паабапал дарогі стаялі людзі, натоўпы людзей. I сярод іх былі Маці Ісуса і яго любімы вучань Іаан — самыя блізкія яму людзі. Стаялі яны і глядзелі на пакуты Хрыста. Што можа быць горшае за мукі маці, якой немагчыма дапамагчы сыну. Што зведвае ў гэты момант сябар? Але сваёй прысутнасцю яны ўмацавалі сілу волі Ісуса.
83
Тут, каля францысканскай капліцы, Ісус Хрыстос упаў пад цяжарам крыжа.