• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Прыпынак пяты
    Там, дзе Віа Далароса павольна ўздымаецца на Галгофу, стаіць францысканская капліца. Паўзірайся на яе ўважліва. Па абодва бакі ўваходных дзвярэй, уверсе, сімвал ордэна францысканцаў — вялікі крыж і чатыры кры-жы меншыя. Бачыш? Тут змардаваны, знясі-лены Ісус падае пад цяжарам крьтжа. Воіны, што суправаджалі Хрыста, спынілі першага сустрэчнага. Гэта быў селянін Сімон Кіры-неянін, які вяртаўся з поля. Яго і прымусілі несці крыж.
    84
    Сцяна жаночага грэка-каталіцкага манастыра «Святая Вераніка». Справа — алтар з сямісвечнікам у капліцы манастыра Малодшых Сясцёр Ісуса.
    Прыпынак шосты
    Пачнём здалёк. Здзяйсняючы свае цуды, прыйшоў аднойчы Ісус у Капернаўм. Усе ўзра-даваліся прыходу Настаўніка. Сабралася шмат людзей. Была сярод іх і хворая жанчына па імені Вераніка. Ужо дванаццаць гадоў не пра-ходзіў у яе крывацёк. Лячылася яна ў дактароў, ды марна. Пачуўшы, што Ісус вылечвае нямог-лых, Вераніка здолела дакрануцца да яго ад-зення. I тут жа вылечылася. А Хрыстос ласкава гутарыў з ёю.
    85
    Мінуў час. I вось знясіленага Ісуса вядуць да месца крыжавання. I падыходзіць нікога не баючыся Вераніка і выцірае з яго твару кроў і пот. I тут адбываецца дзіўнае: на хусцінцы з’яўляецца выява Ісуса. Народ назваў пасля гэтага Веранічыну хусцінку «нерукатворнаю». Выявілася, што гэта хусцінка можа лекаваць. Кожнага, хто да яе дакранаўся, яна вылечвала. Так здарылася і з рымскім імператарам Ты-берыем, якому Вераніка расказала пра неспра-вядлівы Пілатаў суд. Пачуўшы Веранічын рас-каз, Тыберый загадаў выслаць Пілата ў адда-ленае месца, дзе той неўзабаве памёр.
    А цяпер адна заўвага: той-сёй лічыць, што жанчынаю, якая выцірала кроў і пот з твару ў Ісуса, была не Вераніка, а Марыя Магдаліна.
    86
    Калона ў францысканскай капліцы пазначае месца другога падзення Хрыста.
    Прыпынак сёмы
    У час сёмага прыпынку Ісусу быў вынесе-ны канчатковы вырок аб асуджэнні яго на смерць. Адбылося гэта каля брамы, за якою канчаўся горац. Паколькі да смерці яго пры-гаварылі за гарадской рысаю, то абскардзіць гэтае рашэнне ўжо было нельга. Брама, праз якую Ісус пакінуў горад, была названа Суднаю брамаю. За горадам Ісус упаў другі раз. Вялікая калона ў францысканскай капліцы як бы паз-начае месца другога падзення Хрыста.
    87
    Восьмы прьгпынак Ісуса адзначаны лацінскім крыжам на сцяне грэчаскага манастыра.
    Прыпынак восьмы
    Спыніўшыся ля жаночага манастыра, Ісус пачаў смуктаваць і турбавацца пра жанчын Іерусаліма, пра будучае горада, прадказваючы яго разбурэнне. Звярнуўшыся да іх, Ісус ска-заў: «Дочкі іерусалімскія! He плачце па Мне, але па сабе плачце і па дзецях вашых; бо настаюць дні... Тады стануць казаць гарам: упадзіце на нас! I пагоркам: пакрыйце нас!.. (Ад Лукі, 23:28).
    Прыпынак дзевяты
    Мінуўшы манастыр, мы ўзнімаемся па прыступках, ідзём па вузкім праходзе паміж будынкамі і трапляем у надта дзіўную мяс-ціну: гэта ці то дворык, ці то пляцоўка, акру-жаная пацямнелымі ад часу сценамі капліц і манастыроў. Тут уладанні коптаў і эфіо-паў. Копты — нашчадкі егіпцянаў. У дру-гім стагоддзі яны прынялі хрысціянства. У Іерусаліме ж апынуліся ў адзінаццатым ста-годдзі. 3 таго часу і жывуць тут. I гэта не дзіўна. Бо сваё паходжанне яны звязваюць з імем яўрэйскага юнака Іосіфа, якога выратавала дачка фараона і выгадавала ў сваім доме. Ды мы, між іншым, ужо ўспаміналі яго, памя-таеш?
    Эфіопы таксама лічаць сябе крэўна звяза-нымі з яўрэямі. Яны ўпэўнены ў тым, што паходзяць ад цара Саламона і царыцы Са-ўскай. У малельні эфіопскага манастыра вісіць карціна, якая адлюстроўвае прыезд царыцы да Саламона.
    Побач з копцкімі і эфіопскімі ўладаннямі знаходзіцца руская царква Аляксандра Неў-скага. Яна была заснавана царом Аляксандрам III у гонар свайго заступніка і знакамітага цёзкі.
    Прыгледзеўшыся, мы разумеем, што стаім зусім непадалёку ад Храма Гроба Гасподня. Перш чым расказаць пра дзевяты прыпынак Ісуса, згадаем пра гісторыю гэтага галоўнага Храма хрысціян. Паслухай...
    У чацвёртым стагоддзі, а дакладней у 324 годзе, пачалася ў Іерусаліме чарговая, на гэты раз візантыйская эпоха. Горад узялі войскі імператара Канстанціна. Праз год ён склікаў
    89
    Нікейскі сабор, дзе размова ішла, у прыват-насці, пра занядбанне святых мясцін.
    У Іерусалім прыбыла маці Канстанціна імператрыца Алена. Яна зацікавілася месцам крыжавання Хрыста і захацела ўвекавечыць яго, пабудаваўшы там Храм Гроба Гасподня. Складаны, поўны нечаканасцей і нягод лёс выпаў на долю Храма. Яго разбуралі і будавалі наноў, зноў руйнавалі і потым ад-наўлялі. Ён нават станавіўся прычынаю вой-наў. Напрыклад, калі Палесціну захапілі ара-бы і разбурылі Храм, пачаліся крыжовыя па-ходы ў яго абарону. Але гэта здарылася ў адзінаццатым стагоддзі, а ў часы кіравання візантыйцаў Іерусалім становіцца хрысціян-скім горадам. Тут з’яўляецца шмат цэркваў і манастыроў. Але неўзабаве зноў пачынаюцца нечаканасці.
    У 614 годзе горад захапілі персы.
    У 638 годзе Іерусалім апынуўся пад уладаю мусульманаў. Халіф Амар ібн аль-Хатаб будуе на Храмавай гары першую мячэць...
    А што ж хрысціянскія святыні? У 800 годзе мусульмане перадалі іх пад апеку француз-скага імператара Карла Вялікага. Узвядзенне цэркваў пачалося з новаю сілаю. Ды працяг-валася гэта нядоўга. Халіф аль-Хакім загадаў зруйнаваць усё, што нагадвала б пра хрысціян-ства, у тым ліку і Храм Гроба Гасподня. Вось тады і пачаліся крыжовыя паходы. Крыжакі пераўтварылі мячэці ў цэрквы... Адбудавалі яны, вядома ж, і Храм, заклалі некалькі капліц уздоўж пакутнага шляху Хрыста, новыя цэрк-вы. Як, напрыклад, царкву Святой Ганны каля Львінай брамы, царкву Успення Багародзіцы. Шмат якія цэрквы, пабудаваныя крыжакамі, захаваліся да нашых дзён.
    90
    А гэта купалы Храма Гроба Гасподня.
    У 1187 годзе каралеўства крыжакоў распа-лася. У Іерусаліме спачатку гаспадарылі егі-пецкія халіфы, потым мамлюкі — нашчадкі былых егіпецкіх рабоў, потым туркі. Туркі кіравалі Палесцінаю роўна чатырыста гадоў — з 1517 па 1917 год, калі яна трапіла пад апеку Брытаніі.
    ...Такім чынам, мы стаім каля Храма Гроба Гасподня. Тут, каля старое рымскае калоны, знаходзіцца дзевяты прыпынак. Хрыстос упаў трэці раз, убачыўшы месца будучага крыжа-вання. Глянь на ілюстрацыю. Бачыш два ку-палы? I крыж бачыш? Гэта купалы Храма. I крыж пад адным з іх.
    91
    Каменная лесвіца вядзе да Капліцы Зняцця Адзення.
    Прыпынак дзесяты
    Як і ўсе астатнія прыпынкі, ён знаходзіцца ўсярэдзіне Храма Гроба Гасподня. 3 двара Храма каменная лесвіца вядзе да Капліцы Зняцця Адзення. Гэта капліца добра відна тым, хто знаходзіцца ўсярэдзіне Храма.
    Што ж яны ўбачылі, распрануўшы яго?
    «Ад падэшвы нагі да цемені галавы няма ў яго здаровага месца...» (Ісайя, 1:6).
    Але воінам было не да Хрыстовых пакутаў. Яны пачалі дзяліць яго адзенне. У іх быў толькі адзін клопат: каб усім хапіла... Раздзерлі верх-няе адзенне на чатыры часткі — столькі было
    92
    Месца, дзе Ісуса прыбілі да крыжа.
    воінаў, і кожны ўзяў сваю. А тканую ка-шулю рваць не сталі: кінулі жэрабя — чыя будзе...
    Але хто завалодаў кашуляю ці, як тады называлі, хітонам, мы не ведаем і, відаць, ужо не даведаемся ніколі...
    Прыпынак адзінаццаты.
    Ісуса прыбіваюць да крыжа
    I вось паставілі крыж. Звычайна тых, каго вырашалі крыжаваць, прывязвалі вяроўкамі. A рукі і ногі Ісуса прыбілі да крыжа цвікамі, каб яму было балюча.
    93
    Але Сын Божы не крыўдаваў на сваіх катаў. Ён не толькі дараваў ім, але нават маліўся за іх, разумеючы, што яны самі не ведаюць, што робяць.
    А каля самага крыжа стаялі маці Ісуса Марыя Багародзіца, яе сястра Марыя Клеопа-ва, Марыя Магдаліна і Іаан. Менавіта тады і даручыў Ісус Іаану сваю маці, каб жыла яна ў яго.
    Прыпынак дванаццаты. Ісус памірае на крыжы
    Крыжаванне пачалося з таго, што Ісусу прапанавалі кіслае віно. Так звычайна рабілі, каб асуджаныя захмялелі і не адчувалі болю, лягчэй трывалі мукі на крыжы. Хрыстос ад гэтага пачастунку адмовіўся.
    Разам з Ісусам каралі і двух злачынцаў. Пад ягоныя ногі падсунулі невялічкую падстаўку, каб абапірацца на яе. Але дацягнуцца Ісус не мог. А калі якімсьці цудам і даставаў, то ногі слізгалі па ёй, нахіленай і гладкай. Ад тароп-кіх, рэзкіх рухаў раны на нагах у Хрыста ўсё больш крывянілі. Галава ў Ісуса кружылася, у вачах пацямнела, дужа хацелася піць...
    На крыжы была прыбіта дошчачка з над-пісам: «Ісус Назаранін, Цар Іудзейскі».
    Паглядзець на Хрыстовы пакуты прыйшло шмат народу. Большасць насміхалася над Ісу-сам, здзекаваліся з яго воіны. Былі там і добрыя людзі. Шкадуючы Ісуса, яны плакалі. He вытрываўшы пакутаў, Хрыстос памёр. Зямля здрыганулася, раскалоліся скалы, рас-чыніліся магілы, і многія памерлыя святыя ўваскрэслі.
    94
    Грэчаскі алтар, свечкі, лампады, іконы... Туг памёр Хрыстое...
    Гэта здарылася напярэдадні Вялікадня, значыць, у пятніцу. Таму фарысеі звярнуліся да Пілата з просьбаю перабіць ногі ў крыжа-ваных і зняць целы з крыжоў. Воіны перабілі ногі злачынцаў, каб упэўніцца ў іх смерці, a Хрыста чапаць не сталі. Толькі адзін воін пракалоў кап’ём яго рэбры. А потым прыйшоў да Пілата тайны вучань Ісуса Іосіф і папрасіў аддаць яму цела Хрыста. Атрымаўшы дазвол, ён зняў цела, завярнуў у палатно і аднёс у свой сад, дзе паклаў у пячору.
    Крыжы для Ісуса і двух злачынцаў былі ўстаноўлены на Галгофе. Ты ўжо ведаеш, што Галгофа — узгорак, дзе адбываліся пакаранні.
    95
    Рэшткі ўзгорка захаваліся да нашага часу. Толькі каменны слуп застаўся. Каб ён канчат-кова не разбурыўся, ды заадно каб навед-вальнікі Храма Гроба Гасподня не расцягвалі на сувеніры каменныя рэшткі, яго «захавалі» ў шкляны каўпак. У гэтым «захаваным» слупе бачна трэшчына, якая ўтварылася пад час землятрусу ў момант смерці Ісуса.
    Маленькі алтар, што месціцца паміж га-лоўнымі алтарамі на Галгофе, упрыгожаны драўлянаю статуяй, што прыслалі з партугаль-скай сталіцы Лісабона ў XVIII стагоддзі. Ста-туя адлюстроўвае Маці Марыю, якая смуткуе аб смерці свайго сына.
    А вось іконы ў абкладах. Абклад — гэта, калі можна так сказаць, металічна «кашуля», у якую «апрануты» іконы. На адной іконе — Марыя Багародзіца, на другой — Іаан, на трэцяй — Ісус на крыжы. Усе тры іконы вьшраменьваюць асаблівае святло. He, ма-быць, не самі іконы. Яны адлюстроўваюць святло ад свечак і лампадаў у дарагіх аправах. Аправы — у яйкападобнай форме. Таму што яйка, па хрысціянскім вучэнні, сімвал жыцця, сімвал бессмяротнасці. Бессмяротнасці Хры-ста, несмяротнасці веры ў яго.