• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Моцна ўражвае мазаіка арачных скляпен-няў. Дык вось, мазаічныя ўзоры зроблены, аказваецца, з тоўчанага шкла, перамешанага з фарбавальнікамі. Але, скажу папраўдзе, калі прыходзіш сюды і бачыш гэтыя аркі, зусім не думаеш ні пра тоўчанае шкло, ні пра фарба-вальнікі. Проста не можаш адвесці вачэй ад красы, што акаляе цябе з усіх бакоў.
    96
    Вось ён, Камень Памазання. Звярні ўвагу на белыя лампады з крыжам на знешнім баку. Іх восем. Тры лампады належаць праваслаўнай царкве, тры — каталіцкай і па адной — іншым цэрквам.
    Прыпынак трынаццаты.
    Ісуса здымаюць з крыжа
    Ты ўжо ведаеш, што ў пятніцу ўвечары багаты чалавек Іосіф, які патаемна верыў у Хрыста, папрасіў Пілата дазволіць яму паха-ваць Ісуса. Пілат дазволіў. Разам з Іосіфам быў яго таварыш па новай веры Нікадзім. Яны знялі з крыжа цела Ісуса, паклалі на камень. Потым духмянымі мазямі намазалі цела і за-гарнулі ў чыстае палатно. Таму камень гэты і называецца Каменем Памазання.
    4 Зак. 423
    97
    Месца пахавання і ўваскрэсення Хрыста.
    Прыпынак чатырнаццаты. Месца пахавання Хрыста
    Каля Галгофы ў Іосіфа быў сад. Некалі ў скале там была высечана пячора. У такіх пя-чорах іудзеі хавалі памерлых. Іосіф падрых-таваў такую пячору для сябе, але аддаў яе для Ісуса Хрыста, якога і паклаў туды. Уваход у пячору прывалілі вялікім каменем.
    Насупраць пячоры сядзелі жанчыны. Яны бачылі, як пакутаваў Ісус, бачылі яго смерць на крыжы, а цяпер і яго пахаванне. I гаротна плакалі. Сярод жанчын была і Маці Ісуса. He апісаць яе гора. Пасля таго, як уваход у пячору быў закрыты, яны накіраваліся дахаты прыга-
    98
    На гэтым барэльефе мы бачым Хрыста, які падымаецца з пахавальнай пасцелі.
    таваць духмяныя рэчывы, каб памазаць імі цела Хрыста.
    Тым часам прыйшлі фарысеі і перша-свяшчэннікі да Пілата і папрасілі паставіць варту каля ўваходу ў пячору. Чым яны вытлу-мачылі сваю просьбу? Калі Хрыстос быў яшчэ жывы, то прадказваў сваё ўваскрэсенне: «Праз тры дні ўваскрэсну». Фарысеі і першасвя-шчэннікі не верылі ў яго ўваскр'эсенне, але баяліся, што вучні могуць скрасці цела Хрыста і заявіць, што Хрыстос сапраўды ўваскрэс. Пілат пайшоў насустрач іх просьбе. Больш таго, да каменя, які загарадзіў уваход у пячору, прыклалі пячатку, таму трапіць усярэдзіну
    99
    нельга было без таго, каб гэту пячатку не зламаць.
    У поўнач Ісус Хрыстос уваскрэс. I выйшаў з магілы. А пячатка засталася некранутаю: анёл, які сышоў з неба, адваліў камень. Рым-скія воіны, што вартавалі пячору, ад страху разбегліся. А жанчыны, нічога не ведаючы, на світанку пайшлі да Гроба Тасподня. Прыхо-дзяць яны туды і бачаць: цяжкі камень адва-лены, пячора пустая. Адно сустрэлі іх двое анёлаў у белым адзенні. I сказаў адзін з анёлаў: «Яго тут няма. Ён уваскрэс...»
    Месца пахавання і ўваскрэсення Хрыста — самае святое месца для хрысціян. Над ім па-будавана спецыяльная капліца. Яна з’яўля-ецца цэнтрам Храма Гроба Гаеподня.
    Злёгку нахіліўшыся, можна ўвайсці ў каплі-цу, што стаіць на месцы пячоры ў садзе Іосіфа. Спачатку мы трапляем у пакой Анёла. По-тым — у невялікае памяшканне з мноствам лампадаў і свечак. Тут — пахавальная пасцель, дзе ляжаў Ісус Хрыстос. Бясконцай плынню ідуць сюды паломнікі, турысты, вернікі і атэі-сты, маладыя і сталыя, мужчыны і жанчыны. Асаблівы шмат тут людзей на Вялікдзень: ме-навіта ў велікодную ноч з суботы на нядзелю Хрыстос ажыў і падняўся з магілы. Акрамя таго, у гонар Хрыстовага ўваскрэсення ў велі-кодныя дні тут адзначаецца Свята Святога Агню. Праз адтуліны ў сцяне капліцы ўсім прыйшоўшым сюды падаюць свечкі, запале-ныя ад агню над пахавальнай пасцеллю.
    Нямала памятных мясцін у Храме Гроба Гасподня.
    Хрысціянскі цэнтр свету, які жартам назы-ваюць «пупам зямлі», пазначаны каменнаю вазаю.
    Царква Знойдзенага Крыжа. Калісьці на гэтым месцы захоўваліся тры крыжы. На ад-ным з іх крыжавалі Хрыста, на астатніх — злачынцаў. Калі крыжы адшукалі, цяжка было вызначыць, на якім пакутаваў Хрыстос. Тады прывялі хворую жанчыну. Калі яна дакрану-лася да крыжа Ісуса, то адразу ж выздаравела. 3 таго часу гэты крыж называюць жыват-ворным. Між іншым, крыжы знайшла візан-тыйская імператрыца Алена. I прастаяў жы-ватворны крыж да сёмага стагодцзя. Потым яго вывезлі персы, якія захапілі Іерусалім. Праз пятнаццаць гадоў яго знайшлі. Потым крыж апынуўся ў руках у крыжакоў, потым мусульман... і ў рэшце рэшт ягоныя сляды згубіліся.
    Велізарная бронзавая люстра — дарунак расійскага цара Мікалая II. На бронзе — выява двухгаловага арла. Па краях люстры застылі паўліны, сімвалы несмяротнасці.
    He, немагчыма апісаць Храм Гроба Гаспод-ня — настолькі ён велічны і цудоўны. Яго трэба ўбачыць, падыхаць яго паветрам. Ты вырасцеш і, магчыма, сам зможаш пабыць у гэтым выдатным Храме. Шчаслівай табе дарогі!
    101
    У Эйн-Карэме
    Ты ўжо ведаеш, што нейкі час царом у Іудзеі быў Ірад Вялікі. Менавіта тады жыў у горадзе Хеўроне свяшчэннік, якога звалі За-харыя. Была ў яго цудоўная жонка Елізавета — сардэчная, чулая жанчына. Такіх людзей на-зывалі праведнымі. Ды не толькі Елізавету, але і самога Захарыю можна было назваць пра-ведным чалавекам. Яны не проста любілі Бога, але старанна выконвалі ўсе яго запаведзі. Жылі яны з чыстым сумленнем і былі шчас-лівыя. I толькі адно не давала ім спакою: не было ў іх дзяцей, а між тым набліжалася старасць.
    Ды вось прыйшоў аднойчы Захарыя ў храм, а там... нечакана явіўся перад ім анёл Гаўрыіл. I сказаў анёл Захарыі, што Бог даруе яму дзіця. Елізавета народзіць сына, якому трэба даць імя Іаан. Будзе Іаан чалавек святы, і шмат якія благія людзі праз яго перастануць рабіць дрэн-ныя ўчынкі.
    Здзівіўся Захарыя: як жа народзіцца ў іх сын, калі і ён стары, і жонка яго ўжо ў гадах. У сваю чаргу здзівіўся і анёл: як гэты чалавек можа не верыць яму? Здзівіўся, узлаваўся і сказаў: «За тое, што не паверыў мне, ты аня-мееш і не будзеш размаўляць да таго дня, пакуль не спраўдзяцца мае словы».
    I язык адразу ж перастаў слухацца За-харыю. Так нямком і вярнуўся ён дахаты. Ды не мінула і года, як Елізавета нарадзіла сына. Прыйшлі да яе сваякі і суседзі павіншаваць і параілі назваць немаўля Захарыем у гонар бацькі. Але Елізавета без вагання адказала, што назаве сына Іаанам. Вырашылі запытацца ў бацькі, як думае той. Захарыя адказаць не
    102
    мог, узяў дошчачку і напісаў: «Іаан імя яму». I адразу нямота пакінула яго, і ён загаварыў.
    Вырас Іаан і стаў набожным чалавекам. Усе дні праводзіў у малітвах. А потым, каб ніхто не перашкаджаў яму, пайшоў у пустыню і там, каля ракі Іардан, жыў. Насіў ён простае адзен-не, падпяразваўся скураным поясам, не баяўся ні звера, ні кепскага чалавека. Ды вось Бог наказаў яму паведаць усім, што ўжо нарадзіўся Ісус Хрыстос.
    Выйшаў Іаан з пячоры, дзе жыў, і выпра-віўся ў навакольныя гарады і вёскі. Кожнага заклікаў ён пакаяцца ў сваіх грахах, прасіць у Бога даравання і выправіцца: вось-вось пака-жацца Хрыстос, а перад ім нельга заставацца грэшнікам. Таму Іаана і назвалі папярэднікам: ён з’явіўся трохі раней за Ісуса Хрыста і паве-даў людзям пра хуткі яго прыход. Дарэчы, не ведаў, ды і не мог ведаць Іаан, што ў той час, калі Елізавета, ягоная маці, была цяжарная ім, прыйшла да яе ў госці з Назарэта Марыя, якая таксама даведалася ад таго ж анёла Гаўрыіла, што неўзабаве народзіць сына ад святога духа. Сын гэты і аказаўся Ісусам Хрыстом. Тады прагасцявала Марыя ў Елізаветы тры месяцы.
    Такім чынам, Іаан заклікаў людзей да па-каяння, пераконваў у прыходзе месіі і наступ-ленні месіянскага царства. 3 усіх бакоў прыхо-дзілі каяцца да яго грэшнікі. Гэта быў розны люд: і простыя жыхары, і зборшчыкі падаткаў, і воіны. А Іаан хрысціў іх у Іардане. Увойдзе чалавек у раку, а ён пакладзе яму на галаву рукі, нахіліць і акуне ў ваду... I выходзіць чалавек з вады бязгрэшны. Шмат хто, сустрэў-шыся з Іаанам, думаў, што гэта і ёсць месія. Але Іаан заўсёды адказваў, што сапраўдны месія той, што неўзабаве явіцца народу, а ён
    103
    сам не варты нават развязаць рэмень ад яго абутку.
    I вось настаў дзень, калі прыйшоў да Іаана Ісус Хрыстос. Іаан спачатку адмовіўся хрыс-ціць яго; сказаўшы: «Мне трэба хрысціцца ў Цябе». Але Ісус адказаў: «Мы павінны выка-наць усё, што зажадаў Бог». I Іаан хрысціў Хрыста. I назвалі яго Іаанам Хрысціцелем. A калі Хрыстос выйшаў з Іардана, у выглядзе голуба апусціўся святы дух, а з неба пачуўся голас Бога-бацькі: «Гэта ёсць Сын Мой лю-басны...» I сёння на беразе Іардана, непадалёк ад возера Кінерэт, любы чалавек пакажа табе месца, дзе ўсё адбывалася, і ты нават зможаш убачыць след нагі Ісуса, калі ступіў ён на бераг.
    Жыццё Іаана скончылася трагічна. Цар Ірад, які правіў у той час, адняў у брата жонку. Іаан асмеліўся сказаць усё, што думае пра гэты ўчынак. He спадабалася цару такая смеласць. А тут яшчэ і царская жонка Ірадзіяда ўзлава-лася: хто дазволіў Іаану абгаворваць яе? I пасадзілі яго ў вязніцу.
    Аднаго разу Ірад святкаваў дзень нара-джэння. На свяце дачка Ірадзіяды так вабна танцавала, што цар быў дужа захоплены і абяцаў выканаць любое яе жаданне. А тая пажадала, каб прыняслі ёй на блюдзе галаву Іаана. I Ірад выканаў абяцанае. Здарылася гэта каля 29 года нашай эры.
    Ну, вось цяпер ты ведаеш гісторыю нара-джэння і смерці Іаана. Скажу, што ў адным з аддаленых ад цэнтра Іерусаліма раёнаў, дак-ладней, на яго ўскраіне, размяшчаецца раён, які называецца Эйн-Карэм (у Бібліі гэтае мес-ца называецца Бэйт-Керэм). Дык вось, гэта мясціны, якія звязаны з тым, пра што ты
    104
    толькі што даведаўся. Ёсць Крыніца Марыі. Той Дзевы Марыі, маці Ісуса Хрыста, якая прыйшла сюды з Назарэта. 3 гэтай крыніцы яна піла ваду. Між іншым, ёсць некалькі вер-сій на гэты конт. Адну я табе толькі што паведаў. Марыя піла з гэтай крыніцы. Па другой версіі, крыніца забруіла, калі Марыя сустрэлася з Елізаветаю, жонкай Захарыі. Так ці інакш, з крыніцы і сёння бруіць вада, турысты і паломнікі абавязкова спыняюцца тут. Аднак піць гэтую ваду нельга па вельмі празаічнай прычыне: яе забрудзілі каналіза-цыйныя воды...
    Калі ў XVII стагоддзі ордэн францыскан-цаў набыў у гэтых мясцінах два ўчасткі зямлі, ён пабудаваў тут царкву Сустрэчы Марыі і Елізаветы. Царква будавалася ў першай палове дваццатага стагоддзя. Калісьці была тут царк-ва крыжакоў, а япічэ раней — візантыйцаў. Да гэтага часу захаваліся каменныя глыбы, якія знаходзіліся тут яшчэ дзевяць стагоддзяў таму.