• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калі забуду цябе, Іерусалім...  Міхаіл Гелер

    Калі забуду цябе, Іерусалім...

    Міхаіл Гелер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 126с.
    Мінск 1996
    68.33 МБ
    Перад царквою Сустрэчы шырокую сцяну займаюць мазаічныя квадраты. На іх адбіты словы малітвы Марыі, з якімі яна ўдзячна звярталася да Бога за тое, што ён дараваў ёй сына. Гэтая малітва выканана на сарака мовах свету. Уздоўж сцяны — драўляныя лаўкі, на іх зручна пасядзець, адпачыць, памарыць.
    У самой царкве можна ўбачыць некалькі карцін. Вось, напрыклад, такая: Марыя едзе на асле, яна сустракаецца з Елізаветаю. Марыя ў блакітным адзенні; Елізавета — у чырвоным. А вось яшчэ адна: Елізавета ўцякае з не-маўлём — будучым Іаанам Хрысціцелем — ад рымскіх салдатаў. Згодна паданню, цар Ірад загадаў забіваць па ўсёй краіне дзяцей да двух гадоў, таму што не ведаў, які з іх Ісус. А сказалі
    105
    Іраду, што Ісус адбярэ ў яго ўладу... Уцякаю-чы, Ёлізавета паклала свайго сына на камень і папрасіла Бога выратаваць немаўля. I тут адбыўся цуд: камень раскрыўся і схаваў ма-ленькага Іаана.
    Паколькі Іаан Хрысціцель нарадзіўся ў Эйн-Карэме, ёсць туг і царква Нараджэння Іаана, якая таксама належыць усё таму ж ордэну францысканцаў. Яна будавалася больш чым сто гадоў. Грошы на будаўніцтва ахвяравала сям’я іспанскага караля з умоваю: настаяцель царквы павінен быць іспанец. Гэ-так з таго часу і павялося. А над уваходам у царкву красуецца герб Іспаніі...
    Што яшчэ ёсць цікавае ў Эйн-Карэме? Назаву Горненскі жаночы манастыр. Мана-стыр гэты — руская ўладанне, належыць Ма-скоўскай патрыярхіі. Манахіні жывуць не ў цесных келлях, а ў утульных драўляных дамках сярод зеляніны і спакою. Каля царквы Казан-скай Божай Маці — дамкі каменныя і ўсе жоўтага колеру. А вось віла «Белых айцоў», называецца гэтак таму, што свяшчэннікі тут носяць белае адзенне. Увогуле ў Эйн-Карэме што ні царква ці манастыр, то ўсюды нешта сваё, адметнае.
    Манастыр ордэна сясцёр Цыёна. Яго за-снавальнікі — яўрэі-хрысціяне. Ёсць дом ара-баў-хрысціян. Тут жывуць пад наглядам царк-вы дзеці, што страцілі бацькоў.
    Параўнаўча невялікую плошчу займае раён Эйн-Карэм. А колькі таямніц і нечаканасцей тут, якая прыгажосць, якая высакароднасць, якая душэўная шчодрасць людзей, што далі прытулак тым, каму патрэбны клопат і адпа-чынак!
    106
    Царква ў арабскай вёсцы
    Побач з Маслічнай гарою раскінулася арабская вёска Аль-Лазарыя. Вёска як вёс-ка — каменныя пабудовы, пляскатыя дахі, сады. Вёска як вёска, ды не зусім так. Над дахамі ўзвышаецца царква. Хрысціян-ская царква Уваскрэсення Лазара. Рэдкаяе наведваюць: царква ў баку ад турысцкіх мар-шрутаў. Але я зараз раскажу табе, хто такі быў Лазар і як яго лёс пераплёўся з лёсам Хрыста.
    Справа ў тым, што гэтая вёска калісьці называлася Віфанія, нават у Новым Запавеце згадваецца гэта назва. Жыў ў ёй добры чалавек па імені Лазар з сёстрамі — Марфаю і Ма-рыяю. Калі Хрыстос ішоў у Іерусалім праз Віфанію, Марфа запрасіла яго ў госці. Увай-шоўшы ў дом, Ісус пачаў тлумачыць сваё вучэнне. Марыя села каля дарагога госця і слухала яго затаіўшы дыханне. А Марфа тым часам пачала гатаваць абед, рупіцца па гаспа-дарцы. Усё адна рабіла, ад стомы ледзь не падала. А Марыя не магла ёй дапамагчы: слу-хала Настаўніка. He стрывала Марфа, пас-кардзілася на сястру. А Хрыстос адказаў, усмі-хаючыся, што дарэмна яна клапоціцца пра пачастунак: «Хіба мне патрэбен ён? Для мяне важнае толькі адно: каб слухалі мяне і выкон-валі тое, чаму я вучу».
    Правёў Хрыстос у гасцінным доме цэлы дзень: дужа спадабаліся яму гаспадары. А по-тым пайшоў сваёй дарогай. Ды неўзабаве ў сясцёр здарылася бяда: захварэў Лазар. I выра-шылі яны паведаць гэта Хрысту. Выслухаў Хрыстос паведамленне і адказаў: «Лазар не памрэ, бо здзейсніцца цуд».
    107
    Мінула два дні, і сказаў Хрыстос сваім вучням, што Лазар заснуў і яму, Хрысту, трэба пабудзіць яго. Гэта азначала, што Лазар памёр і трэба ўваскрэсіць яго.
    Пайшоў Ісус з сваімі вучнямі ў Віфанію. Лазара ўжо пахавалі, а яго сёстры несуцешна плакалі. Людзі ўбачылі Хрыста і паведамілі пра гэта Марфе. Кінулася яна насустрач Ісусу: «Госпадзі, калі б ты быў тут, брат мой не памёр бы». Хрыстос адказаў, што здолее ўваскрэсіць Лазара, калі Марфа паверыць у яго. Марфа паклялася, што верыць у яго. Тады Хрыстос загадаў паклікаць Марыю. Калі абедзве з’яві-ліся, спытаўся Ісус, дзе пахавалі Лазара. Прыйшлі яны да пячоры, дзе ляжаў памерлы. Уваход у пячору быў завалены вялізным каме-нем. Ісус папрасіў адваліць камень. Хрыстос памаліўся і, нахіліўшыся да ўваходу, паклікаў: «Лазар! Выйдзі!» I падняўся Лазар, абвіты па-латном з галавы да ног. Хрыстос загадаў раз-вязаць яго, і Лазар выйшаў з пячоры. Так здарыўся адзін з цудаў Ісуса Хрыста.
    Мінуў час, у гэтыя мясціны прыйшлі му-сульмане. Вёска змяніла назву, але засталася яна хрысціянскаю, праўда, на мусульманскі манер — Аль-Лазарыя. Усім, хто прыходзіць на Маслічную гару, да яе святых мясцін, рас-казваюць пра Лазара, пра ўваскрэсенне яго Ісусам, паказваюць царкву, якая высока ўзня-ла свой купал над гарою, над старым горадам, над часам.
    Рускае падвор’е
    Ну, а што Расія? Няўжо толькі царквою Марыі Магдаліны звязана з Вечным горадам, са святой зямлёю?
    108
    Чаму ж? Вядома, не. Славяне — рускія, украінцы, беларусы — здавён марылі наведаць яе, называлі Зямлёй запаветнаю, Зямлёй жа-дання. Я ўжо казаў, што ігумен Данііл Заточнік пабыў у Палесціне яшчэ ў дванаццатым ста-годцзі.
    Мінуў час... I вось ужо настала дзевятнац-цатае стагоддзе. Наварасійская параходная кампанія пачынае перавозіць у далёкую Па-лесціну тысячы паломнікаў. 3 1858 года ў Іерусаліме дзейнічае Руская духоўная місія. Паступова місія набывае нямала зямлі, распа-чынае на ёй вялікую будоўлю. Перад першай сусветнай вайною толькі ў Іерусаліме было 11 праваслаўных цэркваў і 7 манастыроў.
    Адзін з падарожнікаў пісаў у тыя гады: «Усюды- гучыць руская мова, чуецца руская гамонка. Нашы мужыкі і бабы адчуваюць сябе як дома...»
    Грошы на будаўніцтва давала Праваслаўнае Палесцінскае таварыства. Цэлы квартал у Іерусаліме і называецца сёння «Рускае пад-вор’е». Цяпер старадаўнія забудовы рускай архітэктуры ўяўляюць сабою як бы чатырох-кутнік, усярэдзіне якога знаходзяцца сем бу-дынкаў: царква (Троіцкі сабор), Руская ду-хоўная місія, бальніца, гатэль для паломнікаў-манахаў...
    Акрамя «Рускага падвор’я» у Іерусаліме маецца «Аляксандраўскае падвор’е». Яно зна-ходзіцца ў Старым горадзе, непадалёк ад Хра-ма Гроба Гасподня. Да гэтага часу там дзей-нічае царква Аляксандра Неўскага.
    Ты ўжо ведаеш, што на Маслічнай гары ёсць царква Марыі Магдаліны — руская царк-ва з чяццю купаламі-цыбулінкамі. Царква, лагэпя, размешчана на і?пьттсрыі жаночага
    10Q
    рускага Гефсіманскага манастыра. Манастыр быў заснаваны ў 1934 годзе шатландкаю Вар-варай Робінсан, якая прыняла потым імя ігу-менні Марыі. Ігумення праславілася яшчэ і тым, што заснавала ў бліжэйшай арабскай вёсцы праваслаўную школу для арабскіх дзяў-чынак.
    На самай вяршыні Маслічнай гары ўзвы-шаецца белая званіца з праваслаўным кры-жам. Гэта жаночы манастыр. Тут знаходзяцца гатэль для паломнікаў, маслінавы і хвойны гаі. Манастыр абгароджаны каменнаю сцяною.
    У шасцідзесятыя гады «Рускае падвор’е» было амаль цалкам выкуплена Ізраілем. Але на франтонах будынкаў, у тым ліку і пры-належных Ізраілю, захаваліся гістарычныя на-звы і рускія надпісы...
    III.	«Няма бога, апрача алаха...»
    У канцы VI — пачатку VII стагоддзя жыў араб па імені Мухамад. Нарадзіўся ён каля 570 года ў горадзе Мека. У дзяцінстве Мухамад быў пастухом: бедняку адукацыя была неда-сяжнай. 3 шасці год маленькі пастух застаўся сіратой. Трэба сказаць, што розум і энергія ў Мухамада былі незвычайныя. Дзякуючы ім, ён змог выбіцца ў людзі: спачатку гандляваў та-варамі багатай удавы, а потым стаў вандроў-ным купцом. Разам са сваім караванам Муха-мад пабываў у Егіпце, Сірыі, Вавілоніі, Па-лесціне. Яму даводзілася сустракацца не толь-кі з арабамі, але і з яўрэямі.
    Мухамад лічыў сябе нашчадкам Аўраама, больш правільна, яго старэйшага сына Імша-эля, маці ў якога была егіпцянка Агар. Дарэ-чы, Аўраама мусульмане называюць Ібрагі-мам, на свой манер, а імя Імшаэль яны пера-рабілі на Ісмаіл. Нашчадкамі Імшаэля называ-юць сябе ўсе арабы.
    Цяпер да месца будзе адзначыць, што яўрэі і арабы складаюць адну супольнасць — семіты. Каб табе было больш зразумела, давай прыга-даем, што адну супольнасць складаюць і сла-вяне — рускія, украінцы, беларусы, чэхі, сер-бы, славакі...
    111
    Але вернемся да Мухамада. Зацікавіўшыся рэлігіяй яўрэяў, ён нарэшце ўвогуле захапіўся рэлігіяй і пачаў лічыць сябе вялікім прарокам. Як і іудзеі, Мухамад верыў у адзінага Бога. Называў ён яго Алахам. А цяпер параўнаем. На іўрыце Бог — Элоха. Элоха — алах... Гу-чыць падобна, праўда? Паданне сведчыць, што менавіта Мухамаду належыць вядомы вы-раз: «Няма Бога, апрача Алаха, і Мухамад прарок яго».
    I вось настаў дзень, калі Мухамад аб’явіў усяму арабскаму свету, што нарадзілася новая рэлігія — іслам. Іслам абазначае «прымірэн-не», «пакорнасць Божай волі».
    Многае ў ісламе запазычана з іудаізму, a таксама з хрысціянства.
    Што ж аб’ядноўвае створаную Мухамадам рэлігію з рэлігіяй іудзеяў? Вера ў адзінага Бога, перад якім усе роўныя. Перакананасць у тым, што жыць патрэбна па-справядліваму, што багатыя павінны аддаваць частку свайго ба-гацця бедным. Адплата на Страшным судзе праведнікам і грэшнікам будзе дадзена па іх заслугах. У адпаведнасці з ісламам гэты суд і ўваскрашэнне мёртвых павінны адбыцца не дзе-небудзь, а менавіта ў Іерусаліме. Але зда-рыцца гэта тады, калі свяшчэнньі камень Ка-аба, якія стаіць у цэнтры Мекі, перамесціцца на Храмавую гару. I ўвогуле Іерусалім лічыцца ў мусульман вялікім святым горадам, трэцім святым горадам у свеце, пасля Мекі і Медзіны. У іх нават бытуе такі выраз: «Адна малітва ў Іерусаліме варта тысячы малітваў». Вядома, што сам прарок Мухамад маліўся, павярнуў-шыся тварам да гэтага святога горада.
    Як і іудаізм, іслам узнік на аснове пісьмо-вага закону. Такім законам у яўрэяў была Тора
    112
    з яе запаведзямі, а ў арабаў такой свяшчэннай кнігай стаў Каран, у якім сабраны выказванні прарока Мухамада.
    Каран быў запісаны ў часы зяця вялікага прарока халіфа Асмана. Халіф загадаў пры-весці ўсе прароцтвы свайго знакамітага сваяка ў адзіную стройную сістэму і аформіць у вы-глядзе кнігі. Каран для мусульман — тое ж, што Тора для яўрэяў, Біблія для хрысціян. Дарэчы, ідэі іслама пераклікаюцца і з хры-сціянетвам. Назаву для прыкладу два такія моманты. Гэта — вера ў Страшны суд і ўвас-крашэнне з мёртвых.