• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    b!
    •н
    <5
    •н
    XD
    Сяргей Абламейка
    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
    Радыё f Свабода
    3 выступаў на прэзэнтацыі першага выданьня кнігі 3 лютага 2020 году ў Менску
    Уладзімер Арлоў:
    Насьпявала неабходнасьць у яшчэ адной кнізе, якая канчаткова 6 расставіла акцэнты, якая б дала абгрунтаваныя, доказныя, даступныя самаму шырокаму чытачу адказы на надзвычай важныя ў наш час пытаньні пра паўстаньне 1863 году, пра яго характар, пра яго нацыянальную ідэалёгію, пра нацыянальную і канфэсійную прыналежнасьць яго ўдзельнікаў. I, вядома, трэба было расставіць акцэнты ў размове пра паўстанцкага кіраўніка — пра нашага нацыянальнага героя, пра нашага першага нацыянальнага беларускага палітыка.
    Гэтая кніга зьявілася. I гэтай кнізе вельмі пашанцавала, што яе напісаў Сяргей Абламейка, у асобе якога, у маім уяўленьні, выдатна спалучаюцца бліскучы гісторык-эрудыт, таленавіты пісьменьнік, тонкі эсэіст, нечаканы празаік і, апроч таго, яшчэ і афарыст, што калісьці засьведчыла яго кніга «ЕбОізмы». I таму некаторыя разважаньні, некаторыя высновы Сяргея гучацьу гэтай кнізе проста, я б сказаў, афарыстычна. Напрыклад, думка пра тое, што Каліноўскі і яго паплечнікі ў 1863 годзе "знайшлі сваю краіну".
    Дзякуй табе, Сяргей! Дзякуй табе, Кастусь!
    Сяргей Дубавец:
    У прэсе ў нас, як тут ужо згадвалі, пачалі пісаць пра «польскае паўстаньне». Што такое беларусу сказаць «польскае паўстаньне»? Гэта значыць сказаць: «Гэта не тваё паўстаньне, яно — чужое». Гэта ўзятае з расейскай гістарыяграфіі, таму што для расейцаў яно сапраўды чужое, а ў беларусаў нічога свайго не павінна быць.
    I ўрэшце адказам на ўсе гэтыя закіды з боку «рускага міру» выходзіць гэтая кніжка. Мяне не пакідае містычнае пачуцьцё: я думаю, што яе таксама напісаў Каліноўскі рукамі Абламейкі. Каліноўскі, у адрозьненьне ад сёньняшніх беларусаў, быў чалавек рашучы, гераічны. Я думаю, што ён і цяпер нам паказвае прыклад, і нам трэба да яго далучацца з усёй нашай нерашучасьцю.
    Павел Церашковіч:
    Кожнаму пакаленьню трэба яшчэ раз чытаць тэксты Каліноўскага. Іх ня так шмат, але кожнае пакаленьне штосьці ў іх новае адкрывае.
    Што мне нагадала кніжка Сержука? У мяне ўзьнік вобраз, што гэта «Мужыцкая праўда» № 8, бо стыль Сержука нечым нагадвае стыль Кастуся. Як Каліноўскі тлумачыў «дзецюкам» як павінен працаваць урад, для чаго патрэбная асьвета, так і Сяржук спакойна, у сьціслай кароткай форме тлумачыць, што такое нацыянальная ідэя — ды ў першую чаргу гэта тое, што паўстанцы апрануліся ў сьвіткі.
    I вось таму трэба гэтую кнігу чытаць. Дзякуй, Сяржук!
    Ірына Дубянецкая:
    У канцы гэтай кнігі Сяргей дае адказ на пытаньне, чаму Каліноўскі такі важны і значны для Беларусі. Там гаворыцца пра сымболіку сьмерці Каліноўскага на падставе ягонага верша «Марыська чарнаброва, галубка мая».
    Калі лідэр паўстаньня кажа пра сваю сьмерць, у яго паўстае багаборскі матыў (Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці / Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці / To мы прападзем марна, но праўды ня кінем / Хутчэй Неба і шчасьце, як праўду, абмінем).
    Паводле Сяргея, Каліноўскі адмаўляецца ад Неба, памірае цалкам, татальна, каб народ жыў. Каліноўскі аддае сваю душу і вечнае жыцьцё (а гэта ўсё, што чалавек мае), каб народ жыў, каб была краіна. Гэта максымальная ахвяра, якую можа зрабіць чалавек. I ён кладзе гэта на шалі. Гэтак у Эвангельлі паводле Яна сьцьвярджаецца, што няма большай любові, як аддаць душу сваю за бліжняга свайго.
    У адказ на сваю ахвяру Каліноўскі спадзяецца, што ягоны народ, за які ён памёр, будзе жыць доўга і дачакаецца «старасьці свабодна».
    Дзякуй вялікі Сяргею за гэтую кнігу, за тое, што ён сапраўды прыгожа і вельмі добра расстаўляе акцэнты. I робіць гэта з пазыцый, зь якімі будзе вельмі складана спрачацца тым, хто апошнія гады ставіць пад сумненьне месца і ролю Каліноўскага ў нашай гісторыі.
    Адказы маладых удзельнікаў прэзэнтацыі на пытаньне, што б рабіў Кастусь Каліноўскі ў наш час:
    Блогер Шэры Кот (Зьміцер Казлоў):
    Заняўся б палітыкай, змагаўся б за незалежнасьць Беларусі. Як канкрэтна ён бы гэта рабіў, складана ўявіць, бо часы іншыя. Але ўлічваючы ягоную пазыцыю, быў бы чымсьці накшталт радыкальнага палітыка.
    Андрусь, гісторык:
    Паколькі палітыка цяпер рэч забароненая, то паступова сышоў бы да рэвалюцыйнай барацьбы. Напісана ж: Калі ўлада ператвараецца ў тыранію, народ мае права на паўстаньне. Каліноўскі гэтым правам скарыстаўся б.
    Яна:
    Ён бы прывёў беларускую мову ў сэрцы людзей.
    Васіліна:
    Ён бы паказаў, што беларуская мова і культура — гэта клясна і сучасна, і яна мае быць паўсюль. I гэта было б проста нармальна.
    Амалія:
    Зьменай палітычнай улады.
    Раман:
    Выступаў бы за ўжываньне беларускай мовы. Ён часта казаў, што гэта мова мужыцкая, але вельмі прыгожая. Ён бы зрабіў беларускую мову прасьцейшай, каб кожны мог яе разумець і карыстацца. А цяпер яна не распаўсюджаная і некаторыя патрэбныя выразы людзі ня могуць перакласьці на родную мову.
    Соф'я:
    Ды прыкладна тым жа, чым і займаўся. Напэўна, зрабіў бы, каб Беларусь ад Расеі менш залежала.
    Каліноускі і палітычнае нараджэньне Беларусі
    Сяргей Абламейка
    Каліяоўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
    Гістарычна-філязофскае эсэ
    2-е выданьне, дапоўненае
    Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
    Аўтар выказвае шчырую падзяку беларускаму гісторыку Паўлу Церашковічу за каштоўныя парады пры падрыхтоўцы другога выданьня.
    Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — 2-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 140 с.: іл.
    Бібліятэкар Свабоды
    Аляксандар Лукашук
    Рэдактар Аляксандар Лукашук
    Мастак Генадзь Мацур Карэктар Сяргей Шупа
    Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быўутвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.
    © Сяргей Абламейка, 2020
    © Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020 FOL
    ISBN 978-0-929849-77-5
    Зьмест
    Што пачынаецца, калі канчаецца ўсё Аляксандар Лукашук	7
    Дзень народзінаў	8
    I.	Нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі
    Як слова «нацыя» і вытворныя ад яго блытаюць галовы	 13
    Беларушчына да Каліноўскага	 14
    Беларусь і беларуская мова ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя	 18
    Беларусь і Літва ў публіцыстыцы паўстаньня 	21
    Сучасьнікі пра сэпаратызм Каліноўскага	23
    Крыніцы палітычнага сэпаратызму	27
    Рэвалюцыянэр-радыкал ці патрыёт	31
    Нацыянальны дэмакратызм Каліноўскага	35
    Нацыянальная ідэалёгія паўстаньня 	37
    Нацыянальны аспэкт у абароне Уніі	46
    Удзел праваслаўных у паўстаньні 	49
    II.	Палітычная барацьба за незалежнасьць
    Процістаяньне з Варшавай 	53
    Стварэньне ўраду і яго разгром	56
    Вымушаная паўза, але не адступленьне	58
    Дзяржаўны пераварот і аднаўленьне ўраду	60
    Таямніца «Прыказу... да народу зямлі Літоўскай і Беларускай»	62
    Крок да незалежнасьці	64
    III.	Нацыянальны запавет
    Першая палітычная суб’ектнасьць Беларусі 	69
    Нараджэньне краіны 	72
    Маці Беларусі шляхта	79
    Нацыянальны маніфэст Каліноўскага 	85
    Водгук у сэрцах эліты	88
    Палітычны запавет 	92
    Сымболіка ягонай сьмерці	96
    Хто ён для нас 	 101
    Крыніцы і літаратура	 102
    Дадатак. Да беларускага народу (Лісты з-пад шыбеніцы)	 103
    Паказьнік асобаў	118
    Пра аўтара	122
    Summary	123
    Што пачынаецца, калі канчаецца ўсё
    Здымуць зь пятлі, скінуць у яму, заліюць вапнай, засыплюць жвірам, здратуюць, забудуць, успомняць, паставяць крыж, зьнясуць, зноў забудуць і ня схочуць успамінаць, але не дадуць рады, калі ён паўстане. I тады ачуняюць, жахнуцца, заплачуць, памоляцца, ушануюць, усьцешацца, каб ужо не забыцца ніколі.
    А сам ён — ён стане сваёй краінай.
    Намі.
    Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода
    Дзень народзінаў
    Вялікая загадка беларускай гісторыі — нараджэньне Беларусі як краіны.
    3 аднаго боку, мы, беларусы, лёгка прызнаем, што маем маральнае права са зваротнай сілай называць беларускім усё, што стварылі і мелі продкі на нашай зямлі аж з часоў Полацкай дзяржавы. А таксама саміх гэтых продкаў.
    Зь іншага боку, гісторыкі так і не прыйшлі да згоды адносна дакладнага вызначэньня паняцьцяў «беларускі народ», «беларуская нацыянальная ідэя», «беларуская нацыя» і нават «беларуская нацыянальная палітыка». Спрачаюцца і пра тое, калі гэта ўсё як сацыяльна-гістарычны фэномэн узьнікла.
    Адказы на гэтыя пытаньні губляюцца ў смузе часу і мностве гістарычных канцэпцый і поглядаў, народжаных за апошняе стагодзьдзе.
    Калі мова ідзе пра паняцьці з прыметнікам «нацыянальны», то зразумела, што маецца на ўвазе пэрыяд ад канца XVIII стагодзьдзя да нашага часу. Якраз у гэты прамежак гісторыі пакладаюцца ўсе наяўныя ў беларускім інтэлектуальным дыскурсе канцэпцыі.
    Калі ж гаворка заходзіць пра нацыю, нельга абысьціся без палітыкі. Палітычная пастаноўка нацыянальных мэтаў і іх палітычная абарона сьведчаць пра тое, што працэс нацыянальнай кансалідацыі зайшоў дастаткова далёка.
    У нашым выпадку, гэта азначае пэрыяд, калі частка гістарычных ліцьвінаў і частка гістарычных русінаў зь ліку адукаваных прадстаўнікоў грамадзтва вырашылі ідэнтыфікаваць сябе як беларусаў на падставе сваёй, або сваіх продкаў, «рускай» мовы — так у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай называлі беларускую мову ў XIV-XVIII стагодзьдзях.
    Калі гэта здарылася зь Беларусьсю ў яе сёньняшнім значэньні?
    Хто стаяў ля вытокаў беларускай палітычнай ідэі?
    Сёньня мы можам назваць дакладны год, месяц і дзень палітычнага нараджэньня сваёй краіны.
    Гэта адбылося, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.
    Дата на календары — 1 лютага 1863 году.
    Сьцісла:
    •	Беларуская нацыянальная ідэя ўзьнікла ў пачатку XIX стагодзьдзя ў асяродзьдзі адукаваных уніяцкіх сьвятароў.
    •	У першай палове XIX стагодзьдзя, якую называць пэрыядам літаратурнага абуджэньня Беларусі, беларускую нацыянальную ідэю актыўна падтрымалі многія прадстаўнікі беларускай шляхты.