• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    Удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў, беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі (крайні зьлева) сярод курсантаў Дынабурскай школы падхарунжых
    Вядома, ня ўся шляхта тады і пазьней зрабіла выбар на карысьць беларускай нацыянальнасьці і Беларусі. Большасьць выбрала Польшчу. Часам гэты падзел праходзіў паміж членамі адной сям’і або паміж пакаленьнямі.
    Але перадавая частка шляхты, якая захоўвала гістарычную памяць і адчувала сувязь з народам, выбрала Беларусь.
    Дэпутат I Дзяржаўнай думы Расеі, прэм'ер-міністар БНР Раман Скірмунт
    Лідэрам і выказьнікам пазыцый перадавой часткі шляхты быў Кастусь Каліноўскі са сваімі паплечнікамі.
    Усяго праз паўстагодзьдзя, увесну 1917 году, у Расейскай імпэрыі праводзіўся перапіс уладальнікаў сельскіх гаспадарак, падчас якога ўпершыню ў гісторыі задавалася пытаньне пра нацыянальнасьць. I вось тады ўжо практычна ўсе сяляне і пераважная большасьць шляхты і арыстакратаў Меншчыны назвалі сябе беларусамі. Сярод іх былі і Друцкія-Любецкія, і ГутэнЧапскія, і Скірмунты, і Радзівілы, і Любанскія, і Ваньковічы, і многія, многія іншыя.
    Калі б не бальшавіцкі пераварот кастрычніка 1917 году, Беларусь магла быць зусім іншаю.
    Нацыянальны маніфэст Каліноўскага
    Кастусь Каліноўскі пакінуў даволі вялікую спадчыну. Цяжка пераацаніць значэньне першай беларускай газэты «Мужыцкая праўда». Толькі за яе чытаньне і распаўсюджваньне было пакарана сьмерцю або высылкай мноства беларускіх патрыётаў.
    Афіцэраў царскай арміі, беларусаў з паходжаньня, за чытаньне «Мужыцкай праўды» салдатам расстрэльвалі. Так у чэрвені 1863 году каля брамы менскага Пішчалаўскага замку быў расстраляны Міхал Цюндзявіцкі з Барысаўскага павету.
    Але па-над усім у спадчыне Каліноўскага стаяць ягоныя «Лісты з-пад шыбеніцы», якія ў арыгінале называліся «Да беларускага народу». Вось да каго ён зьвярнуўся перад сьмерцю! Да свайго народу і каханай дзяўчыны.
    Ужо ў самым пачатку першага ліста, які Каліноўскі даслаў з турмы ў газэту «Glos z Litwy» як артыкул, ён адмяжоўваецца ад расейцаў і ад палякаў:
    «... Пісьмо аддрукуйце, каб знаў сьвет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстаньне польскае...»
    У гэтай і наступных частках «Лістоў з-пад шыбеніцы» ён працягвае выкарыстоўваць уведзенае ім у ранейшай публіцыстыцы паняцьце народнай (мужыцкай) праўды — праўды беларусаў або беларускай праўды:
    53 '
    muztfKi
    J licit) jx«4i e m*y >n irmtt	weii) juja
    i ■Mjxc тсс^ алі. /'Мохклг'
    ў&Жльыліу
    f Сіеіне.^алакі' ж$] іі^'Ыг&Хл^
    ■'Htt^Zf ’ХЛЛ^ Ь ntti ■
    J^ttynG zal
    Першая старонка трэцяй часткі «Лістоў з-пад шыбеніцы»
    «...Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім [замежным народам] адкажы».
    «Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці...»
    «...Но ня жаль згінуць за тваю праўду».
    Беларуская праўда (ідэя, рацыя, права, справядлівасьць) выступае ў «Лістах» пад трыма фармулёўкамі — «праўда», «твая праўда», «Ha­ma праўда». Пара прыналежных займеньнікаў «твая-наша» паказвае, што Каліноўскі назаўсёды залучыў сябе да ліку беларусаў, ад імя якіх і да якіх ён піша лісты.
    Пасьля гэтага маніфэсту абвясьціць Каліноўскага некім іншым проста немагчыма. Гэта поўнае нацыянальнае ўсьведамленьне і атаясам-
    леньне сябе зь беларускім народам. Ён піша ад імя мужыка-беларуса і на ягонай мове — па-беларуску.
    А там, дзе жывуць беларусы і дзе гавораць па-беларуску — там і любімая Беларусь з паўстанцкага паролю. Па-беларуску гавораць і ў родных для Каліноўскага Мастаўлянах на Беласточчыне, і за Магілёвам. Значыць, гэта ўсё Беларусь.
    Гэты запавет Каліноўскага праз 27 гадоў прамовіць удзельнік паўстаньня Францішак Багушэвіч:
    «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак».
    «Лісты з-пад шыбеніцы» — гэта нацыянальна-палітычны маніфэст і асабісты запавет Каліноўскага будучым пакаленьням. Там утрымліваюцца геапалітычныя, эканамічныя і культурнаадукацыйныя пастуляты, выкананьне якіх мае захаваць беларускі народ ад гістарычнай сьмерці.
    Гэта — вяршыня і фінальны пункт нацыянальнай эвалюцыі не да канца спольшчанага беларускага шляхціца, ліцьвіна-русіна з былога Вялікага Княства Літоўскага.
    За яго прыкладам пойдуць многія ўжо ў XIX стагодзьдзі, а ў пачатку XX стагодзьдзя, як мы цяпер ведаем, сярэдняя і буйная шляхта Беларусі пачне ўжо масава называцца беларусамі.
    Водгук у сэрцах эліты
    Прамысловая рэвалюцыя XIX стагодзьдзя амаль не закранула Беларусь, якую ўлады Расеі зрабілі сваёй аграрнай ускраінай. Таму паўстанцы мелі мала апоры ў пераважна габрэйскіх гарадах і зьвярталіся да сельскага насельніцтва — шляхты і сялян. А Каліноўскі, у дзейнасьці якога быў і нацыянальны аспэкт, — толькі да сялян і дробнай шляхты як носьбітаў беларускай мовы і культуры. У паўстаньні прымалі ўдзел і рамесьнікі, але іх было няшмат.
    Адпаведна і беларускі нацыяналізм пачатку XX стагодзьдзя амаль не заўважыў звароту да беларушчыны часткі арыстакратаў і шляхты. Ён шукаў апору ў сялянскіх масах і менавіта таму заразіўся сацыялістычнымі ідэямі, якія ішлі з Санкт-Пецярбургу. Гэта пайшло на шкоду нацыянальнай ідэі, выклікала разлад і падзел элітаў, a ў канечным выніку прывяло да аслабленьня руху і адштурхоўваньня арыстакратыі.
    Гэты падзел паспрабаваўу 1918 годзе ліквідаваць прэм’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі магнат Раман Скірмунт. Ён прывёў у Раду БНР князя Гераніма Друцкага-Любецкага і прыцягнуўдадыпляматычнай дзейнасьці рэспублікі князя Альбрэхта Антонія Радзівіла, графа Юрыя Гутэн-Чапскага, магната Аляксандра Любанскага і іншых прадстаўнікоў арыстакратыі. Але было ўжо позна, геапалітычная сытуацыя разгортвалася не на карысьць БНР.
    Прамы нашчадак Рурыка і Рагвалода, дэпутат I Дзяржаўнай думы Расеі, член Рады БНР князь Геранім Друцкі-Любецкі
    Буйны землеўласьнік Менскай губэрні Эдвард Вайніловіч, у доме якога праходзіў Беларускі зьезд Случчыны, што ўзьняў Слуцкае паўстаньне, пісаў у сваіх успамінах:
    «3 усіх беларускіх суполак, прымаючы ў іх удзел матэрыяльна, я ў рэшце рэшт сыходзіў, таму што іх дзейнасьць, якая пачыналася з самапазнаньня і нацыянальнага адраджэньня («Лучынка», «Саха», «Загляне сонца і ў наша ваконца» і т. д.) звычайна ў канцы набывала сацыялістычны кірунак, які супярэчыўусім маім перакананьням і зь якім я ня мог пагадзіцца».
    Зь іншага боку, можна канстатаваць, што рэальны ўплыў нацыянальна-палітычнай рыторыкі Каліноўскага на розумы беларускай эліты меў далёкасяжныя наступствы і выявіўся амаль імгненна. Усяго празь некалькі гадоў яго падха-
    пілі юнакі, якім падчас паўстаньня было 13-15 гадоў.
    Ужо ў 1868 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўзьнік «Крывіцкі вязок» — культурна-асьветная арганізацыя беларускай арыстакратычнай моладзі. Паводле сьведчаньня аднаго зь яеўдзельнікаў, графа Вайніслава Савіч-Заблоцкага, у «Вязок» увайшлі да пяцідзесяці князёў, графаў, сыноў камэргераў імпэратарскага двара і генэралаў. Прычым, як пісаў Савіч-Заблоцкі, сярод удзельнікаў арганізацыі былі ня толькі беларусы, але таксама палякі і расейцы, якія спачувалі беларускай ідэі.
    Члены «Вязка» вывучылі беларускую мову, пачалі складаць слоўнік і зьбіраць фальклёр, унесьлі ў агульную скарбонку па 100 рублёў, утварыўшы такім чынам, выдавецкі фонд. У выдавецкім пляне значыліся беларускія лемантары, календары, падручнікі, праваслаўныя і каталіцкія малітоўнікі, кнігі па заалёгіі і гігіене, а таксама папулярная літаратура, у тым ліку байкі Эзопа і зборнікі прымавак і прыказак.
    «Вязок» быў разгромлены ў 1870 годзе — адны яго члены былі ўзятыя пад нагляд паліцыі, іншыя высланыя дадому пад хатні арышт, нехта трапіў на лячэньне за мяжу або быў узяты на казённую службу.
    Сам малады граф, ураджэнец Віленшчыны Вайніслаў Суліма-Савіч-Заблоцкі быў высланы ў Варшаву, адкуль праз тры гады эміграваў за мяжу. Ён жыўу некалькіх эўрапейскіх сталіцах, блізка кантактаваў з нацыянальным героем Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі.
    MHHCTERCTBC ЗЕМЛЕДЬЛІЯ
    Стат«спіческій Отділ’ь Мняской губ. Земской Управы.
    Всерсссійская Сельсно-хозяй ственндя н поземельмая пе релась 1917 г.
    КАРТОЧКА ДЛЯ СПЛОШВОЙ ПЕРЕПЙСН СЕЛЬСКМТ> ХОЗЯЙСТВІ Aj	Форма № 1.
    ’уберяія Мйнекая, уіздтч,
    
    UX. „деревня. нмЬніе ялп 1
    ^цеетво Шрф
    >амвлія, нмя й
    домохозянпа
    ословіе его
    овяйство: прнйясі
    волость	у
    Ін постороннее—(кг сельск. обід.); б^женецв (подчеркяуть)
    
    
    №
    одчеркнуть: хозяйство отсугствуюшее; ховяйствоччае'тновл‘ад1;*Аческое.
    . Блвзг какого селевія pacuoft uZcTcbr	ІІТГС ж ложево влад'Ьніе, разстояяіе Т		ЦкЛь g М*сто йыта нродуктоаг, разстоявіе			<
    Перапісная картка князя Гераніма Друцкага-Любецкага, дзе ён пазначае сваю нацыянальнасьць як беларускую. 1917 год
    МНННСТЕРСТВО ЗЕНЛЕДІЛІЯ,
    Статйстяческій Отдіпь Мннской губ. Земской Управы.
    Всероссійская Сельсно-хоэяй-
    пе
    ственная м поземелькая репнсь 1917 г.
    КАРТОЧКА ДЛЯ СП.ЮШПОЙ АЕРЕПЙСП СЕЛЬСКЙХ’Ь ХОЗЯЙСТВІ)
    Губервія Мряскпя, уйдтОбтеегвг	Асіеввя, омівкЯЛП			
    Фа“д^л			
    Лігірвжденіе нгн чревпрічтіе)	/7 ' V
    Сословіе его__.		 національность	. 			
    Хозяйство: прпппсное йлн постороннее—(кг сельск. обід.); б^жеыець (подчеркяуть)
    Подчеркн)тг: кпяяйство отсутствуюдіее; хозяйство частвовдад-Ьльаеское-
    
    Блмзь какого селейія распо				
    ложено владіініе, раветояніе
    М1.сто сбыта продуктовг, разстояніе				
    Еслн карточка составлена на арендатора, то фімнлія, вмя, отч. н сословіе
    влад'Ьл ьца землн						
    
    -ь другомг м$ст± н гдЬ пменноі
    йміется ля у даннаго влгуЬдьца земля еаде^ь другом-ь м1;с^^н гд’В пмепног ‘
    Перапісная картка графа Юрыя Гутэн-Чапскага, дзе ён пазначае сваю нацыяналынасьць як беларускую. 1917 год
    У 1886 годзе ў беларускамоўным лісьце з Парыжу ў Жэнэву да ўкраінскага дзеяча Міхайлы Драгаманава беларускі граф назваў сярод сваіх папярэднікаў Кастуся Каліноўскага і напісаў:
    «А збожжа ж усё-такі і ў нас расьце, кроў і ў нашых краўніцах цячэ! Беларусь мая будзе!» Неўзабаве, у 1906 годзе, у складзе I Дзяржаўнай думы Расеі ўзьнікне беларуская дэпутацкая група, у якую ўвойдуць і арыстакраты, і шляхта, і каталіцкія біскупы, якія пачнуць палітычную барацьбу за аўтаномію і самакіраваньне Беларусі. Сярод іх будуць прамы нашчадак Рурыка і Рагвалода князь Геранім Друцкі-Любецкі, магнат Раман Скірмунт, біскуп Эдвард фон Роп. У 1918 годзе іх барацьба, як ужо і многіх, многіх іншых, скончыцца абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.