• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    «... Ён, уваходзячы ў Літоўскі камітэт, не хацеў прымаць ніякіх загадаў з Варшавы, а хацеў, каб гэты камітэт распараджаўся і кіраваў паўстаньнем самастойна і ў адносінах да Нацыянальнага ўраду займаў становішча ўлады роўнай і нікому не падначаленай».
    3	тэрытарыяльнай спрэчкі і ўзьнік першы сапраўдны канфлікт восеньню 1862 году.
    Варшава, не параіўшыся зь Вільняй, падпарадкавала сабе беластоцкую паўстанцкую арганізацыю і пачала там зьбіраць рэвалюцыйны падатак. У лістападзе, падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня на пасяджэньні Літоўскага правінцыйнага камітэту, раззлаваны Каліноўскі, прымяніўшы фізычную сілу, выкінуў з пакою камісара Цэнтральнага нацыянальнага камітэту ў Вільні Нэстара Дзюлерана.
    Паплечнік Кастуся Каліноўскага лекар Баляслаў Длускі
    У тым самым месяцы Каліноўскі паслаў у Варшаву спачатку Эдмунда Вярыгу, а пасьля Баляслава Длускага з патрабаваньнем вярнуць Беласточчыну Вільні, забараніць Варшаве дасылаць сваіх прадстаўнікоў у Літву, мець толькі па адным камісары ў абедзьвюх сталіцах, роўнасьці ў дачыненьнях і супольнага вызначэньня даты пачатку паўстаньня.
    Варшава Беласточчыну вярнула, але роўнасьці не прызнала і паўстаньне пачала без узгадненьня зь Вільняй. Гэта адбылося ў ноч на 23 студзеня 1863 году.
    22 студзеня Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве быў ператвораны ў Часовы нацыянальны ўрад і выдаў Маніфэст, якім пераняў уладу, скасаваў маскоўскія распараджэньні, абвясьціў усіх грамадзян такімі ж вольнымі, як «старапольская шляхта», і перадаў сялянам тую зямлю, якой яны карысталіся.
    У Вільні пасьля некалькіх дзён разгубленасьці і спрэчак вырашылі далучыцца і надрукавалі кароценькую ўлётку з заклікам падтрымаць палякаў і фінальнымі словамі «Божа, збаў Польшчу», аўтарам якіх яўна быў не Каліноўскі.
    Ён тады меў іншы клопат — у гарачых спрэчках з калегамі настойваў на ператварэньні Камітэту ва ўрад.
    Стварэньне ўраду і яго разгром
    1 лютага 1863 году, пасьля ўзгадненьня розных пазыцый у Вільні было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі, які ў сваім маніфэсьце фактычна прадубляваў маніфэст варшаўскі. Урад узначаліў Кастусь Каліноўскі.
    Сярод прынятых урадам дакумэнтаў зьвяртаюць на сябе ўвагу дзьве інструкцыі новым паўстанцкім уладам.
    У першай гаварылася, што «ўсе паветы Літвы і Беларусі павінны выступіць і пачаць барацьбу», каб падтрымаць Полыпчу, а восьмы пункт другой інструкцыі загадваў публічна караць сьмерцю «найбольш вядомых прыгнятальнікаў сялян». Зноў мы разумеем, што за сацыяльным зьместам тут можа хавацца і нацыянальная пазыцыя — беларускіх сялян прыгнятаюць польскія паны. У этнічнай Літве восьмы пункт у інструкцыі адсутнічаў.
    У Варшаве факт стварэньня ўраду Літвы і Беларусі выклікаў шок. Тое самае адбылося і зь віленскімі «белымі». Пасьля шэрагу захадаў, таемных перамоў і візытаў варшаўскі ўрад 27 лютага 1863 году выдаў пастанову аб роспуску Часовага ўраду Каліноўскага і аб стварэньні на яго месцы Аддзелу для кіраваньня правінцыямі Літвы. Каліноўскаму было загадана перадаць Аддзелу «пячатку, дакумэнты, перапіску і грошы».
    Пастановы ўраду Літвы і Беларусі былі адмененыя, а яго членам было заяўлена, што ў выпадку непакоры іх імёны будуць абвешчаныя ў друку — інакш кажучы, выдадзеныя царскім уладам.
    Як заўважыў гісторык Васіль Герасімчык, у пастанове Часовага нацыянальнага ўраду аб роспуску ўраду Літвы і Беларусі апошні па-ранейшаму называўся Літоўскім правінцыйным камітэтам. У Варшаве не жадалі нават заўважаць новых рэалій.
    Каліноўскі напісаў пратэст на адрас Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, у якім паведаміў, што вырашыў падпарадкавацца, бо
    «не адчувае сябе дастаткова моцным, каб вырваць кіраўніцтва спраў з рук сваіх праціўнікаў». Тут ён выразна назваў варшаўскі ўрад і прыхільнікаў адзінай Польшчы сваімі праціўнікамі. Пры гэтым ён з прыкрасьцю ўбачыў, што віленскіх «белых» падтрымалі варшаўскія «чырвоныя», якія кіравалі Часовым нацыянальным урадам. Для яго гэта быў важны сыгнал і навука пра перавагу нацыянальных інтарэсаў над усімі астатнімі.
    Сытуацыя стала б яшчэ больш зразумелаю, калі б Каліноўскі убачыў запіс, які расейскі пісьменьнік-эмігрант і рэвалюцыянэр Аляксандар Герцэн зрабіў у дзёньніку ў верасьні 1862 году пасьля перамоваў з варшаўскімі дзеячамі:
    «Мне ўсё здаецца, што ім да сялянскай зямлі, па сутнасьці, мала справы, а да правінцый — занадта многа».
    Першы ўрад Літвы і Беларусі праіснаваў 27 дзён. Кожны зь іх для гісторыі быў неаспрэчным доказам нацыянальных прыярытэтаў і інтарэсаў Каліноўскага-палітыка.
    Вымушаная паўза, але не адступленьне
    У пачатку сакавіка Каліноўскі прымае ад «белых» прызначэньне на пасаду горадзенскага вайсковага камісара і выяжджае ў Горадню, а затым у Беласток. У Беластоку ён выдае па-беларуску загад аб сваім заступленьні на пасаду.
    Памятны камень на месцы бітвы пад Мілавідамі на Берасьцейшчыне
    Той дакумэнт пад назвай «Прыказ урадавага камісара ў Горадзенскім ваяводзтве» можна лічыць гістарычным. Гэта было ня што іншае, як вяртаньне беларускай мовы ў дзяржаўнае справаводзтва пасьля забароны, уведзенай у Рэчы Паспалітай у 1696 годзе. Ініцыятарам вяртаньня стаў Кастусь Каліноўскі.
    Вайсковыя аддзелы паўстанцаў на Горадзеншчыне былі самымі арганізаванымі і баяздольнымі. Менавіта на Горадзеншчыне ў часы кіраваньня Каліноўскага адбылася славутая бітва пад Мілавідамі.
    У выніку над існаваньнем беларусаў задумваюцца і ў Варшаве. Праз два месяцы, у дзень Канстытуцыі 3 траўня, варшаўскі ўрад выдае па-беларуску адозву, у якой заклікае «братоў-бе-
    ларусаў» дапамагчы Польшчы і абяцае ім зямлю бяз паншчыны і чыншу. Гэтак у выніку дзейнасьці Каліноўскага і яго паплечнікаў беларусы набылі суб’ектнасьць у вачах Варшавы.
    У траўні ў Вільню прыяжджае новы генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, які тут жа распачынае тэрор і сэквэстры маёмасьці. «Белыя» пачынаюць разьбягацца, павятовыя і ваяводзкія начальнікі паляць паперы і закопваюць у зямлю пячаткі.
    Дзяржаўны пераварот і аднаўленьне ўраду
    У гэтых умовах у пачатку чэрвеня ў Вільню нечакана вяртаецца Кастусь Каліноўскі. Ён і яго найбліжэйшы паплечнік, паўстанцкі начальнік Вільні Ўладзіслаў Малахоўскі зьдзяйсьняюць захоп улады. Кіраўнік вайсковых спраў віленскіх паўстанцаў Юзаф Каліноўскі наступным чынам апісаў гэтую падзею ў сваіх мэмуарах:
    «Канстанцін Каліноўскі з тагачасным начальнікам гораду Ўладзіславам Малахоўскім зрабілі сапраўдны coup d’etat’ і адважыліся стварыць уласнае ўпраўленьне».
    Генадзь Кісялёў маляўніча апісаў, як Малахоўскі прыйшоў у кабінэт да лідэра Аддзелу для кіраваньня правінцыямі Літвы, прадстаўніка «белых» Якуба Гейштара і кінуў яму на стол вырабленую на загад Каліноўскага пячатку бяз
    * фр. дзяржаўны пераварот.
    Член другога ўраду Каліноўскага Ўладзіслаў Малахоўскі
    польскага Арла — толькі з Пагоняй. Гейштар усё зразумеў і падаў у адстаўку.
    Усё яшчэ пакуль «Аддзел для кіраваньня правінцыямі Літвы» ўзначаліў Каліноўскі. Таму выдадзены ім 11 чэрвеня па-беларуску славуты загад называўся «Прыказ ад Ронду Польскага над цэлым краем Літоўскім і Беларускім да народу зямлі Літоўскай і Беларускай».
    Але пасьля дзяржаўнага перавароту, як пісаў ужо згаданы мэмуарыст, Кастусь Каліноўскі атрымаў правы сапраўднага дыктатара Літвы. 3 гэтай пазыцыі ён і пачаў свой апошні бой за бацькаўшчыну.
    Варшава спрабуе ўскочыць у апошні вагон і дасылае ў Вільню новы загад аб стварэньні Выканаўчага аддзелу Літвы на чале з Каліноўскім. У дасланым празь некалькі дзён Статуце нарэшце прызнавалася роўнасьць Вільні і Варшавы.
    Гэта была перамога Каліноўскага і яго паплечнікаў. Выканаўчы аддзел Літвы робіцца аналягам лютаўскага Часовага ўраду Літвы і Беларусі. Сучасьнікі назвалі яго «Чырвоным жондам», пад гэтай назвай ён іўвайшоўу гісторыю. Сёньня мы можам гаварыць пра два ўрады Каліноўскага — першы і другі.
    Вядома, Варшава прызнала толькі роўнасьць, а не незалежнасьць. Тэрытарыяльныя спрэчкі працягваліся яшчэ нават у жніўні. I мы ня ведаем, чым бы гэтая справа скончылася ў выпадку перамогі паўстаньня — фэдэрацыяй, канфэдэрацыяй ці поўнай незалежнасьцю Беларусі і Літвы. Але гэта ўсё роўна было прызнаньнем іх суб ектнасьці.
    Таямніца «Прыказу... да народу зямлі Літоўскай і Беларускай»
    Сам «Прыказ» скіраваны на растлумачэньне народу задачаў паўстаньня. У ім Каліноўскі заклікае ня верыць расейскай прапагандзе, якая сьцьвярджала, што паны паўсталі, каб дамагчыся вяртаньня прыгону. Таксама «Прыказ» забараняе дапамагаць царскім войскам і загадвае не ствараць у вёсках сялянскай антыпаўстанцкай міліцыі.
    Некаторыя асаблівасьці гэтага дакумэнту дазваляюць больш поўна зразумець нацыянальны сьветапогляд Каліноўскага.
    Найперш гэта подпіс, які стаіць на друкаванай улётцы з гэтым «Прыказам»:
    «Дан в месьці Вільні, у дзень Сьвятога Варфаломея лета Гасподня 1863».
    Раней большасьць гісторыкаў датавала гэты «Прыказ» жніўнем 1863 году, бо менавіта 24 жніўня католікі адзначаюць дзень сьвятога Барталамея. Аднак Генадзь Кісялёў знайшоў доказы распаўсюджваньня гэтага дакумэнту на Горадзеншчыне ўжо ў пачатку ліпеня 1863 году і пераканаўча даказаў, што мова ідзе пра дзень сьвятога Варфаламея, які паводле ўсходнехрысьціянскіх сьвяткаў (уніяцкіх і праваслаўных) адзначаўся 23 чэрвеня.
    Гэта ўражвае. Паўстанцы адразу пасьля пачатку паўстаньня ўвялі датаваньне сваіх дакумэнтаў паводле Грыгарыянскага календара, каб падкрэсьліць асобнасьць ад Расеі, якая выкарыстоўвала Юліянскі каляндар. Але тут мова ідзе пра ўсходнеі заходнехрысьціянскія календары рэлігійных сьвятаў.
    Наступная дэталь дакумэнту яшчэ болын неверагодная. Каліноўскі ў піша, што
    «Гэты Прыказ мае быць чытаны ў кожнай цэркві да ў кожным касьцёле, па ўсіх сёлах і дворах для ведама ўсяго народу. А хто гэтаму Прыказу спрэчан будзе, таго — ці ён non, ці ксёндз, мужык ці пан... зрабіўшы справядлівы суд, без адгаворкі
    весьці на шыбеніцу! Бо хто хоча крыўды людзкой — той няхай лепш сам марна прападае!» Такім чынам, Каліноўскі зьвяртаецца да ўсяго «народу зямлі Літоўскай і Беларускай» — і праваслаўных, і католікаў — але пры гэтым пазначае ўсходнехрысьціянскую дату сьвята і называе яго патрона на ўсходні манер «Варфаламеем». Непахісная пасьлядоўнасьць і цьвёрдасьць гэтага юнака, у якога тры старэйшыя браты былі хрышчаныя ва Ўніяцкай царкве, уражвае.