• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    а празь некалькі гадоў яго калега, паэт Арцём Вярыга-Дарэўскі ў лісьце да Адама Кіркора заявіў:
    «Зь Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал. Можа дарэмна на яе трачуся. Што ж рабіць — “Па Хомку шапка”».
    Важным для беларускай мовы і ўсёй беларускай культуры стаў 1858 год. У пачатку верасьня Вільню наведваў расейскі імпэратар Аляксандар II. Падчас знаходжаньня ў сталіцы былога Вялікага Княства Літоўскага манарху быў уручаны дыхтоўна выдадзены Адамам Кіркорам «Віленскі альбом». У альбоме, сярод іншага, былі зьмешчаны і два вершы на мовах аўтахтоннага насельніцтва краю — па-беларуску і па-літоўску. Аўтарам беларускага верша быў Вінцэсь Каратынскі. За гэты альбом польская эміграцыя ў Парыжы абвінаваціла Кіркора ў здрадзе нацыянальным інтарэсам.
    Наогул, тады ў Вільні сабралася шмат літоўска-беларускай шляхты прагрэсіўных поглядаў для перадачы цару просьбы аб скасаваньні прыгону. I вось напярэдадні прыезду Аляксандра II у Вільні адбыўся ні многа ні мала... першы зьезд беларускіх пісьменьнікаў. У ім бралі ўдзел літаратар і гісторык Адам Кіркор, паэты Ўладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём
    Вярыга-Дарэўскі, Вінцэсь Каратынскі і некалькі іх маладзейшых калегаў.
    Пісьменьнікі абмеркавалі становішча беларускай мовы, культуры і літаратуры, а таксама склалі вялікі і амбітны плян асьветнай, выдавецкай і літаратурнай працы. На думку ўдзельнікаў сходу, менавіта літаратура на беларускай мове магла аб’яднаць народ, які належаў да розных станаў і розных веравызнаньняў.
    У расейскіх уладаў, аднак, былі іншыя пляны. У наступным 1859 годзе быў канфіскаваны і зьнішчаны беларускі пераклад міцкевічаўскага «Пана Тадэвуша», зроблены Дуніным-Марцінкевічам.
    Беларусь і Літва ў публіцыстыцы паўстаньня
    Тэрмін «Літва» ў галовах і тэкстах паўстанцаў меў амбівалентны характар. Мовы яны адрозьнівалі дакладна, а вось з нацыянальным зьместам паняцьця «Літва» часам была блытаніна. Адны называлі Л ітвой цэнтральную частку былога ВКЛ, іншыя — увесь яго былы абшар.
    Да таго ж у асяродзьдзі паўстанцаў суіснавалі розныя ідэалягічныя і культурныя плыні і погляды. Адны зь іх беларускіх мужыкоў называлі палякамі, другія — літоўцамі, трэція — беларусамі. Пра гэта сьведчаць апублікаваныя і неапублікаваныя дакумэнты паўстаньня.
    У адным з такіх тэкстаў, які беларускі гісторык Генадзь Кісялёўусьлед за многімі сваімі калегамі
    зь Беларусі, Полынчы і Расеі лічыў прыпісанай Каліноўскаму падробкай варшаўскіх дзеячоў, гаварылася:
    «мы, хто жывемо на зямлі Польскай, што ямо хлеб Польскі, мы Палякі ад векаў вечных».
    У другім — не надрукаваным нумары «Мужыцкай праўды» ад 1862 году — гаварылася:
    «Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся Літоўцы».
    У трэцім — ставілася пытаньне аб школах на роднай мове і аб праве на свабоднае разьвіцьцё ўсіх народаў былой Рэчы Паспалітай:
    «Масква перасьледуе мову польскую, беларускую, маларускую, літоўскую і навязвае маскоўскую; мы хочам, каб кожная мова разьвівалася паводле ўласнай жыцьцяздольнасьці: і літоўская, і беларуская, і маларуская, і польская», — пісаў падпольны «Glos z Litwy» праз тыдзень пасьля пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага.
    У выдадзеным у чэрвені 1863 году ў Вільні беларускамоўным «прыказе» Кастусь Каліноўскі зьвяртаўся «да народу зямлі Літоўскай і Беларускай».
    Як бачым, ужо былі беларускія мова, народ і зямля. Зусім мала заставалася і да зьяўленьня краіны.
    Нарэшце, у 1863 годзе ў назьве ўраду і ў паролі паўстанцаў зьяўляецца краіна Беларусь: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — To ўзаемна!»
    Зразумела, што Каліноўскі і яго паплечнікі не маглі любіць выключна Віцебшчыну і Ма-
    7 ■ 	
    ;
    , , , ,, , { f/
    ‘'м‘‘м^ ^.я
    Ні«йс/Л.',.,.	„ ,&ы,,,л,,ААу^ІЯ<
    p^n,	г^л "
    м r'f'A-’^'^	, ,й,ып	ll/tJ)
    //'	/Z''	' -'	-	Л	/у
    ССО^ ^САі.АСУі/! гу f / ,.г р м/,, ,	,	7	J
    Пароль паўстанцаў. 3 пратаколу допыту Вітольда Парфяновіча
    гілёўшчыну. Тым больш, што, як даказана мовазнаўцамі, публіцыстыка паўстаньня, у тым ліку тэксты Каліноўскага, утрымліваюць асаблівасьці горадзенскіх беларускіх гаворак. 3 Горадзеншчыны паходзілі і члены рэдакцыі «Мужыцкай праўды» Валеры Ўрублеўскі і Фэлікс Ражанскі.
    Гэтак яны знайшлі сваю краіну.
    Сучасьнікі пра сэпаратызм Каліноўскага
    Кастусь Каліноўскі, бясспрэчна, зьяўляецца першым беларускім палітычным дзеячом і першым змагаром за незалежнасьць Беларусі.
    Пра гэта ў адзін голас сьведчаць усе сучасьнікі Каліноўскага, якія пакінулі ўспаміны пра яго. Пра тое самае сьведчаць матэрыялы сьледчай
    справы і тэксты расейскага гісторыка паўстаньня генэрала Васіля Ратча.
    «Константмн Калнновскнй... во главе честолюбйвейшнх лнчностей мз красных лмтвмнов настойчнво проводмл ндею о самостоятельноста Лмтвы» — пісаў Ратч у «Сведеннях о польском мятеже» і пераказваў адну з фразаў Каліноўскага:
    «Такой бестолковой башке, как Варшава, нельзя вверять будуіцую судьбу Лмтвы».
    3 запісак Ратча мы ведаем, што вайсковы кіраўнік паўстаньня Зыгмунт Серакоўскі
    «мечтал об образованнм конфедератмвного государства, соедмненного в одной нераздельной Польше, но в которое бы Лнтва вошла, нмея свсшх представмтелей»,
    а вось
    «Калнновскмй стоял внммательным сторожем ннтересов Лйтвы н отстанвал, чтобы средства м снлы Лятвы вовсе не шлн бы на дело Царства Польского. Лнтва, говорнл он свойм ннтммным, должна воспользоваться разладом между Россйею н Польшею н сделаться самостоятельною».
    Адзін зь лідэраў паўстаньня Якуб Гейштар у сваіх мэмуарах называе Каліноўскага перакананым літоўскім сэпаратыстам.
    Варшаўскі ўдзельнік паўстаньня Юзаф Яноўскі пісаў, што Каліноўскі «адносіны Літвы і Польшчы разумеў толькі як фэдэратыўныя — з поўнай незалежнасьцю Літвы».
    Гісторык паўстаньня Баляслаў Ліманоўскі пісаў, што Каліноўскі «раўніва пільнаваўся поўнай роўнасьці і самастойнасьці Літвы».
    Польскі гісторык Валеры Пшыбароўскі сьцьвярджаў, што Каліноўскі
    «быў адным з галоўных прыхільнікаў і папулярызатараў сэпаратысцкіх літоўскіх памкненьняў і не адзін раз выказаўся на сваёй сакавітай народнай мове, што “дурным варшаўскім мазгаўням нельга давяраць лёсы Літвы”... Паводле яго, Літва павінна разам з Полыпчай дабівацца незалежнасьці, змагацца за выбаўленьне ад чужога захопніка, але складаць асобную адзінку, зусім незалежную ад Польшчы...»
    Падобных сьведчаньняў мноства. Калі ж дадаць сюды факт зацятых спрэчак з Варшавай пра межы паміж Польшчай і «Літвой», то перад намі паўстае поўная карціна палітычнай барацьбы Каліноўскага за бацькаўшчыну.
    Паводле сьведчаньня асабістага сакратара Каліноўскага Юзафа Яманта, у жніўні 1863 году лідэр паўстаньня вёў вострую палеміку з Варшавай, пратэстуючы супраць плянаў уключыць у склад Царства Польскага Ковенскае і Горадзенскае ваяводзтвы. Вядомы і факт вострага канфлікту з Варшавай, якая ўзяла на сябе кіраваньне Беластоцкім аддзелам. Каліноўскі рашуча выступіў супраць і дамогся вяртаньня роднай Беласточчыны пад уладу Вільні.
    У прыведзеных цытатах, якія належаць этнічным палякам і расейцу — сучасьнікам Каліноўскага, Літвой называлася ўсё былое ВКЛ.
    Але мы разумеем, што ўжо выбраўшы Беларусь сваёй радзімай, Каліноўскі і яго паплечнікі змагаліся за ўсё былое Вялікае Княства Літоўскае,
    Сакратар кіраўніка «Чырвонага жонду» Кастуся Каліноўскага Юзаф Ямант (зьлева). Справа — Эдмунд Вярыга
    без асобных Літвы і Беларусі. Яны не маглі яшчэ ўявіць сабе асобнага дзяржаўнага існаваньня славянскай і балцкай частак ВКЛ.
    Як не маглі яго ўявіць і беларускія палітыкі, арыстакраты і шляхта нават у пачатку XX стагодзьдзя — Іван і Антон Луцкевічы, Раман Скірмунт, Геранім Друцкі-Любецкі, Эдвард Вайніловіч, Юры Гутэн-Чапскі, Альбрэхт-Антоні Радзівіл і іншыя. Апошняя спроба з боку беларусаў захаваць ВКЛ датуецца 1918 годам.
    Крыніцы палітычнага сэпаратызму
    Вытокі незалежніцкай пазыцыі Каліноўскага і яго паплечнікаў караніліся ў шматвяковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
    Насуперак сьцьвярджэньням многіх гісторыкаў, ВКЛ ад часу свайго заснаваньня ў XIII стагодзьдзі аж да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ніколі ня траціла сваёй палітычнай суб’ектнасьці. Ёсьць нават падставы казаць, што ВКЛ заўсёды захоўвала сувэрэнітэт нягледзячы на Люблінскую унію 1569 году і Канстытуцыю 3 траўня 1791 году.
    У1569 годзе ў Л юбліне ВК Л і Польшча злучы ліся ў Рэч Паспалітую. Акт уніі ў прэамбуле абвяшчаў, што Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае злучаюцца ў «непадзельнае цэлае». Гэта была праграма польскіх магнатаў. А вось у тэксьце акту былі ўлічаныя пажаданьні беларуска-літоўскай эліты.
    Гісторыкі праз усё XX стагодзьдзе спрачаліся, што ж узьнікла пасьля 1569 году. Спэктар думак — ад адзінай дзяржавы, праз фэдэрацыю і канфэдэрацыю аж да поўнай незалежнасьці. Славуты гісторык Станіслаў Закшэўскі лічыў Рэч Паспалітую саюзам незалежных дзяржаў.
    Так ці іначай, паводле ўмоваў уніі, манарх, заканадаўчы орган (Вальны сойм) і зьнешняя палітыка былі адзінымі, а ўсё астатняе — асобным. Але неўзабаве і гэтыя дасягненьні палякаў былі перакрэсьленыя.
    гкннн-WKvri Tfiriri trtftfMHH ЯЬЦМІЫ :^itc\j 4 <Ь ан,
    Г^4	€Г» млегн
    Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году
    Эліты ВКЛ так моцна цанілі незалежнасьць, што заявілі, што не прызнаюць выбранагаў 1587 годзе караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазу, калі ён не зацьвердзіць новы Статут. Кароль быў вымушаны Статут падпісаць нягледзячы на вялікае супраціўленьне палякаў.
    «Так у Вялікім Княстве набыў сілу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, які, па сутнасьці, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай уніі з Каронай», — пісаў гісторык Генадзь Сагановіч
    Найважнейшыя палажэньні Статуту 1588 году і наступствы яго прыняцьця:
    1.	Пра Люблінскую унію ў Статуце ня згадвалася ні словам.
    2.	ВКЛ захавала Вальны сойм, які стаў называцца Вальным зьездам або канвакацыяй.
    3.	Статут сьцьвярджаў, што найважнейшыя зьнешнепалітычныя пытаньні (вайна і мір, скліканьне паспалітага рушэньня і іншыя) вырашаюцца толькі Вальным соймам (зьездам) ВКЛ.
    4.	На тэрыторыі ВКЛ Статут скасаваў раўнапраўе кароннай шляхты са шляхтай ВКЛ, трактуючы першую як чужаземную.
    5.	Польскай шляхце зноў было забаронена купляць зямлю ў ВКЛ.
    6.	Польская шляхта не магла займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ.