Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
2-е выд
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 140с.
2020
Уніі, маюць зусім невялікі ўплыў на распаўсюджаньне «действнтельного православня», бо ня ведаюць яго і ня хочуць ведаць. А мясцовая праваслаўная паства, паводле жандарскага палкоўніка, наогул яшчэ такой нават ня стала:
«Народ, называюіцлй себя русскнм н православным, не есть в точном смысле нн то нн другое, онн не русскне, потому что псторнческне н местные прнчнны былм для ннх другме..., не православные, потому что наружные релнгнозные знакм м поверья... здесь вследствне влняння полыцнзны во многом нзменнлнсь».
А далей жандар расказвае, што мясцовыя праваслаўныя нярэдка ня ўмеюць жагнацца па-праваслаўнаму і жагнаюцца па-каталіцку. I гэта на ўсходзе Беларусі!
Менавіта памяць пра Унію і антыправаслаўныя настроі беларускіх сялян, а не жаданьне шляхецкіх рэвалюцыянэраў вярнуць народ у каталіцтва, спарадзілі заклікі да вяртаньня Уніяцкай царквы ў паўстанцкай публіцыстыцы. Тады гэта быў дзейсны сродак агітацыі, і гэта разумелі нават польскія дзеячы паўстаньня, якім было Mana клопату да нацыянальна-рэлігійных патрэбаў беларусаў.
Праціўнік Кастуся Каліноўскага, лідэр Беластоцкай паўстанцкай арганізацыі польскі рэвалюцыянэр Браніслаў Шварцэ, які добра валодаў сытуацыяй на месцах, у верасьні 1862 году ў лісьце да польскага эмігранцкага дзеяча, генэрала Людвіка Мераслаўскага назваў адну зь меркаваных падстаў для посьпеху паўстаньня. Гэта
ікйшл moot
DzUciuki!
Czy mije prallda horka, czy jane saf-idka. ja ріяп Maaiady i pissci baa»wj niedoli, wyxeni МсвЫл z пмхаііо krajiu daj nam pnaudzianju wolnosd i wieru naezyeb Dziedcu i Fradziedon —a kai';oly. azto Maska!, meezyata jeho sila, puazkidnn aibo piererabiu ns sfajni i ci rkw:. zncn zajatniejuc Twajeju chaaloju > narod ii nn h diweJiei Ciebie bvdzie, jnk cbwalili naaryje predki. Zaspit'aajtm' tahdy v sdzin holbt jmzu pieah swiatnjw ..hwieiy Boie. iwi^ty mreny, awi0y nieimitrtelny —emihij si? nad nani!" i Boh naj уеугму zmilirjed aia nail шнпі.мрашоіе nam u naszej pracy,« na tsmtoni awiecie deiy byii wolnyje jak szlacbta, mieii swajn ziemlu jsk azlachte, clrwalili Eolia pa praudueizseiuzyli ns Aiebo na Un., tom kwiecie.
HeUbo dla Was ad dnszy choeze, waaz brat, toki u. my zDaedou Pradziedou muzyk jak i Wy; no jeaer.e Unijackoj wiery—Jakko batpad&r s pad Wilni.
Kasztaje broezy 6,
«Мужыцкая праўда», № 6
«гвалтоўны перавод пры Мікалаю I літоўскіх уніятаў у праваслаўных, рэлігійны рычаг на Літоўскай Русі можна выкарыстаць найбольш эфэктыўна, асабліва пры глыбокай нянавісьці да маскалёў».
Тут няма каталіцкага патрыятызму. Толькі цьвярозая канстатацыя факту. Вяртаньне Уніі ў Беларусі ўсё яшчэ было на парадку дня.
Удзел праваслаўных у паўстаньні
Паводле гісторыка Васіля Герасімчыка, царскім уладам удалося ўстанавіць веравызнаньне 116-ці ўдзельнікаў «польскай» рэвалюцыйнай
арганізацыі Серакоўскага-Дамброўскага-Каліноўскага (старэйшага) ў Санкт-Пецярбургу. Зь іх 40 чалавек былі праваслаўнымі.
У паўстаньні ўдзельнічалі тысячы праваслаўных беларусаў — сялян, гараджан і шляхціцаў. Існавала нават асобная праваслаўная паўстанцкая прысяга.
За ўдзел у паўстанцкіх атрадах было арыштавана 14 праваслаўных сьвятароў. Манахі праваслаўнага Жыровіцкага манастыра ў складзе атраду Валерыя Ўрублеўскага бралі ўдзел у славутай бітве пад Мілавідамі, якая скончылася адной з самых вядомых паўстанцкіх перамогаў над царскімі войскамі.
Праваслаўныя нароўні з каталікамі займалі паўстанцкія пасады. Паўстанцкім начальнікам Лідзкага павету, напрыклад, быў праваслаўны шляхціц Вітольд Гажыч.
Дастаткова зазірнуць у кнігі Генадзя Кісялёва і іншых беларускіх гісторыкаў паўстаньня, каб пераканацца, што гэта не адзінкавыя выпадкі, але масавая зьява.
Закідаць Каліноўскаму яго антыправаслаўную рыторыку — гэта значыць цалкам ня ведаць і не разумець гісторыі XIX стагодзьдзя і непрафэсійна пераносіць туды сёньняшнія ідэалягічныя схемы.
У той час абедзьве царквы не прызнавалі адна адну кананічнымі і ня мелі ніякіх афіцыйных зносін. Абедзьве лічылі, што вернікі супернай царквы не ўратуюцца і загінуць у пекле, таму іх трэба ратаваць. Пры пераходах з каталіцтва ў
Вайскова-судовая справа ўдзельніка паўстаньня, беларускага паэта Арцёма Вярыгі-Дарэўскага
праваслаўе і наадварот людзей наноў хрысьцілі і шчыра радаваліся чарговай уратаванай душы.
Здаралася, што праваслаўны мітрапаліт падчас падарожжа па заходняй частцы Расеі спыняўся і заходзіў паглядзець інтэр’ер правінцыйнага касьцёла. Такі выпадак адбыўся, напрыклад, у 1884 годзе, дзейныя асобы — праваслаўны Кіеўскі і Галіцкі мітрапаліт Платон і каталіцкі ксёндз Вінцэнт Маравіч. У выніку мітрапаліт быў пакараны ўсерасейскім астракізмам у прэсе, а ксяндза, які пусьціў праваслаўнага герарха за парог каталіцкай сьвятыні, забаранілі ў служэньні.
Гісторык, які сёньня бярэцца асуджаць Каліноўскага і яго паплечнікаў за іх пазыцыю ў рэлігійным пытаньні, парушае асноўныя мэтады гістарычнай навукі — гісторыка-генэтычны
і параўнаўчы. Такі гісторык таксама парушае асноўны прынцып аб’ектыўнага гістарычнага дасьледаваньня, сфармуляваны ў 2005 годзе вядучымі францускімі навукоўцамі ў адмысловай дэклярацыі ў адказ на ўхваленьне парлямэнтам Францыі рэкамэндацый для асьвятленьня францускага каляніялізму.
Гісторыкі заявілі, што ня хваляць і не асуджаюць мінулае, не трактуюць яго з пазыцый сёньняшніх прыярытэтаў і не пераносяць туды актуальныя ідэалягічныя схемы, а толькі стараюцца зразумець падзеі мінулага ў іх прычыннай сувязі і патлумачыць іх. У выніку спрэчны закон быў адкліканы.
Гісторыя — гэта навука, і праца гісторыка вымагае прафэсіяналізму, як любая іншая прафэсія.
II
ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ
Процістаяньне з Варшавай
У паўстаньні 1863-1864 гадоўудзельнічалітры партыі — «белыя», правыя «чырвоныя» і левыя (або радыкальныя) «чырвоныя». Першыя хацелі далучыць былое Вялікае Княства Літоўскае да Царства Польскага і дамагчыся яго аўтаноміі. Другія дамагаліся стварэньня незалежнай Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 году. Трэція, да якіх належаў і Кастусь Каліноўскі, хацелі вырашыць сацыяльнае пытаньне і ў той або іншай форме аднавіць існаваньне гістарычнай Літвы.
Восеньню 1861 году ў Вільні для арганізацыі і кіраваньня будучым паўстаньнем быў створаны Камітэт руху, праз год ператвораны ў Літоўскі правінцыйны камітэт, лідэрам якога стаў Кастусь Каліноўскі. У 1862 годзе ў Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт.
3 гэтага часу пачынаецца процістаяньне Каліноўскага з Варшавай. Галоўнай прычынай процістаяньня і канфлікту была адмова Каліноўскага прызнаць вяршэнства Варшавы і яго патрабаваньне партнэрскай роўнасьці ў дачыненьнях. Другой прычынай канфлікту было жаданьне Каліноўскага не дапусьціць любой формы кантролю і юрысдыкцыі Варшавы над тэрыторыяй былога Вялікага Княства Літоўскага, уключна з Жамойцю і Інфлянтамі.
Польскі сучасьнік і гісторык паўстаньня 1863 году Валеры Пшыбароўскі пакінуў вымоўнае сьведчаньне пра той пэрыяд дзейнасьці Каліноўскага: