• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    •	Галоўнымі прапагандыстамі назвы «Беларусь» у першай палове XIX стагодзьдзя былі ўраджэнцы Вільні, Беласточчыны і Горадзеншчыны.
    •	Распаўсюдзіць назву «Беларусь» з паўночнага ўсходу на ўсю краіну вырашылі самі заходнебеларускія ліцьвіны і русіны, калі захацелі выразна адрозьніць сябе ад балцкага насельніцтва гістарычнай Літвы на падставе сваёй (або сваіх продкаў) «рускай» мовы.
    •	Першым чалавекам, які загінуў за новую Беларусь, стаў ураджэнец Вільні, шляхціц Рамуальд Падбярэскі.
    •	Паўстанцы 1863-1864 гадоў спрыялі канчатковаму замацаваньню за сучаснай тэрыторыяй краіны назвы «Беларусь». Гарачым прыхільнікам гэтага быў Кастусь Каліноўскі і яго найбліжэйшыя паплечнікі.
    •	У паўстаньні 1863-1864 гадоў праявіліся элемэнты беларускай нацыянальнай ідэалёгіі, якую адстойвалі Каліноўскі і яго паплечнікі.
    •	Каліноўскі абапіраўся на сялян і дробную шляхту, бо яны былі носьбітамі беларушчыны, а буйную шляхту лічыў польскаю. Ён хацеў забраць беларускую зямлю з рук палякаў і перадаць яе ў рукі беларусаў.
    •	Напярэдадні паўстаньня і падчас яго патрыятычная моладзь выкарыстоўвала сялянскія сьвіткі так, як сёньня беларуская моладзь выкарыстоўвае вышыванкі. Адзін з псэўданімаў Каліноўскага — Васіль Сьвітка.
    •	У абароне Каліноўскім Уніяцкай царквы быў нацыянальны аспэкт. Ён хацеў паставіць заслону перад асыміляцыяй беларусаў з боку расейцаў і палякаў.
    •	Менавіта памяць пра Унію і антыправаслаўныя настроі сялян, а не жаданьне шляхецкіх рэвалюцыянэраў вярнуць народ у каталіцтва, нарадзілі ў паўстанцкай публіцыстыцы заклікі да вяртаньня Ўніяцкай царквы.
    •	Каліноўскі быў перакананым прыхільнікам незалежнасьці Літвы і Беларусі ад Польшчы і Расеі.
    •	1 лютага 1863 году ў Вільні быў створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая ў гісторыі праява палітычнай суб’ектнасьці новай Беларусі.
    •	1 лютага 1863 году можна лічыць днём палітычных народзінаў новай Беларусі, якая дагэтуль
    існавала пад гістарычнымі назвамі і Русь, і Літва.
    •	У чэрвені 1863 году быў створаны другі ўрад Каліноўскага — «Чырвоны жонд», які пасьля роспуску лютаўскага ўраду аднавіў палітычную суб ектнасьць Беларусі.
    •	У сярэдзіне — другой палове XIX стагодзьдзя мадэрнай Польшчы не ўдалося цалкам усьвядоміць сябе ў межах Рэчы Паспалітай, бо гэтаму, сярод іншага, перашкодзіла дзейнасьць Каліноўскага і яго паплечнікаў.
    •	Падзеі 1863-1864 гадоў прывялі да наступнага вылучэньня з агульнапольскага руху беларускага і літоўскага нацыяналізмаў.
    •	Беларусь тады пачала асэнсоўваць сябе ў сваіх геаграфічных і этнічных межах, якім яшчэ толькі належала ў будучыні стаць дзяржаўнымі.
    •	У «Лістах з-пад шыбеніцы» ўтрымліваюцца яшчэ не сыстэмна сфармуляваныя, але ўжо дакладна акрэсьленыя 10 пастулятаў беларускай нацыянальнай ідэі. Усе яны дагэтуль актуальныя.
    •	Каліноўскі стаў першым беларускім палітыкам. Яго дзейнасьць і ідэалёгія паклалі пачатак палітычнаму нараджэньню мадэрнай Беларусі.
    •	Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі зьяўляецца айцом-заснавальнікам беларускай нацыі.
    I
    НАРАДЖЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ
    Як слова «нацыя» і вытворныя ад яго блытаюць галовы
    Тэрмін «нацыянальны» — амбівалентны, ён мае і палітычны (сацыялягічны), і этнічны зьмест. 3 аднаго боку, мы кажам, што нацыі ўзьніклі ў часы мадэрну, і вызначаем іх розныя тыпы, а зь іншага боку кажам «нацыянальныя строі беларусаў», маючы на ўвазе чыста этнічную зьяву.
    Гэтай амбівалентнасьці ня трэба баяцца і ня трэба зацыклівацца на адным зь яе бакоў. У рэшце рэшт, на сьвеце існуе беларускі народ, які жыве ў сваёй дзяржаве Беларусі. Гэта ён стварыў беларускую нацыю, да якой пры жаданьні могуць свабодна далучыцца (і далучаюцца) іншаэтнічныя жыхары Беларусі.
    Адпраўным пунктам нацыі лічыцца момант, калі з народных шэрагаў вылучаецца вялікая
    група людзей, якая ставіць сабе за мэту абарону правоў гэтага народу палітычнымі сродкамі.
    Таму кажуць, што беларуская нацыя заявіла пра сябе тады, калі Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы і іншыя беларускія дзеячы стварылі ў 1903 годзе першую беларускую палітычную партыю — Рэвалюцыйную грамаду.
    Але палітыка — ня толькі партыі і ўрады. Палітычным дзеяньнем можа быць, напрыклад, і вайна, якую прускі генэрал Карл фон Кляўзэвіц называў працягам палітыкі іншымі сродкамі.
    Дык вось, Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі стварыў нелегальную палітычную арганізацыю і пасьля палітычнай і культурнай падрыхтоўкі ў форме распаўсюджваньня газэт і праклямацый пачаўузброеную барацьбу (вайну) за самастойнасьць і незалежнасьць беларускага народу.
    У дакумэнтах паўстаньня і тэкстах Каліноўскага пачалі выкрышталізоўвацца тэрміны «Беларусь» і «беларускі».
    Беларушчына да Каліноўскага
    Беларуская нацыянальная ідэя ўзьнікла ў самым канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў у асяродзьдзі адукаваных уніяцкіх сьвятароў.
    Гэта не азначае, што тады пачаў фармавацца новы этнічны ці нацыянальны арганізм. Наш народ меў сваю моўна-культурную ідэнтычнасьць ад самага часу ўзьнікненьня асноўных рыс бела-
    рускай мовы ў VIII—IX стагодзьдзях. Пацьверджаньне гэтаму — факт існаваньня і гісторыя Полацкай дзяржавы.
    Калі мы кажам пра ўзьнікненьне беларускай нацыянальнай ідэі, мы маем наўвазе пачатак працэсу замены тэрмінаў «русін» і «рускі» на тэрміны «беларус» і «беларускі» самімі іх носьбітамі — жыхарамі былога Вялікага Княства Літоўскага. Часткова гэта тычыцца і тэрміну «ліцьвін».
    3 другой паловы XVIII стагодзьдзя ў літаратурнай творчасьці старабеларуская пісьмовая традыцыя пачынае выцясьняцца новай, болып набліжанай да гутарковай мовы.
    У 1826 годзе на публічным адкрыцьці курсу славяназнаўства ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі Віленскага ўнівэрсытэту ўніяцкі сьвятар, прафэсар Міхал Баброўскі заявіў, што дзяржаўнай мовай ВКЛ і мовай літоўскіх статутаў была «беларуская мова».
    У 1837 годзе пачынаецца выданьне зборнікаў беларускага фальклёру.
    У 1838 годзе ў віленскім альманаху «Bojan» друкуецца «Песьня на беларускай гаворцы». Так рэдакцыя назвала верш «Скажы, вяльможны пане...» беларускага паэта Ігната Легатовіча, які нарадзіўся ў вёсцы Малая Капліца пад Горадняй.
    У 1840 годзе ў Парыжы паэт і фальклярыст Аляксандар Рыпінскі выдае кнігу «Беларусь».
    У 1842 годзе чэскі славіст Павел Шафарык выдае ў Празе «Славянскі народапіс», дзе ставіць беларускую мову ўпоравень зь іншымі славянскімі мовамі.
    У 1843 годзе выкладчык Полацкага духоўнага павятовага вучылішча Іосіф Цытовіч пачынае прапагандаваць у расейскім друку Беларусь і беларускую мову.
    У 1844 годзе ў Санкт-Пецярбургу пачынаецца выданьне «Rocznika Literackiego» пад рэдакцыяй крытыка і публіцыста, аўтара «Лістоў пра Беларусь» Рамуальда Падбярэскага. У Санкт-Пецярбургу дзейнічае беларускі гурток, удзельнікам якога зьяўляецца Падбярэскі.
    У тым самым 1844 годзе Падбярэскі ў рэцэнзіі на музычную паэму кампазытара Антона Абрамовіча «Беларускае вясельле» ўпершыню заяўляе пра «беларускую нацыянальнасьць»:
    «Ідэя беларускіх паэтаў адносна праяўленьня нацыянальнасьці ў мастацтве пачынае выказвацца і ў музыкаў».
    У 1845 годзе ў расейскім часопісе «Маяк» выходзіць друкам беларуская паэма «Энэіда навыварат» Вікенція Равінскага.
    У сярэдзіне 40-х гадоў XIX стагодзьдзя ў Санкт-Пецярбургу выходзяць чатыры тамы «Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданьнях» Яна Баршчэўскага.
    У 1846 годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выдае дзьвюхмоўную п’есу «Сялянка».
    У 1848 годзе Ўладзіслаў Сыракомля вітае рэвалюцыйную «вясну народаў» вершам на беларускай мове «Добрыя весьці».
    У 1849 годзе ў Вільні складаецца праект беларускага часопісу. У сьнежні таго году кампазытар Станіслаў Манюшка піша ў Менск літарата-
    Рамуальд Падбярэскі
    ру, музычнаму крытыку і выдаўцу Аляксандру Валіцкаму:
    «Падбярэскі закончыў выданьне першага тома «Паментніка»... здаецца, што ён будзе рэдактарам беларускага часопісу, пра які мы зноў пачынаем гаварыць...»
    Але ў наступным годзе ў Вільні і іншых месцах Беларусі адбываюцца арышты групы грамадзкіх і культурных дзеячоў. Рамуальда Падбярэскага высылаюць у Архангельскую губэрню, дзе ён памірае ў 1856 годзе.
    Вось гэтага ўраджэнца і выхаванца Вільні і трэба лічыць першай ахвярай і першым героем новай Беларусі.
    Беларусь і беларуская мова ў сярэдзіне
    XIX стагодзьдзя
    Беларусьсю ад XVII стагодзьдзя называлі Полаччыну, Віцебшчыну і Магілёўшчыну. Астатняя частка сёньняшняй Беларусі называлася Літвой.
    Менавіта пра Полаччыну і Віцебшчыну пісаў Рамуальд Падбярэскі ў сваіх «Лістах пра Беларусь».
    Можна казаць, што ў 40-50-я гады XIX стагодзьдзя існавала адрознае тэрытарыяльнае разуменьне Беларусі і беларускай мовы. Беларуская мова ахоплівала сабой і тагачасную Беларусь, і большую частку гістарычнай Літвы.
    Дзе ёсьць мова, там ёсьць і яе носьбіт — народ. На вокладцы кнігі «Гапон» Дуніна-Марцінкевіча, выдадзенай у 1855 годзе ў Менску, было напісана, што гэта «беларуская аповесьць... на мове беларускага народу». Паколькі Менск знаходзіўся ў гістарычнай Літве, то ў гэтым выпадку мы маем справу з парасткамі разуменьня, што беларускі народ жыве ня толькі ў Беларусі, але і ў Літве. Дунін-Марцінкевіч ня мог прызначаць свае кнігі толькі для Віцебшчыны.
    У 50-я гады XIX стагодзьдзя зьяўляюцца тэксты Ўладзіслава Сыракомлі і Віктара Каліноўскага (брата Кастуся), дзе беларуская мова называецца крывіцкай гаворкай. Але тэрмін «крывіцкая» ў іх ідзе на другім месцы, як удакладненьне пасьля тэрміну «беларуская», каб падкрэсьліць яе старажытнасьць.
    Powiesc bialoruska. z prawdziwego zdarzenia, w jvzyku biahruskiego ludu napisana. J
    ttdobbna 4 Rycinami.
    PRZBI
    f^incentego Dunin Marcinkiewicza.
    MINS K.
    NAKLADEM KSR;GARZY MINShlGH, BRAC1 B E J L I N 0 W.
    1 85 5.
    Вокладка кнігі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон»
    «Вечарніцы» напісаны на беларускай або, дакладней, крывіцкай мове. Пекная гэта галіна славянскай мовы... і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статуту і заканадаўства... на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і
    паны», — пісаўу 1855 годзе Сыракомля пра творы Дуніна-Марцінкевіча.
    Сам Дунін-Марцінкевіч у тым самым 1855 годзе канстатаваў:
    «Я пад старасьць зрабіўся песьняром беларускага народу»,