• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    бяспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзела гэта наша дзела, гэта вольнасьці дзела.
    Но ня мала працы трэба, каб здабыць гэту свабоду, каторай жджэ ўсякі, пачаўшы ад дзіцяці да старога дзеда, бо калі маскаль гэтулькі лет упускаў свае пазуры ў грудзь нашу, так ня дзіва, што трэба пацярпець доўга, каб вырвацца з-пад яго братняй апекі, для таго і не без карысьці будзе, калі цяпер паталкуем, якія мы маем на то спосабы; гаварыць тут будзем мало, кожны ведае для чаго, бо маскаль не павінен ведаць, пераняўшы на прыпадак пісьмо гэта.
    Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны ня маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісьці за нас ваяваці. Дзьвесці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: «Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бараніць хрысьціянства ад татарскай дзічы; да гэтакай памоцы хаця і маем права, но мы не вымагаем, няхай кожан робіць, як яму ляпей здаецца. Аднак сказаці тут трэба, што калі ўсе каралі падпісалі нашу няволю маскоўскую, то яны вельмі скрыўдзілі чэсьць сваю, што змыць гэтае бясчэсьце ня толька патрэба, но кожан мусіць, каб мець сумленьне чыстае. Для таго, знаючы, як стаіць наша дзела за граніцай, не перастаем
    верыць, што мысьль Боска, правёўшы векі, ня дасьць загінуць праўдзе і справядлівасьці, калі ўжэ не найдзе для таго спосабу ў цяперашнім парадку, разарве гэты ўзёл дай паверне сілу народу куды схоча.
    Нам адно сільна з шчырай верай за сваё стаяці трэба, а ронд наш павінен быць на ўсё чуткі, каб мог для дабра народнага за ўсяго карыставаць; сілы нашы яшчэ вялікі, ваяваць зь німі можам Бог ведае як доўга, но для таго трэба, з аднэй стараны, іх аберагаць, а з другой, вырабляць што раз то новыя. I так калі паўстаньне зроблена пад добрую пару, узрастае і ажыўляе народ, — ня ў час, марнуе сілы кожнага, аслабляе ў прастоце духа дай разводзіць страх і няверу ў дзела наша, у моц Божу. Ронд польскі і яго чыноўнікі ведаюць гэта і для таго, каб служылі добра перад Богам і сумленьнем народным, робяць ня штучныя завірухі, но, паняўшы духа народнага, яго патрэбы і волю, [будуць] падхватываць дай разумна застаўляць палкі народныя, а разьвіваючы непадатлівасьць у народных несканчоных бунтах, ставіць апору маскоўскаму ў нас панаваньню.
    Работа тут ня хутка дай непаказна, но за то пэўна, і яна нас давядзе да канца добрага. Работа тут сярмяжна, для таго каб была скутэчна, павінна быць так шчыра і проста, як тое сэрца, што б’е пад сярмягай, як той розум мужыцкі, што не перабірае, калі рабіць трэба. Тагды слова ронду польскага — «вольнасьць, роўнасьць дай свабода народу» — пяройдзе ў кроў кожнага і цэла моц
    маскоўская нас не пераможа, хаця ж бы яму самое пекла памагаці стала.
    Рук ахвотных і сягодня ў нас даволі, но з голымі рукамі не ісьці на штыкі маскоўскія. Ронд польскі і яго чыноўнікі павінны добра над гэтым падумаць, грошы ў нас будуць, бо мы знаем патрэбу таго, бо мы маем спосабы на тое. Но каб за нашы грошы мы мелі штоўрукіўзяці, Ронд польскі гэтаму зарадзіць; а калі натрапіць перашкоды, то пры памоцы Бога і свайго права, упісанага ў нашых грудзях, усё з часам пераможа.
    Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бяспраўнаму, не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога ня можна. А калі народы загранічныя, зь дзіва разінуўшы рот, скажуць: «шалёныя», Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленьне цяжкім грэхам ляжа.
    Марыська чарнабрэва, галубка мая,
    Гдзе ж ся падзела шчасьце і ясна доля твая?
    Усё прайшло, — прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
    Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
    To мы прападзем марна, но праўды ня кінем, Хутчэй Неба і шчасьце, як праўду, абмінем.
    He наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
    Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю, А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся, To я з таго сьвету табе адазвуся.
    Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе.
    I часам спамяні пра Яську твайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.
    А калі слова пяройдзе у дзела,
    Тагды за праўду станавіся сьмела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасьці свабодна.
    ***
    Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но ня жаль згінуць за тваю праўду.
    Прыймі, народзе, па шчырасьці маё слова прадсьмертнае, бо яно як з таго сьвета толькі для дабра твайго напісана.
    Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве,
    папраўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць. Но як дзень з ноччу ня ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва зь няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.
    Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду і свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.
    Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе.
    Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні
    Аўтограф трэцяй часткі «Лістоў з-пад шыбеніцы»
    J^rcdii	n'liAZ^KJ	jS.
    J^iccb JZui^tfXAtAj
    c	jujaw
    ўлКл М44Ь
    }	гп#і
    ■f/mlizf	A nttly
    ^а(
    2,
    Ш АГМ П Мч! V1 It V ?
    .. . с <« <	-	—-—»	*
    . і : *	t	.5	t ! . J •■ ■.•._	><_
    ^%'етлл	L()hz^
    iOttL ha Ай-Гйж J^cj' /’я4І
    oXe^tvivioK m. кімоь.ы\£, maj\. 'vczu^
    jvte^jCbujLf	/cLkas ^a-
    Vno^Ci'tuJ d'Kid. ^cK!
    ^.лллўКл^
    rvZiA^n , 7o-ZOtnyl jezcc i
    c еТц. je/ttom
    /J zr. IK &3 C .
    4A Пйг
    jut »3vu ??«-
    ім<л. ^wausuv^A X, 7-ncuitouJXA^*'
    v< Mic^x>/u?
    JM’CK
    iahac'tivA. i n
    *
    JKCtt^T^j T'm'W
    C^A.& ^ілЯнЬ zl<\ QoL^rtc гг4>
    no. paKzlzief ncLs vu.
    L i	■>'' '■ ‘	'* "
    ^іл ioLvo ^лАанііі^^аж. k>lu-9
    pa.cz м7
    v IVкп/ uv
    pro.vCb «y jtv <%X/«гс^ /«-А Д
    >
    & Zr»?»c.
    Іл^-Zci J7Jv
    ' е^лс , c c l	^fwcwvi
    Іс^'ЙО/С» nwi^vc^^z pvtav№f la Ji'Va^k uem, y«^nwjvi.
    ^0 JCX \c».^JL J p	J kvt b І t Мд	XfitlU-
    Ц CVtUL z J l^D	A?t^ l^liCo Z.AZ^~
    JiCA.ftjUwo x >h n