Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
2-е выд
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 140с.
2020
Неўзабаве, усяго празь некалькі дзесяцігодзьдзяў, пазыцыя значнай часткі шляхты зьменіцца. Гэта адбудзецца дзякуючы дзейнасьці Каліноўскага і яго наступнікаў.
Нацыянальная ідэалёгія паўстаньня
Гісторыя пакінула дастаткова сьведчаньняў пра нацыянальную ідэалёгію братоў Каліноўскіх.
У 1850-я гады XIX стагодзьдзя ў Санкт-Пецярбургу склалася падпольная арганізацыя, якой кіравалі афіцэры Генэральнага штабу расейскай арміі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі, а таксама адна цывільная асоба — Віктар Каліноўскі. Старэйшы брат Кастуся адказваў за маладое папаўненьне арганізацыі.
Віктар быў блізка знаёмы са славутым расейскім гісторыкам Мікалаем Кастамаравым, які ў 1890 годзе расказаў пра знаёмства са старэйшым Каліноўскім у сваіх мэмуарах. Паводле Кастамарава, Віктар Каліноўскі шакаваў маладых палякаў, якія прыяжджалі ў Санкт-Пецярбург на вучобу, расказамі пра няпольскае мінулае ВКЛ:
«Будучы знаёмы з гісторыяй сваёй бацькаўшчыны значна глыбей за тых верхаглядных патрыётаў, якія, не вывучаючы грунтоўна мінулага, складалі сабе пра яго летуценныя вобразы, Каліноўскі ў асяродзьдзі сваіх суайчыньнікаў выклікаў нават незадавальненьне за тое, што сьмела гаварыў рэчы, якія тагачасным польскім патрыётам былі не даспадобы».
Цалкам успрыняў сьветапогляд Віктара і яго малодшы брат.
Генадзь Кісялёў лічыў, што ў 1861-1862 годзе Кастусь Каліноўскі працаваў рэпэтытарам дзяцей Уладзіслава Сыракомлі, «вясковага лірніка». I вось яшчэ адзін факт, які тлумачыць нам на-
Уладзіслаў Сыракомля
цыянальную арыентацыю паўстаньня. Калі ў верасьні 1862 году Сыракомля памёр, яго труну несьлі і парадак у 10-тысячным натоўпе захоўвалі маладыя людзі, апранутыя ў тое, што жандары ў данясеньнях назвалі «серые кафтаны».
Гэта былі сялянскія сьвіткі, у якія апраналіся і сотні агітатараў, што разносілі тады па вёсках «Мужыцкую праўду». Таксама ў сьвіткі будуць апранутыя і многія паўстанцы, здымкі якіх да нас данесла гісторыя.
Кастусь Каліноўскі меў некалькі кансьпіратыўных псэўданімаў, сярод іх — Васіль Сьвітка. Нават у гэтым нельга не пачуць выклік польскім панам. А калі ня выклік, дык, прынамсі, нацыянальную адметнасьць і салідарнасьць з
Францішак Багушэвіч у сялянскай сьвітцы. 1863 год
носьбітамі і захавальнікамі нацыянальнай культуры — беларускімі сялянамі.
Актыўны ўдзельнік паўстаньня, найбліжэйшы паплечнік Каліноўскага, ураджэнец Віленскага павету лекар Баляслаў Длускі падчас навучаньня ў Маскоўскім унівэрсытэце ў другой палове 50-х гадоў XIX стагодзьдзя, паводле мэмуараў Якуба Гейштара, заўсёды быў апрануты
«у беларускую сьвітку шэрага простага сукна».
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго дачка Каміла ў атачэньні будучых удзельнікаў паўстаньня. Менск, пачатак студзеня 1863 году. Частка герояў апранутыя ў сьвіткі і паўстанцкія сьвіткі чамаркі. У сьвітку апрануты і Вітольд Парфяновіч (сядзіць чацьвёрты справа), які праз год ня вытрымае допытаў і выдасьць Кастуся Каліноўскага і паўстанцкі пароль
Уявіце сабе — Масква, унівэрсытэт, студэнты з расейскі дваран і польскай шляхты і раптам беларуская сялянская сьвітка з-пад Вільні!
А Длускі ж быў не юнак, ён скончыў унівэрсытэт у 45 гадоў. Упершыню ён быў высланы зь Беларусі яшчэ ў 1843 годзе за ўдзел у патрыятычным руху падчас навучаньня ў віленскай гімназіі. Быў аддадзены ў салдаты, асабістым геройствам падчас вайны на Каўказе даслужыўся да афіцэрскага чыну падпаручніка і дазволу на звальненьне і толькі пасьля гэтага паступіў ва ўнівэрсытэт.
Так што традыцыя апранацца ў сьвіткі была даўняя і чыста патрыятычная. Гэта была пазыцыя, якая праявіла сябе і падчас падзеяў 1863-1864 гадоў. Неафіцыйную форму ўдзель-
нікаў паўстаньня — чамаркі — таксама называлі паўстанцкімі сьвіткамі. Зрэшты, гэта і былі сьвіткі, толькі з нашытымі на грудзях шэрымі або чорнымі шнурамі. Сьвіткі XIX стагодзьдзя — гэта вышыванкі XXI стагодзьдзя.
Усё гэта сьведчыць, што ў паўстаньня была свая выразная нацыянальная ідэалёгія, выяўленая ў заявах лідэраў, друку, праклямацыях і масавых мастацкіх формах — напрыклад, у ваярскіх песьнях.
Вось яшчэ адзін яскравы прыклад. Падчас паўстаньня ў віленскага мешчаніна Пятра Мацкевіча, які тады жыўу Менску, быў канфіскаваны цэлы сшытак нелегальных тэкстаў.
У паўстанцкім гімне «Песьнь на Божы час», які выконваўся на матыў народнай песьні «I шуміць, і гудзе», сяляне, мяшчане і дробная шляхта сьпявалі:
I хто пан — вон ад нас!
Ў Божы час, ў Божы час!
Бо мы роўныя з панамі, Бо за вольнасьць мы з касамі!
Відавочна, што і ў гэтым выпадку мы маем справу ня толькі з сацыяльнай, але і нацыянальнай эмансыпацыяй. Што пацьвярджае наступная страфа той самай песьні:
Чуваць крык у адзін тон:
Маскалёў ад нас вон!
Бо як брытвы косы маем, Пагуляем, пагуляем!
nutoju; 1 яаітіб і hudzie.
Bozyj ew, boiyj CZaB, Zawiernuuisi* dla nae;
Muzyklwobo 3tau spiewaei, HodziAodzi prapadaci.
Hdzie nic hlanhdzie nie etan,
Walaczyc'M* pahan.
Wvhaiii^ nam jeju treha
Kah dastac nieha.
Maskai j^barki!
J*' tut »»e wyminieex.
Jak wbaka marnie xhinieaz!
I chto pat^won ad nest U hoiyj csaa. u bozyj czae!
Ba my rounyje 2 panasai. Be ш wolnoa? usig a kasa ini'
Друкаваная паўстанцкая ўлётка «Песьнь на Божы час»
Гэта — відавочнае выяўленьне ігнараванага дагэтуль нацыянальнага наратыву паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага: паны (палякі) і маскалі (расейцы) — прэч ад нас!
Сацыяльнае і нацыянальнае ішло ў паўстаньні побач. Дзьве страфы гэтай песьні, дзе згадваліся «маскалі», у СССР друкаваць было забаронена.
Дарэчы, мы дагэтуль цалкам не ўяўляем сабе сапраўдных маштабаў удзелу сялян у паўстаньні. Гэта зьвязана зь ціскам расейскай і савецкай цэнзуры на гісторыкаў за апошнія 150 гадоў. Але ня толькі.
Ужо ў часе паўстаньня расейскія ўлады хавалі ўдзел сялян у паўстаньні. Фальсыфікацыя адбылася ўжо ў 1863-1864 гадах. Захопленыя ў палон атрады паўстанцаў нярэдка дзялілі на шляхту і сялян. Апошніх раззбройвалі і пасьля некалькіх дзён утрыманьня пад вартай распускалі па дамах, і толькі пасьля гэтага перапісвалі шляхецкіх удзельнікаў і адпраўлялі данясеньні ў штабы і губэрнскія канцылярыі для наступных судоў, высылак і пакараньняў. Сялян каралі толькі ў выпадку неабвержнай віны ў цяжкіх, з пункту гледжаньня ўладаў, злачынствах.
Падчас паўстаньня нярэдка здараліся выпадкі, калі сяляне выступалі на баку ўладаў і дапамагалі ім арыштоўваць паўстанцаў. Некаторыя гісторыкі неапраўдана надаюць такім выпадкам характар міжканфэсійнага процістаяньня — маўляў, праваслаўныя сяляне ненавідзелі паноў-католікаў.
Насамрэч, у гэтым праявіўся сацыяльны і нацыянальны антаганізм. Яшчэ ў 1846 годзе ў сувязі з хваляваньнямі ў Галіцыі віленскія ўлады даручылі губэрнскаму сакратару Адаму Кіркору таемную місію з мэтай ацаніць настроі сялян Заходняй Беларусі. У справаздачы Кіркор зрабіў выснову аб вялікай варожасьці сялян да землеўласьнікаў.
I ў часы паўстаньня сяляне востра адчувалі адчужанасьць паміж сабой і польскамоўнымі панамі. Гэтым таксама тлумачыцца нацыянальны і сацыяльна-палітычны выбар, зроблены Каліноўскім і яго паплечнікамі.
Хаваючы ўдзел сялян у паўстаньні, афіцыйныя расейскія гісторыкі адразу назвалі яго «польскмм мятежом»
Пра нацыянальную ідэалёгію паўстанцаў сьведчыць і такі адметны факт. У 1864 годзе, пасьля задушэньня паўстаньня, калі па ўсім краі адбываліся суды, сьмяротныя пакараньні і высылкі, паэт Вінцэсь Каратынскі напісаў своеасаблівы гімн беларускага выгнанца-катаржаніна «Туга на чужой старонцы». Музыку да яго стварыў высланы ў Сібір ў чэрвені 1864 году ўдзельнік паўстаньня, беларускі кампазытар Вінцэсь
Высланы ў Сібір удзельнік паўстаньня, беларускі кампазытар Вінцэсь Клімовіч
Клімовіч. Гімн быў вядомы і сярод сібірскіх выгнанцаў, і ў Беларусі. Нават у пачатку XX стагодзьдзя адзін зь яго экзэмпляраў трапіў у рэдакцыю «Нашай Нівы». Вось яго фрагмэнт:
Ой, саколка, ой, галубка!
He пытайся, не, — Што мне тошна, мая любка, Ў гэтай старане...
Я ж зямліцу меў радную, Быў свабодзен сам.
Ох, ці днюю, ці начую, —
Я ўсё там ды там!
Там гукнеш ў сардэчным краю — Разьлягнецца сьвет.
Тут гукаю, прамаўляю —
Адгалоску нет...
Там, як птушка на свабодзе, Я быў жыць прывык, He пытаўся: «Мала? Годзе?» —
Быў вясёл і дзік...
Паглядаю праз аконца —
Чоран цэлы сьвет;
Усім людзям сьвеціць сонца — Мне прасьветку нет...
Нацыянальны аспэкт у абароне Уніі
I ў абароне Ўніяцкай царквы Каліноўскім несумненна быў нацыянальны аспэкт.
Па-першае, гэта было тактычна правільна, бо рана, нанесеная разгромам Уніяцкай царквы ў 1839 годзе, для шмат каго ў Беларусі была яшчэ сьвежай і балючай.
Па-другое, з пункту гледжаньня нацыянальнага праекту Каліноўскага, Унія стратэгічна ўмацоўвала асобнасьць беларусаў, узмацняла іх тоеснасьць і гарантавала ад асыміляцыі і расейцамі, і палякамі. «Пакуль я хрышчуся як праваслаўны, я не паляк, пакуль я памінаю папу
падчас літургіі, я не праваслаўны», — казалі тады ўніяцкія сьвятары.
3 часу афіцыйнай забароны Ўніяцкай царквы на большай частцы тэрыторыі Беларусі прайшло толькі крыху болей за 20 гадоў. У часы паўстаньня ўніяцкаю заставалася Холмская япархія, якая ахоплівала сабой тэрыторыю Беласточчыны і заходняй Горадзеншчыны ўключна з Аўгустоўскім дэканатам. Гэтая япархія сілаю была пераведзена ў праваслаўе толькі ў 1874-1875 гадах. Уладам давялося выкарыстоўваць войскі супраць абаронцаў Уніі, падчас захопу цэркваў расейскімі салдатамі адбыліся масавыя расстрэлы сялян. Так што абарона Уніі паўстанцамі для часткі беларусаў наогул заставалася яшчэ востра актуальнай.
Але і на той тэрыторыі Беларусі, дзе Унія была скасаваная ў 1839 годзе, у 50-я і 60-я гады XIX стагодзьдзя яшчэ заставаліся цэнтры супраціву. Некаторыя вёскі адмаўляліся хадзіць у царкву. Шмат дзе нябожчыкаў хавалі безь сьвятара. Сумныя пахавальныя працэсіі без духоўнікаў у вёсках Беларусі ня раз апісваліся ў тагачасным расейскім друку. У многіх месцах дзейнічалі падпольныя ўніяцкія сьвятары. Вядомыя нават выпадкі высылкі ў Сібір беларускіх шляхцянак за дапамогу нелегальным уніяцкім духоўнікам напярэдадні і падчас паўстаньня.
У траўні 1864 году, ужо пасьля задушэньня паўстаньня, магілёўскі жандарскі штаб-афіцэр палкоўнік Бязяеў у адным са сваіх данясеньняў у Санкт-Пецярбург пісаў, што мясцовыя праваслаўныя сьвятары, якія перайшлі ў праваслаўе з