• Часопісы
  • Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі 2-е выд Сяргей Абламейка

    Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

    2-е выд
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 140с.
    2020
    25.91 МБ
    7.	Нават для праходжаньня польскага войска па тэрыторыі ВКЛ патрабавалася згода вялікага князя і паноў-рады.
    8.	Пасьля прыняцьця Статуту 1588 году абедзьве дзяржавы засталіся сувэрэннымі, захаваўшы свае ўрады, войска, грошы, судовую сыстэму і заканадаўства. Іх абядноўваў толькі супольны манарх і сойм.
    9.	Але і манарх пасьля абраньня на сойме павінен быў праходзіць цырымонію паўторнага зацьвярджэньня і прысягі ў Вільні як вялікі князь.
    Асобнае дзяржаўнае існаваньне ВКЛ, таксама насуперак меркаваньням многіх гісторыкаў, не зьмяніла і прыняцьце Соймам Рэчы Паспалітай Канстытуцыі 3 траўня 1791 году.
    Ужо 20 кастрычніка таго году да Канстытуцыі была прынятая папраўка пад назвай «Узаемныя заручыны абодвух народаў». Гэты дакумэнт, прыняты паводле настойлівых патрабаваньняў эліты ВКЛ, гарантаваў далейшае існаваньне цэнтральных літоўскіхустановаў і міністраў, уласную скарбовую касу і падаткі, асобны судовы лад, уласную сыстэму права і г. д.
    Польскі гісторык Юліюш Бардах наступным чынам ахарактарызаваў становішча пасьля 1791 году:
    «Узаемныя заручыны абодвух народаў былі саступкаю ліцьвінам, якія баранілі сваю палітычную суб’ектнасьць. Кампраміс адбыўся ў рамках існуючай фэдэрацыі... Гэта мацавала повязь паміж «палітычнымі народамі» Кароны і Вялікага Княства, а адначасна давала ліцьвінам магчымасьць захаваць традыцыю ўласнай дзяржаўнасьці...»
    Магнаты і шляхта ВКЛ вякамі адстойвалі сваю самастойнасьць. Сэпаратызм Каліноўскага і яго аднадумцаў быў працягам гэтай шматвяковай традыцыі.
    Новым у гэтым быў толькі рост нацыянальнай сьвядомасьці ў асяродзьдзі эліты былога Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове — сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Гэты працэс выявіўся ў выбары прадстаўнікамі асьвечаных пластоў грамадзтва (адны зь якіх лічылі сябе ліцьвінамі, а іншыя — русінамі) назвы «Беларусь» і «беларусы».
    Ідэйным пасьлядоўнікам і палітычным лідэрам гэтай часткі эліты былога ВКЛ стаў Кастусь Каліноўскі.
    I гэта быў другі фактар, другая крыніца ягонага сэпаратызму нароўні з гістарычнай традыцыяй і запаветам яго шляхецкіх продкаў.
    Рэвалюцыянэр-радыкал ці патрыёт
    Савецкая і нават постсавецкая гістарычныя школы нярэдка называлі Кастуся Каліноўскага рэвалюцыянэрам-дэмакратам. У гады існаваньня Польскай Народнай Рэспублікі дакумэнты паўстаньня захоўваліся ў архіве ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У XX стагодзьдзі Каліноўскага спрабавалі зрабіць ледзь не камуністам.
    Такая сацыялягізацыя адсоўвала на другі плян нацыянальны аспэкт ягонай дзейнасьці — гэта адбывалася нават у Польшчы, ня кажучы ўжо пра СССР.
    Але і сучасьнікі Каліноўскага называлі яго чырвоным радыкалам і нават «хлапаманам». Жонка Зыгмунта Серакоўскага Апалёнія пісала пра Каліноўскага, што «быў ён сябрам люду — можа, нават хлапаманам».
    Якуб Гейштар пісаў у сваіх успамінах:
    «...Пры першым маім знаёмстве з Каліноўскім у Далеўскага балюча ўразіла мяне яго тэорыя пра будучае паўстаньне на Літве. На думку Калі-
    ноўскага, можна разьлічваць толькі на... люд, a шляхту трэба пакінуць убаку».
    Вядомыя і больш радыкальныя выказваньні Каліноўскага пра шляхту, нават пагрозы. Напрыклад такое:
    «Паўстаньне мае быць чыста народным — шляхта, паколькі з намі ня пойдзе, няхай гіне — тады
    сялянская сякера не павінна спыніцца нават над калыскай шляхецкага дзіцяці».
    Але гісторыя захавала для нас і болып дакладныя сьведчаньні пра погляды Каліноўскага на рухаючыя сілы паўстаньня. У сваіх «Сведенмях» генэрал Ратч засьведчыў, што Каліноўскі зьбіраўся
    «раздать всю поземельную собственность крестьянам м мз среды землепашцев составмть органмзацмю. Он заявлял, что укажет мз мелкой шляхты п мз крестьян на способные лмчностм, которые сумеют панов прмнять в рукм...»
    Вось ключ, сапраўдны PIN-код для разуменьня грамадзка-палітычных поглядаў Кастуся Каліноўскага! Гэта — яго ашаламляльная згадка ня толькі пра сялян, але і пра «мелкую шляхту».
    Менавіта дробная шляхта і сялянства былі ў тыя часы носьбітамі беларускай мовы. Паводле лідэра паўстаньня, той, хто размаўляў па-беларуску, і складаў беларускі народ. А сярэдняя і буйная шляхта былі ўжо спалянізаванымі носьбітамі польскай мовы і польскай нацыянальнай сьвядомасьці.
    Вось чаму ён сказаў: «Шляхта з намі ня пойдзе». I вось чаму Каліноўскі спадзяваўся на шляхту дробную і на сялянства — менавіта з апорай на іх ён зьбіраўся пабудаваць свой нацыянальны беларускі дом у выглядзе адроджанай гістарычнай Літвы.
    Польская шляхта Беларусі, паводле Каліноўскага, магла і павінна была перашкаджаць гэтаму нацыянальнаму праекту. Так і было ў
    N 1.
    MUZYCKAJA PRAUDA.
    Dzieeinki!
    MinuU uze toje. kali zdawal. sia uh in . szto inuzyckaja ruka zdaace tplko da sachi -eiepier naetau taki c*as. szto my sami mozew pisaei. i to pisaei takuju praudu aprawiedliwu jak Boh na niebi. O. zahremid naeza prauda i jak mafanka piendecit pa ewieci! Niechaj paznajuc szto my mozem nie tolko her mid swim chlebom . no joszcre i uczyd «wajcj muzyckoj praudy.
    Pyfali i pylajud usie. szto czuwci na swieci.chto nam biedym muzykam dale wolnoAd? No praudt. skazaoszy malo chfn choe/e skazaci ?ak jak sumlenie keze—pa sprawiedliwoAci. My muzyki braty waszyje. my wain hudziem hawaryc cerujo prau* du. tolko shichajcip nae!
    Maska li. csynouhiki i mnoho panou. buded pie repynind pismo nasze da was; no najduc sia ludzie i z mu^ykou muinniejszyje i z panskaho rodu i z miasteezXowyeh sztd ehoezue wszej swabody. waszaho szhzaicia — jony to, watn «ami heto pismo dawaci buduc tab wy znali chto wasz pryjaciei. a chtn wasz wcroch.
    SzeW. let Oze minute jak panueli iinwaryd a swbbodzie muzyekoi. Hawaryli, talknwali i pisali mnnho. a niczonn nie zrahili, A hety manifest szto Car z, Senatom i z panami dlz has парімо to taki durny. szto czort wiedaje da ezcho jon padobny. — nitakoj u niom niema praudy niema z jeho dla has • iijakoj karyfei. Parabiti Kancelaryi. z-abili sud, jakby heto me usio rouno brad' u sraku czy z sudom, ,nn i z hetaho druhobo manifeetu niczoho dobraho jak i : p:rr«zaho nie budzie.
    • Ad maskala panou nie ma czeho apadziewaci sia; bo jony nie woinosci a hfumu i.zdzierstw nsszeho choczuc. No nie dotiho jon) nas buduc abdziraci.bo тл paznali hd/ie sifa i prauda i budziem wiedac jak rabic treba kah dastac ziemlu i ewbo■du. Wafaniem sia Dzieciuki za rpki i dziatton sia razom! a kali pany seboezud trymae z nami. tak niechajje robiacps Awi^tei qiraw edliwoici: bo ka­li inaczej—tak czort ich pahiery! Muzyk pakul zdn, aje trymaci kosu i накіегй. Ьагапіё swbo patrapid i unikoho laski prasid nie budzie.
    Hetu: Muzyckuju Praudu napisati i ztten pisa_ ci budzie JaAko haspadar z pad Wild
    Kasztuje hroezy 5
    «Мужыцкая праўда», № 1
    сапраўднасьці. У 50-60-я гады XIX стагодзьдзя Дуніна-Марцінкевіча і яго аднадумцаў цкавалі арганізатары падпольных польскіх школаў.
    Адсюль робіцца больш зразумелым і генэзіс назвы першай беларускай газэты — «Мужыцкая праўда». А таксама і асноўны кансьпіратыўны псэўданім Кастуся Каліноўскага — Хамовіч. Вядома, што польская і спольшчаная шляхта Беларусі ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя называла хамамі беларускіх сялян.
    Дарэчы, і сам Каліноўскі пакінуў нам сьведчаньне аб тых, хто адгукнуўся на палымяныя заклікі «Мужыцкай праўды». Ва ўласнаручнай тлумачальнай запісцы пасьля сьледзтва ён напі-
    саў пра склад паўстанцкіх атрадаў на Горадзеншчыне ў часе, калі ён быў там камісарам:
    «Состав этмх отрядов был большей частью нз крестьян казенных, мелкопоместной шляхты п городскнх жнтелей, в которых шайкн н находнлн самую снльную поддержку. На помеіцнков н нх крестьян я получал постоянные жалобы от военных начальннков...»
    У арыентацыі на небагатыя пласты грамадзтва мы знаходзім эмацыйны матыў і прычыну BroHara радыкалізму адносна заможных землеўласьнікаў. Выступаючы супраць удзелу ў паўстаньні спольшчанай буйной шляхты і арыентуючыся на дробную шляхту і на сялян — ён бараніў свой «дарагі народ».
    Важна зразумець — гэта быў ня толькі сацыяльны, але і нацыянальны праект. Ён хацеў забраць беларускую зямлю з рук палякаў і перадаць яе ў рукі беларусаў
    Нацыянальны дэмакратызм Каліноўскага
    Ня менш важнай за сацыяльную справядлівасьць для Каліноўскага была справядлівасьць нацыянальная.
    Вось яшчэ адзін штрых да гэтага. Калі падчас пакараньня на Лукіскім пляцы ў Вільні 22 сакавіка 1864 году быў зачытаны прысуд і Каліноўскага назвалі «дваранінам», ён выгукнуў: «У нас няма дваран; усе роўныя!»
    Гэты факт пасьля ня раз камэнтаваўся і прысутнымі на пакараньні расейцамі, і гісторыкамі.
    Камэнтатары лічылі Каліноўскага радыкальным сацыялістам, прыхільнікам роўнасьці і сусьветнай рэвалюцыі. Нацыянальнага аспэкту ў апошнім слове лідэра паўстаньня ніхто ня ўбачыў. Але ён там быў!
    Гісторыя многіх славянскіх народаў падобная — практычна ўсе славяне, за выключэньнем палякаў і расейцаў, страцілі свае эліты. У чэхаў арыстакратыя і шляхта былі анямечаныя. I вось калі 28 кастрычніка 1918 году паўстала незалежная Чэхаславаччына, чэхі і славакі вырашылі забараніць шляхту, шляхецкія тытулы і згадкі пра іх. Гэта было зроблена ўжо праз паўтара месяца — 10 сьнежня 1918 году. Ад 1921 году выкарыстаньне шляхецкіх тытулаў і гербаў каралася як крымінальнае злачынства. У 1919 годзе была праведзеная зямельная рэформа, якая пазбавіла нямецкую шляхту зямлі і маёмасьці. Усе грамадзяне Чэхаславаччыны ад таго часу былі роўныя.
    Гэта сацыялізм ці акт нацыянальнай справядлівасьці?
    Безумоўна другое, і безумоўна гэта адпаведным чынам сьведчыць пра апошнюю заяву Кастуся Каліноўскага ў перадсьмяротную хвіліну на эшафоце. Ён ня здрадзіў сабе і тады. I тым больш каштоўным для нас гэты факт застаецца. Для Каліноўскага шляхты не было пастолькі, паколькі яна не была беларускаю.