Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
2-е выд
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 140с.
2020
Гэтак робіцца зразумелым яго нацыянальны і рэлігійны выбар. Да праваслаўных і католікаў зьвяртаецца чалавек, які бачыць Унію стратэгічным выбарам беларускага народу. Улада адкрыта паказвае панам і мужыкам сваю пазыцыю ў рэлігійным і нацыянальным пытаньні.
Так мы яшчэ больш разумеем, кім быў Каліноўскі-палітык і з кім ён быў.
Апрача таго, «Прыказ» зьяўляецца другім выпадкам выкарыстаньня лідэрам паўстаньня беларускай мовы ў афіцыйнай дзяржаўнай практыцы пасьля забароны 1696 году. Гэта — надзвычай важны крок і запавет Каліноўскага ў справе дзяржаўнай эмансыпацыі беларускай мовы.
Крок да незалежнасьці
Тым часам Каліноўскі ідзе далей. Ён замаўляе гравёру новую пячатку Выканаўчага аддзелу з надпісам «Літоўскі камітэт. Свабода. Роўнасьць. Незалежнасьць».
Слова «незалежнасьць» там прысутнічала нёвыпадкова. Сучасьнікі ў адзін голас сьведчылі, што з гэтага часу Кастусь Каліноўскі бярэ курс на здабыцьцё былым Вялікім Княствам Літоўскім незалежнасьці ад Польшчы.
У ліпені з Варшавы ў Вільню для перамоваў з Каліноўскім прыяжджае камісар Нацыянальнага ўраду Лявон Главацкі, які з жахам даведваецца, што Каліноўскі настойвае на адасабленьні былога Княства ад Польшчы.
20 ліпеня ў Вільню прыяжджае адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду Оскар Авэйдэ, якому Каліноўскі падчас некалькіх шматгадзінных перамоваў цьвёрда заяўляе, што
«Літва і Беларусь — зусім асобная і самастойная дзяржава».
Гэтую яго фармулёўку ў адзін голас прыводзяць і гісторыкі, і мэмуарысты.
I зноў тут трэба паўтарыць, што Літва і Беларусь ужо ўспрымаліся паўстанцамі дзьвюма краінамі, але яшчэ адзінаю дзяржавай. Каліноўскі і яго паплечнікі не ўяўлялі сабе мяжы там, дзе яе ніколі не было і дзе, паводле трапнага выразу Генадзя Кісялёва, пра яе ніколі не парупілася гісторыя. «Літва» ў шырокім сэнсе была для іх найбольш блізкім па часе гістарычным макратапонімам радзімы.
Для праціўнікаў Каліноўскага побач з макратапонімам «Літва» існаваў яшчэ супэртапонім «Польшча». Гэта адпавядае распрацаванай у XX стагодзьдзі тэорыі шматузроўневай нацыянальнай сьвядомасьці жыхароў былога ВКЛ.
Член другога ўраду Каліноўскага Ціт Далеўскі
Паводле сьведчаньня Васіля Ратча, Авэйдэ так і ня змог угаварыць Каліноўскага адмовіцца ад сэпаратызму. 22 жніўня Авэйдэ быў арыштаваны, пасьпеўшы перад гэтым перадаць Каліноўскаму сваю пячатку і паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўраду ў Літве і Беларусі. Гэтак Кастусь Каліноўскі засяродзіў у сваіх руках усю магчымую паўстанцкую юрысдыкцыю ў Літве і Беларусі.
3 таго часу і да канца паўстаньня ён дзейнічаў як лідэр самастойнай дзяржавы Літвы і Беларусі — былога ВКЛ. Яго ўладу прызналі ўсе цывільныя і вайсковыя паўстанцкія адміністрацыі ў ваяводзтвах і паветах. Прымаючы яго прызначэньні на пасады, дзясяткі людзей, часта на дваццаць і болей гадоў старэйшыя за яго, ішлі
на верную сьмерць або катаргу — ва ўмовах паўсюднага тэрору і здрады іх арыштоўвалі ўжо праз тыдзень-два.
У сваіх паказаньнях сьледчай камісіі ўжо згаданы польскі афіцэр Юзаф Каліноўскі, які летам 1863 году быў блізкі да лідэра паўстаньня, расказаў пра амаль поўны разрыў Кастуся з Варшавай:
«Отчужденность от Народного правнтельства, в которой находнлся уполномоченный комнссар Лнтвы в последнее время, самым гнбельным образом отозвалась в крае».
Але Каліноўскі зусім не зьбіраўся прайграваць. У апошнія паўгода свайго жыцьця ён разьвіў вельмі актыўную дзейнасьць.
Каб актывізаваць паўстаньне, ён стварае палявую жандармэрыю і палявыя суды для пакараньня здраднікаў, замяняе паўстанцкіх камандзіраў. Пад канец году ён распускае касінераў па дамах на зімоўку і плянуе на вясну новае выступленьне.
Менавітаў другой палове 1863 году Каліноўскі фармулюе сваё разуменьне будучыні Беларусі і беларускага народу, выкладзенае ім пасьля ў «Лістах з-пад шыбеніцы».
Ён таксама бачыць нацыянальныя патрэбы балцкага насельніцтва. У пачатку лістапада 1863 году ён прызначае этнічнага літоўца ксяндза Антанаса Мацкявічуса вайсковым кіраўніком Ковенскага ваяводзтва, але той неўзабаве гіне на шыбеніцы.
Каліноўскі па-ранейшаму спадзяваўся на сілу друкаванага слова і да самага арышту рыхтаваў
Член другога ўраду Каліноўскага Ігнат Здановіч
выданьне новага часопісу. Паводле Юзафа Каліноўскага,
«печатное слово всегда было его слабостью, он прнпясывал ему какое-то особенное значенне». У новым часопісе Каліноўскі, які за апошні год, з увагі на хаду паўстаньня і пазыцыю Варшавы, перажыў істотную эвалюцыю, зьбіраўся, відавочна, сфармуляваць свае погляды на будучыню краіны і выкласьці іх папулярна. Арышт у ноч з 28 на 29 студзеня 1864 году перашкодзіў гэтаму.
Але нацыянальны запавет усё ж быў выкладзены ў турме на паперы і перададзены на волю ў выглядзе «Лістоў з-пад шыбеніцы», якіх, паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, было больш чым тры — частка была канфіскаваная сьледчымі. Месца іх знаходжаньня да гэтага часу невядомае.
Ill
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЗАПАВЕТ
Першая палітычная суб'ектнасьць Беларусі
Трэба дакладна разумець, што пасьля адстаўкі Якуба Гейштара ў чэрвені сытуацыя фактычна, а пасьля і юрыдычна вярнулася да 1 лютага 1863 году. У выніку цяжкай барацьбы Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі вырвалі ў Варшавы саступкі і другі раз на працягу 1863 году аднавілі суб’ектнасьць былога Вялікага Княства Літоўскага. A яно, у іх разуменьні, ужо складалася зь дзьвюх нацыянальных частак, якія пачыналі ўсьведамляць сябе палітычна — Літвы і Беларусі.
Гэта — першая палітычная суб’ектнасьць Беларусі ў гісторыі пад яе новай, мадэрнай назвай.
Першым урадам абвясьціў сябе Літоўскі правінцыйны камітэт, які складаўся з Кастуся Каліноўскага, Ахіла Банольдзі, Эдмунда Вярыгі, Баляслава Длускага, Эразма Заблоцкага, Антона
Група ўдзельнікаў паўстаньня пасьля вяртаньня з Сібіры. Другі справа стаіць член другога ўраду Каліноўскага Фэлікс Зянковіч
Залескага, Яна Козела, Юрыя Кучэўскага-Порая, Баляслава Сволькена, Пятра Чакатоўскага і Зыгмунта Чаховіча.
У лютым справамі ў Вільні кіравалі Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Чаховіч, астатнія разьехаліся з даручэньнямі Каліноўскага або атрымалі прызначэньні ў паўстанцкія структуры на месцах.
Пасьля чэрвеньскага перавароту «Чырвоны жонд» у Вільні складаўся з Кастуся Каліноўскага, Ціта Далеўскага, Ігната Здановіча, Фэлікса Зянковіча, Мечыслава Дарманоўскага і Ўладзіслава Малахоўскага.
Член першага ўраду Каліноўскага Зыгмунт Чаховіч
Гэта людзі, якія ў тых складаных умовах здолелі кінуць выклік ня толькі Санкт-Пецярбургу, але і Варшаве.
Трое членаў першага ўраду Каліноўскага — Эдмунд Вярыга, Ян Козел і Зыгмунт Чаховіч — пасьля катаргі здолелі праз шмат гадоў вярнуцца ў Беларусь і ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя леглі ў родную зямлю. Пры гэтым Чаховіч пасьпеў стаць апекуном суседзкага юнака і выхаваць у яго асобе наступніка, а нам, будучым пакаленьням, нацыянальнага прарока — Янку Купалу.
Член другога ўраду Фэлікс Зянковіч, жывучы пасьля катаргі ў Варшаве, празь ліставаньне стаў апекуном беларускай паэткі другой паловы XIX стагодзьдзя Зоф’і Манькоўскай.
Нараджэньне краіны
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя на сутыку эпох Рамантызму і Мадэрну па ўсёй Эўропе актывізаваліся нацыянальныя рухі. Працэс гэты ахапіў і славянскія народы.
Ваўсходняй частцы Эўропы з апераджэньнем суседзяў актыўна фармавалася мадэрная польская нацыя, якая ў рамках пошуку гістарычных аргумэнтаў спрабавала ахапіць сабой усю тэрыторыю былой Рэчы Паспалітай. Аднак новай Польшчы не ўдалося тады цалкам усьвядоміць сябе ў межах Рэчы Паспалітай, бо гэтаму перашкодзіла дзейнасьць Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Падзеі 1863-1864 гадоў прывялі да вычляненьня з агульнапольскага руху беларускага і літоўскага нацыяналізмаў. Прычым беларускі ўзьнік раней за літоўскі, але пасьля запаволіўся і адстаў ад апошняга з прычыны татальных рэпрэсій супраць сваіх носьбітаў — удзельнікаў паўстаньня. Да таго ж літоўцы мелі два важныя фактары нацыягенэзу, якіх у беларусаў не было — неславянская мова і прыналежнасьць да Каталіцкай царквы большасьці народу.
Таму варта паўтарыць яшчэ і яшчэ раз. 1 лю тага 1863 году, у дзень стварэньня Часовага ўраду Літвы і Беларусі, узьнікла першая ў гісторыі палітычная суб’ектнасьць новай Беларусі. Старая Беларусь, што існавала раней пад назвамі і Русь, і Літва, пачалаўсьведамляць сябе новай мадэрнай Беларусьсю ў сваіх этнічных межах.
Ураджэнец Менску, паўстанцкі кіраўнік Магілёўшчыны, найбліжэйшы паплечнік Каліноўскага лекар Міхал Аскерка
Гэта адбылося менавіта ў 1863-1864 гадах, прычым раней, чым гэта ўбачылі і зразумелі ў Расеі. Там яшчэ ў другой палове 60-х гадоў XIX стагодзьдзя ў прывітальнай одзе Мураўёву-вешальніку пісалася:
Мятеж прошёл, крамола ляжет, В Лмтве н Жмудм ммр взойдёт;
Тогда м самый враг твой скажет:
Велмк твой подвмг... н вздохнёт.
Але саміўдзельнікі «мятежа» ўжо назвалі сваю краіну Беларусьсю і нават пасьпелі ў паўстанцкім паролі прызнацца ёй у любові.
Гэта праўда, што Кастусь Каліноўскі і большасьць яго паплечнікаў паходзілі з заходняй часткі Беларусі — зь Віленшчыны, Беласточчыны і Горадзеншчыны. Але прысутнасьць у шэрагах яго аднадумцаў Станіслава Сангіна з Гомельшчыны, Пятра Чакатоўскага і Цэлястына Цеханоўскага з Магілёўшчыны, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага і Марцэля Карафы-Корбута зь Віцебшчыны, Уладзіслава Малахоўскага і Францішка Юндзіла зь Берасьцейшчыны, ня кажучы ўжо пра шматлікіх ураджэнцаў Меншчыны, паказвае, што мы маем справу з завяршальным этапам нацыянальнай кансалідацыі. Яна, як і ў іншых народаў, адбываецца найперш сярод актыўнай часткі грамадзтва.
У першай палове — сярэдзіне XIX стагодзьдзя галоўнымі прапагандыстамі назвы «Беларусь» сапраўды былі ўраджэнцы Вільні, Беласточчыны і Горадзеншчыны. Але працэс нацыянальнага ўсьведамленьня праходзіў на ўсёй тэрыторыі краіны. Калі будучыя ўніяцкія прафэсары зь Беласточчыны (Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Язэп Ярашэвіч і інш.), якіх называюць пачынальнікамі беларускай ідэі, у 10-я гады XIX стагодзьдзя паступілі ў Віленскі ўнівэрсытэт, там ужо існаваў уніяцкі беларускі гурток, створаны Антонам Марціноўскім, сынам уніяцкага сьвятара зь Меншчыны.
Нішто не зьяўляецца зь ніадкуль. Сучасныя межы Рэспублікі Беларусь, уключна з дыялектна спэцыфічнай Берасьцейшчынай (Уладзіслаў Малахоўскі паходзіў з Кобрыну), акрэсьліліся менавіта ў часы Каліноўскага.