Кантакты
Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 280с.
Мінск 2016
4,6 Школы фабрычна-заводскага навучання(рус ФЗО)—асноўны тып прафесійна-тэхнічных школаў у СССР у 1940-1963 гг
437 Маюцца на ўвазе ўдзельнікі Рускай вызвольнай арші (рус. РОА) пад кіраўніцтвам Андрэя Уласава (1901-1946), што ваявала на баку Трэцяга рэйха.
народа». Мы email змагацца супраць камуністаў 17 снежня 1950 г., у дзень выбараў я з армейскімі сябрамі вырабіў антысавецкія лістоўкі, раскідачі іх на выбарчым участку. Мяне арыштавачі, аче сяброў ня выдаў, усю віну ўзяў на сябе. Мне прысудзілі 10 гадоў і яшчэ пяііь пазбаўлення ўсячякіх правоў.
У сталтскім ГУЛАГУ я сустрэўся зуласаўцамі, якіяў 1945 здачіся айерыканцам. Іх пераслачі ў Амерыку, а ў 1946 годзе выдачі Сталіну, як кажуць, на с.мерць.
Зараз я — старшыня Талачынскага раённай рады партыі БНФ. Беларускі Народны Фронт гэта апазіцыя Прэзідэнту A. Р. Лукашэнку, нашаму ўраду, якія не прадухілілі забойства двух амерыканскіх спартсменаў.
У нас на Талачыншчыне ў гады сталінскага генацыду камуністы знішчылі болыа за 300 чачавек, болыйасць з якіх пас.мяротна рэабілітаваны. Сярод іх ёсць і такія, што былі высланы з Амерыкі ў 1946 годзе.
Мы вырашылі паставіць у Талачыне ахвярам сталінскіх рэпрэсій агулыіы помнік з указаннелі усіх імён загінуўшых. Збіраем грошы, бо ні наш Прэзыдэнт, ні наш урад аб гэтьш ііе турбуюцца. За год на нашым рахунку ў пераводзе на Вашу вачюту толькі 300 долараў. Гэтага вельмі мала. А я хачуўбачыць гэты памнік сваімі вачыма, каб тады спакойна памерці.
Я атрымліваю пенсіюўразмеры 50 долараўу месяц, частку аддаю на помнік і на нашу партыю БНФ.
Дарагі спадарБіл! Качі ёсцьуВас такая магчылкісйь, каліласка, ахвяруйце на святую справу. Пабагайеем доўг аддадзім.
Хай дапаможа Вам Бог! Загадзя Вам удзячны. Шчыра віншуем з нараджэннем Хрыстовьш і Новьш 1996 годам. Шчасця Bau!
3 нізкім паклонам
Анатоль Рылько.
У брудным Брукліне ў Нью-Йорку, Дзе доля горкая жыве, Я чую наскую гаворку I мову родную ў царкве.
У кожным гуку так дарэчы Сярод глухіх чужых муроў Лаўлю я ўсплеск палескіх рэчак I гоман полацкіх бароў.
Ашчадна захавалі ўсё-ткі Жывое слова землякі, Браслаўскія сівыя цёткі, Мажныя слуцкія дзядзькі. Звязала мова ім Набыткі
I сцежкі ўсе ў клубку гадоў, Яктая суравая нітка, Што лучыць з кроснамі дзядоў. Ці не таму так лёгка Сэрца, Ледзь толькі памяць запалі, На ласку Бога адгукнецца I песню з матчынай зямлі?..
А я стаяў між малітоўцаў 1 зразумець ніяк не мог, Чаму па-нашаму ні слоўца У Мінску не гаворыць Бог?..
Генадзь Бураўкін
MAE КАНТАКТЫ 3 РОДЗІЧАМІ Й СУРОДЗІЧАМІ438
Існасьць кантактаў
На працягу ўсяго майго занаходжаньня на Захадзе цяга да кантактаў зь беларусамі «адтуль» мела тры стымулы: пэрсанальны, палітычны й прафэсійны.
Стымул асабісты
Я пакінуў Бацькаўшчыну 17-гадовым юнаком, калі быў вучнем гандлёвай школы ў Баранавічах. Выезд адбыўся ў самым канцы чэрвеня 1944 г. раптоўна й непрадбачана, без паразуменьня з бацькамі, якія жылі ў Міры за 50 кілямэтраў. Нас было чатырох мірскіх хлопцаў, што стаялі перад грузавіком, які ад’яжджаў у Мір Двух ужо загрузіліся былі, а мы з Вадзімам Сурком439 яшчэ ўсё ўзважвалі: ехаць ці ня ехаць? А ў гэты мамэнт праходзіць каля нас наша клясная настаўніца й выкладчыца беларускай мовы Аўгеньня Левановіч, зь якой мы падзяліліся сваім ваганьнем. А яна кажа: калі хочаце падацца на Захад, то можаце паехаць у Альбэртын і запісацца там у дабраахвотнікі паветранай абароны Так мы з Вадзімам і зрабілі. У выніку такой самаволі ў дачыненьні да бацькоў мяне мучыла адчуваньне віны перад імі, увесь час карцела наладзіць сувязь зь імі, даць знаць, што «жыў-здароў», каб злагодзіць неяк іхную трывогу. Некалькі гадоў я ня ведаў што бацька, хранічна хворы на жывот, загінуў недзе на вайне пад Ваўкавыскам, капаючы акопы.
4,8 Напісана адмыслова для гэтае кнігі. Пры публікацыі захаваны аўтарскі правашс
439 Па вайне Вадзім Сурко змяніў прозвішча на Уладзіміра Цвірку, каб не пашкодзіць сястры, якая засталася ў Беларусі.
Стымул палітычны
Мы з Вадзімам Сурком яшчэ ў Баранавічах, у прагімназіі, дзе нашымі настаўкнікамі (а па-за школай — старэйшымі сябрамі) былі Лявон440 і Юрка Луцкевічы441, рана ўключыліся ў палітычную нацыянальна-незалежніцкую плынь, а па вайне ў Нямеччыне ўжо — у дзейнасьць Рады БНР Тмпэт да такой дзейнасьці ў нас, маладых, быў узмоцнены выкладчыкамі гімназіі імя Янкі Купалы442 ды беларускім скаўтынгам.
Стымул прафэсійны
Ён выплываў зусім натуральна з мае журналісцкай працы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне» (ад 1959 г. «Свабода»), Там я пачаў працаваць увосень 1954 г. пасьля заканчэньня пстарычнага факультэту Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). Саветы глушылі нашы радыёперадачы аж да гарбачоўскай «перабудовы», і нам было вельмі важна ведаць, ці нас чуюць, ці слухаюць, ды як ацэньваюць перадачы.
Абагульняючы ўсё вышэй сказанае, хачу падкрэсьлшь, што кантакты зь людзьмі «адтуль» і зацікаўленасьць рэчаіснасьцю «там» былі й застаюцца сэрцавінай майго індэнтытэту як чала-
440 Лявон Луцкевіч (1922-1997), грамадска-культурны дзеяч, педагог, сын Антона Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую пмназію. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, браў удзел у нацыянальным падполлі. У 1944 г уступіў у Беларускую краёвую абарону, Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Полыпчы ў канны 1945 г Быў асуджаны на судовым прапэсе над кіраўнштвам Беларускай незалежншкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні.
441 Юрка Луйкевіч (1920-1992), грамадскі дзеяч, сын Антона Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, польскай афшэрскай школе. У верасні 1939 г. трапіў у нямецкі палон. У часе нямецкай акупацыі быў дырэктарам школы ў Радашкавічах, настаўнічаў у Баранавічах. У 1944 г. уступіў у Беларускую краёвую абарону. Быў сябрам Беларускай незалежніцкай паргыі. Арыштаваны ў Польшчы ў 1945 г. Асуджаны на 25 гадоў Пасля вызвалення жыў у Вільні.
442 Беларуская гімназія імя Янку Купалы — навучальная ўстанова ў паваеннай Нямеччыне Дзейнічалаў 1946-1950ггубеларускіхлагера.хдля перамешчаных асобаўу Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Віндышбергердорфе, Розенгайме.
века, мае тоеснасьці, самасьведамасьці. Без такогазацікаўленьня я быў бы зусім іншай асобай, і не-беларусам. Беларускасьць, я мяркую. вымяраецца ступеньню спалучанасьці (скантактаванасьці) з суродзічамі, са сваім народам, з Бацькаўшчынай, зь беларушчынай. Бо гэтая спалучанасьць абумоўлівае шмат якія якасьці ды ўчынкі асобы, карысныя Бацькаўшчыне.
Кантакты з маці
Самай раньняй спробай кантакту было ў мяне, зразумела, імкненьне наладзіць сувязь зь сям’ёй, даць знаць, што я жывы. У 1948 г., калі мы з Валодзем Цьвіркам працавалі ўжо у Англіі вуглякопамі, я сустрэў там нашага знаёмага зь Міра, сп. Варгана44'. Ён займаўся ўдома сьлясаркай, а мой дзед Сьцяпан Вільчыцкі меў кузьню, і на гэтай глебе трымалася знаёмства з Варганом. Ад Варгана я даведаўся, што ягоная дачка жыве ў Польшчы Празь яе, схаваўшся за маю вулічную мянушку Скараход, я даў знаць маме, што я ў Англіі. Пасылаў ёй невялікія падарункі — то хустку, то настольніцу, то яшчэ што. Атрымаў ад яе кароценькі лісток. Неўзабаве выявілася, што ў Польшчы жыве з дачкою жонка майго дзядзькі, бацькавага малодшага брата, Ягора Вільчыцкага. Празь яе я наладзіў трывалую сувязь з раднёй, але ніколі не карыстаўся маім новым прозьвішчам Запруднік. ані ў ліставаньні, ані ў радыёперадачах «Свабоды». Тлумачыць тут чаму, было б лішне.
Раньняя спроба кантакту ў Бэрліне
Яшчэ да працы ў радыё, але ўжо ў студэнцкім пэрыядзе, у жнівені 1951 г., мы з Валодзем Цьвіркам бралі ўдзел у прапагандысцкай акцыі радыё «Вольная Эўропа»444 ў Бэрліне. Там у
443 Васіль Варган (1886—?), грамадскі дзеяч. Пасля Другой сусветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі Быў сябрам ЗБВБ,
444 Радыё«Вольная Еўропа» (анг Radio Free Europe)—радыястанцыя, заснаваная адмысловым антыкамуністычным амерыканскім камітэтам у 1949 г. для вяшчання на г зв. краіны сацыялістычнага лагеру, ці краінысатэліты СССР. Праз некалькі гадоў было створана Радыё «Вызваленне» (пазней «Свабода») для вяшчання на сам Савецкі Саюз на мовах яго народаў. Абодварадые аб’ядналіся ў 1976 г.
савецкай зоне гораду адбываўся міжнародны фэстываль «прагрэсыўнай» моладзі. Радыё «Вольная Эўропа» з гэтай нагоды заплянавала шэраг мерапрыёмстваў у заходнім Бэрліне з мэтай наладжаньня кантактаў з удзельнікамі фэстывалю. Наша з Валодзем заданьне было даць беларускамоўныя пераклады тэкстаў, напісаць адозву даўдзельнікаў зь Беларусі, ну, і быць гатовымі, калі б трапілася нагода, паразмаўляць з маладымі беларусамі, перадаць ім інфармапыйную літаратуру. Для ўдзельнікаў гэтай акцыі — прадстаўнікоў народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама савецкіх нерасейскіх рэспублік — праводзіліся палітычныя даклады, нарады з мэтай наладжаньня цясьнейшага су працоўніцтва на будучыню. адбываліся су польныя сяброўскія вечары й да гэтага падобныя мерапрыемствы Нам зь Цьвіркам занятку й работы хапала, а заадно было й вельмі цікава паўдзельнічаць у такой захапляльнай акцыі. Але спадзяваньне на сустрэчу зь беларусамі «адтуль» ня зьдзейсьнілася, калі не сказаць, што было наіўным,
Маці-наведнійа эмігранта пра аплакваньне Сталіна
Наступным, рэальным ужо, кантактам з асобай «адтуль» сталася гутарка з маці аднаго з маіх знаёмых, Часлава Ханяўкі445, якая ў 1958 годзе прыехала ў Злучаныя Штаты да сына ў адведкі Яна, настаўніца, жыла недзе на Будслаўшчыне ў былой Заходняй Беларусі. Мне як журналісту было цікава пагаварыць зь ёю. 3 таго, што я пачуў ад яе, найбольш уразіў аповед пра рэакцыю дзьвюх квантарантак-студэнтак на вестку аб сьмерці Сталіна (сакавік 1953 г). Казала, абведзьве страшэнна рыдалі, заліваліся сьлязьмі. А мне, слухаючы гэта, у галаве не мясьцілася, што нехта можа аплакваць крывавага тырана й ду шагубца Задняй датай бачыш, што тады ўжо закладапася псыхаляпчная, а разам і маралыная, дыстанцыя паміж так званымі «саўкамі» й «нармальнымі» людзьмі. Прорва гэтая відавочная па сёньняшні дзень, калі на тэрыторыі былога сталінскага ГУЛАГу
445 Часлаў Ханяўка (1909-1988), грамадскі дзеяч. ЖыўуЗША
праваслаўныя расейцы, а зь імі й абруселыя беларусы носяць іконы са Сталіным!
Пісьменьнікі-дыпляматы